Дынабургскі рэйд

Дынабургскі рэйд

Яўген Анішчанка кандыдат гістарычных навук

У паўстанні 1794 г., што адбылося супраць апанавання царскай Расіяй рэшткаў Вялікага княства Літоўскага, выключную ролю адыгралі дыверсійныя выправы. У іх актыўна ўдзельнічаў і славуты кампазітар, 39-гадовы уладальнік 10 тысяч прыгонных Міхаіл Клеафас Агінскій. Лічыцца, што гэта ён натхніў галоўнакамандуючага Якуба Ясінскага на вызваленчыя паходы з мэтай узняць на паўстанне шляхту, мяшчан і сялян акупіраваных тэрыторый ды заадно “як мага больш рэпрэсій учыніць” здраднікам Радзімы.

Хто б не прыдумаў тую забаву, але 4 чэрвеня 1794 г.ЯсінскізагадаўАгінскамувесці 480 стральцоў-ахвотнікаў у Мінскае ваяводства, каб там"любым спосабам збройную сілу сабраць1."Тады ж Ясінскі загадаў генерал-маёру Вількамірскага павета С.Корсаку даць на сакрэтную экспедыцыю 50 добра ўзброеных валанцёраў, а ашмянскаму генералу Т.Катлу -аддаць усю збройную сілу павета2. Камендант ВільніАнтон Тызенгаўззабяспечыў Агінскага адозвай да абывацеляў BKЛ. У тым універсале поспех выправы спалучаўся выключна з іх дбайнасцю і падтрымкай. У імя Айчыны Тызенгаўз"прасіў, заклінаў і абавязваў усіх браццяў каханых у той зямлі жыхароў, каб усюды, дзе толькі ён пажадае падтрымкі, яму б дапамаглі і стараліся да выніку давесці адпаведна магчымасці і спосабу абывацельства. Брацця каханыя! Вы прысягалі на абарону выдзертай Айчыны, заручыліся ў вачах бога і ўсяго свету сваю маёмасць на тое злажыць і крыві не шкадаваць. У гэтай патрэбе гвалтоўнага паратунку Айчыны чыніце, брацця, хоць што-небудзь добраахвотна. Памятайце, што ахвяра ўсяго для Айчыны і нас саміхвыратаваць можа толькі ў адзінстве, а іншае бясчынства апынецца нам апошняй згубаю. Усіх людзей, жывучых на той зямлі, розгаласам маеце аб тым запэўніць, а тая ваша адвага, спраўнасць і мужнасць будуць найлепшым паратункам Айчыны. Узбройвайцеся на паратунак Айчыны, прыводзъце вясковы люд на абарону і заахвочвайце сваім прыкладам, абывацелі, да мужнасці і адвагі і, урэшце, у старанным сваім патрыятызме прыставайце да Агінскага"3.

Агінскі на чале 1600 кавалерыстаў і пяхоты прайшоў пусты Івянец, захапіўшы тут значную здабычу і раздаўшы 6 скруткаў розных маніфестаў. Удагон яму, 10 чэрвеня Ясінскі паслаў указ ужываць на маршы з ахвочых і рэгулярных войскаў "генерал-маёраў, ротмістраў, паштовых - словам, усё, што да парушэння Мінскага ваяводства на шчаслівую рэвалюцыю нашу годным разважыць, усё выконваць яго будзе абавязкам"4.

Між тым, задаволены дасягнутым, Агінскі павярнуў назад і 6 чэрвеня быў пабіты пад Вішневам штыхавою атакай Л.Бенігсена.Хаця і пасаромленага, яго накіравалі да Т.Касцюшкіза парадамі і дапамогай.

Тым часам месца Ясінскага заступіў генерал-лейтэнант Міхал Вяльгорскі,а пасланец вярнуўся, калі Вільню ўжо ўпрытык аблажылі расійцы. Сярод абаронцаў сталіцы папаўзлі чуткі аб шпіёнах і шкоднай бяздзейнасці стр. 47 камандавання. У гэты момант Агінскі згадзіўся начарговуюдыверсію на мяжы Інфлянтаў і Браслаўскага павета. 5 ліпеня Вяльгорскі тэрмінова паслаў яго ў Завілейскі і Браслаўскі паветы камандаваць там паспалігым рушаннем і лінейным войскам. Агінскі з невялічкім атрадам у 50 вершнікаў спыніўся у Свянцянах і заняўся арганізацыяй узмоцненага абозу з дапамогай генерал-маёраў Завілейскага павета Ксаверыя Зяньковіча, Браслаўскага - Вінцэнта Беліковіча, Вількамірскага - Ёзафа Марыконі.

Новы камандуючы адразу сустрэў на месцы нежаданне 19 членаў ваенна-парадкавай камісіі Завілейскага павета даваць рэкрутаў і слухацца ўказаў Вяльгорскага. Камісія раскалолася і падпарадкавалася ўладам Ашмянската павета5. Дарэчы, такую ж непаслухмянасць выказвалі ўсюды, бо мясцовыя ўлады былі дэзарыентыраваны паміж самаўпраўнай віленскай радай і вярхоўным камандаваннем Касцюшкі, вагаліся, лавіравалі ў бяздзейнасці. Касцюшка 5 жніўня загадаў берасцейскаму тенерал-маёру К.Серакоўскаму ўзняць адзін батальён пяхоты і 400 вершнікаў з суседніх паветаў на абарону Берасця6. Ваўкавыская парадкавая камісія (старшыня - віленскі канонік Ігнацій Аскерка, члены - Якаў Хадакоўскі, Адам Ельскі, Франц Хайноўскі, Тадэвуш Сеген, Станіслаў Калупайла, Стэфан Хадароўскі, Антон Талочка, Ян Броніц) адмовіліся аддаваць павятовую міліцыю, бо "маскалі ёй самой з двух бакоў пагражалі". У кобрынскага генерал-маёра Казіміра Рушчыца з тамтэйшай камісіяй здарылася сутычка за 132 чалавекі кавалерыі. Рушчыц упікаў камісію за мінулае, калі яго абышлі рангам, а вось толькі зараз ён узвышаны да палкоўніка на месца I.Беляка пры корпусе Серакоўскага7.

Сярод службовых неладоў да Касцюшкі таксама прасачыліся і скаргі на ваенных, якія без ардынансаў раз’язджалі і крыўдзілі бясплатнай рэквізіцыяй харчу. Каб утрымаць згоду "паміж солдатам і народам", Касцюшка 12 жніўня звярнуўся на месцы з патрабаваннем жыўнасць трымаць нагатове пад дазорам павятовых камісаоау і не выконваць загадаў зямянскіх афіцэраў. Зерневыя паборы належала звозіць бясплатна два разы ў год, а астатнія нарыхтоўкі меліся аплаціць камісіі. Непаслухмяным пагражаў крымінальны суд8.

Пры такіх абставінах не ішлі гладка і распараджэнні Агінскага. Старанны Марыконі 30 ліпеня паспяшыў выправіць на браслаўскую мяжу дробныя авангарды: ротмістра Рымовіча з 90 вершнікамі - у Забор’е, маёра Ракіцкага з адною харугваю - у Дусяты і Язеры, ротмістра Грыневіча з 30 коньмі - у Тултышкі, ротмістра Акрасімскага - у Усполле. Лукашэвіч з 20 коньмі і 252 пехацінцамі рухаўся напёрадзе.галоўнага абозу ў складзе 900 пікінераў і 200 вершнікаў9. 1 жніўняі Агінскі загадаў Зяньковічу выслаць ротмістра Ё.Гайжэўскага з 30 вершнікамі ў Рымшаты, каб там спаліць мост і паромы ды заадно сабраць апалчэнцаў Завілейскага павета10. Тым часам Беліковіч самастойна ўчыніў паміж Відзамі і Гардунішкамі засаду. Аднак усе 110 стралкоў і 350 пікінераў паўцякалі, ледзь толькі наблізілася руская калона з 500 вершнікаў і 700 пяхоты. Маючы пры сабе адных ахвотнікаў, ён займаўся толькі разведкай і ўстрымаўся адрассылкі каманд "для палення і рабункаў'' мясцовасці перад непры яцелём11. Ён загадаў жыхарам сабраць жыта на хатнюю карысць, а сам патрабаваў жыўнасць у мясцовай камісіі.

Аднакзавілейская камісія (старшыня - КаятанЗавіша, члены - Ігнат Невіровіч, Канстанцін Смігельскі, Ёзаф Івашкевіч, Ануфры Радвінскі, Франц Пранеўскі, Пётр Халецкі, Мацвей Багуцкі) соўвалася з месца на месца, са Свянцян у Каўтуны, і адно толькі вымольвала ў Агінскага вайсковую аxoвy12. Тым жа непакоіла Агінскага і браслаўская камісія (Ёзаф Чарноцкі, Ёзаф Рудомін, МіхалБуры, Лявон Лышкевіч, Ёзаф Беліковіч, Дамінік Каменскі, Міхал Аўрамовіч, Франц Куніцкі, Пётр Тачылоўскі, Франц Савіцкі, Ёзаф Мазуркевіч, Станіслаў Гусціла), якая адно рассылала заклікі да рушання і назначала дазорцаў з інструкцыямі ў парафіі13.

Фарміраванне паспалітага апалчэння легла на плечы ротмістраў, якія лямантавалі на паўсюдны тлум. Гайжэускі ніяк не мог знайсці завілейскіх камісараў, каб здаць ім палонных. 3 жніўняў роспачы даносіў Агінскаму, што сабраў у павеце ледзьве 120 рэкрутаў, бо знайшлося "шмат нячулых абывацеляў і яму давялося наколькі магчыма прадпісваць ім, каб давалі 50-дымовых заступнікаў і 5-дымовых рэкрутаў"14. Больш таго, 6 жніўня ён паведаміў з Вішнева, што "сяляне ў Шматаўшчыне і Чарлёнах не жадаюць даваць рэкрутаў, і я вяртаю іх да паслушэнства Айчыне"15, што ў павеце наогул "люд Масквой узбунтаваны" і не слухаецца рэвалюцыйных загадаў.

Ротмістру Вышынскаму, пасланаму ў Паставы, з маёнтка Гільзенавай далі толькі 24 чалавекі, "без броні, з дзідамі" аднымі, нават хворых, і ён пад суровай карай стр. 48 прымуеіў эканома даць заступнікаў хаця б з парай пісталетаў16. Браслаўская шляхта ўвогуле адсутнічала ў тым апалчэнні, хаця выказвала "нечуваны запал”, і Вышынскі загадаў распаленым патрыётам самастойна садзіцца па коней, але пад пісьмовым заручэннем у тым, каб на зборах яны былі менавіта самі, а не іх засгупнікі, бо аказалася, што"ні яны самі, ні іх намеснікі не прыязджаюць у Свянцяны".

Прычыны такога спалучэння энергіі з байкотам у акружэнні Агінскага бачылі ў яўрэях, сярод якіх, як пісаў Ганжэўскі, "шмат маскоўскіх шпікоў і за імі трэба сачыць". Неадкладна арыштавалі 8 свянцянскіх жыдоў, якія везлі адзежу, вінакурныя катлы з трубамі, бытццам атрыманымі ад расійскіх рабаўнікоў17. Сярод арыштаваных апынуўся арандатар палкоўніка Хлявінскага, які сам "пад час рэвалюцыі ў мястэчку Эйшышкі пагрозамі біцця і арышту вымусіў на жыдах 600 злотых і што шматразова на жыхарах Эйшышак выконваў". Давялося Агінскаму разбірацца ў той каніцелі выратавальнікаў і выкрывальнікаў.

Пры такіх нязручных сілах ротмістры адважваліся на прамыя сутычкі толькі з невялікімі казацкімі раз’ездамі. Гайжэўскі на чале з 40 адважнымі ахвотнікамі з розных паветаў распужаў у Ружанах 33 чалавекі рускай каманды, забраўшы ў іх тры вазы хаірчу. Беліковіч распыліў свой абоз пры паведамленні аб пакаранні расійцамі ксяндза ў Сутоках і аб тым, што яны бяруць харч у памешчыкаў дарам, хапаюць паноў і святароў як ворагаў18.

Бескарысныя тулянні дробнымі высілкамі напачатку жніўня пакончыла вестка аб тым, што тысячны рускі абоз вырушыў да Друі і пакінуў горад Дынабург з адным гарнізонам. Непакой вызвалі і чуткі, што расійцы наважыліся ў /Курляндыі "нашых літоўскіх сялян хапаць у салдаты".Агінскаму выпаў гонар захапіць аголены горад ды перашкодзіць варожым намерам. На чале больш чым дзвюхтысячнай калоны ён 4 жніўня адважна рушыў на Дынабург, пусціўшы навыперадкі слых, што вядзе васьмітысячную армію. Што здарылася потым, ён вельмі красамоўна адпісаў 12 жніўня лісгом да А.Хлявінскага. Вось гэты дакумент цалкам...

"Генерал-абывацель. 3 часу прыняцця каманды ў Завілейскім і Браслаўскім паветах, кожныя 3 або 4 дні рапартую да вышняй каманды, хаця разумею, што гэта павінна быць паведамлена табе, генерал, ад генерала Вяльгорскага і бо мяркую, што ты інфармаваны ў цэлым аб маіх абаротах. Калі для адпору ворога ў Вількамірскі павет моцнай калонай укрочыў мой абоз з абозам Марыконі, то з’явілася чутка, што Масква ўсю сілу сцягвае да Дусят. Тады ў такім складзе я прыспешыў свой марш такім чынам, што стаў у Дусятах у той жа дзень, калі вораг свой абоз размясціў. Пры нашым набліжэнні маскалі крыху адступіліся. Назаўтра для прымушэння іх да спрытнай рэцірады і з мэтай абсервацыі як мне дзейнічаць, узяў я 300 кавалерыі Завілейскага, Браслаўскага і Вількамірскага паветаў і аддаліўся ад Дусят на 3 мілі да Язер, адкуль яны за тры дні перад тым былі распужаны. У Язерах я атрымаў вестку, што маскалі пайшлі на Дынабург, набраўшы вялікія лупы, асабліва 3 тысячы галоў быдла. Хацеў я гэты ваяж адбіць і пэўна б атрымалася, калі б не віна аднаго афіцэра, які з-за нерэгулярнага паслухання ардынансу, мяне самога на небяспеку падставіў і пазбавіў магчымасці выканаць гэты праект. Даведаўшыся пазней, што маскаль хуткім маршам ідзе ад Дынабурга да Друі, а частка яго нацэлена на Відзы, я адпісаў да генерала Марыконі з разлікам, каб ён умацаваў мяжу Браслаўскага павета, а сам пайшоў проста на Дынабург, выслаўшы патруль па-над Дзвіну на той шлях, якім маскалі пайшлі, для сачэння іх зблізку і разам з тым загадаў спаліць Крывы мост, якім найверагодней маскалі праходзілі праз Курляндыю.

Размясціўшы свой абоз за паўмілю ад Дынабурга, дабраўся я сам пры 50 конях да слабодкі, якая толькі Дзвіною ад Дынабурга аддзелена. Пры маім з'яўленні зрабіўся незвычайны пострах: ударылі ў званы, але ў мяне не стралялі з ручной стрэльбы, бо не было кім. Некалькі дзесяткаў салдат-інвалідаў, марудна сабраныя да батарэі, цэлую чвэрць гадзіны рыхтаваліся страляць з гармат, чаго не жадалі, а ўрэшце, калі я вольным крокам назад вяртаўся, то стрэлілі два разы па нам без поспеху. Пры стр. 49 першым стрэле я загадаў кавалерыі спыніцца. Гэта яе так змяшала, што не рэтыруемся , што перасталі рэагаваць на іншыя стрэлы. Я ж больш цешыўся з того, што павятовая кавалерыя, не прывыкшая да гарматных стрэлаў, так з агнём асвоілася, што ніхто з месца не рушыў, акрамя того, што адна куля ў 20 кроках ад мяне звалілася. Пасля вяртання да абозу я выслаў афіцэра Бунака з трубачом да коменданта месца Дынабург (палкоўніка А.М.Гулевіча-А. Я..) з патрабаваннем, каб здаўся. Я меў вялікае права і адвагу да такога кроку, бо бачыў, што маскоўскай сілы на тым баку не было і спадзяваўся, што мая каманда, пасланая ўплаў праз Дзвіну, зойдзе на Дынабург з тылу, паромы на той бок ракі або чоўны мне да захопу месца хаця б на кароткі час паставіць. Проект гэты хаця і здаваўся няздатным, але ледзь не дайшоў да выніку з прычыны неасцярожнасці і страты некалькіх жаўнераў. Хутка прыбылі афіцэр з трубачом. Калі ён аддаў (Гулевічу –А Я.) маю экспедыцыю, то ў месцы паўстала вялікая паніка. Камендант яго доўга не ведаў, што рабіць. А тым часам прагучала некалькі стрэлаў, у бубны і званы ўдарылі, уся міліцыя або 78 чалавек пяхоты да батарэі рушылі. Камендант, не ведаючы з мяшчанамі, што тыя стрэлы азначаюць, сказаў майму афіцэру: "Прашу, скажы свайму генералу, што не адпішу, бо сам бачыш, у якой я цвярдыні. Не разумею, для чаго мяне атакуе ў той час, кат прапанову аб капітуляцыі бяру. Аднак, хіба пасля дам". 3 тым адказам вярнуўся мой афіцэр, сустрэўшы некалькіх маіх солдат, пасланых у патруль і якія праз Дзвіну ў казакоў стралялі і, не ведаючы аб маіх намерах, месца без патрэбы атакавалі.

Калі гэты план не ўдаўся і калі ён іншага пажытку не прынёс, акрамя того, што маскалёў паразіў вялікі пострах, я разважыў за прыстойную рэч, што не магу скарыстаць большой моцы для пераканання мяшчан, у чым пагадзіўся з Марыконі і з тым концом прыбыў да Іскольды ў Курляндыю за тры мілі ад Дынабурга г ў паўмілі ад Дзвіны. Тут я буду чакаць Марыконі, які, заняўшы браслаўскую мяжу ад Вібзаў, прыбудзе сюды для абвяшчэння акта паўстання народа разам са мной. Не маючы ахвоты і надзеі выканаць намер адносна Дынабурга і ўкрочання ў Інфлянты, паслаў я падпалкоўніка Зяньковіча з 50 коньмі, а потым Гарадзенскага з 10 коньмі, з даручэннем кожнаму ісці да Дзвіньі рознымі дарогамі і яе пераплыць. Але ад Зяньковіча дагэтуль не маю абказу. Гарадзенскі ж паспяхова чоўнамі перабіраўся. Спадзяюся, што безвынікова не вернецца, хаця б акт паўстання абвяшчу і сваю адазву ў копіі разошлю. Маю рапарт ад тутэйшага абывацеля, які ўначы быў у Дынабургу і чуў, што пры ўчарашняй атацы комендант сабраў ваенную раду, пасля чаго выслаў кур'ера ў Полоцк, а другога - у Друю, тым часам баронячыся ад апошняга, а пры выпадку маючы без турботы спаліць месца і Экімань, сцены якіх асаджаны вялікай грамадой і батарэяй. Сіла іх уся каля 100 інвалідаў. Учора яны адразу вывезлі касу, а абывацелі выйшлі і рэчы ўсе ў лес вывезлі, паром і чоўны ўсе загадалі пасекчы. Калі курляндчыкі прымаюць з такім прымусам крыўды ад войскаў, то, каб не маглі чым іх выконваць, стану плаціць за фураж гатовымі грашыма. Учора 5 абывацеляў з паспалітага рушання Завілейскага павета ахвотна ўплаў праз Дзвіну пусціліся і патрулявалі берагам, за што належную ўзялі ўзнагароду. Спадзяюся, што маскалі мусілі значную сілу павярнуць да Дзвіны, бо за Дзвіной войскаў няма. Як жа адважны поляк у роспач уведзены, калі не баіцца быць каля хуткай ракі, якую маскалі мусілі моцна ўмацаваць і якую лічаць за непрыступную мяжу! Тым часам вярнуўся Гарадзенскі з Інфлянтаў, які дзве мае адозвы адаслаў да абывацеляў і прывёў рускага маёра з дэпешамі у Санкт-Пяцярбург ад Рапніна"20.

Не менш цікава ведаць і сам ультыматум, які са здзіўленнем трымаў Гулевіч. Да яго Агінскі пісаў: "Быў за некалькі гадзін у 100 кроках ад месца, якім пан камандуе для абсервацыі становішча месца і сіл, для абароны служачых. Спадзяюся, што замест гвалтоўнай трывогі з біццём у званы, знайду адпор як вораг, калі рэгулярны солдат супраць мяне не пыліць, калі нясу страты ад гармат, якіх мая команда цярпела, не кранаючыся з месца,якія столькі чынілі шкоды, колькі ад лютой артылерыі чакаць можна. Высылаю афіцэра з трубачом з прапановай здачы,каб пазбегнуць найжахлівейшых для месца настуncmвaў. Любуйся, як стр. 50 паляк, узрушаны нялюдскай чыннасцю і ўсім тым, над чым пануе роспач, за нявінную кроў і крыўды тваіх адзіназемцаў жадае нанесці помсту так, што аніякае пачуццё яго не здольна прымусіць разважаць. Будзь упэўнены, што я жадаю адзець агнём і мечам месца, якім командуеш, беручы за прыклад хаця б дзеянні адзіцаземцаў, якія ўсюды не маркоцяцца по сваёй нястачы"21.

Агінскі патрабаваў здаць яму ключы, пакінуць горад пад прысягай"на вернасць польскому народу і акту паўстання пад начальством Т.Касцюмкі" і з абяцаннем"не падымаць зброі больш супраць польскога народу ".

Гулевіч не памаркоціўся такім застрашэннем, а Агінскі хутка атрымаў весткі аб капітуляцыі Вільні. Ён неспадзеўна апынуўся ў тыле ворага і кінуўся ў Язеры. Тут яго заспеў ліст ад Паўла Грабоўскага, які раіў не марнаваць часу і "думацъ аб сабе". Антон Хлявінскі следам павіншаваў яго з паходам і рэкамендаваў "за Дзвіной бунтаваць і дыверсіі чыніць непрыяцелю". Марыконі папярэдзіў, што рэшткі паўстанцаў пойдуць на Коўна, вораг жа рассыплецца па краі і ў такіх абставінах найлепш злучыцца і скласці ўдалы план" у які бок рушыць - абараняцца ці нападаць?" Гэты шчыры сябра з нагоды страты Вільні ўсклікаў - "Жыве Польша, загінула Айчына"!Ён раіў пайсці на Ялукшты і там зрабіць акт паўстання. Ён нават раіў паслаць уДынабург “якім-небудзь способам некалькі універсалаў аб падтрымцы нашага паўстання, бо і тое месца здавён польское, каб тым самым упэўніць люд з касой і думку адзіназемцаў, прымусам скораных, але заўжды нашых, што не жадаем іх паліць і рабаваць, але сэрцам іх да сябе прытуляем і дзеля агульнага дабра жадаем бачыць іх паўстаўшымі"22.

Надзвычай цяжка ўявіць разважанні Агінскага над такімі парадамі. Але мінулае вызначыла адназначнае выйсце, бо за год да паўстання ў складзе паўнамоцнай дэпутацыі гродзенекага сейма Агінскі прыклаў руку пад ганебным дагаворам з Расіяй, дзе ад імя ўсяго польскага народа, без усялякіх прэтэнзій абяцаў аддаць адзіназемцаў у вечнае ярмо чужынцаў. Як жа крывадушна тады гучаць словы ягонай адозвы да абывацеляў Мінскага ваяводства ад 15 чэрвеня 1794 г., дзе ён зваў скінуць тое ярмо, якое "вымагацельствам з непадуладных палякаў робіць нешчаслівымі нявольнікамі тырана" і чужаземнага дэспата. Там ён з уласнага вопыту запэўніваў, што"дзе толькі пакажацца польскі жаўнер, там заўсёды бяжыць непрыяцель, які бяззбройных толькі палохае, а сам вояў баіцца".

Зараз, у святле прыведзеных фактаў чытач зразумее роспач, боль і жаль, з якімі Агінскі сеў пісаць ужо не паланэз для касінераў, а паланэз - развітанне з Радзімай - Радзімай, сканаўшай ад аднаго росчырка ягонага здрадлівага подпісу, авантурных ваенных забаў па яе вызваленню. Ён прыстаў да паўстання бараніць уласных прыгонных ад разняволення радыкальнымі паплечнікамі і ад адабрання больш пераможнымі ваярамі. Ён капітуляваў перад трыумфатарамі. Хутка ён стане саветнікам у радзе ненавіснага паўночнага тырана і будзе яму раіць, як зрабіць далучэнні 1772-1795 гг. "больш хуткімі і менш цяжкімі для абывацеляў" тае каханай радзімы. Да канца жыцця ён мучыўся сваёй адказнасцю за прычыненыя ёй гвалты і кроў. Таму і разрывае сэрцы яго бліскучы паланэз..

1.РДВГА, ф. 846, воп. 163, спр. 2728, ч. 12, л. 10

2.там жа, л. 7

3.там жа, л. 12

4.там жа, л. 5

5.там жа, л. 17 адв.

6.там жа, ч. 2, л. 16

7.там жа, л. 25

8.там жа, л. 38 адв.

9.там жа, ч. 10, л. 47 адв.

10.там жа, ч. 12, л. 2

11.там жа, ч. 2, л. 18, 57

12.там жа, л. 13, 18

13.там жа, л. 24-25

14.там жа, л. 10

15.там жа, л. 32

16.там жа, л. 14

17.там жа, ч. 9, л. 23

18.там жа, л. 20-21

19.там жа, л. 64

20.там жа, ч. 10, л. 29, 48 адв.,

21.там жа, л. 41

22.там жа, л. 63

Беларуская мінуўшчына. 1997. № 1. С. 46--50