Сеймавы праект 1788 г. і яго рэалізацыя царызмам

Я. К. АН1ШЧАНКА

СЕЙМАВЫ ПРАЕКТ 1788  Г. ЯГО РЭАЛ13АЦЫЯ  ЦАРЫЗМАМ

Пасляпаспяховага вопыту Генеральнага межавання Полацкага iМагілёўскага намесніцтваў у 17831785гг. царскіўрад на рубяжы XVIIIXIX стст. прадпрыняў спробу распаўсюдзіць дзейнасць правілаўГенеральнага межавання i на астатнія беларускія землі, далучаныя да імперыiў выніку другога i трэццяга падзелу Рэчы Паспалітай.

16 снежня 1800 г. выйшаў указ аб пачатку падрыхтоўкіГенеральнагамежавання Літоускай губерні «для пресечения земельных споров» i «дляотделения земель казенных от помещичьих»1. 16 студзеня 1801 г. дзейнасцюуказа ахоплівалася Мінская губерня i тая яечастка, якая ў1796 г. была далучанада Беларускай губерні. Для складання новай інструкцыі межавы департаментСената 16ліпеня 1801 г. пастанавіў сабраць (стр.58) неабходныядаведкi абпапярэднім мясцовым зямельным заканадаўстве Вялікага княства Літоўскага. Царскіязаканадаўцыцікавіліся звесткамі аб відах i назвах зямельных мер, складзе iзахаванасці зямельна-судовых актаў i ix перавагах адзін перададным, часе i правілах Генеральнага i прыватнага межавання2.

Запатрабаваныя даведкі былі прадстаўлены мінскім губернатарам 3. Я. Карнеевым пры рапарце ад 30 мая 1802 г. Да адказу прыкладвалася «Инструкция о генеральном размежевании земель (Нормальное или генеральное размежевание) в Великом княжестве Литовском, на сейме 1788 года учрежденное»3. Пераклалі яе ў мінскім галоўным судзе пад наглядам сакратара другога дэпартамента, калежскага асэсара Уладзіміра Зялінскага. Інструкцыю суправаджалітлумачэнні мінскага губернскага маршалка Iосіфа Мацвеевіча Ваньковіча.

Выклікаюць цікавасць правілы i прынцыпы, па якіх адміністрацыя Рэчы Паспалітай намагалася ажыццявіць першую спробу суцэльнага межавання ВКЛ iякіцapcкi ўрад меу мэтай кіравацца пры рэалізацыі дадзенага праекта. Гэта важна высветліць, паколькііснуючая літаратура аб межаванні так званых заходніх губерняу імперыі выканана на падставе фармальна-юрыдычнага, хоць i дасканалага, пераказу афіцыйнага заканадаўства, без грунтоунай apxiўнай базы4.

Сейм 1788 г. намагаўся правесці «нармальнае размежаванне» на працягу 14 лютага 1792— 1 мая 1797 гг. па кожнаму павету i ваяводству ВКЛ, акрамя Смаленскага ваяводства, Інфлянтскага княства i Старадубаўскага павета. Выкананне мерапрыемства ўскладвалася на межавую камісіюў складзе 12 членаў, абраных на павятовых сейміках «из сенаторов или урядников своего воеводства и повета». Абавязковым было шляхецкае паходжанне камісараў, ixнесудзімасць i валоданне нерухомасцю ў межах той або іншай адміністрацыйнай адзінкі.

Камісія складалася з трох каміэтаў: галоунай каміicii(з’езда камісараў), апеляцыйнага (сеймавага) iмежавога (прыватнага) камітэтаў. Перавыбары каміciiнамячаліся праз кожныя два гады. У задачу яе ўваходзіла агульнае кіраўніцтва межаваннем iвырашэнне зямельных спрэчак, «некасаясь никаких наследственных конкурсовых дел». Для вырашэння спрэчак ваяводствы iпаветы падзяляліся па колькасці спрэчных спраўiўладанняў.

Зямельныя ўладанні, з пaдлiкaм ycix сельскагаспадарчых угоддзяў, наносіліся на геаметрычныя i геаграфічныя планы, генеральныя івентары паветаўi ваяводстваў «для наложения верных податей с земли».

Такім чынам, межаванне па праекту 1788 г. мела фіскальна-падатковую накіраванасць: папярэдняе размежаванне iздымку землеуладанняу i ўгоддзяў для больш раўнамернага пазямельнага ix абкладання. Афіцыйна ж праект ставіў мэтай «пресечение... поземельных споров ... во избежание часто случающегося напрасного кровопролития»5, або дасягненне грамадзянскага мipyу зямельных адносінах. Да пачатку межавання ўciмземлеўласнікам пад пагрозай шасцітыднёвага турэмнага зняволення даручалася завяршыць пагранічныя cпрэчкі палюбоўным разводам межау i прадставіць у павятовыя камісiiнеабходныя дакументы. Межы паміж каралеўскіміi прыватныміўладаннямі зaцвяpджaлicя навечна. Гэтым урад дараваў прыватным уладальшкам землі, якія былі захоплены iмi напярэдадні з дзяржаўнага фонду, для бесперашкоднага выканання мерапрыемства.

(стар. 59) Да кожнага межавога камітэта прыкамандзipoўвалiся па тры каморнікі з выпускнікoўнародных вучылішчаўіафіцэраўартылерыйскага корпуса. Яны самастойна рабілiланцугіiшнуры«по королевскому образцу» для абмеру iмежавалімаёнткіўпарадку, вызначаным камісіямі.Па выніках вымярэнняў складаўся план уладання, «означаяна оном долготу межей и меруколен, место копцов, берега озер и рек, положение мест, местечек, деревень, домов»6. Планы уладанняў у адзіным маштабе, велічыняякога не была вызначана, зводзіліся ў агульныя планы ваяводстваўi паветаў, «а из них общую на всю провинцию Великого княжестваЛитовского» карту. Для паскарэння працы каморнікам рэкамен- даваласяграфічныя работы выконваць у зімовы час, выкарыстоўваючы існуючыя зямельныя планы, з якіх яны маглі выбраць «некоторые только части для проверки». Працэс здымак фіксаваўся у межавых кнігах.

Спрэчныя месцы абмяжоўваліся асобна. Дакументы i планы па ix адсылаліся ў межавую камісіюна канчатковы разгляд. Уладанні навакольнай шляхты вымяжоўваліся таксама асобна. Відаць, па ix прадугледжваўся паэтапны разбор уладальніцкіх правоўiспрэчак ужо на падставе новай дакументацыі. Утрымліваліся каморніцкія партыіза кошт землеўладальнікаў, што было больш выгадна зямельным магнатам.

Няяўка ўладальніка на адвод мяжы не прыпыняла межавых работ, пакольш межы ў такім выпадку разводзіліся па пасведчанню сумежных уласнікаў. Такая прымусовая мера абяцала наогул хуткае правядзенне межавання.

Па завяршэнні палявых здымак межавая камісія прыступала да судовага вырашэння спрэчак. Для гэтага ў яе састаў дэлегаваліся зацікаўленыя бакі або ix адвакаты. Спрэчкі вырашаліся простай большасцю галасоў пад прысягай сапраўднасці дакументаў. Па справах аб уладаннях на плошчу больш за тры валокі дазваляліся апеляцыіў межавую камісію. Тым самым дробная шляхта пазбаўлялася судовай абароны свaixінтарэсаў перад больш магутнымі суседзямі. Канчатковыя прысуды на месцах прыводзіліў выкананне кaмopнiкi. Пры адсутнасці дакументаў прымянялася статутавая дзесяцігадовая даўнасць «беспрерывного и беспрекословного владения». Неаспрэчаныя рашэнні падкаморскіх судоў захоўвалі сваю юрыдычную сілу. За неабгрунтаваную спрэчку браўся штраф у памеры 90 злотых за адну валоку.

Суду межавай камісіiне падлягалі прыгаворы асэсарскіх судоў па справах вольных гарадоў, каралеўстваў, старостваў, эксдывізій. Лясныя сервітуты падлягалі падзелу «по пропорции владеемого каждым дедичного имения», ад чаго быліў выйгрышы магнаты. Уступы ў каралеускія лясы, дакументальна зацверджаныя пасля 1509 г., прапаноўвалася выкупіць або прадаць. Яны зацвярджаліся толькі па прывілеях, выдадзеных «пред соединением Литвы с короною» на падставе канчатковых судовых пастаноў. Пасля завяршэння работ межавай камiciiўзнаўляўся звычайны парадак вырашэння зямельных канфліктаў праз земскія iпадкаморскія су­ды. 3 1 мая 1797 г. усім спрачальнікам даваўся дзесяцігадовы тэрмін длясудовага аспрэчвання i разбору узаемных прэтэнзій.

Taкім чынам, праект нармальнага размежавання ВКЛ ад 1788 г. быў першай спробай суцэльнага вымярэння, здымак i картаграфавання тэрыторыі княства ўінтарэсах пераважна буйных зямельных уласнікаў. На думку даследчыкаў8, ён быў распрацаваны па ініцыятыве мясцовага магната-рэфарматара I. Л. Храптовіча.

Цікавыя тлумачэнні, якія I. Ваньковіч дадаў да праекта. Па яго сцвярджэнню, па прававых нормах XIV—XVIII стст. «все дедичные и (стр. 60) вечистые владения... не должны быть тревожены, но на вечныя времена имеют оставаться... в руках и во владении дворян, и все урядники наблюдать повинны, дабы документы, по которым могли бы от воинских чинов отняты вышеписанные имения, ни в какие акты принимаемы не были»9. Ёнспасылаўся пры гэтым на канстытуцыю 1569 г.10, па якой, як ён піcaў, усе падараваныя з пачатку уніі маёнткі забаранялася канфіскоўвацъ і далучаць да каралещскіх або агульназемскіх добраў. Дакладней, усе спадчынныя, ленныя, пажыццёвыя, застаўныя ўладанні, «на сейме и без сейма учиненные», як «без листов, так и за листами», абвяшчаліся спрадвечнай бясспрэчнай уласнасцю11.

I. Ваньковіч, як бачым, падкрэсліваў недатыкальнасць фактычна icнуючага землеўладання, якое сфарміравалася пад аховай i пры патэрналізме вярхоўнай улады. Тым самым мінскідваранскі маршалак перасцерагаў новую ўладу ад недапушчальнага ўмяшання ў сістэму манапольнага распараджэння зямлёй мясцовым прыватнаўласнiцкім саслоўем.

Адміністрацыя Рэчы Паспалітай здзейсніла толькі частку намечанага праекта ў працэсе люстрацыі дзяржаўнай маёмасці 1789 г.12 Mінскі губернскі каморнік Л.Г. Соін, які ў 1801 г. paбiў праверку люстрацыйных дакументаў, адзначаў, што каморніцкія планы часу люстрацыі былі без палявых журналаў, рукапрыкладання сумежных уладальнікаў, без велічыні вуглоўi даўжыні межаў13, а значыць, без паказу сапраўдных памераў зямельнай плошчы. Гэта пазбаўляла дзяржаўныя органы магчымасцівызначыць фактычныя памеры зямельных захопаўi аднавіць дзяржаўную ўласнасць у першапачатковых межах.

Не мела поспеху i спроба казённай палаты выявіць сапраўдныя памеры дзяржаўных уладанняу на падставе люстрацыйных інвентароў. Яе спробы сабраць ад памешчыкаў патрэбныя зямельныя дакументы сустрэлі супраціў са спасылкамі іх адсутнасць па прычыне пагарэласці губернскага архіва ў 1812 г. і частых “подделок и приписок14. Як сцвярджаў мінскі віцэ-губернатар Л. Сакалоўскі ў сваім рапарце ад 18 студзеня 1802 г., са 112 казённых маёнткаў Мінскай губерні па выніках люстрацыі 1789 г. «число всей земли, к староству принадлежащей, ни по одному имению не означено». Між тым памешчыкі прад’явілі прэтэнзіі на тыя дзяржаўныя землі, «которые по инвентарям ни малейше о том не означено и доныне о том ни от кого не вошло в палату письменных прошений15. Арандатары не падаваліінвентары на пасведчанне, спасылаючыся на адсутнасць дакументаў, або даваліix у фальсіфікаваным выглядзе16.

Не прынеслапоспеху iдаручэнне павятовым судам спісацькопііз арыгіналў зямельных актаў. Прадстаўленыя літоўскімгубернскім праўленнемкопіі494 дакументаўз apxiвaўкаралеўскай i скарбовайкамісійдоўгі час ляжалі без перакладу. На час сенацкага звароту мінская казённая палата мела толькі каморніцкія планы на палавіну казённых маёнткаў. Не мела палата звестак i аб колькасці распраданыхказённых зямель праз публічныятopгiў прыватныя рукіспецыяльнымі губернскімікамісіямі17.

Царская адміністрацыя, такім чынам, сутыкнулася на далучанай тэрыторыі з адсутнасцю уніфікаваных зямельнападліковых i картаграфічных крыніц, самавольствам i супраціўленнем шляхецтва агульнаму адміністрацыйнаму пераразмеркаванню землеўладанняў. 3-заcyпраціўлення мясцовага дваранства на спробы цэнтралізаванага каитролю за мабілізацыяй зямлі царскіўрад вымушаны быў абмежавацца толькіcвaiмуплывам на дзяржаўную вёску. Некалькі гадоу праект аб (стар. 61) Генералыным межаванні ВКЛ вандраваў па чыноўніцкай лесвіцы Пецярбурга. Пытанне землеўпарадкавання межаўпрыватнаўласніцкага землеўладання было вырашана перадаць у pукі шляхецтва на падставе папярэдняга заканадаўства. А ўжо праз палюбоўныя пагадненні прыватных уладальнікаўурад cтавіў адначасова і мэту забяспечыць непарушнасць дзяржаўнага зямельнага фонду, які служыў аб’ектам бесперапынных захопаў.

У канцы снежня 1809 г. Міністэрства фінансаў стварыла камісію для вымярэння зямель у арэндных маёнтках заходніх губерняў18. 28 мая I810 г. яе дзейнасцьбыла перапыненаiўрад прыступіў да распрадажы казённай уласнасці ў прыватныя рукі для ліквідацыі дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту. Ідучы насустрач «просьбам» мясцовага дваранства, у цэлым была пацверджана існуючая сістэма судова-межавых устаноў.

Праяуленнем гэтай палітыкі стала стварэнне па ўказу ад 6 лістапада 1810 г. межавых судоў па ўcixгубернях «присоединенного от Польши края»19. Каб ператварыць гэты новы інстытут у тэхнічна-выканаўчы орган дзяржаўнай палітыкі, з 17 кастрычніка 1811 г. у межавыя суды забаранялася выбіраць членаў земскіх, гродскіх i галоўных судоў20. Дадзеная мера мела сэнс толькі з боку сацыяльнага саюзу i дэманстрацыі апякунства.

Межавыя суды ствараліся ў кожным павеце ў складзе 15—21 члена з выбраных дваран, а таксама суддзяў дзвюх інстанцый. Суд першай інстанцыі непасрэдна займаўся межаваннем i выбіраў са свайго асяроддзя суддзяў другой інстанцыіў якасці апеляцыйнай установы з двух арбітpaўад зацікаўленых бакоў, рэгента iкаморніка. Штат іх вызначаўся колькасцю просьб аб межаванні спрэчных зямель. У 1815 г. да судоў першых дзвюх інстанцый дабавіліў якасці вышэйшага кантрольна-распараджальнага органа з боку мясцовай адміністрацыі суд трэцяй інстанцыі для абароны казённых інтарэсаў.

Такая арганізацыя межавання ў адпаведнасці з праектам 1788 г. у хуткім часе прывяла да таго, што ўмежах аднаго павета практычна icнaвала некалькі дзесяткаў судоў дзвюх інстанцый, а ў межах, напрыклад, Гродзенскайгуберніix колькасць дасягала 16021. Па сведчанню міністра фінансаў, графа Д. А. Гур’ева, у выніку дзяржаўныя чыноўнікі не паспявалі на рэвізію межавых дзеянняў судоў, якія дзейнічалі «без членов правительства»22. Свае рашэнні межавыя суддзі не адсылалі на выкананне ў земскую паліцыю, а адразу зацвярджалі сваімі каморнікамі «тут же», на месцы. Бескантрольнасць судоў, іx памешчыцкісклад садзейнічалі шырокамураскраданню зямель казённыхсялян. Апошніх межавыя суды абцяжарвалі щматлікімі позывамі, штрафамі, судовымі выдаткаміi, не прымаючы сялянскіх пратэстаў, захоплівалі «по нескольку тысяч десятин» угоддзяў23.

Перадача межавання непасрэдна ў рукі дваранства зніжала плацежаздольнасць казённай вёскі, вяло да абвастрэння сацыяльных канфліктаў, разладжвала апякунскую палітыку самадзяржаўя.

Але ў гэтых умовах урад прадпрыняўтолькі паліятыўныя меры па узмацненню свайго прадстаўніцтва ў межавых судах. 3 1811 г. уводзілася справаздача судоў шляхам прадстаўлення планаў са спрэчнымі справаміўMіністэрствa фінансаў. Указамі ад 4 кастрычніка 1815 г. ва ўсе суды камандзіраваліся члены першага i другога дэпартаментаў галоўнага суда, а казённыя страпчыя — у губернскі межавы апеляцыйны суд. 3 22 сакавіка 1817 г. да ix дадаваліся шгатныя павятовыя каморнікi. Урад спрабаваў стрымаць самавольства дваранства i праз увядзенне з (стр. 62) 13 мая 1819 г. рэвізіі дзеянняў межавых судоў межавым дэпартаментам Сената праз павятовыя суды24. На справе гэта перабудова толькі ўзмацніла бюракратычны кругварот бумаг. Суды першай інстанцыі фінансаваліся па колькасці спрэчнай зямлі,”помещикам присуждаемой”, а ўсе яны ўтрымліваліся цалкам за кошт падаткаў з сялянства, што адмоўна ўплывала на даходныя крыніцы. Захопленыя землі памешчыкіздапамогаймежавых судоў пераводзілі ў сваё фактычнае ўладанне. Гэта пагражала пераходу значнай часткі казённых зямель у прыватныя pyкiiixлегалізацыі дзесяцігадовай даўнасцю ўладання. Памешчыцкае наступление на сялянскую зямлю i супраціўленне гэтаму непасрэдных вытворцаў выклікалі растучую занепакоенасць царызму. Мінская i Гродзенская казенныя палаты началі хадайнічаць аб правядзенні Генеральнага межавання па прынцыпах інструкцьп межавай канторы Полацкай і Магілёускай губерняў 1782 г.

26 сакавіка i 16 красавіка 1821 г. міністр фінансаў прапанаваў абмежаваць паўнамоцтвы межавых судоў заходніх губерняу імперыiвыключна межамі прыватнаўласніцкіх уладанняў, «не касаясь отнюдь границ государственных, духовных, эдукационных, городских»25, ануляваць усе рашэнні межавых судоу па казённых маёнтках як несапраўдныя, а захопленыя з ixдапамогай землі вярнуць у казну, спагнаўшы ўсе выдаткі з суддзяў iзахопнікаў. Гэта азначала прызнанне марнасці папярэдняга ўрадавага курсу на сацыяльны саюз з мясцовым шляхецтвам.

Дадзеная прапанова год блукала па Дзяржаўным савеце, камicii складання законаў, Міністэрству юстыцыі. Даручаная ў 1822 г. гродзенскаму губернскаму страпчаму Віціноўскаму рэвізія вырашаных спраў межавымі судамі выявіла, што сяляне практычна ў адзіноцтве абаранялі свае землі26. Віціноўскі таксама прапаноўваў у якасці выратавальнага сродку Генеральнае межаванне казённага зямельнага фонду.

Безвыніковая перапіскaпаміж цэнтральныміi губернскімі чыноўнікамі цягнулася да 1823 г. Вырашэнне справы было паскорана настойлівым заклікам гродзенскай казённай палаты пакласці канец самавольству гродзенскага i слонімскага межавых судоў, якія захапілі 600 валок i выселілі 100 сялянскіх сем’яў з ix надзелаў27. 21 красавіка 1823 г. Дзяржаўны савет аб’явіў незаконныміўсе несанкцыяніраваныя урадам адчужаныя казённыя землі28. На захопленыя з дапамогай межавых судоў землі накладвалася забарона «впйсьме купчих и закладных крепостей», бо памешчыкіімкнуліся схаваць ад дзяржаўнага уліку атрыманыя землі, заблытаць ix дагаворамі аб заставе i арэндзе.

Памешчыкаў прымушалі падпіскамі захоўваць атрыманыя казённыя землі да канчатковага перагляду судовых рашэнняў. 3 моманту выхаду указа яныабавязваліся паўтарыць свае іскізноўужопраз казённыя палаты, якія рабіліся галоўнымі кантрольныміopганамі. Указ уводзіў гу6epнскімежавы суд як вышэйшую апеляцыйную інстанцыю. У суды першай iдругой інстанцый дэлегаваліся прадстаўнікі губернскага праўлення iказённай палаты.

Але губернскі межавы суд з самага пачатку выступіў актыўным абаронцам прыватнаўласніцкіх інтарэсаў. Так, мінскі губернскі суд у 1823 г. адхіліў патрабаванне казённай палаты на перагляд вырашаных спраў.3 яго боку было заяўлена, што суд першай інстанцыі не абавязаны весці палявы журнал з апісаннем межавых знакаўi з вызначэннем спрэчных месц. Пісьмовыя рукапрыкладаннісялян адхіляліся з той нагоды, што падпіскамі «лица, не имеющие понятия о землемерской науке, через таковую будут одобрять упущения»29.

(стар. 63) Miнская казённая палата у такіх абставінах спрабавала ўзяць працэс межавання ў свае рукі, распрацаваўшы спецыяльную інструкцыю. У 1828 г. яна хадайнічала перад Міністэрствам фінансаў аб практыцы правядзення Генеральнага межавання пад cваiкантролем спачатку у двух паветах губерні — Барысаўскім і Бабруйскім — праз ранейшыя межавыя суды, але ўжо ў парадку сумежнасці ўладанняў i з абавязковай прысут- насцю павятовага каморніка iдвух дзяржауных камісараў.Пры поспеху дадзены парадак паступова пераносіўся б на іншыя паветы з агульнай мэтай вызначэння зямельных захопаўпасля 1764 г.

Гэта практика працягвалася толькі два гады, але ў выніку яе не была скончана нi адна справа. Барысаўскі павятовы каморнік з абурэннем пісаў, што мясцовага павятовага апеляцыйнага суда ў сапраўднасці не icнуе, а яго члены «собираются по частным домам, отчего документы на имения грозят повреждению, подлогу и даже самой растрате»30. Не без падстаў ён спасылаўся на канстытуцыю 1766 г., якая пагражала заключэннем у турму за марнаванне часу iсродкаў.

Пазіцыыю саноўнікаўiмперыіаб прычынах правалу эксперыментальнай практыкі Генеральнага межавання часткова раскрывае галоўнакамандуючы літоўскім асобным корпусам вялікі князь Канстанцін, якіў сакав1ку 1827 г. адвяргаў суцэльнае межаванне «по множеству шляхетских околиц с мелкопоместнымичерезполостными владениями»31. Сенат cваімірашэннямі ад 31 кастрычніка 1827 г., 8 кастрычніка 1830 г. забараніў далейшую рэалізацыю такога межавання з-за бяздзейнасщ астатнix межавыхсудоў у перыядработытолькі дзвюх межавых-камісій. Miнскай казеннай палаце было заяўлена, што пункты яе інструкцыі «ни одобрения, ни возражения не заслуживают» i прапаноўвалася перапрацаваць яе зноў.

Новая інструкцыя, распрацаваная ў сакавіку 1831 г. той жа палатай, уводзіла прысутнасць у межавых судах дзяржаўных кантралёраў-рэвізораў у якасці абаронцаў казённых інтарэсаў нароўні з прыватнымі арбітраміiдэпутатамі аддухавенства. Але дзяржаўныя камісары па-ранейшаму мелі права толькі дарадчага голасу iнярэдка быліпaciўныміназіральшчыкамі далейшых захопаў казённых зямель, хоць ixнепасрэднай задачай было «ни под каким видом не допускать отчуждения казенных земель в частные руки и выявлять незаконное давностное владение»32.

Прызнанне таго, што абарона казённых зямель узбуджалася i ажыццяўлялася «по одному объявлению крестьян»33, боязь, што пакрыццё прэтэнзій «вовлечётйх в разорение» або «заставит совершенно молчать о таких со стороны их исках, которые могуг быть правильными»34, прымусілі казённую палату Мінскай ryбepнінастойліва прасіць перакласці плацяжы салярыяў цалкам з казённых на прыватнаўласніцкіхсялян.

Урад вымушаны быў зноў прызнаць бесперспектыўнасць свайго па- пярэдняга курсу па межавому пытанню. Дзяржаўны савет падтрымаў указам ад 11 лістапада 1827 г. толькі парадак чарговасці межавання ўладанняў — «подряд одно за другим». На размежаванне ўступаў у лясы даваўся гадавы тэрмін для прадстаўлення дакументаў. Новая прапанова аб замене межавых судоў адзінымігубернскімімежавымі судаміi пад кантролем галоўнага межавога суда ўмai 1829 г. пacтyпiлa з межавога дэпартамента Сената ў дэпартамент законаўiэканоміі Мінітэрства юстыцыі. 24 снежня 1830 г. упраўляючы міністэрствам, тайны саветнік Д. Н. Блудаў рэкамендаваў распрацаваць спецыяльнае заканадаўства аб Генеральным межаванні Віленскай, Мінскай, Падольскай губерняў i(стар.64)Беластоцкай вобласці35. Гэта прапанова слухалася ўМіністэрстве юстыцыі12 верасня i на агульным сходзе Дзяржаўнага савета 13 лістапада i 24 снежня 1830 г.

Саноўнікі усё больш разумелі, што далейшы пaтэpнaлiзм у адносінах да існавання межавых судоў фактычна вымушае царызм пaciўнaсадзейнічаць і патураць црыватнаўласніцкім інтарэсам. На асэнсаванне гэтага непасрэдна ўздзейнічала паўстанне 1830—1831 гг. i намаганне ўрада накіраваць сялянства супраць «польских» землеўладальнікаў у cвaixуласных, вялiкадзяржаўных мэтах. Дзяржаўны савет адкрытапрызнаў згубнасць уплыву дзейнасці межавых судоў, адкрытых у 1810 г., на агульную сацыяльна-палітычную сітуацыю iў першую чаргу на землезабяспечанасць iплацежаздольнаснь казённага сялянства. Але ён тут жа прапанаваў перадаць вырашэнне далейшага лёсу межавых судоў на папярэдняе абмеркаванне ў губернях.

На працягу 1831—1832 гг. пад непасрэдным старшынствам начальнікаў губерняў адбыліся аб’яднаныя нарады членаў губернскіх праўленняў, казённых, грамадзянскіх, крымінальных палат, губернскіх i павятовых прадвадзіцеляў дваранства. Фактычна ўсе нарады адхілілі правілы Генеральнага межавання 1782 г. на падставе так званых мясцовых асаблівасцей Заходняга краю.

У першую чаргу адхіляўся прынцып канфіскацыіў казну ycixзямельных лішкаў, якія заставаліся пасля падзелу спрэчнай зямлі па 8 дзесяцін на рэвізскую душу. Гэта тлумачылася распаўсюджанасцю арэнды памешчыцкай зямлі чыншавай шляхтай i «другими вольными людьми»36. Віленская нарада, напрыклад, заключыла, што «вся собственность в подобных имениях состоит единственно в заселяемой земле», г. зн. з сялянcкixнадзелаў, i таму падзелы прыйдзецца выконваць выключна з сялянскага надзельнага зямельнага фонду.

Цяжкасць у прымяненні правілаў 1782 г. нарады бачыліiў тым, што буйныя ўладальнні адвергнуць палюбоўныя разводы i міралюбівыя пагадненні «единственно ради 8-десятинной пропорции». Магнаты валодалі значнай колькасцю рэвізскіх душ i тым самым маглі пажывіцца за кошт дробнапамесных суседзяў. Адхілілі нарады i сведчанне сялянства пры ўдакладненні межаў на той падставе, што яны «ничего основательного к положению верной границы не покажут»37. Значыць, прынцып даўнасціўладання, з пункту гледжання дваран, служыў процідзеяннем удзелу сялян у вырашэнні зямельна-пагранічных канфліктаў, вызваляўix ад межавай практыкі, ад якой тым не менш залежала пытанне ixземлезабяспёчанасці.

Праекты інструкцый аб Генеральным мeжaвaннi заходніх губерняў са штатамі межавых устаноў пacтyпiлi 20 ліпеня 1834 г., у Міністэрства юстыцыі. Далейшае існаванне межавых судоў пры санкцыяніраванніi пад апякунствам царскага ўрада як яўнага інстытута па абеззямельванню казённага сялянства i павелічэнню памешчыцкага супярэчыла фіскальным iвялікадзяржаўным інтарэсам, што iпрывяло саноўнікаўімперыі да дэманстрацыі сваёй рашучасці.

25 чэрвеня 1840 г. па зацвярджэнню цара межавыя суды ў заходніх губернях закрываліся, aix справы перадаваліся ў павятовыя суды i грамадзянскія палаты38 да канчатковай распрацоўкі правілаў Генеральнага межавання. Апошняе, такім чынам, наогул не было здзейснена на далучанай тэрыторыі Беларусі паводле другога i трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай. Урад імкнуўся перакласці усю адказнасць за скарачэнне землекарыстання сялян цалкам на мясцовае, або «польскае», шляхецтва i яго засілле ў мясцовых судова-адміністрацыйных установах тыпумежавых судоў. Так абгрунтоўвалася неабходнасць русіфікацыі апошніх.

(стр.65) У аснове правалу спроб суцэльнага, або Генеральнага, межавання ляжала ў цэлым супраціўленне памешчыцкага саслоўя прымусова-адміністрацыйнаму умяшанню цэнтральнай улады ў неабмежаванае распараджэнне вотчыннымі землямі. Беларускае сялянства абараняла свае землі фактычна самастойна. І тольі яго стыхійныя пратэсты прымушалі царскіўрад выкарыстоўваць межаванне ваўласных палітычныхмэтах пад выглядам ахавальна-папячыцельскай палітыкі.

Дзейнасць межавых судоў цалкам знаходзілася ў руках дваран i служыла зямельнаму абкраданню сялянства, павелічэнню памешчыцкага зeмлеўлaдання за кошт дзяржаўнай вёсткі. У пэўных палітычных абставінах урад адышоў ад адкрытага патурання мясцоваму шляхецтву у выглядзе межавых устаноў, каб зняць сябе адказнасць за далейшае абеззямельванне сялян iперайсці да рашучай русіфікацыі ў зямельных адносінах.

1.ЦДГА БССР, ф. 295, воп. 1, с. 22, л. 1

2.ЦДГА БССР, ф. 295, воп.1, с. 22, л. 2—3 адв

3.ЦДГА БССР, ф. 299, воп.6, с. 10, л. 12—45

4.Рудин С. Д. Межевое законодательство идеятельность межевой части в России за 150 лет. Пг., 1915. С. 230—284;ЯковлевИ. Межевание в западных губерниях//Материалы для преобразования межевой части в России. Б. м., б. г. С, 143155; РубинштейнС.Ф. Судьба межевого дела в губерниях Западного края.Вильно, 1895

5.ЦДГАБССР, ф. 299, воп. 1, с. 22, л, 13

6.Там жа, воп. 6, спр. 10, л. 22

7.Там жа, л. 36

8. Зеленский И. Минская губерния. СПБ, 1864.Ч. 1, С. 46; Czacki T. O litewskich i polskich prawach. Krakow,1861.S.196, Buczek K. The history of polish kartography from the 15th tothe 18th cent.Wroclaw-Warsz.-Krakow.1966.S.118

9. ЦДГА БССР, ф. 295, воп. 1, с. 22, л. 31

10. “О літовском княжестве”. Прывілей 1 ліпеня 1569 г.//VoluminaLegum. Ptsb.,1859. T.2. S. 91

11. ЦДГА БССР, ф. 295, воп. 1, с. 22, л. 60

12. Анищенко Е. К. Статистика поземельного учета в Минской губернии конца XVIII—первой половины XIX в.// Весці АН БССР. Сер.грамад. навук.1989. № 2.

13. ЦДГА БССР, ф. 295, воп. 1, спр. 22, л. 128

14. ЦГИАЛ СССР, ф. 379, воп. 5, спр. 1675, л. 110

15. ЦДГА БССР, ф. 295, воп. 1, спр. 22, л. 12

16. Там жа, л.111

17. Там жа, л. 112

18. ЦДГА БССР, ф. 1416, воп. 2, спр. 3306, л. 1

19.ЦДГАСССР, ф. 379, воп. 5, спр. 1675, л. 2

20. ЦДГА БССР, ф. 1416, воп. 2, спр. 3459, л. 1

21. ЦДГА СССР, ф. 379, воп. 5, спр. 1675, л. 2 адв

22. Там жа, л. 3

23. Там жа, л. 3 адв

24. ЦДГА СССР, ф. 379, воп. 5, с.пр. 1675, л. 41адв.

25.Там жа, л. 8—9

26.Там жа, л. 47

27.Там жа, л. 49

28.Там жа, л. 92, 106, 215

29.Там жа,л. 51

30.ЦДГА СССР, ф. 379, воп. 5, спр. 1675, л. 51

31.ЦДГА БССР, ф. 320, воп. 3, спр. 23, л. 77

32.ЦДГА СССР, ф. 379, воп. 5, спр. 1675, л. 186 адв.

33.Там жа, л. 227 адв.

34.Там жа, л. 91

35. ЦДГЛ СССР, ф. 379. воп. 5, спр. 1675, л. 224—230

36.Там жа, л. 241 адв

37.Там жа, л. 245 адв.

38. Там жа, л. 299

Інстытут гісторыiАН БССР

Резюме

 

Рассматривается содержание первого в истории Великого княжества Литовского проекта Генерального измерения, съемки и картографирования земель. На примере Минской и Гродненской губерний освещаются основные этапы и некоторые причины провала в применении царизмом главных правил проекта сейма 1788 г.

Summary

The article analysed the contents of the project of general measurement, land survey and mapping, which was the first in thei history of the Great Lithuanian Principate. Using theexamples of Minsk and Grodno Provinces, the main stages and some causes of thetsarism’s failure in applying some of the major rules of 1788 Project are discussed.

Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1991. № 5. С. 57-65 (дапрацаваны)