Годнасць у вайне 1794 г.

ГОДНАСЦЬ У ВАЙНЕ 1794 г.

Сціплыя дакументы, прапанаваныя ніжэй, пашыраюць нашы веды пра паўстанне 1794 года ў Вялікім княстве Літоўскім, сталіца якога — Вільна — была вызвалена ад расійскага гарнізона ўначы 22—23 красавіка патрыятычнымі афіцэрамі, сярод якіх быў і Павел Ежы Грабоўскі (1759—1794), шэф 3-га рэгімента літоўскага войска.

Паводле крыніц імі было палонена 1004 , а па другіх — да 1059 расійскіх вайскоўцаў. Здабыча амаль паловы штатнага складу пяхотнага палка натхніла пераможцаў на веру ў несакрушальнасць энтузіязму і дэманстрацыю ўласнай літасці. Biленская рада паўстання адразу паставілася да палонных лагодна. Афіцэрам вярнулі ўсё, акрамя зброі, і адаслалі ў Варшаву, даўшы ім на дарогу кавы і змену бялізны. Шараговых затрыма лі на фартыфікацыйных працах або здавалі ў наём3. Пра такое «людскае абыходжанне» той жа Грабоўскі ўжо 26 красавіка паведаміў пад Нямечынам аднаму з расійскіх палкаводцаў4.

12             мая паўстанцкая рада стрымала прагу (месцічаў віленчукоў) расправіцца з палоннымі і як «слугамі абрыдлага дэспатызму» ў адказ на рабункі расійскага генерала Паўла Цыцыянава на яго шляху з Гродна праз Шчучын і Беліцу5. Затым рада выдала універсал з заклікам шанаваць у наезніках «людзей», а 13 мая спецыяльнай адозвай агітавала расійскіх салдат павярнуць зброю ў салідарнай вайне з прыгнятальнікамі6. Кіраўніцтва паўстаннем ўвогуле верыла ў перамогу ідэй свабоды і вольнасці над любым праціўнікам, а тым болып набраным шляхам прымусовага рэкруцтва, як у Расіі7.

Гэтая ўпэўненасць у голы запал яскрава відаць з ліста П. Грабоўскага да барона, брыгадзіра Ізюмскага лёгкаконнага палка Лявона Бенігсена (1745—1826). Падчас карэспандэнцыі барон ахоўваў мяжу Мінскай губерні ад нападу паўстанцаў на рагу паміж мястэчкамі Багданава—Вішнева—Смаргонь. Розныя архіўныя крыніцы сведчаць, што ён сапраўды 18 мая атрымаў з абозу пад Барунамі ліст П. Грабоўскага разам з універсалам да расійскага войска8. Стр.259

Адно гэта сведчыць, што зварот Грабоўскага быў даведзены Бенігсенам да вярхоў расійскага генералітэту. Пра рэакцыю апошняга гавораць ужо апублікаваныя зборнікі крыніц . Мы мусім паставіцца да паўстання як да вайны «люду з нялюдскасцю», абвешчанай паўстанцамі адразу сярод сваіх лозунгаў. Аднак на вайне дзейнічаюць як на вайне і звычайна перамагаюць зусім не гуманістычнымі правіламі яе вядзення.

1

Ліст Грабоўскага да Л. Бенігсена з абозу пад Барунамі

17.5.1794 года. Баруны

Васпане!

Палкоўнік Ясінскі, генеральны камендант і камандуючы арміяй Літвы, толькі што даслаў мне загад праз генерала з Ашмян перадаць Вам, Васпане, універсалы на польскай і рускай мовах, якія зусім нядаўна апублікаваны Радай народа. Варварскае абыходжанне, што дазваляюць сабе некаторыя расійскія камандзіры на тэрыторыі края, які ў адносінах да рускіх палонных падае прыклады высакароднасці, і пра якія, магчыма, мала ведаюць — усё гэта і матывавала той пісьмовы дадатак, які я маю гонар Вам пераслаць. Майце ласку азнаёміць з яго зместам Вашых салдат і асабліва Вашых падначаленых. Мы ведаем і паважаем Ваш асабісты характар, і мы далёкія ад таго, каб абвінавачваць Вас у страшэнным пажары, што нядаўна адбыўся ў Смаргоні. Магчыма, што арганізатары гэтай гнюснай акцыі вельмі хутка будуць каяцца. Давайце ваяваць, але давайце паспрабуем не множыць гора і бедствы вайны. Іх і так дастаткова. Даведзены да адчаю народ, які ў сваім змаганні за свабоду пакляўся быць вольным або памерці, стрымае сваё слова і пасля ўсіх жорсткіх выпрабаван- няў здолее-такі адпомсціць Вашым генералам. А яны, асабліва пасля апошняй перамогі вялікага Касцюшкі, — усе нявольнікі на абшарах расійскіх правінцый. Няма ў іх ні войска, ні добраахвотнікаў. I несяце Вы меч, а не свабоду. Буду ўдзячны Вам, Васпане, калі Вы перадасце ўсё гэта Вашым падначаленым. Ведаючы Ваш характар, буду спадзявацца, што вайна Стр. 260 зменіць свай аблічча. Давайце спрачацца аб цане высакароднасці, а не варварства.

Маю гонар. 3 поўнай павагай

Ваш пакорлівы слуга падпалкоўнік Грабоўскі, камандзір авангарда войска.

РДВГА. Ф. 467. С. 11. Л. 1. Арыгінал на французской мове. Публікуецца ўпершыню.

№2

Адказ Л. Бенігсена П. Грабоўскаму 28.5.1794 г. на шляху з-пад Багданава на Трабы.

Васпане!

Вельмі сур’ёзныя справы не дазволілі мне раней адказаць на ліст, які Вы мелі ласку паслаць мне 17-га дня гэтага месяца. У канверт Вы паклалі таксама надрукаваную запіску, змест якой настолькі нахабны, што я не магу сабе дазволіць адказваць на падобную грубасць. У сваім лісце Вы пішаце пра прыклады высакароднасці. Але ж не прайшло і 15 дзён, як у адной з вёсак перарэзалі горла свяшчэнніку з падначаленага мне палка, а ў Вільні рускіх салдат марылі голадам і прымушалі іх запісвацца ў Вашы палкі. Мы пра гэта ведаем са сведчанняў тых, каму ўдалося вярнуцца да нас. Што тычыцца той справы з паленнем, то сапраўды Смаргонь была вынішчана агнём напярэдадні аб’яднання дзвюх воінскіх частак, якімі я камандую. Аднак ад мясцовых жыхароў я даведаўся, што пажар пачаўся ў выніку няшчаснага выпадку. У канцы ліста Вы гаворыце пра вайну і ўжываеце адно слова, якое я зусім не разумею ў той самы момант, калі паміж народамі абвешчана вайна. Да таго ж у мяне няма іншых інструкцый, як аднаўляць парадак у той частцы Літвы, дзе я камандую, і караць паўстанцаў.

Маю гонар.

(Подпісу няма.)

РДВГА. Ф. 467. С. 11. Л. 2. Арыгінал на французской мове. Публікуецца ўпершыню.

1.Батюшков П. Н. Очерк истории города Вильны // Памятники русской старины в западных губерниях империи. СПб., 1879. Вып. 6. С. 110; С. Гербстпадаелічбу у 1013 чал. Гл.: HerbstS. Z dziejоw wojskowosci w powstaniu Kosciuszkowskim 1794 roku. Warszawa, 1983. S. 119. Абтымжа: Powstanie Kosciuszkowskie 1794. Dzieje militame. Warszawa, 1994. T. 1. S. 228.

2.MoscickiH. General Jasinski i powstanie Kosciuszkowskie. Warszawa, 1917. S. 380.

3                                         Там жа. С. 148,150,153.

4                                         Стогн. Паўстанне 1794 года. Новыя дакументы. Мн., 2002. С. 86.

5                                         Woltanowski A. Prasa i pisma periodyczne powstania Kosciuszkowskiego. Bialystok, 1984. S. 128,133.

6                                         Стогн... С. 100—103. Nurty lewicowe w dobie powstan narodowych. Wroclaw, 1961. C. 12—13; Энгель А. М. Описание дел, хранящихся в архиве Виленского генерал-губернаторства. Вильна, 1870. Т. I. Ч. 2. С. 881—885.

7                                         Grreskowiak-Krwawicz A. Wolnosc w propagandzie powstania Kosciuszkowskiego //Kosciuszko — powstanie 1794 r. —tradycja. Warszawa, 1997. S. 43—45.

8                                         Архіў знешняй палітыкі Расійскай імперыі. Ф. 79. Воп. 6. С. 1837. Л. 282, 288, 359; Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 16. С. 758. Ч. 1. л. 483; 4.2. л. 27; Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў. Ф. 41. С. 268. Л. 55—56, 59.

9                                         Восстание и война 1794 года в Литовской провинции. Мн., 2001.

Публікацыя Я. К. Анішчанкі

Беларускі археаграфічны штогоднік. Мн., 2003. Вып. 4. С. 258-261