ТРЫАНГУЛЯЦЫІ I КАРТАГРАФАВАННЕ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТАГОДДЗЯ

Я. К АНШЧАНКА

ТРЫАНГУЛЯЦЫІ I КАРТАГРАФАВАННЕ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТАГОДДЗЯ

У час вайны 1812 г. з французскім нашэсцем заходняя частка беларускіх зямель у складзе Гродзенскай і Мінскай губерняў апынулася першай ахвярай разбуральных ваенных падзей. Вайна асабліва высветліла залежнасць поспехаў зброі ад адсутнасці буйнамаштабных карт на згаданы абшар, паколькі тут не было праведзена Генеральнае межаванне [1,2].

Палігонаметрыя састарэла, бо яна абапіралася на нетрывалыя межы землеуладанняў і адміністрацыйных адзінак. Разлічваць на спрытнасць самога межавога ведамства не даводзілася. Таму адпаведныя геадэзічныя працы па заснаванню трыганаметрычнай базы палявых здымак манапалізавала ваеннае ведамства — Ваенна-тапаграфічнае дэпо (ВТД).

Карысна паглядзець на ягоную дзейнасць з улікам архіўных крыніц, каб вызначыць, чаму чыста тэхнічнае мерапрыемства не прычынілася адразу да выніковасці ўрадавых рэформ.

Менавіта ВТД прыкладна з 1816 г. распачало ўласнымі кадрамі і сродкамі так званыя трыангуляцыі ўскраін імперыі. Трыангуляцыю складалі палявыя дзеянні па ўстляванню трыганаметрычных знакаў (сігналаў), якія злучаліся ў геаметрычную сетку у выглядзе некалькіх ланцугоў (радоў) трохкутнікаў. Трыганаметрычная сетка служыла падставай для інструмен- тальных (тапаграфічных) здымак мясцовасці. Распачыналі трыангуляцыю з градуснага вызначэння геаграфічных каардынат самой сеткі і рэкагнасцыроўкі здымачнага палігона. На беларускай зямлі трыганаметрычныя ланцугі цягнулі з суседніх губерняў. Выдатную ролю ўіх стварэнні адыграў палкоўнік першага пяхотнага корпуса, обер-кватэрмайстар Карл Іванавіч Тэнэр, які ў 1815—1822 гг. здзейсніў адпаведныя працы ў Віленскай губерні з дапамогай 30 мензул і 6 тэадалітаў [3].

Менавіта яму з 25 чэрвеня 1823 да 14 студзеня 1824 г. давялося выканаць рэкагнасцыроўку Гродзенскай губерні. Зрабіў гэта ён на падставе трохаркушнай карты. Магчыма што гэта была карта Літоўскай губерні, якую ў 1798 г. атрымаў гродзенскі губернскі землямер М. О. Марковіч ад афіцэраў царскай світы. Яе забракавалі. Пры стварэнні Гродзенскай губерні мясцовых землямераў разаслалі па паветах «поправить оную по разпросам обывателей и планам владельцев». У 1809 г. з атрыманых чарнавікоў (бруллёнаў) у будучым ВТД зрабілі атлас Гродзенскай губерні, з якога ў 1812 г. знялі дзве копіі [4]. Вынікі агляду паказалі Тэнэру, што скарыстаныя карты «касательно дорог, деревень и местечек весьма мало согласны с натурою, равно как и ситуация на оных совершенно неверна» [5]. Гэта вызначыла неабходнасць у дакладных інструментальных здымках.

У справаздачы начальніку Генштаба генерал-ад’ютанту барону I. I. Дыбічу К Тэнэр падкрэсліваў, што толькі ўзвышша паміж Гродна, Слонімам і Пружанамі дазваляе закласці першакласную трыганаметрычную сетку. Правесці поўны і бесперапынны ланцуг трохкутнікаў уздоўж мяжы Гродзенска-Мінскай губерняў перашкаджалі лясы. Ён раіў выставіць тут сігналы толькі на адкрытых месцах. Усю іх сетку ён прапаноўваў працягнуць двума радамі ад 93-га трохкутніка Віленскай губерні: першы ланцуг — праз Ліду і Гродна ў накірунку Слоніма, а другі — на Навагрудак. Абодва рады мелася злучыць пад Пружанамі і прадоўжыць да Брэста. Першакласная сетка налічвала па плану 65 трохкутнікаў. Трыганаметрычныя і астранамічныя вызначэыні прадбачылася ўдакладніць праз паверачны базіс каля Брэста або Кобрына. Ланцугі трыангуляцыі Тэнэр хацеў з'арыентаваць па астранамічнаму кірунку абсерваторыі ў Мешканцах (23 км ад Вільна) [5, л. 11—15).

Вучоны камітэт ВТД 14 лютага 1824 г. ухваліў гэты праект і вырашыў злучыць гродзенскую частку геадэзічнай сеткі з курляндскай, праз Беластокскую вобласць. Амаль увесь 1824 год (стр. 53)заняло ўладкаванне справы фінансавання праекта. Сенат прадугледжваў 150-дзённы палявы сезон на кожнага з пяці афіцэраў-тапографаў каманды Тэнэра або 611 здымачных дзён на працягу 4,5 гадоў усёй працы. Обер- і штаб-афіцэрам выдаткоўвалася 4888 руб. «порционных», 9012 руб. — тром унтэр-афіцэрам і 70 радавым салдатам. На падарожжы выдзялялася яшчэ 5312 руб. На пабудову 60 першакласных сігналаў камітэт прасіў 12659 руб., а на 380 другакласных — 1084 руб. Разам з астранамічнымі працамі праект важыў 45710 руб. Да ўсяго прадбачылася наймаць фурманкі. Як паведамляў з гэтай нагоды гродзенскі губернатар М. Андрэйкавіч, кошт вольнанаёмнага летняга працаўніка лічыўся ў 85 кап., а з канём --1 руб. і 90 кап. [5, л. 26], што амаль адпавядала жалаванню афіцэра.

31 снежня 1825 г. Тэнэр выканаў справаздачную карту здымак, а самую геадэзічную частку завяршыў 10 сакавіка 1826 г. Астатні час, да канца кастрычніка, занялі астранамічныя вызначэнні ўплыву сціснутасці зямной паверхні на геаграфічнае становішча трыганаметрычных знакаў. Адпаведныя назіранні вяліся ў мястэчках Немеж (каля Вільна) і Якабштат (Курляндская губерня) з дапамогай прафесара астраноміі віленскага універсітэта П. Славін- скага. Усяго было зроблена звыш 51 тыс. назіранняў шляхам параўнання «двух небесных и двух тернитрических дуг» на канцах і ў сярэдзіне мешканскага мерыдыяна [5, л. 128].

Паверачны базіс даўжынёй 5060 сажняў (1 км) ствараўся паміж сігналамі ў Дружыловічах і Асаўніцы на мяжы Віленскай і Мінскай губерняў. Вымярэнні вуглоў першакласнага трохкутніка 8-цалёвым кругам Траўтона паказалі, што сума вуглоў ад 0,007 да некалькіх секунд менш 180 градусаў. Гэтыя вызначэнні Тэнэр удакладніў тэадалітам Рэйхенбаха з чатырма тэрмометрамі. Дзеля гэтага ён нават ездзіў напачатку 1828 г. у г. Дэрпт для азнаямлення з працамі па градуснаму вымярэнню ў Ліфляндыі. Там ён дамовіўся з вядомым астраномам В. Я. Струвэ аб тым, што апошні злучыць градусныя вымярэнні Літвы і Ліфляндыі і зробіць іх вынік «самым минимальным» у Еўропе [5, л. 27 адв.]. Між тым астранамічныя працы выканалі афіцэры Генштаба Розеніус і Оберг без вугламера, што было сустрэта крытычным недаверам з боку другога спецыяліста Ф. Ф. Шуберта.

Пакуль вучоныя высвятлялі дакладнасць і надзейнасць уласных разлікаў, К. Трэнэр дакладваў 2 лістапада 1827 г. аб паспяховым завяршэнні трохгадовай трыганаметрычнай здымкі Гродзенскай губерні [5, л. 61]. 3 асаблівым гонарам ён паведаміў, што пры тым збярог 12683 руб. Сэканомленыя грошы ён раіў патраціць на ўдакладненне геаграфічных вызначэнняў на працягу наступных двух гадоў. Тым самым ён прызнаваўся ў ненадзейнасці саміх здымак. Аднак у сакавіку 1827 г. яго пазбавілі 17 афіцэраў і толькі 19 жніўня 1829 г. Трэнэр паведаміў, што градуснае вымярэнне вуглоў першакласных трохкутнікаў Гродзенскай губерні закон- чана намаганнямі аднаго падпаручніка I. Ходзькі [5, л. 131]. У час здымак было закладзена 35 першакласных і 1268 другакласных трохкутнікаў, выканана 17780 трыганаметрычных і 6270 астранамічных назіранняў. Апошнія сам Тэнэр ацэньваў «весьма удовлетворительно», паколькі з іх дапамогай не спатрэбілася вымяраць паверачны базіс на беларускай зямлі [5, л. 136].

Службовая заўзятасць дорага каштавала потым самому Тэнэру, як і якасці ўсіх прац. Аднак у снежні 1827 г. кіраўніцтва ВТД рашыла распачаць трыангуляцыю Мінскай губерні. Начальнік штаба яго імператарскай вялікасці, генерал ад інфантэрыі Я. Даўрэ, які накіраваў праектам, даручыў Тэнэру адправіць двух афіцэраў для агляду фізічных характарыстык яе паверхні. Каб хутчэй забяспечыць будучую тапаграфічную здымку трывалымі кропкамі трыганаметрычнай сеткі, ён дазволіў адысці ад правіл — зблізіць вуглы трохкутнікаў, а самыя сігналы выставіць толькі на адкрытай мясцовасці. Усё рабілася ў мэтах эканоміі часу і сродкаў. Сам Даўрэ пры гэтым добра разумеў, што паспешлівасць можа скончыцца «не с такою точностью, каковая требуется при измерении дуги меридиана» [5, с. 109, л. 4 адв.].

I Тэнэр саступіў. Адпаведную рэкагнасцыроўку губерні на працягу 29 жніўня — 5 лістапада 1827 г. выканаў I. Ходзька і палкоўнік Дзітмарс.

На падставе іх справаздач Тэнэр параіў кіраўніку ВТД Ф. Шуберту вымераць другакласныя трохкутнікі. Шуберт жа лічыў, што дастаткова адных першакласных. Такая схема вынікала з ацэнкі 90 тыс. кв. вёрстаў губерні, з якіх толькі 21 тыс. дазваляла выставіць высокія сігналы, высекчы прасекі, закласці фундаменты пад знакі. Згодна з праектамі ад 15 снежня 1827 г., першы рад — 50 сігналаў — мелася распачаць ад Відзаў і Чарнят Віленскай губерні, працягнуўшы праз Докшыцы, Мінск, Слуцк і Мазыр на Брагін. Тут ён злучаўся з усходнім радам, які вялі ўздоўж р. Беразіны праз Барысаў, Бабруйск і Рэчыцу. Трэці рад — 45 знакаў — цягнулі ад Лясковіч-Асаўніцы Гродзенскай губерні каля р. Прыпяць да Рэчыцы. Тут мелася зрабіць паверку ланцугоў трыангуляцыі. Уся трыганаметрычная сетка налічвала 155 трохкутнікаў. Замест другакласнай сеткі прадбачылася выставіць яшчэ тры рады першакласных сігналаў [5, л. 17, 19, 21, 48—49].

(стр. 54) Тэнэр спрабаваў дабіцца дазволу на заснаванне дадатковых другакласных сігналаў, кожнывышынёй каля 9 сажняў (19. 17 м.), паколькі без іх трыганаметрычныя вызначэнні не рабілі дакладнай усю сетку з-за закрытай лясямі мясцовасці. Замест звычайных 10 км., даўжыня першакласнага трохкутніка мела больш 20 вёрстаў (   20.3 км.) Таму, як пісаў Тэнэр 26 лютага 1828 г., без другакласных сігналаў «тригонометрическая сеть Минской губернии не будет содержать может быть вовсе топографических базисов па пространстве 70 тыс. кв. вёрст” (5, л. 23 адв.]. А гэта значыць, што амаль палова плошчы губерні падлягала адной зрокавай здымцы або проста майстэрству вачэй выканаўцаў. Тэнэр прасіў грошы на пабудову 150-160 трохкутнікаў. Аднак на падобныя слушныя заўвагі Даўрэ 6 сакавіка 1828 г. адказаў, што паколькі будзе выканана не інструментальная, а «токмо одна военая съемка, то второкласныетреугольнікі вовсе не нужны» [15, л. 25|. Відаць, на тым і парашылі.

Тэнэр паехаў завяршаць здымкі паўднёвай часткі Курляндскай губерні і толькі напачатку 1830 г. Шуберт загадаў яму скласці новы праект трыангуляцыі Мінскай губерні на прыкладу інструментальных здымак у Малдавіі і Валахіі. Для новай працы каманду Тэнэра склалі з 5 афіцэраў (палкоўнік А. К. Фіцінгоф, капітан Бахцістаў, паручнікі Татарынавы, падпаручнікі І. Ходзька і Г. Ікскюль), 12 тапографаў першага і другога класа, 12 кандуктараў з бабруйскай і дынабургскай інжынерных каманд. Тэнэру далі тры роты з35 малодшымі афіцэрамі і 347 салдатамі [5, л. 37 адв.]. Даручанае Тэнэр меркаваў завяршыць праз 4 гады і прасіў 50 тыс. руб. Аднак Ф. Шуберт даў толькі два гады, паколькі трохкутнікі па новаму праекту «не требуют точности градусного измерения» і паколькі астранамічныя вызначэнні, як ён пісаў, Тэнэр здольны выканаць з дапамогай трох афіцэраў. ІІІуберт адхіляў неабходнясць будоўлі каменных фундаментаў пад сігналы з-за недахопу часу, выступаў супраць вымярэння вуглоў другакласнай сеткі тэадалітам, які «не даст никакой точности» [5, л. 55].

16 красавіка 1830 г., атрымаўшы здольнага падпаручніка Войніча-Сенажынскага, 42388 руб. на гэадэзічную і 25799 руб. на астранамічную часткі, каманда Тэнэра адправілася здымаць Мінскую губерню. Згодна з праектам ад 19 мая 1830 г., першакласную здымачную сетку трыангуляцыі склалі 82 трохкутнікі вышынёй ад 5 да 13 сажняў. Яны ставіліся 7 радамі ў паўночна-заходняй частцы губерні. Тэнэр адмовіўся ад першакласных трохкутнікаў у паўднёва-заходнім раёне губерні, каб не будаваць высокіх сігналаў з-за недахопу сродкаў на прасекі. Кропкі тут ён збіраўся вызначыць шляхам астранамічных назіранняў [5, л. 75 адв, 78]. Ён адразу абяцаў, што «все меры, мною прннятые, будут способствовать к скорейшему окончанию целой работы» [5, л. 75].

Першыя здымкі ад Відзы да Мінска вяло аддзяленне Ходзькі, ад Кандратовіч да Мінска -- аддзяленне Войніча-Сенажынскага. У кастрычніку да іх дадалі трэцяе аддзяленне пад кіраўніцтвам капітана Наўроцкага. У канцы 1830 г. Тэнэр адаслаў палкоўніку Фіцінгофу карту з каардынатамі каля 30 тыс. трыганаметрычных кропак губерні, каардынаты якіх былі вылічаны, «принимая Минск за главный пункт сьемки. На карте, — пісаў ён, — назначены... паралели к меридиану, перпендикулярному Минску, которые пересечением составляют квадрат, каждый по 400 кв. верст кои и означают планшеты военно-топографической сьсмки» [5, л. 119, 144]. Цэлы месяц Тэнэр мусіў займацца навучаннем практыцы здымак баявых афіцэраў пры складанні 9 трохкутнікаў [5, л. 99, 107|.

12 красавіка 1830 г. цар Мікалай I увогуле прыпыніў палявыя працы і загадаў адаслаць Ходзьку на злучэнне ланцугоў трыангуляцыі з Прусіяй. З трох тапаграфічных аддзяленняў Тэнэру пакінулі толькі адно, а астатнія адлучылі для барацьбы з паўстанцамі. Два батальёны з 600 салдатамі хварэлі і лайдачылі на біваках. Магчыма, Тэнэр іх зберагаў для прац. Ён паслаў Ходзьку з Глаголевым за тэадалітам Рэйхенбаха ў віленскі універсітэт, дзе пасланцаў арыштавалі. Тады Тэнэр схаваў паперы палявога справаводсгва ў бабруйскай фартэцыі, чым сам спыніў усе працы. У красавіку 1831 г. ягоныхсалдат забралі на абарону Мінска «для содержания онаго в совершенном повиновении» [5, л. 1691. 5 мая Тэнэр здаў каманду часоваму ваеннаму губернатару Храпавіцкаму, справы — палкоўніку Э. Ф. Гэцэлю і хворы халерай да кастрычніка 1831 г. знаходзіўся ў Гродна. Да прац ён вярнуўся толькі 27 кастрычніка.

Так або інакш, але да сакавіка 1832 г. Тэнэр трапляе ў Дэрпт, дзе разам з В. Струвэ завяршае літоўскае градуснае вымярэнне. Пры ім знаходзіўся Ходзька, якога ў канцы 1832 г. адаслалі ў Малдавію. Далейшымі тапаграфічнымі здымкамі Мінскай губерні распараджаўся А. Фіцінгоф. У 1832 г. ён меў 41 інваліда з рэзервовай роты і роту артылерыйскай брыгады. Затым іх колькасць узрасла да 160 радавых, 148 інвалідаў, 25 кантаністаў і 20 тапографаў. Аднак людзей усё роўна не хапала. 13 сакавіка 1832 г. Фіцінгоф з вялікім болем дакладваў, што з прадстаўленых 32 радавых мінскага гарнізоннага батальёна толькі 10 вартыя да здымкі, (стр. 55) а астатнія — старыя або калекі. 10 тапографаў (Т. Д. Лысенка, Н. С. Краюхін, Л Л. Судзілоўскі, Д. М. Міхайлаў, Я. I. Ісаеў, I. М. Чупроў, М. 1. Брэнеў, Р. П. Прохараў, П Я. Мацвееў, Ф. М. Андрэеў) толькі што прайшлі практыку ў Пецярбургскай губерні. 46 салдатвіленскай інваліднай каманды аказаліся няздольнымі рабіць нават прасекі. Фіцінгофудавялося ўмацаваць выканаўчую частку здымак яшчэ 10 тапографамі, узятымі зЕзерскагапалка.

Усе яны былі унтэр-афіцэрамі і толькі I. Паўлаў лічыўся тэхнікам першага класа. Астатнія (А. Фралоў, Ф. Бяляеў, I. Фядулін, К. Цітоў, А. Громаў, М. Межаў, А, Судзілоўскі) былі другакласнымі, а І. Чупроў, Р. Прохараў, П. Мацвееў, I. Якімовіч — трохкласнымі. Між тым усе 30, пераважна 23—25-гадовых, тапографаў распачалі здымкі па загаду цара 24 лютага 1833 г. і завяршылі 28 кастрычніка ўжо пад кіраўніцтвам Я. Е. Роземкампфа. Апошні пісаў, штонекаторыя тэхнікі здымалі за лета 276 кв. вёрстаў, а некаторыя нават і па 330 кв. вёрстаў.

Тапаграфічныя здымкі Гродзенскай губерні ў 1835—1836 гг. выконваліся трыма аддзяленнямі тапографаў пад кіраўніцтвам паручніка Петухова, падпаручніка Манакова і прапаршчыка Нядзюшкіна. У іх камандзе састаялі 20 унтэр-афіцэраў і 150 салдат гродзенскага гарнізоннага батальёна. Вядома, што першае аддзяленне падзялялася на партыі, якія ўзначальвалі паручнікі пяхотных палкоў Спасоўскі, Мышкоўскі, падпаручнік Кузьмін і прапаршчык Сядзельнікаў. Кіраваў усімі палкоўнік Якаўлеў [6, с. 192, л. 1—61|.

Упершыню аб трыангуляцыі Віцебскай губерні 22 студзеня 1828 г. загаварыў спамяпуты Ф. Шуберт. Ён раіў распаўсюдзіць геадэзічную сетку Пскоўскай губерні праз Апочку на Друю або Дынабург, а таксама праз Невель на Віцебск або Полацк, каб затым звязаць іх уздоўж р. Дзвіны. Астранамічныя вызначэнні ён меркаваў выканаць толькі ў 4 кропках — у тым ліку уВіцебску і Полацку чатырма афіцэрамі. Па яго прапанове напачатку 1830 г. на рэкагнасцыроўку месцаў былі пасланы падпаручнік Максімаў, прапаршчык Іваноў, паручнік Паўлаў на чале з начальнікам 2-га аддзялення ВТД Лемам. У маі 1831 г. да іх дадалі двух паручнікаў Вараб’ёвых для вымярэння паверачных базісаў. Маючы 5 тыс. руб. выдаткаў, тапографы завяршылі працы ў лістападзе 1832 г. з-за маруднасці здымак Пскоўскай губерні [6, с. 66, л.1, 18, 34, 119, 154]. Іх вынікі абагульняў сам Шуберт на працягу 1833—1839 гг.

Толькі пасля гэтага 20 верасня 1844 г. цар распарадзіўся зняць на тапаграфічпыя карты Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні за кошт рэштак сум, пакінутых ад перапыненых прац у Пскоўскай губерні. Зацверджанае ім 26 лістапада палажэнне аб здымцы Віцебскай губерні прадугледжвала атрымаць «сколь возможно верную и подробную топографическую карту, показываюшую все предметы местного положения, необходимые в военном отношении», на плошчу ў 38 тыс. кв. вёрстаў або каля 4 млн дзес. Лічылася, што за год 20 палявых партый здольны зняць 6 тыс. кв. вёрстаў, а значыць, усю губерню — за 6 год. Партыя планавалася ў складзе начальніка, памочніка, 40 обер-афіцэраў, 20 вопытных здым- шчыкаў, 20 унтэр-афіцэраў (яфрэйтараў), 107 радавых і 10 вартавых. Ім выдаваліся 22 бусолі,22 мензулы з кіпрэгелямі і дошкамі, 46 жалезных ланцугоў, па 3 лінейкі і прамавугольнікі, па 20 медных маштабаў і лінеек на выканаўца. Маштаб будучай карты быў прыняты 1:42000 або 500 сажняў у цалі.

Інструментам мелася зняць толькі галоўныя дарогі, межы губерняў. Абапал на вярсту ад дарог (1066 м.) вызначаліся «все видимыя предметы, которые для ориентирования служить могут, как-то шпили зданий, трубы строений, отдельныя дерева и проч.». Гэтыя кропкі прызначаліся трывалай асновай трыганаметрычнай сеткі або здымкі (!). Прамежкі паміж інструментальнымі хадамі і кропкамі запаўняліся на вока, «измеряя близкие расстояния шагами, а дальние — цепью». Тапографам забаранялі маляваць дробязі, бо ад іх «по масштабу 1 версты в дюйме планы сделались бы неясны и время потеряно напрасно». Гарады і ваенныя пазіцыі мелася зняць у маштабе 1:21000 (250 сажняў у цалі).

Кожны мензульны ліст па меншаму маштабу павінен быў мець бок у 400, а па большаму — у 100 кв. вёрстаў з такім разлікам, што ў абодвух выпадках гэта будзе квадрат з бокам, роўным 20 англійскім цалям (1 руская вярста). Мензульным лістам прысвойвалі парадкавыя нумары адпаведна працягу здымачных карт Пскоўскай губерні ўжо на беларускай тэрыторыі. Рамкі лістоў расчэрчвалі кармінам на 400 квадратаў з тым разлікам, што бок кожнага квадрата будзе роўны 1 вярсце ў цалі. Мензульныя лісты («брульоны») напачатку кожнага лютага здавалі ў ВТД. Таму белыя (канчатковыя) планы не перачэрчвалі. Само ВТД мелася скласці выніковую тапаграфічную карту губерні на працягу апошніх 3 год здымак у маштабе 5 вёрстаў (1:210000) [6, воп. 3, с. 250, л. 1—12].

Да карты прыкладалася статыстычнае апісанне губерні па прыкладу кнігі «Сведения об удобных квартирах размещения войск в Новгородской губернии» 1837 г. Першапачатковыя запісы для агульнага апісання рабілі начальнікі аддзяленняў пры аглядзе вынікаў палявых (стр. 56) абсервацый. У склад апісання ўваходзілі: кароткае статыстычнае апісанне ўсёй губерні, алфавіт месцаў дыслакацыі войск, карта маршрутаў, карта кватэр рот і эскадронаў у маштабе 20 вёрст з дэманстрацыяй дарог. Меркавалася, што кожная палявая партыя будзе школай навучання здымкам. Дзеля гэтага пры кожнай паўроце ствараўся пачатковы клас, у якім навучаліся стэрэаметрыі, алгебры, ніжэйшай геадэзіі, закону божаму, нямецкай мове, граматыцы, каліграфіі і маляванню. Агульным кіраўніком здымак паставілі генерал-маёра А. І. Мендэ. На год прац выдаткоўвалася 8899, а на 6 год — 48416 руб.

Для аператыўнага кіраўніцтва здымкамі ў Віцебску быў наняты дом купца Гінзбурга, а ў дапамогу прыцягнулі віцебскі і пскоўскі гарнізонныя батальёны. Здымкі Віцебскай губерні былі распачаты 15 мая 1845 г. 15 тапографамі. Крыху пазней з усіх 20 тапографаў толькі 6 маглі здымаць, 5 дэманстравалі некаторыя поспехі, астатнія, як казаў А. Мендэ, «не подают надежды» і іх давялося трэніраваць да чэрвеня. Тым не менш за лета яны «с величайшмм усилием» знялі 6 тыс. кв. вёрстаў (1250 у месяц) з усіх 38530. Са жніўня 1847 г. кіраваць праектам даручылі палкоўніку М. В. Без-Карніловічу. Апошні з-за розніцы звання з Мендэ прыплочваў за кватэру ў Полацку 257 руб. з уласнага жалавання і ўвогуле траціў да паловы акладу на абсталяванне кватэры [6, с. 156, л. 28, 36—37].

22 снежня 1850 г. Без-Карніловіча выклікалі ў Пецярбург для «отделки брульонов и составлення 3-верстной карты с полной ситуацией» Віцебскай губерні. 10—14 красавіка 1851 г. ён выслаў апошнія палявыя справы разам са статыстычным апісаннем губерні. 3 студзеня 1852 г. Без-Карніловіч закончыў апошнія лісты знакамітай трохвёрсткі, завяршыўшы, такім чынам, тапаграфічныя здымкі Віцебскай губерні [6, л. 79, 96, 97, 104].

Праект тапаграфічнай здымкі Магілёўскай губерні цару падаў 26 жніўня 1847 г. генерал- лейтэнант Я. Роземкампф. Цар зацвердзіў яго прапановы 16 верасня. Роземкампф разлічваў, што ўсю губерню за 33938 руб. выдаткаў здольна зняць адна рота тапографаў на працягу 3 год, з улікам таго, што на здымку 41 тыс. км. кв. (4244527 дзес.) губерні трэба 44 партыі. Уся здымачная рота налічвала начальніка, 6 корпусных тапографаў, 44 унтэр-афіцэраў, 236 радавых і 10 вартавых. Рота дзялілася на 10 аддзяленняў, а кожнае з апошніх на 11 партый (па 6 чал.). Ім выдалі 100 мензул, 100 ланцугоў, 88 бусоляў. Пры здымках яны маглі абапірацца на трыангуляцыі Шуберта і зноў-такі дзеля эканоміі сродкаў рабіць карты ў маштабе 1:42000 (1 вярста). Інструкцыя амаль даслоўна паўтарала патрабаванні для здымак Віцебскай губерні. Начальнікам здымак прызначаўся дырэктар ВТД, генерал-кватэрмайстар Генштаба, генерал- маёр П. А. Тучкоў. На год палявых прац яму выдалі 13421 руб., а на 3 гады — 33938 руб.

Тучкоў адразу паспрабаваў адмовіцца ад абавязку і прасіў назначыць замест сябе генерал- маера А. Фіцінгофа. Прасіў ён прыслаць таксама роту інвалідаў (2 обер-афіцэраў і 171 радавога) з Падольскай губерні. Ён фактычна да мая 1848 г. займаўся камплектаваннем партый, а на рашучыя патрабаванні пачаць палявыя дзеянні адказаў, што наём 23-пакаёвага дома купца К. Граната ў Магілёве вымагае ў год 1500 руб. срэбрам. Нават у верасні 1849 г. ён прасіў наперад усе гадавыя асігнаванні, каб не вылічаць кватэрных з жалавання здымшчыкаў Аднак магілёўская кватэрная камісія не дала грошай і нават у жніўні 1852 г. была вінаватая 1949 руб. [6, л. 3—7, 19—68]. Далейшыя звесткі аб картаграфаванні Магілёўскай губерні губляюцца. Такім чынам, практычна да канца 30-х гадоў XIX ст. уся прастора заходніх губерняў Расійскай імперыі была пакрыта агульнадзяржаўнай сеткай трыангуляцыі. Яны дазволіла ў далейшым выканаць падрабязныя тапаграфічныя здымкі і атрымаць самыя каштоўныя на гэты абшар буйнамаштабныя карты. Дзеля гэтага трыганаметрычныя пункты заносілі па прамавугольных сфераідальных каардынатах у праекцыю мерыдыянаў і паралеляў па метаду Гауса на здымачныя лісты так, каб бок першакласнага трохкутніка дасягаў 22,5 вярсты. Праўда, як было заўважана, гэта не вытрымлівалася. Кожны мензульны ліст або планшэт уяўляў квадрат з бокам у 20 цаляў і заключаў 100 кв. вёрст [7—9]. Заключаную ў гэтых рамках пра- стору здымалі мензулай у маштабе 260 сажняў у цалі (1:21000), хаця Тэнэр меркаваў прымяняць для заходніх губерняў маштаб у 2 вярсты (1:84000).

Трыангуляцыя выконвалася не адначасова ва ўсіх губернях. Лясістая і багністая Беларусь таксама вызначыла такі хіб трыангуляцыі, як разрэжанасць трыангуляцыйнай сеткі. Гэты заган быў свядома запланаваны ў методыку і практыку геадэзічных работ. Можна сцвярджаць, што інструментам здымалася невялікая прастора.

У выніку трыангуляцый 3135 трохкутнікаў дазволілі пакласці 57518 кв. вёрстаў Віленскай губерні на 658 лістах (планшэтах) самай падрабязнайкарты. 35386 кв. вёрстаў Гродзенскай губерні былі зняты з 1093 трохкутнікаў на 524планшэты. Карта Мінскай губерні на256 лістах з плошчай у 86647 кв. вёрстаў была створана на падставе 485 трыгапуктаў. Магілёўская губерня (стр. 57) картаграфавалася разам са Смаленскай з 1109 трохкутнікаў [10—12]. Гэтыя здымкі дазволілі стварыць самыя дасканалыя на той час тапаграфічныя карты, з якіх самымі лепшымі лічацца «Специальная карта западной части России» (1865—1871 гг), на 60 лістах і ў маштабе 1:420000 (10 вёрст), а таксама Ваенна-тапаграфічная карта Еўрапейскай Расіі на 508 лістах у маштабе 1:126000 (3 вярсты) [13]. Адначасова ваеннае ведамства Расіі праводзіла статыстычныя апісанні знятых губерняў у выглядзе знакамітых серый пад назвай «Ваенна- статыстычны агляд Расійскай імперыі» (з 1841 г.) або «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі» (з 1857 г.).

І нарэшце, трэба адзначыць сацыяльны аспект трыганаметрычных і тапаграфічных прац ВТД. Хаця палігонаметрыя мензульных здымак вызначалася максімальным спалучэннем геадэзічнага і астранамічнага абгрунтаванняў, аднак яна не прызначалася для кадастравых прац. Між тым менавіта пры завяршэнні трыангуляцый былі распачаты ацэнкі ўрадлівасці і даходнасці зямель. Іх запланавалі правесці з сакавіка 1838 г. корпусам грамадзянскіх тапографаў пры Міністэрстве дзяржмаёмасці зноў-такі самастойным ведамствам і з тратай значных сродкаў. Цар зацвердзіў праект 12 мая 1842 г., які прадугледжваў, што ў кожнай губерні будуць працаваць свае камісіі. Мэтай іх дзейнасці ставілася перакласці падушныя падаткі на зямлю, што па сутнасці рыхтавала глебу для паступовага скасавання прыгонніцтва.

Падрыхтоўка скасавання прыгоннага права адразу высветліла, што межавыя, тапаграфічныя і картаграфічныя працы праводзіліся ведамасна і без належнай уніфікацыі. Да прыкладу, у 1852 г. віленскі губернатар канстатаваў, што немагчыма вызначыць плошчу памешчыцкіх уладанняў, «потому что в Виленской губернии не было генерального межевания и многие помещики, не имея геометрических планов, не означали онаго в инвентарях даже приблизительно, а называли только крестьянские участки по мере посева и уборки трав» [15]. Вынікі тапаграфічных здымак Гродзенскай губерні не трапілі да губернскіх улад, а агульная плошча зямель не была «приведена в точную известность по окончаннн измерения оных учрежденными для сего в 1815 г. межевыми судами» [16]. А гэта значыць, што цэнтральныя ўлады не ведалі дакладнага размеркавання ўгоддзяў у памешчыцкіх маёнтках, хаця і збіраліся акрэсліць іх памеры пры скасаванні прыгоннага права.

Вось так і здарылася, што самыя перадавыя трыганаметрычныя працы і тапаграфічныя здымкі не маглі спыніць зямельнага драпежніцтва дваран напярэдадні 1861 года. Тым самым царызм патураў абеззямельванню сялян на ўсім працягу першай паловы XIX ст.

Літаратура

  1. Анішчанка Я. К. Генеральнае межаванне на Беларусі. Мн., 1996.
  2. Маслов А. В., Гладилина Е. Ф., Костык В. А. Геодезия. М., 1986.
  3. РДВГА, ф. 846, воп. 16, спр. 19541, л. 1—96.
  4. ДГА Летувы, ф. 526, спр, 7, л.1—25.
  5. РДВГА, ф. 38, воп. 1, спр. 45, л. 10 адв. (Рапарт ад 19 жніўня 1823 г.).
  6. РДВГА, ф. 38, спр. 80, л. 1—28, 32, 33, 67, 82, 136, 216, 240.
  7. Воларович П. Работы по картографии России. СПб., 1909. С. 22.
  8. Первощиков Д. М. Геодезические и топографические работы в России // Магазин землеведения и путешествий. Географическнй сборник. М., 1854. Т. 3. С. 43—56.
  9. Максимов Ф. О. Обзор тригонометрических работ в России // Записки РГО. СПб., 1851. Кн., 5. С. 164-184.
  10. Исторический очерк деятельности корпуса военных топографов. 1822—1872. СПб., 1872. С. 70, 106, 157, 162, 168, 185.
  11. Сборник историко-статистических материалов по Виленской губернии. Вильно, 1863. Ч. 1. С. 58—64.
  12. Папковский П. П. Из истории геодезии, топографии и картографии в России. М., 1983. С. 34—37.
  13. Колоколов П. Описанне составления специальной карты Западной России генерал-лейтенанта Шуберта// ЖМНП. СПб., 1840. Ч. 27. С. 153.
  14. Колотинская Е. Н. Правовые основы земельного кадастра в России. М., 1968. С. 86—93.
  15. ДГА Летувы, ф. 394, воп. 8, сп. 2648, л. 34—35.
  16. ДГА Летувы, ф. 378 (1835 г.), спр. 1637, л. 11.

 Паступіў у рэдакцыю 16.04.1998 г.

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Весці НАНБ. Сер. гуман. навук. 1999. № 3. С. 52-57