ЯУРЭІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII СТ. ПАВОДЛЕ ЎРАДАВАГА ЎЛІКУ

Я. К. АНІШЧАНКА

ЯУРЭІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII СТ. ПАВОДЛЕ ЎРАДАВАГА ЎЛІКУ (крыніцазнаўчыя аспекты)

Без дакладных статыстычных крыніц немагчыма вызначыць фактыч- ны стан і дынаміку жыцця насельніцтва. Асабліва датычыць гэта яўрэяў, якія толькі пасля 1772 г.— далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі — сталі аб’ектам перыядычнага падушнага або пагалоўнага ўліку дзяржавы.

Многія айчынныя і замежныя даследчыкі цікавіліся праявамі царскай палітыкі ў дачыненні да яўрэяў, асабліва прычынамі і памерамі прымусовага высялення іх з вёсак у гарады. Аднак толькі X. Карабкоў зрабіў спробу колькасна вызначыць маштабы тых адміністрацыйных чыненняў урада. Пры поўным ігнараванні крыніцазнаўчага аналізу ён выкарыстаў справаздачы генерал-губернатара 3. Чарнышова за 1778 г., датуючы апошнія, разам з «Гаспадарчым апісаннем Беларуска-Віцебскай губерні» пачатку XIX ст., 1772 годам. Гісторык не мог не ведаць, што Віцебская губерня створана ў 1802 г. Да таго ж за 1815 г. ён карыстаўся няпоўнымі звесткамі. Аднак сказанае не перашкодзіла аўтару сцвярджаць, што з моманту далучэння да 1815 г. насельніцтва Полацка-Віцебскіх губернскіх гарадоў вырасла на 496%, пераважна за кошт яўрэяў[2].

(стр. 60) Стан гістарыяграфіі вымушае вылучыць статыстычны ўлік яўрэяў пасля 1772 г. у спецыяльную крыніцазнаўчую праблему. Паколькі ад- паведных крыніц аказваецца шмат, то існуе пагроза памылковых аба- гульненняў з-за абсалютызацыі адной з іх. Таму аўтар ставіць сваёй задачай выявіць найбольш дасканалыя даныя, каб з іх дапамогай вызначыць галоўныя этапы і памеры дэмаграфічных рухаў сярод яўрэяў Полацкай і Магілёўскай губерняў з 1772 па 1802 г. Атрымаць жа надзейныя даныя магчыма толькі пры максімальным выкарыстанні крыніц, з вызначэннем абавязковых умоў іх крыніцазнаўчай апрацоўкі.

Улік насельніцтва разглядаемага часу вёўся ўрадам пераважна ў душах мужчынскага полу. Толькі некаторыя крыніцы паведамляюць аб полавым складзе жыхароў. Так, паводле рэвізіі 1772—1774 гг., у беларускіх правінцыях Пскоўскай губерні (далей умоўна Полацкай губерні) лічылася 7229 мужчын і 7187 жанчын яўрэяў, а ў Магілёўскай — адпаведна 18350 і 19446 чал.[4] Такія суадносіны характэрны і для астатніх этнасацыяльных груп. Таму аналіз уліковых даных у душах мужчынскага полу дасць дастатковае ўяўленне аб дынаміцы колькасці ўсяго яўрэйскага грамадства.

Абавязковай умовай аналізу з’яўляецца параўнальнасць абсалютных паказчыкаў уліку ў супаставімых адміністрацыйных і саслоўна-пра- фесіянальных адзінках. Апошнія не былі ўстойлівай з’явай. На час рэвізіі 1772 г. усё падаткавае насельніцтва Полацкай губерні ўлічвалася па трох гарадах (Віцебск, Полацк, Дынабург), 17 мястэчках і іншых населеных пунктах, а па Магілёўскай губерні — па 4 гарадах (Магілёў, Орша, Мсціслаў, Рагачоў), 73 мястэчках і іншых пунктах. Пасля рэалізацыі губернскай рзформы 1775 г. і ўсталявання ў 1777 г. пастаяннага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу, выкупам і пераводам многіх мястэчак на становішча павятовых цэнтраў адпаведны ўлік вёўся ў Магілёўскай губерні па 12 гарадах, 47 мястэчках, а ў Полацкай — па 11 гарадах, 12 мястэчках і іншых паселішчах. Абедзве губерні з 1796 па 1801 г. былі часова аб’яднаны ў Беларускую губерню, і таму зноў даводзіцца забяспечваць супаставімасць даных.

Да 1777—1780 гг. крыніцы вылучаюць яўрэяў па мястэчках і вёсках, а надалей улік вядзецца выключна па губернска-павятовых цэнтрах. Гэта стварае ўражанне, быццам бы ўсе яўрэі былі сканцэнтраваны толькі ў гарадах. Каб высветліць сутнасць гэтай акалічнасці і забяспечыць параўнальнасць даных, адпаведныя 23 павятовыя цэнтры патрабавалася вылучыць са складу мястэчак у 1772 г. Аднак зрабіць тое аказалася магчымым поўнасцю па Полацкай губерні, а па Магілёўскай толькі па пяці (г. Магілёву,мястэчкам Орша, Копысь, Рагачоў і Мсціслаў).

Яўрэйскае насельніцтвамястэчак пасля 1777 г. можна вылучыць па эканамічных заўвагах Генеральнага межавання 1783—1785 гг. і заўвагахда Атласа Беларускай губерні, звесткі якога былі сабраны ў 1798— 1801 гг.Аднак згаданыя крыніцы таксама маюцьсвае абмежаванні. Так, межавыя заўвагі Магілёўскай губерні паказваюцьсуадносіны хрысціян і яўрэяў у душах па трох мястэчках, а па чатырохадлюстроўваюць колькасцьяўрэйскіх сяліб.

У заўвагах 1801 г.па 56 мястэчках той жа губерні 8паведамленняў здзіўляюць сваёйсупярэчлівасцю. Так, у мястэчку Талачын агульнаятабліца паказвае 77 двароў,а ў тэкставым суправаджэннінапісана 89яўрэйскіх хат. У мястэчку Расасна табліца паведамляеаб 69 дварах, а ў заўвазегаворыцца аб 69 сялянскіхі 34 яўрэйскіх сялібах. Пры (стр. 61) мястэчку Дуброўна агульна запісана 809 хат, а ў заўвазе — 809 сялян скіх і 278 яўрэйскіх. Пры наяўных 24 сялібах у мястэчку Карма заўвагі адзначаюць існаванне 54 толькі яўрэйскіх двароў

Тыя ж заўвагі вылучаюць яўрэяў па колькасці душ па 3, а па колькасці двароў — па 24 або палове мястэчак губерні. У складзе апошніх яўрэйскія сялібы займалі 42% усіх двароў— 1585 з 3774. Гэты паказчык амаль адзіны, які можна выкарыстаць для аналізу дынамікі местачковага жыхарства. Але ён не з’яўляецца рэпрэзентатыўным для ўсёй усходнебеларускай тэрыторыі. Эканамічныя заўвагі 1785 і 1801 гг. па Полацкай губерні наогул не маюць належных характарыстык. Таму прасачыць рух насельнікаў мястэчак пакуль магчыма ў цэлым (табліца 1).

Як вынікае з прыведзеных лічбаў, за разглядаемы час самае значнае скарачэнне местачковага насельніцтва адбылося ў Полацкай губерні — у 3 разы, а ў цэлым на ўсходзе Беларусі — у 2,6 раза. Самыя рэзкія скарачэнні жыхарства полацкіх мястэчак (на 70%) адбыліся якраз пры пераўтварэнні 6 мястэчак у павятовыя цэнтры. Наадварот, па Магілёўскай губерні да 1777 г. насельніцтва мястэчак зменшылася толькі на 29%. Самыя радыкальныя змены тут адбыліся ў перыяд 1780—1784 гг., ужо пасля адзяржаўлення 8 мястэчак. Рух яўрэйскага насельніцтва паміж 1772 і 1777 гадамі не супадае з агульным скарачэннем: колькасць яўрэйскіх жыхароў мястэчак губерні скарацілася на 15,2% і яны далі толькі 28,6% усіх скарачэнцаў. У Полацкай губерні да 1777 г. яўрэі далі толькі 13% усіх скарачэнцаў. Гэта сведчыць аб тым, што да 1777 г. мястэчкі пакідала неяўрэйская частка жыхароў і што дзякуючы менавіта гэтаму працэсу мястэчкі заставаліся пераважна з яўрэйскім складам насельнікаў. Менш верагодна другое тлумачэнне — яўрэі пакідалі мястэчкі часова. Гэтая думка абапіраецца толькі на прыклады пазнейшых-крыніц — ужо згаданых межавых заўваг.

Пасля дазволенага ўказам ад 7.01.1779 г. права запісу яўрэяў у га- радское купецтва і мяшчанства статыстычны ўлік стаў адлюстроўваць па гарадах іменна такі саслоўна-прафесіянальны склад жыхароў (табліца 5). Але, як сведчаць даныя табліцы, абсалютныя паказчыкі крыніц, складзеныя нават у адзін год, вагаюцца вельмі значна. Безумоўны ўплыў на якасць даных аказалі натуральны прырост люднасці, проста механічныя недарэчнасці пры складанні справаздач, утойванне ад падаткавага (стр. 62) ўліку.У прыватнасці, Магілёўская казённая палата на час рэвізіі 1795 г. недалічылася ў губерні 25005 мужчын, з якіх 5410 (22%) былі яўрэямі. 3 недаўлічаных 6563 мяшчан яўрэі складалі большасць — 83%. Адсутнасць у рэвізскіх спісах 5 тыс. яўрэяў (або 10 тыс. чал. абодвуга полу) тлумачылася тым, што «многие помещики выслали их из деревень и они двинулись в Малороссию, где хлеб дешевле и из-за неурожаев в Могилевской губернии 1 четверть ржи продается по 7—8 рублей», а таксама тым, што «немалое число есть их и в утайке»[7]. Запіс у купецтва і заняцце гарадскіх пасад па выбарах таксама абмяжоўваліся маёмасным цэнзам і веравызнальна-нацыянальнымі крытэрыямі. Нарэзаныя ў 1777—1785 гг. гарадскія выганы надалей заставаліся ў першапачатковых межах, што стрымлівала імклівую урбанізацыю, прыводзіла да перанаселенасці гарадоў, вымушала значную частку яўрэяў заставацца ў вёсцы. У выніку яўрэі толькі фармальна прыпісваліся да гарадскіх грамадстваў і працягвалі пражываць у паветах. Па сцвярджэнню Г. Дзяржавіна, у 1800 г. гарадскую сялібу яўрэя Беларускай губерні насялялі да 20 чал., за кошт прапісных[9]. Паводле канчатковых вынікаў рэвізіі, у гарадах і мястэчках было запісана 35304 мужчын-хрысціян і 13774 яўрэяў — апошнія, такім чынам, складалі толькі 28% насельнікаў. Розніцу паміж аб’ектамі ўліку няцяжка растлумачыць. На адзін двор у гарадах і мястэчках прыходзілася ў сярэднім 4 душы мужчын, у тым ліку на яўрэйскую сялібу 8,6 мужч., на двор мешчаніна — 3,6 муж. У секвестраваных уладаннях на хрысціянскі двор прыпадала 3,9 мужч., на яўрэйскі — 9,9, а ў цэлым — 5,1 мужчын. Яўрэйскае жыллё ў 1772 г. аказваецца самым густанаселеным.

Для параўнання адзначу, штоў 1782—1785 гг. у разглядаемых (стр. 64) гу-

Табліца 4. Месца яўрэяў у сацыяльнай структуры насельніцтва ўсходняй Беларусі ў 1774 г.

Месца жыхарства Пскоўская губерня Мвгілёўс кая губерня
Яўрэяў

Усяго

насельніцтва

Яўрэяў

Усяго

насельніцтва

Муж. --абодвуга полу Муж. --абодвуга полу муж --або двуга полу Мужч. -- абодвуга полу
У гарадах і мяс-        
тэчках 2422 5028 9750 19436 11352 23777 39328 78763
У вёсках 4807 9388 280305.549150 6988 14019 282753 351354
У тым ліку:        
у дзяржаўных 1298 н. зв. 87087 н. зв. 8066 н. зв. 70879 н. зв.
у духавенства 328 н. зв. 27412 н. зв. 341 н. зв. 16767 н. зв.
у памешчыцкіх 3181 н. зв. 165706 н. зв. 3591 н. зв. 192107 н. зв.
Усяго 7229 14416 290055 568586 18340 37786 322081 630117

Табліца складзена па: РДАСА, ф. 12, спр. 159, л. 102—103, 171—173, 192—197.

 

бернях у сярэднім на двор прыпадала: у гарадах — 4,6 мужч., у мястэч- ках — 3,0, у вёсцы — 3,9 мужчын. У 1801 г. па даных Беларускай казённай палаты, местачковы двор у Полацкай губерні меў ужо 1,7 мужч., а ў Магілёўскай 2,6 мужчын. На працягу паўстагоддзя мужчынская палова местачковага двара, асабліва па Полацкай губерні, разгрузілася амаль удвая. Паколькі большасць яўрэяў пражывала ў сельскай мясцовасці, то урбанізацыйныя працэсы вызначаліся ўзаемаадносінамі яўрэяў з тымі, за кім яны былі запісаны пры рэвізіі (табл. 3).

Увогуле секвестр даў казне маёнткі, якія насялялі 8600 мужчын-яў- рэяў (62,4% усіх улічаных рэвізіяй), з якіх 5782 (67%) пражывала па мястэчках, а 33% —у вёсках, прычым без значных адрозненняў паміж губернямі. Па абедзвюх губернях у прыватных уладаннях палова яўрэяў насялялі мястэчкі, а палова вёскі. Наадварот, .па дзяржаўных маёнтках большасць канцэнтравалася ў мястэчках. Тым не менш, і па прыватных і па дзяржаўных уладаннях яўрэі складалі меншасць — толькі 28% усіх местачковых жыхароў.

Адрозненні паміж губернямі абумоўліваліся саслоўным падпарадка- ваннем яўрэяў. Пераважная большасць яўрэяў у Полацкай губерні (74%) падпарадкоўвалася прыватнай юрысдыкцыі латыфундыстаў, у той час як у суседняй губерні значна менш — 58%. Паколькі ў казну была адабрана фактычна палова землеўладанняў, то прадстаўленыя даныя аб месцы яўрэяў сярод жыхароў у саслоўна-тэрытарыяльных адносінах маюць прадстаўніча-паказальны характар.

Пры распрацоўцы статуса секвестраваных уладанняў урад вярнуў назад прысягнуўшым магнатам уладанні з 3046 яўрэямі (78% іх колькасці па арыштаваных маёнтках), а 1167 яўрэяў у складзе старостваў раздаў новым рускім памешчыкам. Пазней, у 1777 г., 1030 яўрэяў у складзе мястэчакНевеля, Себежа і Копысі сталі агульнадзяржаўнымі падданымі.Большасць яўрэяў, такім чынам, не змяніла сваёй папярэдняй прыватнаўласніцкайюрысдыкцыі. Больш таго, з 3413 яўрэяўу староствах, якія раней знаходзіліся падапекай караля, практычна ўсе — 90% — былі раздадзены царызмам у вечнаспадчыннуюўласнасць рускім саноўным асобам, якія, безумоўна, былі выхаванына антыяўрэйскім заканадаўстве самадзяржаўя першай паловы XVIII ст. Каля10% яўрэяў у дзяржаўныхуладаннях трапілі ў кароткатэрміновую арэнду або пажыццёвае трыманнепапярэдніх пасэсараў. Царскі ўрад захаваўіснуючыя адносіны падданства паміж беларускімі яўрэямі і дваранскім саслоўем. Першыя падараванні замацавалі наступнае размеркаванне яўрэяў у тэрытарыяльна-саслоўнай структуры насельніцтва (табл. 4)

(стр. 65) Першыя падараванні не ўнеслі істотных змен у падаткава-залежнае становішча яўрэяў. Асноўная маса яўрэяў (66%) у Полацкай губерні падпарадкоўвалася памешчыкам. У Магілёўскай жа губерні памешчыкі і дзяржава аднолькава вызначалі лёс яўрэйства, паколькі аднолькава распараджаліся яўрэямі ў якасці налогаплацельшчыкаў --51і 44% адпаведна. Тут ужо многае вырашалася цярпімасцю ўласнікаў і дзяржаўных чыноўнікаў Аднак усялякую палітыку разладжвала захаванне за яўрэямі права вольнага пераходу да больш лаяльных уладальнікаў і на менш цяжарныя ўмовы падаткаабкладання.

Пры падушнай сістэме падаткаабкладання, зыходзячы з прыведзеных суадносін месцажыхарства і залежнасці яўрэяў, адказнымі за пла- цежаздольны стан яўрэяў рабіліся пераважна дваране. Менавіта за імі былі ў большасці зарэгістраваны пры рэвізіі яўрэі. Дваран не задавальняла магчымасць яўрэяў змяніць саслоўную юрысдыкцыю і праз перавод прыватнаўласніцкіх мястэчак у разрад гарадоў і праз звальненне ў гарадское купецтва і мяшчанства. Пры даволі пастаянных стаўках падаткаў, усталяваных асобна для яўрэяў, іх магчымасці пазбегнуць прагрэсіруючых прыватнаўладальніцкіх павіннасцяў, унясенне падаткаў за адсутных яўрэяў ускладалася дваранамі на сялянства. Да таго ж яўрэйскія таварыствы імкнуліся хутчэй сабраць сродкі на выкуп мястэчак дзеля пераводу іх пад агульнадзяржаўную апеку.

Новая ўлада не цярпела бескантрольнай рухомасці яўрэяў[11].

Такім чынам, на шляху сапраўды вольных рухаў яўрэяў стаялі розныя сацыяльныя перашкоды. Каб высветліць некаторыя асаблівасці урбанізацыйных абмежаванняў, неабходна разгледзець даныя аб эвалюцыі гарадскога насельніцтва (табл. 5).

Калі суміраваць усе паказчыкі крыніц да сярэдніх велічынь, то ат- рымаецца, што ніводная з абсалютных лічбаў не адпапядае нават сярэднім паказчыкам Таму арыентавацца прыходзіцца на найчасцей распаўсюджаныя значэнні. Для 1784—1787 гг., калі завяршыўся запіс яўрэяў у таварыствы гарадоў, па Полацкай губерні тыповымі будуць даныя з фонду РДАСА (ф. 16, спр. 891), а па Магілёўскай губерні на той жачас — справа РДАСА (ф. 1261, воп. 12, спр. 87). У 1794 г. яўрэі былі абкладзены двайным падаткам, уведзеным, у прыватпасці, дзоля таго, каб прымусіць іх вызначыцца з месцажыхарствам. Масавае высяленне яўрэяў з вёсак у гарады актыўна распачалося пасля 1804 г Таму апраўданым будзе прыцягнуць да аналізу дынамікі гарадскога насельніцтва (стр. 66) даныя Беларускай казённай палаты за 1798—1801 гг. (НДГА Беларусі, ф. 3219, спр. 712).

Вартасці аналізу не будуць мець падстаў, калі не згадаць крыніцы папаўнення хрысціянскай часткі гарадскіх жыхароў, адносіны з якімі ў значнай ступені таксама вызначалі магчымасці перасяленняў яўрэяў. Пасля 1779 г. выбары на гарадскія судова-адміністрацыйныя пасады залежалі ад колькасці запісаных у «обывательские книги» жыхароў, якія мелі ў гарадах пастаянную аселасць. Некаторыя крыніцы выразна сведчаць, што царскі ўрад свядома праводзіў лінію на засяленне гарадоў быўшымі расійскімі ўцекачамі-стараверамі, праследуючы палітыку дэманстрацыі верацярпімасці і, безумоўна, мэты русіфікацыйна-каланізацыйныя.

Ажынцяўлялася тоепраз традыцыйныя падаткавыя льготы. Так, па- водлекнігі аб чынах і даходах Магілёўскай губерні за 1786 г.[13] У апісанні губерні за 1815 г. адзначана, што да наяўных 162 купцоў-хрысціян былопрыпісана 90 раскольнікаў, а да7831 мяшчан —- 661 старавераў[15]. У перыяд з 1772 па 1792 г. палову прыросту гарад- скога насельніцтва Полацкай губерні забяспечылі менавіта рускія выхадцы. Адначасовы запіс у гарадское купецтва і мяшчанства і рускіх уцекачоў і мясцовых яўрэяў праходзіў у вострым іх сутыкненні. Гэтая акалічнасць істотна ўплывала на тое, што асноўная частка яўрэяў працягвала пражываць у паветах, хаця фармальна запісвалася за магістратамі. Апошнія ж пры плацяжы дзяржаўных падаткаў адказвалі і за прыпісаных яўрэяў. Пры высяленні яўрэяў з гарадоў і захопе іх сяліб у 17821786 гг. улады якраз спасылаліся на скаргі магістратаў аб тым, што яўрэі пражываюць па паветах, ухіляюцца ад агульнагарадскіх павіннасцяў, з’яўляюцца непажаданымі ўтрымальнікамі і г. д.

Уявіць поўцасцю маштабы пражывання яўрэяў у паветах на рубяжы XVIII—XIX стст. немагчыма, аднак маецца шэраг даных з матэрыялаў да Атласа Беларускай губерні. Так, паводле павятовай карты Рэжыцкага павета з 1050 купцоў-яўрэяў г. Рэжыцы 637 мужчын пражывала ў павеце[17]. 44 яўрэі Дрысы жылі асела ў горадзе, а 655—у павеце. 3 209 хрысціян горада 149 чалавек толькі фармальна лічыліся гараджанамі, бо жылі ў павеце[19].

Такім чынам, было б безумоўнай памылкай цалкам даверыцца фі- скальнаму прынцыпу рэгістрацыі ўрадам колькасці яўрэяў па гарадах у перыяд пасля 1779—1782 гг., а тым больш якой-небудзь адной крыніцы без крыніцазнаўчай крытыкі. Аднак і толькі што прыведзеныя даныя па чатырох гарадах Беларускай губерні паказваюць, што каля 70% яўрэяў дадзеных гарадоў пражывалі ў паветах. Таму можна з вялікай доляй упэўненасці сцвярджаць, што на ўсім працягу 1772—1802 гг. прыблізна 70% яўрэяў усходнебеларускіх губерняў стабільна пражывала ў сельскай мясцовасці, а астатнія ў адміністрацыйных цэнтрах губерняў і паветаў.

Праведзены аналіз урадавых крыніц уліку яўрэйскага насельніцтва канца XVIII ст. дазваляе сцвярджаць, што царызм не меў дакладных даных аб колькасці яўрэяў галоўным чынам з-за вольнасці пераходаў апошніх і магчымасці схавацца ад ападаткавання. Магчымасці ўхілення ад фіскальна-налогавага кантролю павялічваліся пратэкцыянізмам прыватных уладальнікаў, на зямлі якіх у большасці і пражывалі яўрэі.

Наогул яўрэі складалі каля 4 % усяго рэвізскага насельніцтва ўсход- небеларускіх губерняў у апошняй чвэрці XVIII ст. Больш паловы іх пражывала ў сельскай мясцовасці — у мястэчках і па вёсках. Доля яўрэяў сярод жыхароў гарадоў і мястэчак даходзіла да 30%, але вагалася паміж губернямі ў залежнасці ад сацыяльна-палітычных і рэлігійных абставін. Урадавая адміністрацыйная статыстыка не пацвярджае распаўсюджанагаў літаратуры меркавання аб тым, што ў разглядаемы час беларускія яўрэінасяляліпераважна гарады і мястэчкі. У дэмаграфічным развіцці яўрэйскаганасельніцтва выразна вылучаюцца два этапы да і пасля рэалізацыі губернскай рэформы1775 г., а дакладней,на момант усталявання стабільных павятовых цэнтраў(1777 г.) ідазволу яўрэямнабываць правы гарадскога купецтва і мяшчанства(1779 г.).

3 улікам фармальнай прапіскі і абмежаваных магчымасцяў гарадоў яўрэі забяспечылі прыблізна трохразовы прырост усходнебеларускіх га- радоў у перыяд 1772—1802 гг.

Табліца 5. Склад насельніцтва ўсходнебеларускіх гарадоў у апошняй чвэрці XVIII ст.

год Крыніца і яе месцазнаходжанне Душ мужчынскага полу
хрысціян яўрэяў Усяго ў губерні
купцоў мяшчан усяго купцоў мяшчан усяго Хрысц. і яўр. Яўр. абс. Яўр. %
Магілёўская губерня
1785 РДАСА, ф. 16, спр. 766 360 7117 7477 1456 14112 15568 331552 15568 4.7
1778 РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр.5636 121 6994 7065 316 2455 2771 304211 18832 6.2
1784 РДВГА, ф. ВПА, спр. 20865 404 7496 7900 979 3867 4846 Н.зв. 4846 --
1785 РДАСА, ф.1261, воп.12, спр.87 403 7116 7519 1543 14080 15623 Н.зв. 15623 --
1786 РДВГА, ф. ВПА, спр. 18847 403 7116 7519 1543 14080 15623 Н.зв. 15623 --
1787 РДВГА, ф. ВПА, спр. 20063 464 7491 7955 979 4577 5556 Н.зв. 5556 --
1797 РДАСА, ф. 1356, спр. 71 288 7390 7955 979 9693 9756 251199 9756 3.7
1797 РДАСА, ф. 1356, спр. 2097 404 7491 7895 979 4577 5556 Н.зв. 5556 --
1801 НДГАБ, ф. 3219, спр. 172 217 7945 8162 450 16071 16521 375315 16521 4.4
1817 РДАСА, ф. 1355, спр. 701 252 8492 8744 450 15324 15774 Н.зв. 15774 --
Полацкая губерня
1778 РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5636 263 5757 6020 Н.зв. 1549 Н.зв. 282019 7623 2.7
1784 РДВГА, ф. ВПА, спр. 18356 646 7379 8025 467 6855 7322 Н.зв. 7322 --
1784 РДВГА, ф. ВПА, спр. 20709 684 8552 9236 523 4618 5141 305688 6719 2.2
1784 РДАСА, ф. 16, спр. 766 407 7388 7795 646 6955 7601 Н.зв. 7601 --
1785 РДАСА, ф. 1261, воп. 12, спр. 1701 653 7432 8085 509 1677 2186 299995 9103 3.0
1785 РДАСА, ф. 16, спр. 891 653 7432 8085 509 6917 7426 294755 7426 2.5
1786 РДВГА, ф. ВПА, спр. 20707 735 9955 10690 537 6565 7092 305850 7092 2.3
1787 РДВГА, ф. ВПА, спр. 20063 736 9873 10609 537 6283 6820 Н.зв. 7420 --
1792 АРРДБ, ф. 445, спр. 32 876 9854 10730 559 7113 7672 311426 7672 2.4
1799 РДАСА, ф.1356, спр. 5, 71 736 8873 9609 537 6883 7420 305142 7420 2.4
1801 НДГАБ, ф. 3219, спр.712 1146 10352 11498 180 7857 8037 356186 8037 2.2
1815 РДАСА, ф. 1355, спр. 6 1342 9531 11873 181 7120 7301 Н.зв. 7031 --
                     

Інстытут гісторыі АН Беларусі

Резюме

Впервые в литературе систематизированы источники ревизского учета царизмом еврейского населения восточнобелорусских губерний в 1772—1802 гг. На основе уточнения достоверности данных показана эволюция социально-территорнальной структуры и роль евреев в заселении городов.

Весці АН Беларусі. Сер. гуман. навук. 1993. № 4. С. 59-68


[2]Леванда Л. Из новейшей истории евреев в России//Еврейская библиотека. СПб., 1872.Т. 2. С. 209

[4] РДВГА, ф.ВПА, спр.18356

[6] РДАСА, ф.248, воп. 47, спр. 4077, л. 539

[8]Державин Г. Р. Сочинения. СПб 1878. Т. 7. С. 288

[10]Клиер Д. Значение евреев Белоруссии в истории еврейского народа Российской империи (1772—1855) // Наш радавод. Гродна, 1992, Кн. 4. Ч. 3 С. 611

[12] РДВГА, ф. ВПА, спр. 18847

[14]Там жа, спр.1355, л. 6

[16] РДАСА, ф. 1355, спр. 152

[18]Тамжа. спр. 137

[19] РДАСА, ф 1355, спр. 2122