АРЭНДА Ў БЕЛАРУСІ Ў ХУШ—XIX стст.

Я. К. АНІШЧАНКА

АРЭНДА Ў БЕЛАРУСІ Ў ХУШ—XIX стст.

Ва ўмовах феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання галоўным аб’ектам узаемаадносін паміж сялянамі і зямельнымі ўласнікамі былі апрацоўваемыя землі. Адрозненні ў формах апрацоўкі ўгоддзяў вялі да суіснавання ў сялянскім землекарыстанні доляў або частак пад назвай прыемных, наездных, снаповых і іншых угоддзяў. Такія долі як нераздзеленыя пад аселыя надзелы залежных сялян з часу валочнай рэформы XVI ст. ахопліваліся зямельнай арэндай[2]. Вольнымі былі 12% зямель. Ад 30 да 40% пазанадзельных пустэч паступала ў здольш- чыну ў канцы XVIII ст. у маёнтках Чурылава і Марцьянава[4]. Апошнія арандавалі выключна цяглыя або паншчынныя сяляне, у большасці незаможныя гаспадары. Сярэднецяглы двор меў 22,5 дзес., з якіх 2,5 дзес. былі абкладзены паншчы- най, 12,4 — грашовым чыншам, 7,3 — апрацоўваліся наездам, а з 0,2 дзес. паступаў сноп.

У гэтым уладанні снаповыя ўгоддзі падзяляліся на палявыя, з якіх ішоў чацвёрты сноп, і агародныя, або пагнойныя, з якіх уласнік браў трэці сноп. Толькі 3% панскай зямлі ўласнік апрацоўваў шляхам рэгулярнага прыгону, а астатнюю раздаваў на грашовы чынш у арэнду. 3 дольных угоддзяў толькі 0,7% трапілі ў падворны надзел. Астатнія воласць апрацоўвала калектыўна сваімі днямі, а ўраджай абмалочвала на'панскім двары. Чыншавае сялянства імкнулася пазбавіцца ад цяглай апрацоўкі снаповых зямель тым, пгго намага- лася плаціць за пустэчы грашыма. У долю паступалі закінутыя надзелы ся- лян, якія разыходзіліся з-за росту грашовага абкладання зямлі. Снаповымі ўгоддзямі надзялялі новапасяленцаў. Іх не маглі браць мясцовыя жыхары “на разруб і на ляды”. Пры асобных вёсках дольныя ўгоддзі называлі трэцім по- лем або пасьбой, якімі сяляне карысталіся супольна за грошы і да звароту іх у падворную аселасць. Значная частка дольнай зямлі здавалася ў арэнду ва- колічнай шляхце, якая практыкавала тую ж здолышчыну. Таму ўладальнік сістэматычна забараняў сялянам самавольна здаваць ("прадаваць") інвентарныя палеткі, каб не выпускаць іх з-пад падатковага ўліку.

Паводле інвентару маёнтка Высокае Аршанскага павета за 1738 г., се- лянін, які араў ляда са сваёй воласці, даваў у двор, “з трэцяга свайго кашэння па стараму звычаю, а з чужой воласці, хто б ні араў, — з першага кашэння павінен даць трэці сноп па той прычыне, што некаторыя прывыклі часта (стр. 62) кідаць зямлю ў аблогу, узяушы толькі першы ўкос»[6]. Згодна інвентару фальварка Званае Полацкага ваяводства за 1747 г., пустэчы засяваліся панскім зернем па цыклу цяглых адпрацовак[8]. У згадваемы час фальварак адсутнічаў у маёнтку. 6045 дзес. (27,5%) дольных угоддзяў уласнік здаваў у арэнду сялянам, а астатнія — местачко- вым яўрэям, мяшчанам і шляхце на водкуп. Як сказана ў апісанні, частка ся- лян з-за недахопу цяглавай жывёлы і боязі павелічэння чыншавага акладу (у выпадку прырэзкі апрацаваных пустэч да абавязковага надзелу) скарачалі, а то і проста закідвалі аселыя надзелы. Апошнія паступалі ў міжвясковую і міжсялянскую арэнду: “берут с доли у тех, которые в бедности живут и не в силах оной обработать, ...с доли земли пашенные с четвертаво снопа берут с наймов друг у друга, которой не в силах обработать, а сенокосы берут по раз- ным деревням, ...сдают с доли посторонним и своих деревень крестьянам” и г. д.[10]. Наём дзесяціны сенакосу абыходзіўся ў 40 кап., а пахаты — у 15 кап. (пры ацэнцы глухакунічнай дзесяціны на поўным грашовым чыншу ў 98 кап.). Да 1811 г. у латыфундыі вольнанаёмная цана дзесяціны раллі вырасла да 1 руб., што ад- люстроўвала тэндэнцыю да нівеліроўкі цяглавага і чыншавага зямельнага трымання.

Як сведчаць інвентары розных уладанняў, у згадваемы час пераважала арэнда агародна-сядзібных угоддзяў за трэці сноп. 3 палявых, звычайна не- пагноеных, бралі чацвёрты сноп. Браліся такія землі з фальварачных палет- каў і сялянскіх надзелаў. Панскія пустэчы разбіралі і за хлеб. Грашовая ж арэнда практыкавалася пры выхадзе сялян у жабракі, парабкі або ў выглядзе штрафаў, калі зямлю бралі без панскага дазволу[12]. Полацкая казённая палата называла здолышчыну “обычаем в здешнем краю”[14] Уласнікі з улікам ваганняў хлебных цэнаў імкнуліся альбо “сноп отбирать, либо на двор засевать”, або камбініраваць абодва спосабы[16].

У любым выпадку сялян пазбаўлялі снаповых угоддзяў пры іх гаспадарчым заняпадзе або пры выгадных рыначных цэнах. У такім разе ўласнік заводзіў фальварак і ўводзіў рэгулярную паншчыну. Акрамя сялян зямельнай арэндай займаліся так званыя вольныя людзі — шляхта, мяшчане, рускія стараверы, адміністрацыя маёнткаў, новапасяленцы ці слабодчыкі. Паказальныя ў гэтых адносінах умовы арэнды “вольными хлебопашцами”, інстытут якіх быў уведзены з 1801 г. і які ахопліваў земляробаў, вызваленых ад прыгоннай залежнасці. Гэтую катэгорыю ўрад абрэвізаваў у сувязі з разбо- рам шляхты. I вось некаторыя вынікі.

У 1840 г. вілейскі павятовы прадвадзіцель дваранства паведаміў мінскаму губернатару, што большасць памешчыкаў здае зямлю ад 1 да 3 гадоў па дагаворных цэнах, звычайна ў сакавіку, пад час мінскіх кантрактавых таргоў, і ўводзіць кароткатэрміновых арандатараў ва ўладанне з 24 траўня да 24 чэрвеня. Гэтыя хатнія здзелкі ў павятовых судах не рэгістраваліся. Паводле сведчання навагрудскага прадвадзіцеля, памешчыкі не заключалі з вольнымі хлебаробамі пісьмовых дамоў і тыя плацілі зямельны чынш па вызначэнню ўласніка. Мінскі прадвадзіцель сведчыў, што памешчыкі заключалі гадавыя кантракты і толькі некаторыя — на 3—6 гадоў, гэта значыць на поўны цыкл трохпольнага севазвароту. У 1844 г. на памешчыцкай зямлі Ігуменскага павета Мінскай губерні жыло 1076 сем’яў вольных хлебаробаў. У 174 з іх тэрмін арэнды завяршаўся праз 3 гады, у 7 — праз два, у 43 — праз год[18]. Вось некаторыя фармальныя бакі такіх узаемаадносін.

Памешчык I. Амульскі ў 1776 г. здаў на 6 год у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета С. Бяляўскаму з братамі ўрочышча Катлеўшчыну для заснавання вёскі. Арандатар на 5 год вызваляўся ад зямельнай платы. Калі ён згаджаўся на панскую дапамогу, то ў першы год з паўвалокі (13 моргаў ворыва і 2 моргі сенакосу) плаціў 52 злотых моргавых (каля 5 руб. 20 кап. срэбрам) і 1 злоты 15 грошаў пад’ёмных. У 1781 г. памешчык Мінскага ваяводства Ф. Янкоўскі здаў нейкаму М. Антрэйму 10 засцянковых валок пад заснаванне вёскі з вызваленнем ад чыншу на 5 год. Пасля гэтага тэрміну пасяленцы захоўвалі права выхаду, а хто заставаўся, то плаціў з валокі 6 талераў (каля 7 руб. 20 кап.) і пад’ёмных 3 злотых з чалавека (30 кап.). Той жа ўласнік у 1789 г. прадаставіў О. Казанечку на аселасць у вёсцы Жэлязоўшчына валоку за 80 злот. чыншу і 6 злот. пад’ёмных. Нязгодныя на такі чынш абавязваліся 2-тыднёвай паншчынай і 2 днямі сенакоснага прыгону. Я. Лапацін, які ў 1792 г. атрымаў (стр.64) ад пана Т. Аборскага 10-гадовую слабаду, па завяршэнні тэрміну меў свабоду выбіраць прыгон, зямянства (грашовую рэнту) або права выхаду, заплаціўшы дзяржаўныя падаткі[20].

3 надыходам абавязковай інвентарнай рэформы, 3 сакавіка 1842 г., Міністэрства ўнутраных спраў растлумачыла, што рэалізацыя ўказа аб воль- ных хлебаробах “зависит совершенно от воли и усмотрения самих помещиков” і што мэтай ставіцца тое, каб арэндныя землі “оставались по-прежнему полною вотчнинною собственностию дворянства”[22]

Купецтва, якое атрымоўвала гаспадарчую эксплуатацыю пэўных даходных крыніц, набывала і сацыяльныя правы. У дамове за 1765 г., заключанай дзяржаўцам Прапойскага староства з рыжскімі купцамі, гаварылася, што апошнія маглі выбіраць з воласці чынш і канаплю. Сялянам загадвалася нават “паншчыну яўрэям служыць”[24]. Такія арандатары нярэдка прысвойвалі сялянскія сенакосы, зерневую долю з пустэч, багацелі на розніцы паміж гандлёвымі і прымусовымі цэнамі.

Пры арэндзе купцамі цэлых фальваркаў яны атрымоўвалі і правы на пазаэканамічны прымус сялян (“в работу крестьян по инвентарю употреблять или же запомоги делать”)[26].

Практычна выключнай манаполіяй яўрэяў была карчемная арэнда, якая нярэдка прыносіла землеўладальнікамі ад трэці да паловы гадавых даходаў. Хаця корчмы і шынкі меліся амаль што пры кожным маёнтку, але іх эксплуатацыя залежала ад розных умоў. Канкрэтныя дамовы былі ў наступным. У 1767 г. віцебскі кагал атрымаў ад смаленскага біскупа Г. Вадзінскага 4-гадовы кантракт на арэнду кабака ў Віцебску. З усяе сумы ў 12 тыс. злотых кагал штогод плаціў па 3 тыс. злотых, за што атрымаў выключнае права на вытворчасць напояў (мёду, піва, гарэлкі) у горадзе, акрамя брацкага мёду. Ніводны жыхар свецкага і духоўнага стану ў наваколлі 2 міляў не мог чыніць перашкод, а арандатары сваіх канкурэнтаў маглі “хапаць, рабаваць, напоі канфіскоўваць” з дапамогай упраўляючых Віленскага капітула. Мяшчанам дазвалялася вытвараць напоі толькі на хатнюю карысць у сваіх дамах з дазволу кагалу. Па-за акрэсленай мяжой арандатары маглі пабіраць чопавае з корчмаў згодна з заключанымі дамовамі[28].

Звычайна карчэмная арэнда ажыццяўлялася на вёсцы. Кантракты заключаліся на год, радзей—на 10 год з участкамі ворыва і лугоў. Карчмар атрымліваў неабходныя правы гаспадарчага характару, абавязваўся трымаць і ў спраўнасці вяртаць арэндныя артыкулы. Калі пабудовы і іх рамонт карчмар выконваў за свій кошт, то ён уносіў задатак грашыма або зернем, а з рабочымі разлічваўся жытам, салам, соллю альбо напоямі. Пры гэтым найм суправаджаўся аблікамі і простым падманам. Напоі арандатар прадаваў толькі па вызначанай цане, якія вымяраліся вёдрамі, чаркамі, штофамі, квартамі, іншымі стандартнымі мерамі і адпаведна якасці выгану. Сялян прымушалі купляць напоі толькі ў свайго карчмара. Апошнім жа забаранялася разараць сялян: крэдытаваць іх пад ліхвярскія працэнты, як грашыма так і зернем. Гэтыя забароны звычайна прывязвалі да маёмаснага стану спажыўцоў, якіх дзялілі на заможных і бедных. У такім умовах складваліся манапалізаваныя рэгіёны, дзе хлеб у значнай ступені памешчыкі з дапамогай арандатараў пераганялі ў напоі і збывалі яго па прымусовых цэнах. Самі кагалы пільна сачылі затрываласцю такіх лакальных рынкаў збыту і з выгадай дзяліліся атрыманымі даходамі са сваймі апекунамі. I карчмарства і шынкарства не ўносілі якасных змен у існуючыя адносіны, бо выступалі іх лагічным звяном.

У разглядваемы час арэнда з’яўлялася таксама сродкам пераразмеркавання зямельнай уласнасці ўнутры пануючага саслоўя, аб чым маюцца і адпаведныя навуковыя распрацоўкі[30]. У выніку вёска паўперызавала, маёнткі куплялі ранейшыя дваране, сяляне ж не жадалі ізноў вяртацца пад панскае ярмо. Пад націскам хваляванняў урад заняўся пераглядам няўдалай спробы рэфармавання так званай арэнднай сістэмы, характар якой па-ранейшаму вызначала паншчыннае гаспадаранне.

Сенатар А. Баранаў, які ў 1822 г. рэвізаваў казённую вёску на Беларусі, сцвярджаў, што “с того самого временн, когда казенные крестьяне началн от- бывать рабочие дни по количеству владеемой земли, запашки их по крайней мере вполовину уменьшились”[32]. У ходзе дадзенай рэформы фальваркі ў арэндных уладаннях ліквідаваліся, а сялян пераводзілі на грашовы аброк. Фальваркавыя палеткі па пэўных нормах раздавалі ў “нормальные” надзелы і пакідалі ў складзе так званых запасных або вакантных угоддзяў (для надзялення бабылёў, агароднікаў, перасяленцаў, аднадворцаў, яўрэяў-каланістаў, духавенства, адстаўных ваеннаслужачых).(стр. 67)

Да часу свайго прамога прымянення запасныя землі здавалі ў арэнду “посторонним лнцам” тэрмінам да чатырох гадоў за грашовы аброк. Вынікі ліквідацыі гаспадарчай сістэмы ў казённай вёсцы апынуліся для ініцыятараў рэформы маласуцяшальнымі (табліца).

Вынікі люстрацыі дзяржаўных уладанняў Беларусі (1857 г.)

  Зямлі дзесяцін
Губерня Да люстрацыі было: Пасля люстрацыі адведзе- на ў нармальны сялянскі надзел:
  Пад фальваркамі запасных прыдаггнай ворыва
  прыдатнай раллі прыдатнай раллі
Мінская 51205 36081 30097 22573 20296 14720
Магілёўская 21046 14919 9372 7029 2850 2092
Віцебская 35110 21037 13507 10130 18591 13193
  107361 72037 52976 39732 41437 30005

 

 

 

Складзена па: НГА РБ, ф. 27, воп. 5, спр. 488, л. 1—21 (без яўрэйскіх калоній і грамадскага заворвання).

Пры ўсёй непаўнаце, недакладнасці афіцыяльнай сгатыстыкі прыведзе- ныя даныя паказваюць, што па трох губернях з фальваркавых палеткаў пад сялянскія надзелы было адведзена толькі 38,6% прыдатных і толькі 41,6% ворыўных угоддзяў. Астатнія землі склалі аброкавы фонд, які арандавалі пе- раважна памешчыкі, дробная шляхта, яўрэі, мяшчане. Сюды ж уваходзіла і грамадскае заворванне, якое пад выглядам благачыннай дапамогі неплаце- жаздольным сялянам і для ліквідацыі нядоімак сяляне апрацоўвалі шляхам калектыўных адработак. I заможнае і бяднейшае сялянства адмаўлялася ад прымусовай апрацоўкі грамадскага заворвання, ад калектыўнай арэнды за- пасных зямель, нарэзаных, як сведчыў прыгавор багрымовіцкага грамадства, “из неудобных, сыпучих песков, болот и зарослей, которые невозможно удобрить”[34] У выніку прадваранскай палітыкі ўрада, яшчэ загадзя да 1861 г., і ў парэформенны перыяд арэнда не набыла характару бессаслоўнай, свабоднай ад ранейшых феадальных абмежаванняў. Таму развіццё новых гаспадарчых адносін праходзіла марудна, ва ўмовах захавання значных перажыткаў паншчыннай сістэмы гаспадарання.

Ва ўмовах прыгоннага права, памешчыцкай манаполіі ца зямлю, гандлёва-прамысловых баналітэтаў, абмежаванняў і прамой забароны свабоднага продажу зямлі, сельскагаспадарчай прадукцыі арэнда існавала і развівалася як сістэма нерэгламентаваных узаемаадносін паміж землеўладальнікамі і непасрэднымі вытворцамі. Толькі неўмяшальніцтва дзяржавы не рабіла арэнду вольным рухавіком грамадскіх перамен. Наадварот, з дапамогай арэнды адбывалася экспансія пазаэканамічнага прымусу на раней вольныя землі, на неабкладзеныя крыніцы і катэгорыі насельніцтва. Такое становішча практычна не змянілася і пасля змены дзяржаўнай прыналежнасці беларускай тэрыторыі.

Арэндны зямельны фонд займаў нязначную долю ў пазанадзельным ка- рыстанні сялян. Ён трымаўся пераважна асобамі нецяглавага стану, якія практыкавалі фактычна пануючую сістэму эксплуатацыі — праз адработкі, прымусовы наём і манапольныя цэны. Даходныя крыніцы несельскагаспадар- чага значэння таксама сканцэнтроўваліся ў пэўных сацыяльных колах і як манапалізаваныя надоўга выпадалі са свабоднага абарачэння і агульнагра- мадскага карыстання.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад імкнуўся стаць гарантам і пасрэднікам прыватнаправавых здзелак у ад- носінах да карыстання зямель, якія не абкладаюцца падаткам. Аднак пасля- доўнае запрыгоньванне вольных людзей і рэгламентацыя арэнды рознымі ўмовамі, тыповымі для існуючай сістэмы гаспадарання, не спрыялі развіццю бессаслоўнай арэнды. Няўдалая спроба рэфармавання арэнднай сістэмы ў дзяржаўнай вёсцы паслужыла для царскай адміністрацыі прыкладам і дэман- страцыяй згубнасці ліквідацыі адработачнага вядзення гаспадаркі, доказам прагрэсіўнай місіі памешчыцкага землеўладання ў дабрабыце сялянства. За- хаванне за памешчыкамі значных зямельных масіваў са складу арэнднага фонду апынулася адной з крыніц кансервацыі прыгонніцкіх форм арэнды і пасля скасавання прыгоннага права. На ўсім працягу разглядваемага часу арэнда не магла пашырыць свае памеры і мець дачыненне да прагрэсіўных пераўтварэнняў.

Інстытутгісторыі АН Беларусі

Резюме

В условнях крепостннчества аренда земли и других доходных источников носила кабально- принудительный характер. С ее помощью расширялась сфера внеэкономического принуждения, что свидетельствовало об нсчерпанности феодально-барщиннного способа хозяйствования.

Весці АН Беларусі. Сер. гуман. навук. 1996. № 3. С. 61-67


[2] Бібліятэка Чартарыскіх у Кракаве, ф. 4568, IV, л. 1—320 (матэрыял прадстаўлены В. Мялешкам).

[4] Там жа,спр. 4110, НГАРБ, ф. КМФ-5,спр. 1788, л. 1—431 ;Мелешко В. Н. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. Мн., 1975. С. 34

[6] Там жа, спр., 16, л. 187—188ф. 1736, воп. 1, спр. 7, л. 609 адв.

[8]Там жа, ф. 3258, спр. 33, л. 22,17а2, 175 дв., 309, РДГА, ф. 1350, воп. 312, спр. 94, л. 350361, НГАРБ.ф. 1781, спр. 14, л. 2

[10] Там жа, ф. 1769, спр. 15, л. 467, ф. 1775, спр. 21, л. 172, 176, спр. 18, л. 554, спр. 17, л. 12, спр. 10, л. 686, ф. 1734, спр. 26, л. 36, ф. 1731, воп. 3, спр. 11,л. 15адв.

[12]Там жа, ф. 1781, спр. 14, л. 2

[14]НГА РБ, ф. 2363, спр. 76, л. 8, ф. 3306, спр. 5, л. 34, 395, ф. 1731, спр. 41, л. 77

[16] РДГА, ф. 379, воп. 2, спр. 149, л. 29, спр. 147, л. 16, адв. 72

[18] Vо1umіпа Lеguп. Кrакоw, 1888,T. 9. S. 22

[20] Там жа, ф. 686, спр. 3, л. 99, с. 9, л. 412, 434, 435, спр 50, л. 766

[22]Там жа, ф. 1297, с. 5154, ф. 686, с. 3, л. 53, с. 16, л. 353, с. 28, л. 436. 668

[24]Там жа, ф. 1729, спр. 59, л. 401-403, ф. 2553, спр. 3, л. 7, ф. 1709, спр. 27, л. 481

[26]Мялешка В., Лойка П. І ўзняўся люд просты. Мн., 1992. С. 20, 37, 53

[28] Там жа, ф. 2120, спр. 18, л. 149-150, ф. 686, спр. 10, л. 1594-1596

[30] Весці АН Беларусі. Сер. гуман. навук. 1994. № 3. С. 64-67

[32] Там жа, ф. 319, спр. 984, л. 101

[34] НГАРБ, ф. 27, воп. 5, спр. 534, л. 1 адв.