ЮСТРАЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ УЛАДАННЯЎ МІНСКАЙ ГУБЕРНІ ПРЫ ПАЎЛЕ I

Я. К. АНІШЧАНКА

ЛЮСТРАЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ УЛАДАННЯЎ МІНСКАЙ ГУБЕРНІ ПРЫ ПАЎЛЕ I

У свой час люстрацыі (рэвізіі) былі больш або менш перыядычным сродкам уліку памераў, становішча і даходаў дзяржаўных уладанняў. Звычайна ажыццяўляліся яны ў мэтах раздач дзяржаўных сялян і кантролю за дзейнасцю часовых пасэсараў. На жаль, у літаратуры не існуе грунтоўных распрацовак аб эвалюцыі дзяржаўнай маёмасці ў Беларусі напярэдадні далучэння цэнтральнай і заходняй не частак да Расійскай імперыі. Пэўным чынам аб фактычным стане дзяржаўных уладанняў магчыма вызначыць на згаданым абшары толькі з вынікаў люстрацыі ўрада Паўла 1. Аднак апошняя сама патрабуе самастойнага даследавання.

Практычна адзіны Е. Сташэўскі паставіў задачу асвятлення люстрацыі 1798—1799 гг. на тэрыторыі Падольскай губерні на ўзровень глыбокай крыніцазнаўчай распрацоўк [2]. Камісары, такім чынам, арыентаваліся фіксі- раваць падатковы цяжар старостваў наводле вынікаў люстрацыі Вялікага сейма Рэчы Паспалітай 1788-—1792 гг. Акрамя таго, яны меліся вызначыць межы і занатаваць пагранічныя спрэчкі. А гэта азначала выяўленне першапачатковых плошчаў дзяржаўных уладанняў з мэтай (стр.42) скасавання неабгрунтаваных прэтэнзій і звароту захопленых зямель. Пасля люстрацыі ўладанні здаваліся ў арэнду па кантрактах з абавязковай прысягай пасэсараў у тым, што «контракты верные и неподложные», Такім чынам, люстрацыя шляхам пераацэнкі існуючых памераў і відаў сялянскіх павіннасцяў, іх фіксацыі выражала імкненне царызму паставіць ужо пад свой уласны кантроль плацежаздольнасць дзяржаўнай вёскі і такім чынам рэгуляваць узаемаадносіны паміж арандатарамі і працоўнымі. Падараванні сялян не былі вызначальнымі, бо значная частка старостваў ужо апынулася раней у руках новых уладальнікаў.

Больш проста тую задачу выканалі ў Беларускай губерні (злучаныя Полацкая і Магілеўская губерні), дзе ў 1783—1785 гг. дзяржаўная маёмасць падпала пад Генеральнае межаванне ўсіх відаў землеўладання. Тут, паводле сенацкага ўказа, ад 20 студзеня 1799 г., вымярэнню і апісанню падлягалі тры староствы, далучаныя да Мінскай губерні[4]. Губернскі землямер К. Тамашэўскі толькі 14 красавіка 1799 г. паслаў у Бецкае староства полацкага землямера Дувэ, а ў Лукомскае і Сенажацкае — Гіжыцкага з умовай «дабы они между порученным о нужных к атласу сведений выполнили и сие» вымярэнне[6] Па астатніх уладаннях паверка звялася да простага перапісвання даных межавання і рэвізіі 1795 г.

Больш падрабязна аб ходзе люстрацыі на тэрыторыях другога і трэ- цяга падзелаў Рэчы Паспалітай можна даведацца са спраў мінскай казённай палаты. Тутэйшае губернскае праўленне вырашыла распачаць люстрацыю з 1 чэрвеня 1798 г. па 68 староствах з 14 394 рэвізскімі душамі сялян. Нагляд за камісіямі Мінскага, Барысаўскага, Вілейскага і Дысенскага паветаў усклалі на саветніка палаты Л. I. Тозефовіча, а па астатніх — на асэсара падліковай экспедыцыі М. Стральбіцкага. Спачатку поўны камплект мела толькі мазырская камісія (маршалак Я. Яленскі, падкаморы С. Лянкевіч, харужы Ф. Яленскі) і дысенская (маршалак А. Вазгірд, падкаморы Мірскі,харужы А. Корсак). Іншыя ўзначальвалі адныя павятовыя маршалкі, якія не распачыналі прац у чаканні землямераў, перакладчыкаў, дакументаў, уладальнікаў, пры тым што апошніх выклікалі з суседніх губерняў толькі 25 кастрычніка 1798 г.[8]. Пры гэтым выявілася, што ў казённай палаце на 8 чэрвеня 1798 г. меліся планы толькі 3 старостваў землямераў і 42 планы каморнікаў за 1797—1798 гг., што ахоплівала ледзьве палову ўладанняў, (стр. 43) паводле канчатковага ўліку ў 1801 г. (89 маёнткаў). Камісараў давялося забяспечыць нават камяральнымі апісаннямі 1793 г[10], то гэта акалічнасць істотна абумовіла якасць рэвізіі. Камісіі адразу натыкнуліся на актыўны сабатаж пасэсараў. Так. рэчыцкія камісары 25 жніўня скардзіліся, што, нягледзячы на трохразовыя патрабаванні, арандатары не давалі інвентароў, планаў, кантрактаў, падатковых рэестраў, не з’яўляліся для дачы паказанняў. Працы вілейскай камісіі затрымлівалі адлучкі падкаморага, сімуляцыя хваробы каморнікам, адсутнасць перакладчыка[12]. і ў сваім рапарце падкрэсліваў незадавальняючы стан каморніцкіх планаў. Па 16 планах ён знайшоў «лишних» 8590 дзес., а па 5—4890 дзес. «недостающих». Самае істотнае заключалася ў тым, што за такімі дробязямі хаваўся значны зямельны масіў, прысвоеныі прыхяваны землеўладальнікамі. У прыватнасці, па 27 староствах губерні з 218183 дзес. агульнай плошчы ў спрэчках састаяла 54760 дзес.. або 25% угоддзяў[14] Паверка выкрыла няякаснасць каморніцкіх планаў з боку методыкі палявых здымак, што непасрэдна вызначала дакладнасць прадстаўленых імі зямельных плошчаў. Так, мінскі землямер I. Кісялёў 3 сакавіка 1804 г. паведамляў, што «по плану Пышацкого староства коморника в Борисовском уезде линий отыскать как в лесах, так и в полях не можно. ибо оных коморники более делали по мензуле диагоналями линеями, да и потом следов (межавых знакаў.— Я. А.) никаких не оставляли»[16]. Шляхам апытання сялян землямер вызначыў, што каморнік «границы проложил идеально по своему искусству»— г. зн. адвольна. Неадпаведнасць плана мясцовасці выявілася ў Бабруйскім графстве. Г. Гулякін паведамляў, што план Тураўскага маёнтка састаўлены «без описания меры и склонения от меридиана по линии» ,[18]. Стаўка на сялянскую памяць прынесла свае добрыя вынікі. Найперш гэта тычылася вызначэння фальварачных угоддзяў, якія адсутнічалі на каморніцкіх планах або якія бытавалі ўсё яшчэ ў старадаўніх акладных адзінках.

Аднак землямеры не заўсёды непасрэдна вымяралі палеткі. 27 ліпеня 1808 г. Г. Гулякін паведамляў з Мазырскага павета, што ў фальварку Езераны ён аглядаў фальварачныя палі. Сялянскія ж надзелы па даных пасевах аказалася немагчымым вызначыць «по причине нерегулярных полетков или змен и по малости пашенной земли, как-то: видно в натуре — где должно быть засеяно одним хлебом, то в тех меетах по способу положения места засеяно одного хозяина на части перваго горох, второго яровой, а третьего попар, и так все в черезполосном положении полетки или змена. Да еще так бывает, что один хозяин, сняв яровой хлеб, сеет рожь, а другой оставляет попар, а тому причнна таковая, что за наводнением. по ниским местам, опасаясь сеять озимой хлеб, оставляют для ярового или совсем не сеют».

Такія заўвагі землямераў не пакідаюць сумненняў у існаванні трох- польнай сістэмы гаспадарання і падворнага землекарыстання без перадзелаў і слядоў абшчыннага рэгулявання. Верагодна, што ў параўнанні з сялянскімі надзеламі больш шчуплыяпанскія палеткі вызначаліся больш дакладна, але часта па аб’ёмах пасеваў. Інакш цяжка растлумачыць, чаму цяжкасць здымак тлумачылася менавіта адсутнасцю рэгулярнасці севазвароту кожнага гаспадара ва ўсіх трох палях. Земскі выпраўнік Барысаўскага павета 8 ліпеня 1805 г. паведамляў, што ў маёнтку Вялікія Дольцы знаходзіцца «величайшее множество лесных зарослей» унутры панскага ворыва, якія сяляне распрацоўваюць пад ляды, «и потому почти каждой крестьянин сверх числящейся за ними земли нмеет более соответственно по трудам ими подымаемым, однако сколько таковой излишней земли узнать неможно без перемеру оной[20]. Вызначэнне сенакосу «косцами» захавалася тут з XVI ст. г, як адзначалася землямерам, яно было звязана з захопным правам, так што і ў 1805 г. сяляне касілі сена «займищами, кто сколько где занять мог». Нарэшце, цяжкасці ў вызначэнні ворыва вызывалі агульныя папасы або пасьбавыя сервітуты.

Сутыкнуўшыся ў сёлах Мухаеды і Буда з няведаннем сялян і пасэ- сараў памераў апрацоўваемых зямель, рэчыцкая камісія ў 1799 г. нават «положила землю не волоками, но, бельцами, потому что крестьяне по содержанню земли давалн бельцами медовую дань»[22]. Разыходжанні тлумачацца тым, што ў губернатарскай справаздачы паказана выключна сялянскае насельніцтва старостваў, дзе пражывалі таксама ваколічная і чыншавая шляхта, татары, яўрэі і чужаземцы. Але, калі выключыць апошніх з даных эканамічнай заўвагі, усё роўна крыніцы не супадаюць. Гэта сведчыць аб недакладнасці падушнай рэвізіі 1795 г.

У цэлым адлюстраваныя ў табліцы даныя маюць недакладны харак- тар. Аднак іх суцэльнасць і унікальнасць дазваляе даволі ўпэўнена сцвярджаць аб наступным.

У 1798—1801 гг. ворыва займала 24% усіх угоддзяў дзяржаўных уладанняў Мінскай губерні (табл.). Там, дзе маюцца поўныя звесткі, на сялянскі двор прыпадала 17,8 дзес., ці 0,89 валокі ворыва (5,3 дзес., ці 0,26 валокі на рэвізскую душу). Гэтыя паказчыкі супадаюць з данымі справаздачы губернатара за 1802 г., дзе, як адзначалася, прыведзены галоўным чынам звесткі аб трыманні ворыва і сенакосу сялянамі. Прычым тыя даныя паказаны ў валоках, а значыць, адлюстроўваюць вынікі пераважна люстрацыі 1789 г., узятых з інвентароў і каморніцкіх планаў. У гэтым моманце крыніцы супадаюць, за тым выключэннем, што, паводле справы губернатара, на мужчынскую душу прыпадае 4,5 дзес. Аб памерах паншчыннай эксплуатацыі сведчыць тое, што сялянскі двор (стр.48) апрацоўваў усярэднім 6,1 дзес. панскага ворыва (1,8 дзес. на рэвізскую душу).

Дзяржаўныя ўладанні Мінскай губерні ў 1798-1801 гг.

Уладанне Зямлі дзес. Усяго У тым ліку сялян
  Сядзібн. ралля У тым ліку сялян сенакос Непрыдатн. усяго двароў Мужч. Жанч. двароў Мужч. Жанч.
Мінскі павет
Мінск 32 470   104 40 820 43 135 98      
Прылепы 171 4347 747 482 2500 25170 218 714 627 218 708 623
  203 4817 747 586 2540 25990 261 849 725 218 708 623
Дысенскі павет
Браслаў 204 2506   395 486 4214 102 345 330 96 283 211
Бернатава 4 206   21 1 255 7 6 6 7 6 6
Беркаўшчына   16   8 1 79 1 7 9 1 7 9
Гаўрылкава 23 641   148 8 894 25 67 70 25 67 70
Залессе 362 12117   2146 4191 25250 124 582 484 124 577 481
Краснова 11 499   85 4 637 20 35 41 20 35 41
Курыловічы 111 4100   810 2254 10589 47 184 172 42 161 153
Пераброддзе 57 2954   466 1476 6101 139 555 577 99 465 500
Свідэры 5 422   84 16 527 15 67 61 15 64 61
Скакунова 23 409   48 74 741 17 51 50 10 27 28
Сутаровічы 4 95   30 8 265 4 8 8 4 8 8
Хорабрава 2 51   37   96 8 28 25      
Янішкава 36 773   115 63 1816 30 75 69 29 67 61
  842 24789   4393 8582 51464 539 2010 1902 472 1767 1629
Пінскі павет
Амыта   108   4 4 123 13 49 49 13 49 49
Бярэзцы 9 182 171 136 1359 5888 33 104 92 10 29 26
Багрымава   38   13   53            
Вульвічы   42   9 125 225 23 73 55 2 8 8
Вылазы   42   4   62            
Высокае 5 165 79 23 3 507 59 104 107 44 69 64
Завіша   34     133 168            
Іванікі   142 40 44 64 251 6 28 19 6 28 19
Лохніца 11 2002 1913 1445 124 9278 87 312 284 87 299 267
Лісіцк 2 158   3038 62 3793 131 509 467 112 465 400
Ладарожжа 3 242 140 125 543 2423 15 70 64 15 70 64
Лагішын 82 2553   1275 1108 9910 128 335 332 105 278 260
Марозавічы 17 656   771 50 4000 173 503 454 143 426 372
Маладзельчыцы   68   11   80 24 76 78 17 50 49
Прыкладнікі   152   81 1 238 122 412 427 114 378 404
Палтарановічы 8 538 413 123 12 1031 20 52 53 19 51 52
Плотніца   376 332 369 461 2004 106 337 375 23 60 71
Руцкі   182   57 15 502 30 87 89 30 87 89
Сачковічы   177 97 110 15 303 25 84 109 5 18 22
Сушыцк   63   4 10 172 26 98 83 16 58 56
Сваловічы 4 349 177 2295 270 4041 11 29 39 11 29 39
Стахава 7 313 189 2864 108 5323 165 504 468 49 185 146
Сіціцк   288 225 147 208 1731 33 88 107 33 88 107
Хлебава   34   44   83            
Чэрняхова   16     2 77            
    8920   12992 4677 52266 1232 3854 3751 854 2725 2564
Бабруйскі павет
Брожа 88 8080 7680 635 3133 64480 257 1025 942 250 992 912
Граеўшчына   35   1 2 313            
Грабы 22 3641 973 121 1444 12521 62 215 198 62 215 198
Залужжа 7 1753 1610 44 61 8033 152 426 424 151 421 422
Любонічы 118 6580 4707 2457 340 43598 263 1130 996 254 1075 927
Нестановічы 21 2205 1235 257 498 8472 62 258 233 62 258 233
Шацілкі 20 1092   403 184 3762 20174 91        
  276 23386   3898 5662 136179 776 3128 2884 779 2961 2692
Мазырскі павет
Багрымовічы 42 2575   508 1347 9935 60 260 244 59 257 239
Барыскавічы 12 2594   38 34 3488 36 173 178 36 173 178
Букаты   42   1 1 48            
Мазыр 13 1196   91 82 1383 25 65 81 25 65 81
Мелішковічы   66   1   67            
Тураў 82 9477   917 19779 69361 1279 3923 3741 1187 3821 3652
Фаставічы 2 741 568   697 3908 15 64 55 15 62 52
  149 19285   1556 22007 88190 1415 4485 4299 1322 4378 4202
Барысаўскі павет
Гайна   2060   493 13 6251 146 565 562 146 555 555
Гібайлава 36 746   232 521 3645 31 109 101 31 109 101
Веляцічы 143 2417 2216 941 337 11044 128 584 607 124 559 566
Дзявошыцы 11 834 701 75 153 2143 24 85 94 24 82 92
Есманы 67 1579 1078 338 3438 9353 68 233 222 66 221 218
Пышачы 71 1384 1066 407 1754 8826 70 181 220 69 179 217
Свірыдава 21 425 322 112 104 1479 19 77 90 19 74 90
Сморкі 194 3413 1995 1130 1070 15129 123 577 601 119 555 487
Якубовічы 10 221 95 47 16 1028 10 37 40 10 37 40
  553 13079   3775 7406 58898 619 2448 2537 608 2371 2366
Слуцкі павет
Ляхавічы 247 11616   2208 859 22443 787 1853 1851 665 1686 1630
Ляўнішчэвічы 4 77   24 11 118 17 47 41 15 47 41
Печураны 14 624   45 16 723 67 148 181 67 148 181
  265 12317   2277 886 23284 863 2048 2070 747 1881 1852
Вілейскі павет
Альшэвічы             10 54 67 10 51 66
Губы 70 2517 1077 465 113 12012 90 302 261 80 266 227
Вілейка 118 4214 3635 817 194 9361 220 721 777 213 699 753
Калачова 17 647 443 92 13 2005 27 86 117 19 74 106
Краснае Сяло 100 3047 2283 114 29 5244 136 334 314 98 197 195
Маркава 36 648   247 42 2413 50 176 171 50 172 169
Мядзел 569 6760   1275 6140 19960 420 1107 1160 414 1076 1132
Мігава 5 126 68 60 6 210 10 24 16 10 24 16
Новікі 14 314 243 122 19 1236 12 25 34 12 25 34
Радашковічы 118 4154 2748 503 152 7257 270 719 698 270 695 678
Урэцк   462   68 896 1446 21 63 65 20 53 60
  1047 22890   3763 7604 61144 1266 3611 3680 1196 3332 3436
Ігуменскі павет
Грабенка 63 2072   196 133 13810 53 204 192 53 204 192
Цэль 100 840   99 1000 10959 37 103 93 32 84 74
  163 2912   295 1133 24769 90 307 295 85 288 276
Рэчыцкі павет
Багрымовічы 27 3621 2645 169 1478 13143 105 314 299 95 302 277
Загалле 155 4313 3771 145 155 16498 205 585 486 182 510 410
Мухаеды 45 1803 1693 110 2206 32443 91 291 291 90 289 288
Мазыр   3280 3200 500   25760 205 739 643 205 739 643
Настолле 1 306 249 6 11 444 8 20 18 8 20 18
Рэчыца 112 8776 6725 34393 1073 50994 447 1415 1435 428 1350 1358
Суховічы   5565 5169     17312 131 569 540 131 569 540
Сялец 87 419     77 1608 121 425 380 121 422 380
Шацк 10 3701 3213 612 469 6786 104 338 343 104 330 343
  437 31784   36276 5469 164988 1417 4696 4435 1364 4531 4251
Усяго 3935 164180   69811 65966 687172 9895 27436 26518 7645 24932 23897
Складзена па:НАРБ, ф. 299, воп. 6, спр. 7, л. 4-12, спр. 12, л. 59-104, РДГА, ф. 1350, воп. 312, спр. 89, РДВГА, ф. 846, воп.16, спр. 18839, РДАСА, ф. 1239, воп. 3, спр. 62564. Над. С. 46-48

Павіннасны цяжар дзяржаўнага сялянства можна выразіць і іншымі паказчыкамі. 17 уладанняў, у якіх знаходзілася 962 двары, 3586 душ мужчынскага полу (16% улічаных гаспадарак), 864 валокі зямлі, плацілі 6691 руб. аднаго чыншу і 10731 руб. агульных падаткаў. Грашовы чынш у чыста аброкавых маёнтках складаў, такім чынам, 62% даходаў. Жыхары аброкавых уладанняў плацілі 11 руб. з двара (7 руб. аднаго чыншу), 3 руб. з рэвізскай душы (2 руб. чыншу) і 12 руб. 50 кап. з валокі (8 руб. чыншу). Калі зыходзіць з гэтых ставак, то па астатніх уладаннях са змешанымі павіннасцямі апрацоўка 6 дзес. (0,3 валокі) панскага ворыва сялянскім дваром каштавала 2 руб. 40 кап., або ў 3 разы менш, чым ва ўласна чыншавых гаспадарках. Аднак факты сведчаць некалькі аб іншым.

Паводле справаздачы за 1802 г., астатнія 5223 двары старостваў з 17324 жыхарамі мужчынскага полу і 4686 валокамі зямлі адбываліна карысць пасэсараў 345850 мужчынскіх і 236014 жаночых дзён палявой паншчыны, 30667 і 27350 адпаведна дзён гвалтаў. Акрамятаго, яны плацілі 32663 руб. грашовага чыншу пры гадавым даходзеўладанняў у 82242 руб. Няцяжка падлічыць, што тут праз чынш пасэсарадбіраў упадданых39% усіх паступленняў і памеры ягонічым не адрозніваліся ад паказчыкаўуласна аброкавых уладанняў. Паколькі 70% арэндных падданых састаялі на паншчыне, то неабходнаацаніць грашовы эквівалент апошняй. Калі зыходзіць з вартасці паншчыннага дня ў 4 грошы[24]), то шляхам палявой паншчыны сяляне стваралікаштоўнасцяў на суму ў62253 руб. і гвалтамі яшчэ5520руб. прытым, што жаночы дзень ацэньваўся ў палову мужчынскага. У грашовымэквіваленце адна палявая паншчына давала пасэсару з двара 12руб. і 13руб. з валокі, або ўдваябольш, чым проста чыншавы падданы. Такім чынам, разам паншчына, гвалты і чынш у арэндных маёнтках давалі ў сярэднім 21руб. з двараі 23руб. з валокі, або ў 3 разыбольш, чым толькі адныма грашыма. Відавочна ўся выгаднасць фальварачна-паншчыннага спосабу эксплуатацыі. I гэта пры тым, што люстрацыйныя даныя падаюць з двара толькі 72мужчынскіх і 50жаноцкіх дзён паншчыны і гвалтаў у год(18 тыдняў). Значыць, пасэсары на час люстрацыі прыхавалі ад дзяржавы ўдвая (стр.49) больш таго, што прысвойвалі ад дзяржаўных сялян з дапамогай паншчыннага прыгнёту.

Паводле справаздачы за 1802 г., уся дзяржаўная маёмасць губерні падзялялася на 5 вялікіх груп. 3 усіх 84 уладанняў 15 называліся ва- кантнымі, або ўласна казённымі, і кіраваліся адміністратарамі пад залог прыватнаўласніцкіх прыгонных — усяго 641 двор, 5406 рэвізскіх душ, 596 валок, 9 маёнткаў (551 двор, 1648 душ, 468 валок) састаялі на эмфіутычным праве, або ў 50-гадовым трыманні. 9 уладанняў (634 двары, 2085 душ, 510 валок) знаходзіліся сярод падараваных у пажыццёвую або ў 12-гадовую арэнду. Арэнда ў прамым сзнсе, такім чынам, не вызначала маёмаснага становішча сялянства. Асноўная маса дзяржаўных сялян (51 уладанне з 4359 дварамі, 16028 душамі і 3926 валокамі), або 70% падданых, састаялі ў пажыццёвым трыманні пасэсараў. Менавіта гэту большасць урад імкнуўся ахапіць арэнднымі кантрактамі, абумоўліваючы трыманне не вызначанымі тэрмінамі, а магчымасцю ў любы момант адабраць уладанне ў казну за парушэнне кантрактаў, перавышэнне зафіксаваных люстрацыяй павіннасцяў.

У гэтых адносінах варта адзначыць, што з усіх 58 пасэсараў толькі 5 чалавек (9%) былі рускага паходжання і трымалі 7% рэвізскіх душ, Астатнія былі, па тэрміналогіі дакументаў, «палякамі» каталіцкага вызнання. Згодна эканамічным заўвагам да Атласа,. у губерні ў аналізаваных уладаннях знаходзілася культавых устаноў (цэркваў, плябаній, кляштараў) праваслаўнага абраду — 22 (30%), каталіцкага — 9(10%), уніяцкага — 41 (60%). Значыць, на момант люстрацыі большасць дзяржаўнага сялянства належала да уніяцкай царквы. Царскі ўрад у выніку мусіў апякаць сялян-уніятаў ад самавольства пасэсараў- каталікоў. А каб кантраляваць памешчыкаў, ураду заставалася перавесці сялян з уніяцтва ў праваслаўе. Так склаліся падмуркі напружаных сацыяльна-рэлігійных рухаў у канцы XVIII ст.

Інстытут гісторыі АН Беларусі

Резюме

Встатье показано осушествление ревизии государственных имений Мннской губернии при Павле I. Раскрывается значимость итоговых данных люстрации 1798— 1802 гг. для характеристики положения крестьянства и характера их эксплуатации в новых условнях.

Весці АН Беларусі. Сер. гуман. навук. 1995. № 2. С. 41-49


[2] НАРБ, ф. 299, воп. 6 спр. 5, л. 2-3 адв., 119

[4]Там жа, спр. 1326, л. 89, 118

[6]Там жа, л. 63

[8] Там жа, ф. 295, воп. 1, спр. 7, л. 1

[10]Там жа, л. 119 адв.

[12] Там жа, спр. 7, л. 17, 22, спр. 12, л. 9, ф. 295, воп. 1, спр. 7, л. 7, 12, 31

[14] Там жа, воп 6, спр 12, л.17 адв . 142,145, ф 120, воп. I. спр. 2859, л 2861

[16] Там жа. л. 158 адв.

[18] НА РБ, ф. 299, воп6, спр. 12, л. 145

[20] НАРБ, ф. 120, воп.1, спр. 2851, л. 306—307 адв.

[22]РДАСА, ф. 1239, воп. 3,спр. 62564, л. 1—122

[24] НА РБ, ф. 3258, воп. 1, спр. 84, л. 93, 99 і інш.