Арганізацыя кагалаў на Беларусі падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай

Яўген Анішчанка

Арганізацыя кагалаў на Беларусі падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай

Пры вывучэнні працэсу падзелу Рэчы Паспалітай усё яшчэ малавядомай застаецца працэдура інкарпарацыі яўрэяў у склад новападданых Расійскай імперыі. Вядома, што прыблізна з XIV ст. яны асядалі ў Вялікім княстве Літоўскім і аб’ядноўваліся ў тэрытарыяльныя абшчыны — кагалы.

Каб стварыць талерантныя адносіны паміж пасяленцамі і мясцовымі жыхарамі, дзяржаўныя ўлады выдавалі кагалам прывілеі на права пражывання, гандаль і г. д. Аднак такія адносіны да яўрэяў былі не ва ўсіх краінах Еўропы. Аса- бліва прадузята да іх ставіліся ў суседняй Расіі, дзе для яўрэяў існаваў шэраг абмежаванняў. Падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай урад Кацярыны II адышоў ад палітыкі пагарды і паабяцаў яўрэям захаваць набытыя імі свабоды і правы. У сакрэтным наказе ад 28 мая 1772 г. гу бернатарам — пскоўскаму М. Крэчэтнікаву і магілёўскаму М. Кахоўскаму — Кацярына II загадала (стр.14) падлічыць колькасць тутэйшых яўрэяў і“учредпть кагалы”1. Пры гэтым мелася на ўвазе распрацаваць правілы,па якіх яўрэі маглі пастаянна пражываць у новай дзяржаве.

Рэвізоры налічылі на далучаных землях 25579 яўрэяў мужчын і 26633 жанчыны. Мужчыны складалі 4,3% усяго падатковага насельніцтва. 10901 мужчын (або 42,6% ад іх колькасці) лічыўся па 90 мястэчках, большасць з якіх належала прыватным асобам, 6772 чалавекі (26,4%) жылі ў шляхецкіх маёнтках. 4364 (17%) пражывалі ў староствах, 2873 чалавекі (13%) былі запісаны ў 7 гарадах, а 669 — ва ўладаннях духавенства. Такім чынам, каля 70% зарэгістраваных яўрэяў-мужчын пражывалі ў сельскай мясцовасці пад прыватнаўласніцкай юрысдыкцыяй2. Падчас рэвізіі было ўстаноўлена, што агульны даход за 1771 г.з тэрыторыі, што адышла да Расійскай імперыі, складаў суму ў 1592520 польскіх злотых (або 172835 руб. серабром, калі лічыць польскі злоты ў 15 капеек серабром па тагачаснаму курсу) . Падушны падатак (звычайна па 2 злотых з яўрэя) складаў 44896 злотых, альбо 3,3% дзяржаўных збораў4. Звесткі па Полацкай, Віцебскай і Аршанскай правінцыях дазваляюць зрабіць выснову, што амаль 20% паступленняў у казну прыносіла прапінацыя (збор за права вытворчасці і продаж алкагольных напіткаў).

Кожны, хто хацеў трымаць у горадзе вінакурны кацёл і прадаваць напіткі, плаціў экзактару**[2] ў год. За кожную варку катла ёмістасцю тры чвэрці віленскай бочкіНА РБ, ф. 1117, воп. 1, слр. 110, аа. 136—140.

  1. Державнн Г. Р. Сочннення. Т. 7. СПб., 1878, с. 339.

[1]

  1. Анішчанка Я. К. Камеральнае апісанне — крыніца па сацыя- льна-эканамічнай гісторыі Усходняй Беларусі (1772—1774 гг.) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988, N 3, с. 74.

'

  1. Осьмнадцатый век. Т. 3. М., 1869, с. 352.
  2. Там жа, с. 258.

[1]9. ПіпдеЫііт Е. Рго}ек1у і ргбЬу рггешагзішошіепіа 2убож уу еросе Зіапіаіа^оу^зкіе}. \Л/-\л/а, 1934, 8. 58.

10. Осьмнадцатый век, с. 252; Голнцын Н. Н. Нстормя русского законодательства о евреях. Т. 1. СПб, 1886, с. 81.

11 Рукапісны аддзел Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, ф. 256, воп. 1, спр. 470, аа. 2—6.

12. Там жа, а. 11.

13.Там жа, аа. 21—46.

14. НА РБ, ф. 295, воп. 1, спр. 21, аа. 24—26.

15.РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5607, а. 395.

Резюме

Исследуется история социальной инкорпорации евреев Беларуси в состав подданных Российской империи в 70-е гг. XVIII в., показывается процесс создания законодательства по организации управления еврейским населеннем присоединенных земель.

Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 3.С. 13-24


**Экзактар — упаўнаважаны за зборам вінакурнага падатку ў казну дзяржавы. Меў права перадаваць свае паўнамоцтвы ў арэнду іншым асобам.

[3] Віленская бочка — мера ёмістасці, роўная 406,5 л ці каля 18 пудоў жыта. Адпавядала 2 рускім чвэрцям эбожжа.