ЭВАЛЮЦЫЯ СТРУКТУРЫ ПАМЕШЧЫЦКАГА ЗЕМЛЕЎЛАДАННЯ I СЯЛЯНСКАЙ ЗЕМЛЕЗАБЯСПЕЧАНАСЦІ НА ЎСХОДЗЕ БЕЛАРУСІЎ КАНЦЫ XVIII — СЯРЭДЗІНЕ XIX ст.

Я. К. АНІШЧАНКА

ЭВАЛЮЦЫЯ СТРУКТУРЫ ПАМЕШЧЫЦКАГА ЗЕМЛЕЎЛАДАННЯ I СЯЛЯНСКАЙ ЗЕМЛЕЗАБЯСПЕЧАНАСЦІ НА ЎСХОДЗЕ БЕЛАРУСІЎ КАНЦЫ XVIII — СЯРЭДЗІНЕ XIX ст.

Вывучэнне перадрэформеннай памешчыцкай уласнасці нацыянальных раёнаў Расійскай імперыі ўяўляе бясспрэчны навуковы інтарэс. Гэта вельмі важна для вызначэния характару, напрамку развіцця са цыяльна-эканамічных адносін, прадпасылак класавай барацьбы ў вёсцы на этапе разлажэння і крызісу феадальнай сістэмы.

У аснову дадзенага артыкула пакладзена ленінская метадалогія аналізу суадносін «буйнога ... памешчыцкага землеўладання са стано- вішчам сялянства»[2].

Многія аспекты разглядаемай праблемы ў прымяненні да ўсходу Беларусі недастаткова або зусім не асветлены ў гістарычнай літаратуры. В. Мілаванаў адным з першых звярнуўся да валавых даных фонду прыдатных сялянскіх зямель па даных губернскіх інвентарных камітэтаў 1849—1850 гг. для вызначэння маштабаў сялянскага абеззямельвання напярэдадні адмены прыгоннага права[4] Пры асвятленні ўзроўню развіцця земляробства першай палавіны XIX ст. ва ўсходніх губернях Беларусі даследчыца некрытычна выкарыстала даныя аб размеркаванні ўгоддзяў паводле Генеральнага межавання. Тэзіс аб масавым абеззямельванні сялянства напярэдадні 1861 г. не падмацаваны ёю данымі аб эвалюцыі ўзроўню сялянскай землезабяспечанасці на працягу значнага гістарычнага перыяду.

П. Казлоўскі зрабіў спробу выявіць сярэдні ўзровень сялянскай забяспечанасці ворывам унутрыпамеснага размеркавання прыдатнай зямлі па даных асобных інвентароў за другую палавіну XVIII ст. і прац рэдакцыйных камісій 1858 г. па адных і тых жа ўладаннях[6]У ходзе ягоінструментальнаму вымярэнню і апісанню падвергласяўсё фактычнае феадальнае землеўладанне і матэматычна былавызначана плошча зямельных угоддзяў (сядзібныя, ворыўныя, сенакосныя і лясныя). Дакументальныя вынікі межавання прыведзены па кожнаму канкрэтнаму маёнтку (дачы) у выглядзе статыстычнай табліцы з тэкставым апісаннем, вядомым як эканамічныя заўвагі. Асаблівую каштоўнасць для нас маюць назва маёнтка, імя ўласніка, зямельная плошча ўладання з разбіўкай яе па відах зямельных угоддзяў, колькасць сялянскіх двароў і душ абодвуга полу па рэ- візіі 1782 г. як у цэлым па маёнтку, так і паасобна па населеных пунк­тах, плошча прыватнаўласніцкага ворыва.

Дакладнасць колькасных вынікаў вымярэнняў плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў Генеральнага межавання ў многім залежыць ад матэматычнага і геадэзійнага абгрунтавання здымкаў межаў уладанняў[8], што важна пры вызначэнні надзейнасці дадзеных крыніц. Аднак сярод даследчыкаў атрымала падтрымку думка, што даныя межавання завышаюць звесткі аб сапраўдных памерах сялянскіх ворыўных надзелаў за кошт уключэння ў склад ворыва зямель, якія не ўваходзілі ў штогадовы трохпольны севазварот[10]. Знойдзены намі звод інвентарных даных па Віцебскай губерні за 1853 г; змяшчае па кожнаму памешчыцкаму ўладанню поўныя звесткі аб колькасці сялянскіх двароў і душ абодвуга полу па выніках VII рэвізіі (1834 г.) і на момант інвентарнага ўліку, колькасці дваровых, зямельнай плошчы маёнткаў і памераў памешчыцкай прыдатнай зямлі, сярэдніх нормах забеспячэння сялянскіх гаспадарак сядзібнай, ворыўнай і сенакоснай зямлёй з разліку на двор і на цягло (2-х рабочых душ абодвуга полу). Такім чынам, даныя Генеральнага межавання і абавязковых інвентароў дазваляюць правесці параўнальна-статыстычны аналіз дынамікі памешчыцкага землеўладання (стар. 75) губерні, вызначыць ступень і ўзровень забяспечанасці памешчцкага сялянства зямельнымі ўгоддзямі на этапе разлажэпня і крызісу феадальна-пригоннай сістэмы.

Паколькі выніковы звод інвентарных даных не змяшчае падрабязных звестак а о размеркаванні сельскагасйадарчых угоддзяў унутры маёнткаў, то мы звярнуліся да папярэдняга вывучэння кожнага паасобку інвентару. Першапачатковыя апісанні маёнткаў каштоўныя тым, што змяшчаюць даныя аб размеркаванні гэтых угоддзяў. У адрозненне ад даных межавых заўваг інвентары сярэдзіны XIX ст. маюць асобныя звесткі аб зямельных угоддзях пад фальваркамі і сялянскімі надзела мі. Складанне ж плошчаў памешчыцкіх і сялянскіх зямель часта не адпавядае выніковай карціне размеркавання ўгоддзяў у цэлым па маёнтку.

Гэта можна растлумачыць тым, што, па-першае, сяляне карысталіся акрамя надзелаў дадатковымі землямі «по договору» з памешчыкам, якія не ўключаліся ў склад інвентарных надзелаў. Па-другое, частка маёмаснай зямлі была дадзена ў арэнду ці з чыншу вольнанаёмным людзям з ліку «дворян, шляхты, мещан, отставных солдат, однодворцев» і г. д. Па-трэцяе, дакладнасць фактычных інвентарных звестак аб зямельных угоддзях заснавана на выніках самога Генеральнага межавання і паслядоўных здымкаў «спецыяльнага межавання», калі маёнткі і іх угоддзі, абмежаваныя ў час Генеральнага межавання, падвергліся размежаванню ўжо за кошт саміх уласнікаў.

Па нашых падліках, абавязковыя інвентары зафіксавалі нязменнымі даныя вымярэнняў Генеральнага межавання па 28% з 1604 аналізуемых маёнткаў. Па 16% маёнткаў даныяаб размеркаванні ўгоддзяў паказаны ўладальнікамі паводле размежавання за першую чвэрць XIX ст., а ў астатніх выпадках — прыблізна. На гэта ўказваюць і сведчанні саміх уладальнікаў. «Все показанное здесь пространство основывается на исчислении по количеству высева, производимого на участках известного по хозяйственным отчетам геометрического размера и приблизительном соображении»[12]. Яшчэ адной умовай супастаўнасці аналізуемых крыніц з’яўляецца адзінства крытэрыяў груповак пры вызначэнні маёмаснай дыферэнцыяцыі ў прыватнаўласніцкім асяроддзі. У. I. Ленін, як вядома, у адпаведнасці з афіцыйнай статыстыкай XIX—XX стст. вылучаў у якасці латыфундый памешчыцкія ўладанні на плошчы больш за 500 дзес.[14]. Для параўнання даных намі ў якасцізыходнаи была принята груповачная шкала інтэрвалаў аб памерах прыватнага землеўладання, выкладзеная У. П. Панюцічам

Групы уладанняў, дзес. уласнікаў двароў Душ мужч. Сядзібн. порыва

у ТЫМ

лщу

панс-

кае

ворыва

сена-

кос

лес усяго
Да 80 1 279 60 177 266 3391 713 255 1348 5566
  70 27 262 143 1194 862 580 446 2496
51—200 I I 120 366 1366 260 7666 1982 454 5633 14272
II 142 340 1621 756 7166 3606 3604 4404 16867
201—500 I 106 996 3306 646 16462 4166 1102 14608 33909
II ! 152 1011 4162 < 1796 16394 6668 9695 18155 49610
501—2 тыс. 1 I 118 3061 11881 то 61660 10668 4026 55862 ! 126155
11 ! 169 3423 14266 5786 63026 17756 34760 86304 221089
2— 10 тыс. I 49 5007 19162 2496 93063 11776 4596 102453 212863
II 97 6600 28071 8916 1172471 27825 52606 193913 419064
Болып за 1 23 11606 45248 5345 226419 18632 10881 233113 513493
10 тыс. II 7 3243 13041 3032 47410 6185 19910 104410 212563
Усяго 1 601 21064 61141 10601 408580 47926 21314 1 413017 906258
II 637 14663 61446 20361 254436 62891 121055 > 407632 921698

Складзена па данных: ЦДГА СССР, ф. 1350, воп. 312, спр. 48. 50; ЦДГА БССР. ф. 2635, вoп I, спр. 263-382. 485—619, 1110—1304, 1666—1648.

3 табл. 1 вынікае, што з 1785 па 1847 г. агульная плошча памешчыцкага землеўладання Віцебскай губерні практычна не змянілася (906 258 дзес. у 1785 г. і 921 698 дзес. у канцы 40-х гадоў XIX ст.). Тым не менш маёмасная структура ў разглядаемы час значна змянілася. У 1785 г. дробныя землеўладальнікі, у асноўным ваколічная шляхта ў групе да 500 дзес., складалі 73% усіх уласнікаў, а ў 1847 г.— ужо 57%. Скарачэнне колькасці дробных уладальнікаў звязана з іх разарэннем і адміністрацыйна-фіскальнымі мерапрыемствамі царызму па асобаму ўліку шляхты і пераводу яе ў стан прывілеяванага рускага дваранства. Аднак доля дробных уладальнікаў у памешчыцкай уласнасці ўзрасла з 6 да 7,4% усёй прыватнай зямлі. Гэтыя зрухі можна растлумачыць узбуйненнем памераў уладанняў. Так, у групе драбнейшых уладальнікаў, памерам да 50 дзес. на кожнага, у 1785 г. на аднаго ўласніка прыходзілася 0,2 двара, 0,6 душы мужчынскага полу, 20 дзес. зямлі, а ў 1847 г.— адпаведна 0,4 двара, 1,5 душы і 35,6 дзес.

У групе буйнога землеўладання, памерам больш за 2000 дзес., за аналізуемы перыяд прыкметна скарачэнне памераў уласнасці. Удзельная вага ўласнікаў групы ўзрасла з 10 да 16% усіх землеўладальнікаў. Плошча буйнога землеўладання скарацілася з 80 да 68,5% усіх памешчыцкіх зямель. Такое скарачэнне адбылося ў першую чаргу за кошт буйнейшых магнацкіх маёнткаў (група больш за 10 тыс. дзес.). Калі ў 1785 г. магнаты, складаючы 3,3% усіх уласнікаў, мелі палавіну ўсёй зямлі, сялянскіх двароў і рэвізскіх душ, то ў 1847 г. яны, складаючы толькі 1% уласнікаў, мелі ўжо 22% двароў сялян, столькі ж наяўных душ і 23% усёй памешчыцкай зямлі. Група буйнейшых уласнікаў, як бачым, страціла палавіну сваёй уласнасці пры захаванні сярэдніх памераў уладанняў. Калі на аднаго магната ў 1785 г. прыходзілася 28325 дзес., то ў 1847 г.— 30366 дзес. Такім чынам, устойлівасць становішча магнацкіх уладанняў забяспечвалася за кошт канцэнтрацыі зямлі групы ў руках больш абмежаванай колькасці асоб.

Асноўная тэндэнцыя развіцця маёмаснай структуры заключалася, такім чынам, у разбуйненні латыфундый за кошт пераходу буйнейшага землеўладання ў групу сярэднепамешчыцкай уласнасці. Удзельная вага сярэднемаёмаснай уласнасці павялічылася з 17 да 26% усёй колькасці ўладальнікаў, а іх доля ў землеўладанні саслоўя вырасла практычна ўдвая, з 14 да 24% усёй памешчыцкай зямлі.

Радыкальныя зрухі ў разглядаемы перыяд адбыліся і ў структуры размеркавання ўгоддзяў, у першую чаргу тых, ад якіх залежала гаспадарчае жыццё сялянства. Так, у 1785 г. у групе дробнага землеўладання пад ворывам знаходзілася палавіна плошчы маёнткаў, пад сенакосамі — 3,3, пад лясамі — 40,1%. У 1847 г. доля ворыўных угоддзяў тут скарацілася да 42,4% усіх прыдатных угоддзяў, доля сенакосаў узрасла да 20,2%. I гэтак жа рэзка знізілася ўдзельная вага лесапакрыцця—да 26,7% зямель маёнткаў. Наадварот, у групе буйнога землеўладання больш выразны працэс зніжэння долі ворыва (з 44 да 25,1% усіх угоддзяў),(стар. 78) менш імклівы тэмпузросту сенакосаў (з 2 да 10% угоддзяў), адзначаецца фактычна стабільны ўзровень лесапакрыцця (46—47%). Як бачым, найболып інтэнсіўна лясы скарачаліся ў дробных уладаннях. У магнацкіхуладаннях доля лясоў у складзе угоддзяў, наадварот, мсла тэндэнцыю да росту (з 45 да 49% плошчы маёнткаў).

У цэлым можна канстатаваць, што лес выступаў галоўнай крыніцай пашырэння сенакосаў і пашаў. Рэзкае павелічэнне сенакосна-пашавых угоддзяў сведчыць аб узмацненні гандлёвай спецыялізацыі сельскагаспадарчых галін, росце значэння жывёлагадоўлі. Зніжэнне долі ворыва ў складзе ўгоддзяў усіх маёмасных груп можна растлумачыць, толькі ўлічваючы метады зямельнага ўліку ў 1785 г., калі, як ужо адзначалася, у склад ворыўных угоддзяў залічваліся і аблогавыя, а не толькі рэальна апрацоўваемыя землі.

Табліца 2. Фальваркавыя (I) 1 сялянскія (II) ўгоддзі ў Віцебскай губерні (па даных інвентароу памешчыцкіх маёнткаў 40-х гадоў XIX ст.)

 

ГГрпа ^ладаняў дзес. зямлі

Уласнікаўf Двароў Сялян

Зямл|, дзес.

——

душ мужчин дваровых 1

сядзіб

ба

ворыва сенакос паша лес усяго
                     
Да 50 X 70 27 110О 152 108 862 436 15 446 2496
  II         33 326 126 5    
51—200 I 142 340 1309 312 350 3605 1920 81 4404 16876
  II         410 3368 1476 38    
201—500 1 152 1011 369! 471 562 6658 5829 255 18155 49610
  II         ИЗО 10727 4846 144    
501—2 гыс. 1 I 169 3423 13406 882 1193 17756 12932 1364 86304 221089
  II         4154 40172 18160 720    
2—10 тыс. I 97 6609 26963 1108 1512 27825 19848 1960 193913 419064
  II         7509 75873 26737 1091    
Большш за I 1 3243 12774 267 443 6186 6141 568 10441С 212563
10 гас. II         2575 33184 t 11384 764    
Усяго I 637 14653 58253 3192 4168 62891 47106 4235 40763! 921698
  II j         15811 16365С 62730 2762   1
Таблща складзена па даных, прыведзеных пад табл. 1.

Даныя табл. 2 паказваюць хуткі рост плошчаў пад сядзібамі і агародамі. Гэта павелічэнне можна растлумачыць як пашырэннем пасадкі бульбы, якая з канца XVIII ст. перайшла з памешчыцкіх агародаў на сялянскія палеткі, так і тым, што ў 40-я гады XIX ст. асобую катэгорыю сялян-агароднікаў надзялялі сядзібамі і агародамі.

Істотным паказчыкам у суадносінах памешчыцкіх і сялянскіх зямель з’яўляецца ўдзельная вага панскага ворыва і сялянскіх надзелаў у складзе агульнага ворыва палёў. У 1785 г. пад фальваркамі знаходзілася 47926 дзес., або 11,7% ворыўных угоддзяў, а ў сялянскіх надзелах — 360654 дзес., ці 88,2%. У сярэднім на памешчыка прыходзілася 69,3 дзес., а на аднаго селяніна — 4,4 дзес. ворыва. У 1847 г. у непасрэдным уладанні памешчыкаў Віцебскай губерні знаходзілася ўжо 62891 дзес. ворыва (24,7%), у той час як пад сялянскімі надзеламі — 191545 дзес. (75,2%). На кожнага ўладальніка прыходзілася ў сярэднім па 98,7 дзес., а на адну душу мужчынскага полу сялян — 3,1 дзес. Плошча пад панскае ворыва ўзрасла адносна на 24%, а плошча сялянскага землеўладання і землекарыстання скарацілася на 47%. Гэтыя даныя адлюстроўваюць працэс абеззямельвання сялянства.

Абеззямельванне сялян праходзіла неаднолькава ўрозных маёмасных трупах землеўладальнікаў. У разглядаемы перыяд сяродуладальнікаў панскага ворыва доля дробных павысілася з 14да 17%,а буйных знізілася з 63,3 да 54,2% усіх фальваркавых ворных угоддзяў. Найбольш рэзка скарацілася ўдзельная вага панскага ворыва сярод латыфундыстаў — з 38,8 да 9,8% усіх фальваркавых палёў. Гэтыя абставіны сведчаць аб перамяшчэнні фальваркавай палявой гаспадаркі ў групу дробнага землеўладання. Калі ў 1785 г. на дробнага ўладальніка прыходзілася 13,6 дзес. ворыва, то ў 1847 г. ужоў два разы больш — 30,5 дзес.

У групе латыфундый рост сярэдніх памераў ворыва выяўляецца менш прыкметна — з 810 да 883 дзес. на памешчыка. Угрупе дробнага землеўладання панскае ворыва ў 1785 г. займала 25% палявога ворыва маёнткаў, а ў 1847 г.— ужо палавіну (52,8%)- У буйных маёнтках доля фальваркавага ворыва павялічылася з 9,5 да 20,6% усяго ворыва ва ўладаннях групы. Гэта сведчыць аб росце разаранасці прыдатных угоддзяў у маёнтках дробныхпамешчыкаў і асабліва ў драбнейшых уладаннях, дзе панскае ворыва ўзрасло з 21 да 72,7% усяго складу ворыва групы. Існуе, такім чынам, прамая сувязь паміж разбуйненнем магнацкага землеўладання і перамяшчэннем фальваркавага ворыўнага гаспадарання ў групы дробнага і драбнейшага землсўладання.

Раздрабленне маёнткаў, відаць, прывяло да такой абмежаванасці іх зямельных плошчаў, што рост ворыва з-за пагрозы далейшай разаранасці адбываўся за кошт іншых прыдатных угоддзяў, асабліва шляхам скарачэння лясоў. Каб пацвердзіць думку, што к сярэдзіне XIX ст. дробныя памешчыкі сталі асноўнымі вытворцамі хлеба на продаж, дзеля чаго яны і пашыралі сваё ворыва, трэба правесці параўнальны аналіз продажу ссльскагаспадарчых культур па ўсіх групах памешчыцкага землеўладання. Мы не разглядаем, якія маёмасныя групы (стар.79) памешчыцкага саслоўя былі найбольш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны.

Кабупэўнена засведчыць працэс пераходу буйнога фальваркавага ворыўнага гаспадарання з буйных у дробный маёмасныя групы памешчыцкага землеўладання, трэба мець на ўвазе і тое, што мы аналізавалі канкрэтна-гістарычныя маёмасныя разрады. Неабходпы дадатковыя групоўкі шляхам аб’яднання, напрыклад, раздробленых латыфундый сярэдзіны XIX ст. у тыя межы іх зямельных плошчаў, у якіх яны існавалі ў канцы XVIII ст.

Тэмпы абеззямельвання і ўзмацнення фальваркавай эксплуатацыі ў супрацьлеглых групах памешчыцкай вёскі праходзілі ў асноўным аднолькава. У групе дробнага землеўладання палявы ворыўны сялянскі надзел скараціўся з 14,5 дзес. на двор (4,2 дзес. на душу мужчынскага полу) у 1785 г. да 11,3 дзес. на сялянскі двор, або 2,6 дзес. на душу мужчынскага полу. Наадварот, у латыфундыях сялянскі надзел за той жа перыяд скараціўся з 17,9 дзес. на двор (4,5 дзес. на душу мужчынскага полу) да 12,7 дзес. на двор, ці 3,1 дзес. на душу мужчынскага полу. Больш інтэнсіўна, у 1,6 раза, падушная землезабяспечанасць сялянства знізілася ў дробных маёнтках і менш — у 1,4 раза — у латыфундыях. Аднак у абедзвюх маёмасных групах узровень фальваркавай эксплуатацыіўзрос аднолькава. Так, у дробнай групе памешчыцкіх маёнткаў памеры панскага ворыва, якое прыходзілася на аднаго селяніна мужчынскага полу, выраслі з 1,4 да 1,8 дзес., у той час як у магнацкіх уладаннях — з 0,4 да 0,47 дзес. У цэлым можна сцвярджаць, што з 1785 па 1847 г. фальваркава-прыгонная эксплуатацыя ва ўсіх групах памешчыцкага землеўладання губерні вырасла ў 1,2 раза па такому паказчыку, як памеры апрацоўваемай сялянамі панскай ворыўнай зямлі.

Аб тым, як уплывалі адзначаныя перамены на стан сялянскага землеўладання к сярэдзіне XIX ст., можна прасачыць па даных табл. 2, дзевідаць, што па ўліку за 1847 г. пад фальваркамі лічылася 118400,дзес., а ў сялян пад надзеламі — 244 953 дзес. прыдатнай зямлі (сядзібы, ворыва, сенакосы і пашы). Пазанадзельнае землекарыстанне сялян разам з арэндай асобамі іншых саслоўяў складала 87798 дзес., або 22% усіх прыдатных зямель. Лясы знаходзіліся ў выключнай уласнасці ўладальнікаў. Ворыва займала 12% памешчыцкіх прыдатных угоддзяў, а ў сялянскіх надзелах — 67%. Як бачым сялянскіх надзелаў было ў 5 разоў больш разараных, чым уладальніцкіх зямель. Лепшымі суадносінамі вылучаюцца фальваркі і па долі кармавых угоддзяў. Сенакосы і пашы займалі 43% плошчы фальваркаў, а ў сялянскіх надзелах — толькі 27% прыдатных зямель. Далейшае пашырэнне сялянскіх надзелаў магло ў такіх абставінах адбывацца толькі за кошт кармавой базы жывёлагадоўлі — сенакосаў і пашаў.

Згодна з данымі за 1858 г., сялянскі фонд прыдатных надзельных зя­мель па разглядаемых паветах склаў 143678 дзес.

[2] Там жа. С. 265

[4]Ч е п к о В. В Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. Минск, 1966, С. 14, 122

[6]ЦДАСА, ф. 248, воп. 85, спр. 6851, л.254, 323

[8]Гедымин А. В. Опыт использования материалов Русского межевания в гео­графических исследованиях для сельскохозяйственных целей // Вопросы географии. Сб. 50. М., 1960. С. 149; Тихомирова М. Возможности использования карт Генерального межевания для изучения динамики ландшафтов//Вестник МГУ. Сер.геогр. 1960. № 4; Милов Л. В. Исследование; об «Экономических примечаниях» к Генеральному межеванию (К истории русского крестьянства и сельского хозяйства второй половины XVIII в.). М., 1965. С. 38; Постников А. В. Развитие кар­тографии и вопросы использования старых карт. М., 1985. С. 154, 158; Гольденберг Л.Д., Постников А. В. Документальные источники русской картографии XVIII в.// Памятники науки и техники. 1985. М., 1986. С. 166, 169.

[10]     Улащик П. Н. Инвентари помещичьих имений Западной Белоруссии и Литвы 40-х годов XIX века как исторический источник//Проблемы источниковедения. М., 1962. Т. 10. С. 93, 97; Козловский П. Г., Чепко В. В. Инвентари и хозяйственные документы магнатских владений Белоруссии XVI- XVIII вв. и инвентари помещичьих имений первой половины XIX в. как исторический источник // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1962. Минск, 1964. С. 24 42.

[12]ЦДГА БССР, ф. 2635, воп. 1, спр. 450, л. 3

[14]Шабуня К.И. Аграрный вопрос, и крестьянское движение в Белоруссии в революцию1905-1907 гг. Минск, 1962. С. 30—32; Минарик Л. П. Экономіческая характеристикакрупнейших земельных собственников Россииконца XIX –начала XIX М..1971, Проскурякова Н. А. Дворянское землевадение Европейской России по материалам земельныхпереписей 1877 и 1905 гг.М., 1973. С. 24

[16]Приложенняк трудам Редакционныхкомиссий. Сведения о помещичьих имениях. Т. 6.Витебскаягуберния. Спб.1860. С.1—23