Г. Р. Дзяржавін сярод сялян Беларускай губерні

Ніводзін даследчык і краязнаўца айчыннай гісторыі рубяжа XVIII-XIX ст. не абыдзецца без вядомых мемуарных запісак славутага рускага паэта. Аблашчаны Паўлам 1 за сваю адкрытую непрыхільнасць царадворскім інтрыганам Г. Дзяржавін летам 1800 г. быў накіраваны ў якасці сенатара рэвізаваць стан арэндных маёнткаў Беларускай губерні і адначасова высветліць прычыны масавага голаду сялянства. Сваё даручэнне сенатар збіраўся выканаць без асаблівай агалоскі. Па-першае, высокі пасланец меў паўнамоцтвы неадкладна арыштоўваць маёнткі тых дваран, якія не дбалі аб пракармленні сялян. А сярод такіх меліся і ўладанні саноўных асоб. Па-другое, секвестр па аднаму распараджэнню царскай асобы мог узрушыць сялян да надзеі, што цар вырашыў адабраць іх з-пад прыгоннай залежнасці пад дзяржаву. А гэта магло справакаваць да сапраўды масавага непаслушэнства панам. Свае чыненні на Беларусі паэт-сенатар таму не мог цалкам адлюстраваць во ўспамінах. У гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь захаваліся некаторыя справы, якія дазваляюць удакладніць абставіны сакрэтнай дзяржавінскай рэвізіі. Звесткі тычацца сустрэч паэта з мясцовымі сялянамі. Прывядзём архіўныя даведкі як мага шырэй і паўней.

26 ліпеня 1800 г. Г. Дзяржавін нечакана адхіліўся ад вызначанага маршруту і прыбыў у Задняпроўскую слабаду фальварка Тэолін, якая належыла князю Станіславу Любамірскаму. Дзякуючы занепакоенасці апошняга, мы зараз і маем згаданыя ніжэй сведчанні сялян.

Г. Дзяржавін адразу сустрэў натоўп вяскоўцаў, відаць, нейкім чынам зведаўшых аб знаходжанні пецярбургскага госця ў губерні. Адразу ад карэты ён звярнуўся да сялянскага натоўпу (як сведчылі потым самі сяляне) з запытаннем: “Есть ли у Вас хлеб ?”. адказалі, што хто не мае, той бярэ ў доўг у князя. А потым спытаў сенатар:”Нет ли каких Вам тяжестей или кривд нашего князя?”. На што селянін Іван Дзянісаў адказаў, што ніякіх крыўд яма, апроч возкі дроў, пяску і цэглы. Дзяржавін, відаць, не задаволіўся і звярнуўся да Сяргея Самусёва і іншых з удакладненнем: “Что едите ?”. А стаяўшы тут жыхар гэтай жа слабады Іван Данілін адазваўся, што травой ды кулешам. З тым жа запытаннем сенатара звярнуўся да ўдавы Наталлі Карабіхі. Можа яна вылучалася гаротным выглядам, а можа яе проста рэкамендавалі. Жанчына адказала, што мае крыху купленага, зарабіўшы купляй. Тады ён спытаў: “Где твой дом, идем, покажи мне свой дом”.

Наступныя падзеі сялянскія сведкі пераказваюць па-рознаму і таму ёсць тлумачэнне. Паводле сказу селяніна Н. Караля, сенатар “адкрыўшы на стале абрус, убачыў хлеб і спытаў: Можно ли его есть ?”. На што Карабіха адказала, што можна. С. Васілоў жа казаў: “Як убачыў сенатар у удавы Наталлі ў хаце на стале хлеб добры, чысты—пахваліў, на што яна сказала, што хвала Богу, з тым хлебам пражыць можна”. Аднак Дзяржавін усё ж такі не паспытаў хлеба, па расказу самой Карабіхі спытаў у яе: дзе яна бярэ грошы на хлеб ? Тая адказала: “Сын на чаўне зрабляе летам,а зямлі маем чвэрць валокі (каля 5 дзес.—Я.А.) Але яшчэ нядаўна гэту зямлю сабе выстараліся; толькі ўпершыню заесяла, таму яшчэ і не мелі з зямлі прыбытку”. Сціплы дыялог угэтым месцы дазваляе сцвярджаць, што Дзяржавін убачыў такі каравай, што вымушаны быў спытаць—як жа ты ясі такое ? Верагоднасць менавіта такой версіі нагадвае далейшая размова.

Калі сенатар выйшаў зхаты, то селянін Восіп Філіпаў “стаў перад сенетарам і давабавіў, што некаторыя гультаі не хочуць працаваць, то ніколі хлеба мець не могуць, хоць пан і дае ім з вясны, а потым зноў патрабуе”. Селянін С. Самусёў удакладніў, што пан на харчаванне “некаторым дае, а некаторым не дае”. І. Данкоў гаварыў, што хлеб “хто зарабляе і купляе, а іншыя з сваёй пахаты маюць, а каторы не мае—той у свайго пана бярэ”. Тут вельмі выразна праступае маёмасная няроўнаць сярод сялянства, пагарда заможных мужыкоў да грамадскіх утрымальнікаў і простая боязь беднаты страціць панскую ласку з скаргі.

Пасля гэтага Г. Дзяржавін аддаў удаве “паклон !” і накіраваўся ў мясэчка Дуброўна. Вельмі паказальная тая сцэна. Вясковы люд бачыў у сенатары свайго абаронцу, каторы паклонам выразіў сваё спачуванне беларускай галечы.

Яўген Анішчанка. Чырвоная Змена. 22-27 лістапада 1992 г. с. 8