Хіміні́чы

Хіміні́чывёскаўАршанскім раёнеВіцебскай вобласьці. Хімінічы ўваходзяць у складВусьценскага сельсавету. Стаіць унізе ўзгорка абапал ручая на дзве вуліцы, якія сыходзяцца пад прамым вуглом. На другім беразе некалі быў хутар з 3-5 хат. Да 1772 г. у складзе маёнтка Барань Радзівілаў. У 1782 г. належала Барзову М. У.: 15 двароў, 64 мужч. і 62 жанч. сялян[3]. Пасля 1872 г. спадчына Мянжынскага І. А. З 1923 г. у Баранскай воласці Аршанскага павета. З 1930 г. у складзе калгаса "Шлях сацыялізму". у 1940 г.-37 двароў, 135 жыхароў. Па стану на 1.0.1998 г--13 хат. Сядзібы тыповыя для наваколля: 50 сотак зямлі, 2-3 -х камерная хата (ганак, сенцы, жыллёвы пакой з рускай печкай), хлеў (з пуняй, пакоем для каровы і свіней), павець для дроў, пограб. У вёсцы жыў ляснік, які заведаваў вялікім лясгасам і заказнікам навокал. Жыхары свабодна карысталіся лесам і яго карысцямі. Моладзь хадзіла і ездзіла на роверах за 1.5 км. на працу у суседні гарадок Барань на працу у інструментальны завод. На паўднёвым ускраі вёскі стаяў млын, кароўнік, канюшня. Тут жа было футбольнае поле, на якое збіраліся на гульні каманды з суседніх вёсак Бранцава, Барэйшава, Барані і Белева. Аўтар Яўген Анішчанка.