Генеральное межевание

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца змест, здзяйсненне і дакументальныя вынікі Генеральнага межавання ўсходнебеларускіх зямель. Раскрываецца практыка дзяржаўнага рэгулявання землеўпарадкавання і зямельных адносін, картаграфавання і апісання тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст.

Разлічана на гісторыкаў, эканамістаў, картографаў, краязнаўцаў.

Подробнее...

Беларусь у часы Кацярыны II

На падставе некалі сакрэтных спраў уладных органаў разгорнута шматпланавая карціна ўключэння беларускіх зямелт у склад Расійскай імперыі па вынікахпершага падзелу Рэчы Паспалітай. Упершыню дэталёва вызначаюцца сферы, тэмпы і шляхі падпарадкавання тэрыторыі, якая была арганізавана ў Беларукія намесніцтвы. Кніга насычана мноствам малавядомых фактаў і персанажаў. 

Подробнее...

Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай

Кніга распавядае пра падзеі, што адбываліся на тэрыторыі беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага — падчас падрыхтоўкі падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя. Яна абапіраецца на ўнікальныя дакументы, знойдзеныя ў расійскіх і беларускіх архівах. Кніга ўпершыню раскрывае закулісныя планы імперскай Расіі, паказвае палітычныя ваганні мясцовай шляхты і яе эліты з нагоды магчымай змены падданства, а таксама заканадаўчых і ўзброеных спроб выратавання краіны

Подробнее...

Імем Айчыны. Дакументы паўстання 1794 г.

Збор твораў Я. Анішчанкі ў 6 тамах уключае ў сябе ўнікальныя, невядомыя раней дакументы, знойдзеныя аўтарам у архівах Беларусі і замежжа.

У другім томе змешчаны арыгінальныя дакументы пра заключныя падзеі паўстання 1794 г. на беларускай зямлі. Яны падрабязна асвятляюць акалічнасці рэйда М.К. Агінскага на Дынабург і змаганне корпуса К. Серакоўскага з А. Суворавым на Берасцейшчыне. Замыкае зборнік спіс афіцэраў усіх расійскіх войскаў, якія распраўляліся з паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім.

Подробнее...