Генеральнае межаванне ў Беларусі

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца практыка і дакументальныя вынікі Генеральнага межавання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў, вызначаюцца прычыны і абставіны правалу яго на абшары іншых заходніх губерняў Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст.

 

Я. К. Анішчанка

Генеральнае межаванне ў Беларусі

Дапаўненне да кнігі "Генеральнае межаванне ў Беларусі"

Горкі-Магілёў

2002

УДК 947 (476)

ББК 63.3 (2Б) + 63.4

Гэтае выданне ажыццяўляецца ў межах рэалізацыі Праграмы “Лакальная гісторыя” Магілёўскага краязнаўчага таварыства імя Еўдакіма Раманава і Праграмы “Новыя гуманітарныя веды” Магілёўскага таварыства гуманітарных інтэлектуальных і культурных ініцыятыў “Брама”

Дырэктар Праграмы “ Лакальная гісторыя ” Ігар МАРЗАЛЮК Дырэктар Праграмы “Новыя гуманітарныя веды” Яўген ІВАНОЎ

Рэцэнзенты:

Кандыдат гістарычных навук В.Ф. Голубеў

Кандыдат геаграфічных навук Г. С. Смалякоў

Выдаецца пры падтрымцы Дзяржкамітэта па зямельным рэсурсам, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага прадпрыемства “Беларускі навукова- ўкараняльны цэнтр па землеўладкаванню”.

Я.К.Анішчанка «Генеральнае межаванне ў Беларусі"/ адказны рэдактар І.А.Марзалюк

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца практыка і дакументальныя вынікі Генеральнага межавання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў, вызначаюцца прычыны і абставіны правалу яго на абшары іншых заходніх губерняў Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст.

Разлічана на гісторыкаў, эканамістаў, картографаў і краязнаўцаў.

УДК947 (476) ББК63.3 (2Б) + 63.4

©Яўген Анішчанка, 2002.

ISBN 985-6120-65-9

Уступ                                                                                                                       4

Генеральнае межаванне ўсходнебеларускіх губерняў                           5

Планы і практыка паўтарэння Генеральнага межавання                      12

Трыангуляцыя Тэнэра на беларускім паграніччы                                  17

Спробы абнаўлення межавой дакументацыі                                          21

Заключэнне                                                                                                 35

Дадатак                                                                                                                    38

Сынам Дзянісу і Алесю

Уступ

Межаванні маюць глыбокія гістарычныя карані і прычыны, звязаныя ў першую чаргу з рэгуляваннем зямельных адносін, правоў і спрэчак на пэўныя тэрыторыі, улікам угоддзяў і іх падаткаабкладаннем. Неад’емнай іх часткай выступалі картаграфічныя выявы мясцовасці, якія адлюстроўвалі вынікі працоўнага асваення зямлі і стан вытворчых рэсурсаў.

У гістарычным развіцці межаванні праводзіліся пераважна ў мэтах зямельнага ўліку, рацыянальнай арганізацыі земляробства, даходаў як з асобных уладанняў, так і болып значных адміністрацыйна-дзяржаўных абшараў. Часцей выконваліся яны па ініцыятыве прыватных землеўладальнікаў, бо дзяржава рэдка ўмешвалася ў прыватныя справы вотчыннікаў. Да прыкладу, напярэдадні ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі (1772 год) рэгулярных агульнадзяржаўных здымак і вымярэнняў зямель тут не праводзілася. Уласнікі ўлічвалі зямельныя ўгоддзі пры складанні інвентароў сваіх уладанняў. а дзяржаўныя органы Рэчы Паспалітай цікавіліся колькасцю населеных маёнткаў і аселых сялянскіх гаспадарак (двароў, дымоў).

У Рускай дзяржаве з яе моцным цэнтралізаваным апаратам самадзяржаўя межаванні паходзілі з пісцовых апісанняў адміністрацыйных адзінак у мэтах утрымання войска. 3 гэтага вынікаў абавязковы і суцэльны (генеральны) характар геадэзійных мерапрыемстваў. Дакументальнае афармленне правоў ваенаслужачых на зямлю паклала пачатак існаванню памеснага землеўладання і памешчыцкага саслоўя, адметнасцю якого была ўмоўнасць трымання зямлі. Патрэба замацавання выключнай ролі памешчыкаў у дзяржаве прывяла ў першай палове 18 ст. да спроб юрыдычнага афармлення іх манаполіі на зямельныя рэсурсы. Аднак дваранства супрацівілася рэвізіі дзяржавай сваіх зямельных набыткаў і захопаў. Таму ў 1765 г. пры цараванні Кацярыны II было распачата генеральнае межаванне існуючага землеўладання з адменай праверкі дваранскіх правоў на зямлю. Цэнтральная ўлада не кранула захопленых памешчыкамі зямель, што і забяспечыла далейшы поспех усяго мерапрыемства.

Гэтае межаванне закранула беларускія землі пасля таго, як яны трапілі ў склад Расійскай імперыі па вьшіках трох (1772, 1793, 1795) падзелаў Рэчы Паспалітай. Як яно праводзілася на тэрыторыі першага падзелу або ў рамках новаарганізаваных Магілёўскай і Полацкай губерняў, падрабязна раскрыта аўтарам у спецыяльнай манаграфіі1. У дадзенай працы абагульняюцца вынікі дасягнутага, паколькі яны пакуль не патрабуюць карэктываў. Галоўная ж увага засяроджваецца на спробах паўтарэння генеральнага межавання на абшарах апошніх падзелаў Рэчы Паспалітай, якія таксама сталі абъктам зямельнага ўліку царскімі ўладамі.

Карысць, якую мелі вынікі межавання для арганізатараў на свой час і для сучасных пазнавальных задач, можна праілюстрыраваць на прыкладзе спіса населеных пунктаў (гл.дадатак). Гэты спіс патрабуе картаграфавання на сучасным узроўні з улікам таго, што мноства паселішчаў знікла або перайнаменавана. Гэта неабходна таму, што межавыя планы застаюцца ў рукапісным выглядзе, а таксама таму, што кожны зацікаўлены зможа убачыць маштабы і тэмпы геаграфічных перамен пад уздзеяннем працоўнага асваення і засялення гэрыторыі нашымі продкамі - пераважна сялянамі- земляробамі. На вялікі жаль падобны каштоўны матэрыял нельга прывесці на астатнія беларускія землі. Уласна высвятленню абставін, чаму межавыя дакументы маюцца талькі на ўсходнебеларускія губерні канца 18 стагоддзя, і прысвечана праца аўтара. Дадзеная кніга не магла б з’явіцца без спагадлівай дапамогі сп.сп. Кузняцова Р.І., Марзлюка І.Л., Памялова А.С., Дудко Г.В, якім аўтар выказвае самую шчырую падзяку. Стр. 5

Генеральнае межаванне ўсходнебеларускіх губерняў

Практычная неабходнасць у суцэльным вымярэнні, картаграфаванні і апісанні далучаных зямель Беларусі паўстала ў сувязі з насаджэннем рускага землеўладання Царскія раздачы маёнткаў выконваліся без іх дакладнай зямельна-графічнай фіксацыі. Планавае афармленне падараванняў было па сродках толькі эліце імперыі. Адсутнасць належных дакументаў спрыяла валакіце вакол прэтэнзій быўшых уладальнікаў секвестраваных і канфіскаваных маёнткаў. Раздадзеныя рускім дваранам уладанні маглі быць адчужаны праз суды, у якія сам жа царскі ўрад дазволіў выбіраць членаў з асяроддзя мясцовых паноў і шляхты. Царскія падарункі належала замацаваць юрыдычна і ў натуры, у якасці неад’емнай часткі фактычнага землеўладання. А для гэтага патрабавалася ўсе існуючыя маёнткі падвергнуць суцэльнай здымцы. Такім чынам, генеральнае межаванне выконвала мэты па русіфікацыі зямельнага ладу.

Ініцыятарам такога межавання выступіў першы намеснік (генерал-губернатар) Магілёўскага і ІІолацкага намесніцтваў З. Р. Чарнышоў. 22 снежня 1777 г. ён выпрасіў у Сената дазвол на тое, каб да часу суцэльных палявых здымак кожнае трапіўшае ў казну і падараванае царыцай уладанне было абвешчана недатыкальным для судовага адчужэння. У той жа дзень Кацярына II абвясціла запаведнымі ўсе дзяржаўныя ўладанні, у тым ліку і раздадзеныя ў прыватныя рукі як навечна, так і ў арэнду. Неправадзейнымі аб’яўляліся ўсе наяўныя іскі і прэтэнзіі.

На працягу 1780-1782 гг. межавая экспедыцыя Сената правяла апытанне на месцах адносна магчымасці выкарыстання захаваных на зямлю даных на метралогіі. Адсутнасць патрэбных дакументаў, стракатасць зямельных мер2 прымусілі экспедыцыю запланаваць будучае межаванне на падставе агульнаімперскіх закопаў і аднастайнай падліковай адзінкі - рускай дзесяціны. Сенат адмовіўся ўключаць мясцовых уласнікаў у склад межавой канторы, каб не ўзбагачаць іх стараннямі так званае “польскае” панства, каб рускі ўрад не апынуўся патуральнікам сквапных апетытаў іншаверцаў.

6 кастрычніка 1782 г. Кацярына II зацвердзіла спецыяльныя інструкцыі для генеральнага межавання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў. Усё мерапрыемства ўскладвалася на межавую кантору, якой абавязваліся садзейнічаць усе землеўладальнікі і мясцовыя ўлады. Палявыя здымкі, вымярэнні і апісанні праводзілі землямерныя партыі. Іх працай кіравала прысутнасць канторы, дзе мелася свая чарцёжная. Кантора падначальвалася межавой канцылярыі ў Маскве ў якасці другой судовай інстанцыі і галоўнага архівасховішча. Найвышэйшы нагляд за працамі землямераў здзяйсняла межавая экспедыцыя Сената, якая выносіла. канчатковыя прысуды па апеляцыях (скаргах). На апеляцыю адводзіўся адзін год пры завяршэнні палявых дзеянняў. Землямераў абавязалі толькі рэгістраваць існуючыя межы, спрэчныя месцы і не ўмешвацца ў вотчынныя правы асоб.

Межаванне намячала і вырашала шырокае кола задач па землеўладкаванню, падліку зямельных плошчаў і ўгодцзяў, апісанню і картаграфаванню тэрыторыі3. Таму выконвалася яно ў выглядзе палявых здымак пераважна ў спрыяльны летні час і камеральнай апрацоўкі іх вынікаў. Галоўны сэнс межавання зводзіўся да вызначэння і замацавання межаў фактычнага землеўладання, міралюбівага знішчэння наяўных спрэчак. Яго адметнасцю ў Беларусі было тое, што межы ўстанаўліваліся з улікам 10- гадовай даўнасці сапраўднага валодання зямлёй паводле Статута Вялікага княства Літоўскага, або з 1767 года да моманту забараняльнага ўказа 1777 года. Для іх вызначэння і замацавання ў абавязковым парадку прыцягваліся ўсе навакольныя стр.6 ўласнікі, іх павераныя, старажылы (сведкі). Землямер праходзіў у іх прысутнасці акружную мяжу ўладання і на аснове матэматычных пазначэнняў рэгістраваў становішча памежных знакаў, накірунак граніцы і яе даўжьшю ў сажнях, бліжэйляжачыя ўгоддзі, уладанні.

Землі замацоўваліся навечна да назваў паселішчаў з улікам мабільнасці складу ўладальнікаў. Спрэчныя месцы размяркоўвалі з разліку 8 дзесяцін на рэвізскую або сялянскую душу, а лішкі прыразалі да выйграўшага боку або пагражалі забраць у казну. Такім шляхам намячалася пазбегнуць неабгрунтаваных прэтэнзій, забяспечыць безперашкоднасць і палюбоўна-мірны характар усяго дзяржаўнага дзейства. Абмежаваным уладанням прысвойвалі назву рускіх дач, што надавала існуючаму землеўладанню характар умоўнага, залежнага ад волі імператарскай улады Расіі. Межавыя дакументы ( планы дач з межавымі кнігамі) выдаваліся ў копіях на рукі ўладальнікам, за што спаганялася плата. Межавая дакументацыя абвяшчалася адзіна правамоцнай для спакойнага валодання зямлей і ей скасоўвалася правадзейнасць усіх папярэдніх адпаведных актаў. Палявыя дзеянні распачыналіся ад сцен гарадскіх выганаў і канцэнтрычнымі кругамі вяліся да граніц паветаў, што забяспечвала адначасовасць і суцэльнасць здымак.

Для межавання беларускіх намесніцтваў прызначылі Смаленскую межавую кантору на чале з палкоўнікам В.С.Вакселем4. 30 мая 1783 г. яна прыбыла ў Магілёў і да завяршэння здымак (чэрвень 1784 г.) у Магілёўскай губерні мела адпаведную назву. 21 кастрычніка 1784 г. яна пераехала ў Віцебск і да 21 студзеня 1786 г. працавала тут пад назвай Полацкай канторы, згодна з назвай намесніцтва. Увесь штат канторы налічваў каля 204 чалавек. Землямерную партыю складалі 6-7 членаў (землямер, яго памочнік, два вучні, канцылярыст, капіроўшчык або падканцылярыст) і 5 - 6 салдат дапаможнай аховы. Кожны павет звычайна межавала дзве партыі. Большасць геадэзістаў былі вайскоўцамі, а палова канторскага персанала паходзіла з салдацкага асяроддзя. Гэта акалічнасць надала ваенна-арганізаванае аблічча мерапрыемству і абумовіла яго хуткасць. Канцылярскія служачыя набіраліся шляхам цэнтралізаванай ратацыі з вялікарускіх выхадцаў. Беларусы, звычайна не- і маламаёмныя шляхцічы, займалі чыста выканаўчыя пасады капіроўшчыкаў і перакладчыкаў. Такіх у канторы служыла каля 33 асоб. Прысутнасць канторы сачыла, каб яе служачыя не жаніліся на беларускіх шляхцянках і не дамагаліся такім шляхам вольнага стану. Увогуле ўвесь побыт канторы быў прасякнуты духам казармы або панскага двара з яго “высокароддзямі” і паслухмянай чэляддзю.

За два гады - і гэта быў адзіны выпадак у гісторыі генеральнага межавання Расійскай імперыі - Магілёўска-Полацкая кантора абмежавала 3584 дачы на плошчу ў 7,4 млн. дзес. (8 млн. га). Больш 270 тыс. дзес. з іх уяўлялі саўладанні казны, памешчыкаў, царквы і кляштараў. Часта ўладальнікі аспрэчвалі ўчасткі з дапамогай сумніцельных сведкаў, спецыяльна падселеных сялян, старадаўніх інвентароў і крэпасных актаў. Звычайна кантора адхіляла прадстаўленыя акты, каб не разбіраць шматвяковыя працэсы заблытаныя даўгамі, закладам-заставай зямлі. Суцягі і прэтэнзіі зацягвалі палявыя дзеянні, стрымлівалі іх планавае афармленне. Таму самі землямеры ужывалі падлог, фальсіфікацьно, а то і проста меры фізічнага гвалту. 3-за гэтага межаванне пакінула ў церазпалосным і агульным карыстанні шмат зямельных спраў, якія ўласнікі меліся ўрэгуляваць на працягу так званага спецыяльнага або коштнага межавання на ўласныя сродкі. Паўторныя рэвізіі, вобыскі спрэчных месц самой канторай або межавой канцылярыяй завяршаліся апраўданнем справядлівай дзейнасці падначаленых. Галоўнае ж у тым, што ўладальнікі падпісваліся пад сапраўднасцю ўласных паказанняў і бясспрэчнасцю палявых дзеянняў землямераў. Пад прысягай яны стр. 7 заверылі легітымнасць усяго межавання і яго дакументаў. Тым самым мерапрыемства набыло выгляд добраахвотнага і карыснага для прыцягнутых бакоў. Здымкі выконваліся землямерамі з дапамогай астралябіі, якую тыя звычай ставілі на паваротах акружной мяжы ўладання. Мяжу вымяралі жалезным ланцугом даўжынёй у 21 м, які расцягвалі паміж калкамі (вехамі). Межавымі знакамі служылі драўляныя слупы: абапаленыя ставілі на спрэчных адрэзках, белыя ці ашкураныя - на бясспрэчных. Над слупамі вырывалі ямкі, куды клалі каменне, вуголле або іншыя гаспадарчыя прадметы. На слупах адбівалі герб з двухгаловым арлом. У лясах для знакаў высякалі прасекі. Межавыя разборы рабілі ў 1,5 сажані шырыні, ямкі 3- аршыны углыб.

Уласна інструментальныя хадавыя лініі пракладвалі па межах, якія вымяраліся асабліва дакладна. Геаграфічную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ўнутры вымеранага палігона здымалі на вока і метадам засечак. Невялікія прасторы землямеры замалёўвалі на планы візуальна, па меры кругавога абыходу. Вялікія абшары падвяргалі дадатковай вугламернай здымцы для вызначэння контураў угоддзяў і становішча пасяленняў. Зямельныя плошчы вызначаліся шляхам графічнай трыангуляцыі або пабудовы матэматычных значэнняў знятага палігока на паперы.

Маляваць планы пачыналі з вычэрчвання замкнёнага здымачнага палігона хадавых ліній. Пры гэтым лісты арыентавалі па напрамку магнітнага мерыдыяна, што паказвалі ружай вятроў. Затым увесь ліст расчэрчвалі паралельнымі дыяганалямі, якімі перасякалі вяршыні межавых знакаў. Усе значэнні граніц і вуглоў паварота мяжы бралі з палявых запісак. На заключным этапе геаметрычны каркас запаўнялі элементамі ўнутранай сітуацыі дач, якія малявалі ў колеры і з прымяненнем умоўных знакаў. Кожны “спецыяльны геаметрычны” план дапаўнялі тлумачальнымі эксплікацыямі і картушамі. Пры картаскладанні ўзнікалі нестыкоўкі (“невязкі”), звязаныя ў першую чаргу з плоскасным вымярэннем або няўлікам крывізны зямной паверхні. Гэты самы балючы бок камеральных прац землямеры знішчалі і прымяншалі згодна з уласным майстэрствам. Тым не меней, высокую надзейнасць межавых вынікаў у далейшым засведчылі як наступныя картографы, так і сучасныя навуковыя назіранні.

За ўвесь час існавання Полацкай межавой канторы яе члены зрабілі звыш 50 тысяч спецыяльных планаў, без уліку дапаможных матэрыялаў. Зыходнымі межавымі дакументамі з’яўляліся спамянутыя спецыяльныя планы дач са сваімі межавымі кнігамі. Спецыяльныя планы зводзілі на генеральныя планы паветаў (маштаб 1:42000), да якіх прыкладалі камеральныя заўвагі (эканамічныя апісанні) ўсіх дач. Надта вялікія памеры генеральных планаў абумовілі нязручнасці іх карыстання і хуткае сапсаванне ад частых дэфармацый. Таму іх зменшылі да масштабу 1:84000, разрэзалі на часткі, якія збрашуравалі ў тамы - Атласы. Да атласаў прыкладалі скарочаныя варыянты эканамічных заўваг - так званыя кароткія эканамічныя заўвагі. Згаданыя творы рабілі ў 3-4 варыянтах ("радах"), якія мелі ідэнтычны змест і аздабленне.

Асобную трупу картаграфічнай прадукцыі межавой канторы ўяўляюць рознага маштабу і зместу аглядна-даведачныя "генеральныя" або "геаметрычныя" карты намесніцтваў, на якіх паказвалі вынікі межавых здымак. Гэтыя творы прызначаліся да розных спажыўцоў, лераважна дзеля бягучых мерпрыемстваў, у тым ліку і састаўлення агульнага геаграфічнага атласа Расійскай імперьгі. Прыкладам выкарыстання межавых даных можа быць "Российский Атлас из 44-х карт состоящий, на 42 наместничества империю разделяющий. Сочинен, гравирован и печатан при Горном училище 1792 "5.

Канчатковыя вынікі сваёй працы ў беларускіх намесніцтвах Магілеўска- Полацкая межавая кантора падсумавала ў 1787 г. і тады ж у вышэйстаячыя інстанцыі адаслала белавыя экзэпляры картаграфічных і апісальных дакументаў. Між тым яе стр. 8 пакінулі да 1797 і. на месцы для завяршэння капіравальных работ, спрэчных спраў і розных камандзіровак у суседніх губернях. У лютым 1798 г. кантора перабралася для межавання Сімбірскай губерні і стала існаваць там пад назвай Сімбірскай.

Вынікі генеральнага межавання практычна адразу апынуліся крыніцай даведачнай і навуковай цікавасці. Таму межавое ведамства старанна сачыла за станам іх захаванасці. Бадай што першы раз межавая канцылярыя абрэвізавала свой архіў па беларускіх губернях 18 сакавіка 1809 г., пры здачы 1838 спецыяльных планаў з межавымі кнігамі дач Магілёўскай і 1706 планаў з кнігамі на Полацкую губерню пад нагляд калежскага сакратара Недасекіна. Тады ж адзначалася, што па Магілёўскай губерні перакапіраваны 2 спарахнелыя планы і 57 патрабуюць папраўкі. Па Полацкай губерні належала перакапіраваць 2 і падклеіць 61 план.6 Дырэктар чарцёжнай канцылярыі пісаў, што на 1846 абмежаваных дач Магілёўскай губерні ў наяўнасці маецца 1840 спецыяльных планаў і кніг, 3 губернскія карты, 12 генеральных планаў паветаў з такой жа колькаспю поўных і кароткіх эканамічных заўваг, каталогаў, кароткіх табеляў, павятовых кніг, атласаў паветаў, алфавітаў дач і ўладальнікаў ды 12 планаў гарадоў. Практычна ў поўным складзе трымаліся на 1709 дач Полацкай іуберні 1706 спецыяльных планаў з кнігамі, 3 губернскія карты, 11 генеральных планаў з належнымі, вышэйзгаданымі прыналежнасшгмі.7 Канцылярыя вылучыла 10 тэхнікаў на папраўчыя работы. Відаць іх працы былі прамаруджаны, бо ў справаздачы за 1836 г. адзначаецца, што з 3560 наяўных спецыяльных планаў генеральнага межавання на Беларусі тры патрабавалі перакапіроўкі і яшчэ 45 – падклейкі8.

Унушальны аб’ём творчасці межавых тэхнікаў трапіў у яшчэ болыды абарот практычнага выкарыстання на месцах, у губернях. Гэта можна прасачьщь на прыкладзе Полацкай (з 1802 г. - Віцебскай) губерні.

23 ліпеня 1808 г. міністр сухапутных сіл запатрабаваў у мясцовай чарцёжнай атлас Віцебскай губерні з рознамаштабнымі павятовымі картамі і гарадавымі планамі. Яго даручэнне выконвалі павятовыя землямеры, выкарыстоўваючы кожны па свайму павету межавыя планы з каталогамі "и из собранными сведениями с 1797 по 1800 г. целой губернии о переменах в селениях после генерального межевания, а к подробному генеральному описанию также занимались каждого уезда каталогами против тех же сведений". Удакладненні ўносіліся праз ніжнія земскія суды на падставе ведамасцей, "выбранных из генеральных каталогов, сочиненных по генеральному межеванию".9 Патрэбны атлас быў адасланы да снежня 1809 г. у складзе 12 планаў гарадоў, павятовых карт у маштабе 5 вёрстаў, 2 генеральных карт у маштабе 5 і 16 вёрстаў разам з камеральнымі заўвагамі. Вядома, што даныя атласа затым былі скарыстаны ў публікацыях знакамітых статыстыкаў Германа і Зяблоўскага.10

15 чэрвеня 1809 г. віцебскі губернскі землямер даў губернатару П. І. Сумарокаву кароткую ведамасць даных на 11 паветаў, "выбранные из генеральных каталогов, сочиненных по генеральному межеванию" для таго, каб павятовыя суды ўдакладнілі іх "соблюдая самые те показанные в каталогах нумера, дабы можно было по генеральным планам отыскать”11. Летом 1810 г. гарадокскі земскі выпраўнік Стахіеў падаў спіс пасяленняў "состоящих по генеральному межеванию", а віцебскі павятовы маршал Мілкевіч прасіў у губернскага землямера каталог генеральнага межавання.12Тым жа годам датуецца і "Ведомость Витебской губернии казенным крестьянам и имениям, обмежеванным в бывшее генеральное межевание, значущихся в каталогах и|экономических примечаниях",13 спраўленая ў мэтах продажу дзяржаўных маёнткі праз публічныя таргі.

"Из экономических примечаний, карт, атласов, генеральных планов" выбіраліся даныя аб суадносінах пустэч і церазпалосных зямель пры продажу казеных уладанняў 1820 г.. У 1825 г. губернскі землямер выканаў у межавую канцылярыю выпіску "из каталогов генерального межевания" аб колькасці прыдатных угоддзяў і вызначыў на іх падставе норму падушнага забеспячэння сялян.14 У жніўні 1831 г. казёная палата атрымала ведамасць маёнткаў скасаванага езуіцкага ордэна адпаведна з планамі і межавымі кнігамі.

Актыўна карысталіся межавымі матэрыяламі пры рэарганізацыі павятовай паліцыі і ліквідацыі Рэжыцкага, Суражскага, Дрысенскага паветаў, пры стварэнні ваеных пасяленняў,15 злучэнні р. Ловаць з Зах. Дзвіной, пры складанні статыстычных апісанняў афіцэрамі Генштаба, будаўніцтве шашы16. Інтэнсіўна спажывалі іх пад час спецыяльнага размежавання агульных і церазпалосных дач. Як сведчыў у 40-я гг. XIX ст. губернскі землямер А. Мазалоўскі, пасрэднікі пры гэтым імкнуліся "сколь возможно поспешнее списывать копии с каталогов уездных" генеральнага межавання17. Павятовыя суды не зацвярджалі палюбоўных разводаў і таму землямеры абыходзілі межы "без утверждения оных".

Карыстанне састарэлымі межавымі данымі трымалася доўга, што можна растлумачыць бюракратызмам чыноўніцтва, адсутнасцю рэгулярнага кадастра, вострымі патрэбамі ў матэрыялах менавіта комплекснага характара. Прынамсі, Міністэрства ўнутраных спраў друкуе ў 1837 г. выніковыя даныя абмежаваных дач з дэманстрацыяй суадносін сельскагаспадарчых угоддзяў.18 Нават у 1844 г. міністэрства дзяржмаёмасцяў давярала звесткам аб плошчы памешчыцкага і дзяржаўнага землеўладання па спраўках, зробленых яшчэ ў 1825 г. "из каталогов и планов генерального межевания"І9. Асаблівую карысць межавыя матэрыялы атрымалі пад час канфіскацыі ўладанняў удзельнікаў паўстання 1830 г., люстрацыі казёных маёнткаў, надзяленні зямлёй праваслаўных цэркваў за кошт скасаваных участкаў уніяцкага духавенства, пры апісанні казённых лясоў у 50-я гг.20.

Гэтыя ж даныя шырока запатрабаваліся пры падрыхтоўцы адмены прыгоннага права. 28 снежня 1854 г. цэнтральны статыстычны камітэт МУС тлумачыў, што гаспадарчыя апісанні абмежаваных дач "представляя хозяйственное состояние каждого уезда, послужили бы драгоценным материалом для отечественной статистики и готовым во всякое время собранием таких сведений, в которых весьма часто ощущается необходимость при административных распоряжениях по управлению, а потому желательно бы иметь такие описания по всем городам и уездам". У складзеным ЦСК прыкладным фармуляры з 77 табліц патрабаваліся даведкі аб дачах генеральнага межавання, іх нумарах на генеральных планах, аб плошчы ўгоддзяў. Выкананне адпаведных апісанняў расцягнулася, бо мясцовыя статыстычныя камітэты падалі няпоўныя, неаднародныя звесткі. У красавіку 1858 г. праграма апісанняў была звужана да 11 пунктаў, а ў чэрвені 1859 г. ЦСК усклаў праект на афіцэраў Генштаба21. Так з’явіліся знакамітыя ваенна-гаспадарчыя агляды губерняў.

У сувязі з вострай патрэбай у маі 1858 г. для рэвізіі Віцебскай губернскай чарцёжнай прыбыў старшы сакратар межавой канцылярыі калежскі асэсар Ванрэйк. Ён стр. 10 знайшоў, што на месцы лічыцца толькі 67 «черновых сведений каталогов" часу генеральнага межавання, 307 межавых планаў, каля 628 розных карт, якія захоўваліся без вопісу.22 У іншых установах (грамадзянскаи палаце, губернскім праўленні) генеральныя планы і межавыя кнігі ляжалі "одной грудой", а здаралася, што патрэбныя лісты" тщательно выдирались из переплета самим архивариусом" і раскрадаліся.23

Пасля гэтай рэвізіі межавыя матэрыялы трапілі ў вір дзейнасці пасрэднікаў, якія займаліся рэалізацыяй рэформы 1861 г., а дакладней размежаваннем сялянскіх і памешчыцкіх угоддзяў. Віцебскі губернскі статыстычны камітэт прама заўважыў 2 чэрвеня 1865 г., што паколькі "в 1784 и 1785 годах было произведено в Витебской губернии генеральное межевание, вследствие коего составлены по каждому уезду особо...каталоги генерального межевания в коих обозначены имена и фамилии владельцев недвижимых имений, название сих последних, пространство земель им принадлежащих с подразделением на усадебные, пахотные, сенокосные, лесные и неудобную", таму камітэт палічыў мэтазгодным скласці павятовыя алфавіты ўладанняў па тылу межавых заўваг. Аднак гэтая акцыя расцягнулася да сярэдзіны 70-х гг. XIX ст.24 У гэты час наяўныя сілы землямераў былі заняты падзелам канфіскаваных маёнткаў.

Тым не менш, Галоўны камітэт. які верхаводзіў рэалізацыяй сялянскай рэформы 1861 г., патрабаваў у інструкцыі землямерам ад 19 ліпеня 1861 г. выконваць копіі са спецыяльных планаў генеральнага межавання і "где окажется нужным внутреннюю ситуацию отведенных крестьянских земель".25 Межавыя чыны, уласна як і самі памешчыкі, гэтак і дзейнічалі. Яны проста разразалі генеральныя планы на кавалкі, а на спецыяльных планах дач праводзілі адныя новыя межы. Перад губернскімі ўладамі паўстала пытанне аб цэнтралізацыі планавага архіва і пошуку "документов генерального межевания". Адпаведны вышук у кастрычніку 1872 г. паказаў, што ў павятовых судах мелася 754 планы і 286 межавых кніг, у міравых пасрэднікаў - 1940 і 997, адпаведна, у губернскай прысутнасці па сялянскіх справах - 261 і 38, у праўленнях дзяржмаёмасцяў — 26 планаў - усяго 2986 спецыяльных планаў дач і 1321 межавая кніга часу генеральнага межавання.26 Як відаць, большасць межавых твораў карысталася попытам у асоб, якія займаліся адмежаваннем сялянскіх надзелаў ад панскіх угоддзяў. А між тым гэтае размежаванне праводзілася па дакументах, якім мінаваў 87-гадовы тэрмін !

У наступным дзяржава звярнулася ў віцебскую чарцёжную за колькаснымі данымі эканамічных заўваг межавання ў сувязі з чарговым насаджэннем рускага землеўладання. 31 мая 1879 г. упраўленне межавой часткай міністэрства юстыцыі папрасіла ў губернскага землямера "сведения о количестве земли, заключающейся в каждом уезде Витебской губернии, которые могут быть извлечены из экономического примечания к генеральному плану на каждый уезд".27 Такая ведамасць была складзена ў самім міністэрстве ў 1885 г., а затым удакладнена ў 1890 г.28 Адпаведныя даныя трапілі 1910 г. у спісы населеных месц губерняў.29

Прыведзеныя звесткі падкрэсліваюць вялікую значнасць, якую мелі вынікі генеральнага межавання на свой час. Аднак непазбежна ўзнікае некалькі пытанняў. Па- першае, чаму на ўжо абмежаваныя губерні так доўга карысталіся састарэлымі данымі стр. 11 XVIIIст.? Па-другое, ці ахапіла Генеральнае межаванне астатнія, цэнтральныя і заходнія землі Беларусі ?

Планы і практыка паўтарэння Генеральнага межавання

Паспяховы вопыт Генеральнага межавання ўсходнебеларускіх губерняў пэўным чынам паскорыў спробы выканаць падобнае мерапрыемства і на ацалелай пасля першага падзелу тэрыторыі Рэчы ІІаспалітай, Такі захад у 1788 г. прадпрыняў сейм Рэчы Паспалітай, які ўхваліў праект "Нармальнага або Генеральнага размежавання Вялікага княства Літоўскага"30. Планам прадугледжвалася правесці суцэльную рэгістрацыю і размежеванне наяўнага землеўладання для "пресечения земельных споров во избегание часто случающегося напрасного кровопролития". Акрамя міралюбівых мэтаў праект намячаў зняць існуючыя ўладанні на геамегрычна-геаграфічныя карты усіх ваяводстваў і паветаў княства "для наложения верных податей с земли".

Аднак мясцовае панства-шляхта супрацівіліся ўмяшанню дзяржавы ў свае манапольнае распараджэнне зямельнай уласнасцю, яе прымусоваму пераразмеркаванню і ападаткаванпю. У такім стане зямельны лад і яго ўлік дасталіся ў спадчыну царскамуўраду з адыходам тэрыторыі ВКЛ у склад Расійскай імперыі па выніках другога (1793 г.) і трэцяга (1795 г.) падзелаў Рэчы Паспалітай. Натуральна, царызм памкнуўся паўтарыць Генеральнае межаванне далучаных зараз зямель, на якіх у 1797 г. былі ўтвораны Мінская і Літоўская (пасля 1802 г. яна была раздзелена на Віленскую і Гродзенскую) губерні.

Недахоп уніфікаваных зямельна-падліковых і картаграфічных крыніц папярэдняга часу царскі ўрад паспрабаваў запоўніць уласнымі аператыўнымі намаганнямі. У 1796-1797 гг. палкоўнік Барэнвіль паклаў прыкладна 41 тыс. квадр. вёрстаў Літоўскай губерні на карты ў маштабе 1:56000 і каля 40 тыс. кв. вёрстаў у маштабе 1:112000. Пры гэтым ён карыстаўся "польскими" крыніцамі і вокамернымі вызначэннямі31. 3 гэтых адвольных карт неаднастайнага маштабу ў 1798 г. афіцэры царскай світы зрабілі паштовую карту Літоўскай губерні, а ў 1802 г. - "атрельную" карту Віленскай губерні з дэманстрацыяй павятовых зямель прыкладна ў 5-ці вёрстным маштабе. Грамадзянскі губернатар В. С. Ланскі забракаваў атрыманыя брулёны (чарнавікі) і адаслаў выправіць iх павятовым землямерам. Землямеры зрабілі новую карту губерні по расспросам обывателей и планам владельцев, ходя по имениям"32. Інструментам былі зняты адныя паштовыя дарогі. У 1808 г. з брулёнаў склалі Атлас Віленскай губерні, які ў 1808 г. трапіў у царскае Дэпо карт (сховішча). Чарнавікі ж у 1810-1811 гт. знішчылі самі афіцэры світы з-за ваенных пагроз Напалеона.

Такім чынам, нават аператыўныя здымкі сведчылі аб неабходнасці дасканалых ведаў далучанай прасторы. Самі дваранскія маршалы Літоўскай губерні у красавіку 1800 г. непакоіліся шкодным уплывам маёмасных спрэчак на прадукцыйнасць земляробства і таму хадайнічалі аб генеральным размежаванні зямель33.  Ва ўрадзе адгукнуліся на гэтую ініцыятыву з уласных мэтаў - шляхам суцэльнага вымярэння і рэгістрацыі землеўладанняў вызначыць памеры захопаў казённых зямель суседнімі памешчыкамі. Уладкаванне спрэчак вакол межаў прыватных маёнткаў было вырашана аддаць у рукі шляхецтва і на палюбоўныя пагадненні саміх дваран. 16 снежня 1800 г. выйшаў указ аб падрыхтоўцы Генеральнага межавання Літоўскай губерні “для пресечения споров" і "для отделения казенных земель от помещичьих". 9 студзеня 1801 г. цар распарадзіўся пачаць межаванне з Літоўскай губерні сіламі асобай канторы, стр. 13 якой 16 студзеня даручылі абмежаваць і Мінскую губерню. 18 чэрвеня ажыццяўленне задумы было прыпынена ў сувязі з рэарганізацыяй губерняў і недахопам кадраў ведаючых польскую мову. Урад вырашыў папярэдне ўрэгуляваць судовыя працэсы па памешчыцкіх уладаннях, каб яны не спынілі поспех агульнай справы. У выніку межаванне трапіла ў рукі мясцовага дваранства, дзеля чаго з 6 лістапада 1810 г. ва ўсіх губернях "присоединенного от Польши края" ствараліся межавыя суды. Яны складаліся з 15-20 членаў па выбары дваран у кожным павеце і дзейнічалі паводле норм Статута BKЛ, у тым ліку 10-гадовай даўнасці ўладання. Штат іх рэальна вызначаўся колькасцю просьб аб межаванні спрэчных зямель, з-за чаго ў адным павеце існавала некалькі (нават дзесяткі) судоў некалькіх інстанцый, а ў межах Гродзенскай губерні іх колькасць дасягала 160. У выніку такой арганізацыі дзяржаўныя чыноўнікі не паспявалі рэвізаваць дзеянні межавых судоў, а тыя зацвярджалі свае рашэнні тут жа неадкладна на месцы. Безкантрольнасць судоў, іх памешчыцкі склад садзейнічалі раскраданню зямель казенных сялян. 3 дапамогай межавых судоў і 10- гадовай даўнасці памешчыкі пераводзілі захопы ў сваю фактычную ўласнасць. I практычна і фактычна сам урад патураў такім чынам нежаданаму павелічэнню і ўмацаванню “польскага” землеўладання, абеззямельванню дзяржаўнага сялянстза, падрываючы ўласны аўтарытэт у сялянскім асяроддзі.

У весну 1821 г. міністр фінансаў прапанаваў абмежаваць паўнамоцтвы межавых судоў граніцамі прыватных уладанняў, ануляваць усе іх пастановы па казённых маёнтках як несапраўдныя, а захопленыя землі вярнуць дзяржаве. 21 красавіка 1823 г. Дзяржсавет аб’явіў незаконнымі ўсе несанкцыянаваныя ўрадам адчужэнні дзяржаўных зямель. Уладальнікаў прымусілі падпіскамі трымаць захопы ў непарушнасці да перагляду судовых рашэнняў. Свае іскі яны маглі паўтарыць праз казённыя палаты, якія рабіліся галоўнымі кантрольнымі органамі. У межавыя суды дэлягавалі дзяржаўных рэвізораў, а для апеляцый паставілі губернскія межавыя суды. Мінская казённая палата прапанавала ў 1828 г. правесці рэвізію па правілах Генеральнага межавання праз межавыя суды, але пад сваім кантролем спачатку ў некалькіх паветах і ў парадку сумежнасці ўладанняў - "подряд одно за другим". Гэты эксперимент ахапіў толькі Барысаўскі і Бабруйскі паветы. Сенат 8 кастрычніка 1830 г. спыніў яго з-за бяздзейнасці астатніх межавых судоў і неабароненасці сялян ад дваранскіх захопаў.

Паўстанне 1830 г. пераканала царызм у згубнасці ўплыву дзейнасці межавых, падкаморскіх і эксдывізарскіх (займаліся падзелам уладанняў некрэдытаздольных асоб) судоў на сацыяльна-палітычную сітуацыю і ў першаю чаргу на сялянскія настроі34. Далейшае існаванне межавых судоў пры санкцыянаванні і пад пасіўным апякунствам царскага ўрада як яўнага інстытута па абеззямельванню казённага сялянства і ўзбуйненню ўласнасці іншаверных памешчыкаў супярэчыла фіскальным і вялікадзяржаўным інтарэсам, што і прывяло саноўнікаў імперыі да дэманстрацыі сваёй рашучасці.

На падставе правілаў Генеральнага межавання Ўсходняй Беларусі быў тэрмінова падрыхтаваны новы праект межавання заходніх губерняў, які ў студзені 1831 г. разаслалі для папярэдняга абмеркавання на месцах. Віленскі губернатар выступіў супраць дакументальнай рэвізіі дзейнасці межавых судоў з часу іх адкрыцця і раіў захаваць статутавую даўнасць. На яго думку ўрадавыя канфіскацыі незаслужана пазбавяць магнатаў іх зямельнага багацця, а адрэзкі ў дробнашляхецкіх маёнтках прыйдзецца выконваць за кошт сялянскіх надзелаў. У выніку ж паглыбіцца агульнае драбненне і нястача. Мінскі губернатар раіў у тым жа 1832 г. пачаць рэвізію з 1810 г. (часу адкрыцця межавых судоў), але без зямельных канфіскацый, спаганяючы за захопы адныя штрафы і то з часу падачы іскаў на апеляцыю. Значыць і ён рабіў дваранскія прысваенні недатыкальнымі. Толькі гродзенскі губернатар М. Мураў’ёў не бачыў мясцовых адметнасцяў заходняга краю ў параўнанні з ўжо абмежаванымі стр.14 губернямі. I таму ён выступаў за Генеральнае межаванне ў рэчышчы сваёй праграмы татальнай русіфікацыі ўсяго мясцовага35.

Гэтыя меркаванні трапілі ў межавы дэпартамент Сената, дзе да 1834 г. падрыхтавалі Інструкцыі межавым канторам для размежавання Віленскай, Мінскай, Падольскай, Валынскай і Кіеўскай губерняў (283 параграфы ў 36 артикулах) і Інструкцыі землямерам (24 раздзелы ў 217 артыкулах).36 Гэты праект намячаў генеральнае вымярэнне ўсіх уладанняў з адначасовай праверкай папярэдніх ("польских") зямельных актаў. Спрэчкі паміж казной і памешчыкамі разбіраліся з дапамогай старажытных дакументаў з адлюстраванымі ў іх нестандартнымі памерамі валок - 30 ("літоўскай") і 33-моргавымі ("хелмінскай" або польскай). Калі плошча наогул не была акрэслена, то прапаноўвалася вымярэнне па ўрочышчах, а пры адсутнасці апошніх - па паказаннях сведкаў аб даўнасці сапраўднага валодання зямлі ці спрэчнага месца. Сялян не збіраліся дапушчаць да пратэстацый і рэвізій. Для зручнасці надыходзячай люстрацыі дзяржаўнай вёскі зямельныя плошчы на межавых планах фіксіраваліся ў валоках з пераводам іх у рускія дзесяціны. Даўнасць уладальніцкіх правоў па ўжо абмежаваных маёнтках адлічвалася з 1810 г., а па невымераных - з моманту адкрыцця Генеральнага межавання. Усё мерапрыемства планавалася распачаць у 1835 г. двума канторамі, але хутка адмовіліся перасяляць "в западные губернии все корни зла и беспорядков, расплодившиеся в сих (Саратаўскай і Вятскай) конторах". У сапраўднасці ж на такое рашэнне паўплывала пазіцыя М. Мураў’ёва, які атаясамляў межавыя суды з некантралюемым раскраданнем дзяржаўных зямель, узбагачэннем польскага панства, непажаданым драбленнем буйнапамеснага дваранства і пагрозлівым ростам дробнага шляхецтва - гэтага апірышча вольнасці і рэвалюцыйных рухаў. А паколькі суды дзейнічалі па нормах Статута, то і ягоны лёс быў прадрашоны. 25 чэрвеня 1840 г. цар выдаў указ аб адначасовым скасаванні правадзейнасці Статута ВКЛ і межавых судоў. Іх справы перадаваліся ў павятовыя суды і грамадзянскія палаты губерняў да канчатковай распрацоўкі Асобных правілаў Генеральнага межавання ўжо на падставе правапрымянення агульнаімперскага заканадаўства.

Такія Асобныя правілы межавы дэпартамент Сената падрыхтаваў у 1841 г., дзе спрабаваў адлучыць межавую практыку ад судовага выканання, каб перадаць апошняе не ў рукі сквапнага польскага панства, а губернскіх уладаў. Межаванне меркавалася пачаць з Віленскай і Падольскай губерняў сіламі двух кантор, якія надзяляліся функцыямі суда першай інстанцыі пад кантролем Сената. Дзяржаўных сялян не збіраліся дапушчаць да апеляцый з той нагоды, што сваім самавольствам яны толькі "вредят" безупынным палявым дзеянням. У правадзейныя заносіліся ўсе здзелкі і "купчие крепости совершенные при российском правительстве..”. Зямельныя канфіскацыі не прадугледжваліся. Літоўская валока прыраўноўвалася да 19 дзес.2010 сажняў з бакамі 90x1 шнуроў або ў 30 моргаў. Шнур склалі з 23 трохаршынных сажняў, ворыўны морг - з 1587 квадратных сажняў (каля 0,6 дзес.), а сенакосны - з 1452-х сажняў.37 10-гадовая статутовая даўнасць адлічвалася з моманту выдання маніфеста аб пачатку Генеральнага межавання. Даўнасць недарэчна напамінала аб забароненым Статуце, а яе прызнанне рабіла правадзейнымі рашэнні ліквідаваных межавых судоў і выкананыя з іх дапамогай зямельныя захопы. Таму обер-пракурор Сената Ф.П.Карнілаў проста заявіў, што новы праект "освобождает неправую сторону" ад адказнасці і штрафаў, увекавечыць нссправядлівыя прысуды, робіць царскі ўрад адказным за садзеянне зямельнага крадзяжу польскім панствам. Ён раіў выключыць дзяржаўныя ўладанні з межавога працэсу, паколькі з 1839 г. яны падвяргаліся люстрацыі і вымярэнню міністэрствам дзяржмаёмасцяў. Наадварот, інспектар люстрацыі Віленскай, Гродзенскай губерняў і стр.15 Беластоцкай вобласці сапраўдны стацкі саветнік А.Ф.Арцымовіч раіў межаваць дзяржаўную маёмасць на агульных пачатках, каб менавіта праз Генеральнае межаванне вызначыць памеры зямельнага абкрадання за ўвесь перыяд санкцыянаванага існавання межавых судоў.

Паколькі разам са скасаваннем Статута ВКЛ на заходнія губерні імперыі распаўсюджвалася ўнітарнае заканадаўства, то не мела сэнсу выдаваць і Асобныя межавыя правілы. Але ж межавыя інстытуты падпарадкоўваліся агульнаграмадзянскаму судаводству, дзе дзейнічалі і павятовыя суды па выбарах “польскіх” дваран. У такім выпадку межавая дзейнасць урада трапляла пад кантроль іншаверных і апазіцыйных уладальнікаў. У верасні 1846 г. праект пусцілі па чарговаму колу ўзгадненняў паміж ведамствамі. Міністэрства юстыцыі не рызыкнула парушаць цэласць Зводу законаў імперыі, змены артыкулаў якога "было бы полезно не по местным обстоятельствам, а по общим для всей империи причинам". Гэтых прычын было дзьве. Міністэрская камісія не жадала ўводзіць у прысутнасць межавой канторы членаў па выбарах мясцовага дваранства, каб не ўтварыць яе прыладай прыватнага эгаізма. Па-другое, следам за падобным дапушчэннем "явилась бы необходимость предоставить это право другим сословиям западных губерний, которых земли будут также межеваться"38. Урад, як відаць, баяўся аднолькава і вузкадваранскага характару межавання і пераўтварэння яго ў безсаслоўнае мерапрыемства. Царызм трымаўся карпаратыўных інтарэсаў дваран і пазбягаў перспектывы ўсесаслоўных выбараў на прасторы імперыі.

Увесну 1849 г. згаданы праект ізноў спусцілі на месцы для атрымання меркаванняў адносна асаблівасцяў заходніх губерняў ("климата, свойства почвы, народных обычаев, случайных причин"), якія маглі перашкодзіць поспеху мерапрыемства. Абмеркаванні праходзілі падчас абавязковай і суцэльнай інвентарызацыі памешчыцкіх маенткаў з дакладным вызначэннем сялянскіх надзелаў і павіннасцей. Інвентары складалі дваранскія камітэты часта з дапамогай вольнанаёмных каморнікаў. Яны стваралі новую дакументацыю, якую не магла абмінуць межавая рэгістрацыя зямельнага ладу, створанага інвентарнымі камітэтамі. Сялянскія хваляванні прымушалі не давяраць ім. Таму гродзенскі грамадзянскі губернатар Х.Ховен у кастрычніку 1850 г. раіў праверыць інвентары ў працэсе межавых здымак. Губернскі землямер раіў скласці новыя планы ўладанняў па правілах рускай буйнамаштабнай картаграфіі з-за фальсіфікацый польскіх каморнікаў. Мінскі губернатар С.Хархеўмедаў увогуле лічыў, што тыя каморнікі ‘‘делали все что хотели”. Наадварот, віленскі губернскі землямер К.Лявіцкі называў неўласцівым для заходняга краю звычай падзелу спрэчных зямель па колькасці рэвізскіх душ, што, на яго думку, паслужыць узбагачэнню адных за кошт другіх. 3 таго вынікла парада трымацца інвентарнай ацэнкі даходнасці зямлі - гэта значыць ускласці межавыя выдаткі на сялянскія надзелы пасля завяршэння інвентарнай рэформы.

Мураў’ёў абагуліў атрыманыя меркаванні і ўнёс іх у выглядзе заўваг да межавога праекта на заключэнне Сената 30 лістапада 1850 г. Ён упершыню прапанаваў распачаць Генеральнае межаванне з вясны 1852 г. у Віленскай губерні, пераводзячы затым кантору ў астатнія губерні. Межавыя выдаткі мелася пакрыць за кошт здзельнай платы землямерам і межавых спрэчак, што ставіла мэтай прадухіліць супраціўленне мясцовага дваранства хуткаму правядзенню мерапрыемтсва. Мураў’ёў лічыў правамоцным фактычнае землеўладанне па факту даўнасці бясспрэчнага валодання з моманту абвяшчэння маніфеста аб Генеральным межаванні. У лік доказаў ён браў сведчанні старажылаў, інвентары, міралюбівыя здзелкі, зарэгістраваныя судамі, - словам, усе публічна-прававыя акты. Гэта была яўная саступка панству у пошуках яго сімпатый. Тым не меней узнікла патрэба ў чарговым апытанні месцаў. Стр. 16

Зараз адтуль рашуча запатрабапалі ўвесці дваранскіх дэпутатаў у склад межавой канторы з-за выдатнага знаёмства звытворцамі і мясцовасцю. Мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства В.Говарт выводзіў зямельныя лішкі (звыш дакументаў і 8- дзесяціннай нормы на рэвізскую душу) з дзейнасці вольнанаёмных каморнікаў і не лічыў памешчыкаў адказнымі за гэта. Ён пагражаў, што спроба рэвізіі памешчыцкага землеўладання на факту неабгрунтаваных захопаў "ввергнет дворянство в крайнее разорение". Тым самым ён прызнаваў, што памешчыкі склалі свае багацці на зямельным гвалце. Гродзенскі губернскі прадвадзіцель у студзені 1853 г. таксама распачаваў з бедстваў нявінных гаспадароў ад дэейнасці эксдывізарскіх судоў і самапраўных каморнікаў. Аднак падушны падзел спрэчных зямель, а тым больш канфіскацыі лішкаў у казну называліся "нарушением собственности". Мураў’ёў абагуліў гэтыя думкі ў лісце да міністра юстыцыі ад 6 мая 1853 г. Ён пагаджаўся ўвесці выбарных дваран у члены межавой канторы, дапусціў і правадзейнасць папярэдняй дакументацыі на зямлю. Саступкі ён абяцаў памешчыкам, якія падпарадкуюцца дзеянням землямераў. Іншым ён прыгразіў "невыгодными последствиями" Генеральнага межавання ў выглядзе прымусовых канфіскацый і раздзелаў.

На гэтай стадыі канчатковаму прыняццю межавога праекта перашкодзілі вынікі драпежніцкай дзейнасці інвентарных камітэтаў, якія ўрад узяўся перагледзіць для прадухілення нарастаючага абурэння сялянства. Зараз ва ўрадзе палохаліся дапушчаць дваранскіх адвакатаў у члены межавых кантop, каб не дапаўняць і не павялічваць зямельную нястачу беларускага мужыка ўжо самім Генеральным межаваннем. Яго вырашылі выканаць на дзяржаўных пачатках. 9 кастрычніка 1859 г. цар загадаў утварыць асобны камітэт для арганізацыі межавання заходнх губерняў, куды ўключылі па два памешчыкі ад кожнай губерні ў якасці экспертаў. Мураў’ёў разам з упраўляючым межавым корпусам I. Гедэонавым параілі падвергнуць план палявой экспертызе летам I860 г , а затым прыняць яго канчаткова на Дзяржсавеце.

Выкліканыя ў Пецярбург эксперты адмовіліся падпісваць праект. Яны абвясцілі зямельныя спрэчкі прыватнай справай памешчыкаў, падпадаючай пад кампетэнцыю павятовых судоў, а не ўрадавых межавых чыноў. Гэтыя спрэчкі яны paiлі аддаць на разгляд міравых пасрэднікаў з дваран. 8 сакавікаI860 г. яны заявілі, што прымусовае размежаваннс створыць "вторую чересполосность” памешчыцкіх і сялянскіх угоддзяў, што яшчэ больш запаліць сацыяльную варожасць у маёнках і так заблытаных рознымі саўладаннямі і сервітутамі39. Гэтыя заявы царскія вярхі палічылі непрыймальнымі. 11 мая 1860 г цар загадаў правесці ўзорнае межаванне ў Віленскай губерні. Эксперымент не меў поспеху. Тады праект межавых правілаў ізноў разаслалі на месцы для высвятлення прычын супраціўлення дваран і яго пажаданняў. На гэты раз рэалізацыя мерапрыемства натыкнулася на масавае сялянскае абурэнне драпежніцкімі ўмовамі вызвалення ад прыгоннай залежнасці паводле ўмоў рэформы 1861 г. Да спамянутага праекта чарговы раз вярнуліся ўканцы XIXст., але і на тэты раз без станоўчага выніку.

Дваранства хранічна супраціўлялася прымусоваму размежаванню наяўнага землеўладання, складзенага на шматвяковым гвалце. Царскі ўрад баяўся сабатажу панства і пры рэалізацыі межавання ўласнымі сіламі. Але вопыт межавых судоў паказаў. што шкодна для асабістага аўтарытэту і давяраць мерапрыемства цалкам дваранству і праводзіць яго сумесна. З-за гэтых ваганняў праект Генеральнага межавання заходніх губерняў імперыі застаўся нерэалізаваным. Аднак гэта акалічнасць не процівапаставіла іх тым усходнебеларускім губерням, дзе такое межаванне было здзейснена пры Кацярыне 11. Бо і там яно пакінула зямельныя парадкі ўнутры абмежаваных маёнткаў на поўную волю вотчыннікаў без дакладнага ўрэгулявання, без аддзялення панскіх і сялянскіх угоддзяў. стр.17

Трыангуляцыя Тэнера на беларускім паграніччы

 

Безпаспяховасць спроб Генеральнага межавання ўсіх далучаных зямель найперш вынікала з адсутнасці пастаяннай апорнай геадэзіцыйнай сеткі інструментальных здымак, непадуладных як мабільнасці землеўладанняў з іх межамі, так і цякучасці адміністрацыйных адзінак пры іх рэарганізацыях. Рашучы ўплыў на асэнсаванне патрэбы ў новых, прынцыпіяльна супрацьлеглых практыкі і методыкі Генеральнага межавання палявых здымках аказаў усёж-такі ваенна-стратэгічны фактар. Такім аказалася вайна 1812 г. з французскім нашэсцем. Заходняя частка Беларусі ў складзе Гродзенскай і Мінскай губерняў апынулася першай ахвярай разбуральных ваенных падзей. Вайна асабліва высветліла залежнасць поспехаў ваеннай зброі ададсутнасці буйнамаштабных тапаграфічных карт на згаданы абшар, якія б дазвалялі манеўраваць войскамі на лясістай і багата перасечанай мясцовасці. Межавая палігонаметрыя ўжо састарэла, а разлічваць на спрытнасць буйнамаштабнага картаграфавання самім вельмі марудным межавым ведамствам не прыходзілася. Таму адпаведныя геадэзіцыйныя працы па заснаванню трыганаметрычнай базы (апорных пунктаў-сігналаў тапаграфічных здымак) манапалізавала ваеннае ведамства - Ваенна- тапаграфічнае дэпо. Менавіта яно распачало ўласнымі кадрамі і сродкамі так званыя трыангуляцыі мясцовасці, даўно вядомыя ў Еўропе. Трыангуляцыю складалі палявыя дзеянні па ўсталяванню трыганаметрычных знакаў у выглядзе некалькіх ланцугоў (радоў) трохкутнікаў, з якіх і вяліся тэрытарыяльныя здымкі. На беларускай тэрыторыі трыганаметрычныя ланцугі цягнуліся з суседніх губерняў, асабліва прыбалтыйскага рэгіёну. Выдатную ролю ў іх заснаванні адыграў палкоўнік першага пяхотнага корпуса, обер- кватэрмайстар Карл Іванавіч Тэнэр, які ў 1815-1822 гг. здзейсніў адпаведныя працы ў Віленскай губерні.Менавіта яму з 25 чэрвеня 1823 г. па 14 студзеня 1824 г. давялося выканаць рэкагнасцыроўку Гродзенскай губерні на падставе трохаркушнай карты апошняй. Вынікі агляду паказалі, што скарыстаныя карты “касательно дорог, деревень и местечек весьма мало согласны с натурою равно как и ситуация на оных совершенно неверна”40. У справаздачы начальніку Генштаба генерал-ад’ютанту барону І.І.Дыбічу К.Тэнэр падкрэсліваў, што толькі ўзвышша паміж Гродна, Слонімам і Пружанамі дазваляе закласці першакласную трыганаметрычную сетку. Правесці поўны і безперапынны ланцуг трохкутнікаў уздоўж граніцы Гродзенскай і Мінскай губерняў перашкаджалі лясы. Ён прапаноўваў выставіць тут сігналы толькі на адкрытых месцах. Усю іх сетку ён раіў працягнуць двумя радамі ад 93-трохвугольніка Віленскай губерні: першы ланцуг - праз Ліду, Гродна ў кірунку Слоніма, а другі - на Навагрудак. Абодва рады мелася злучыць пад Пружанамі і прадоўжыць да Брэста. Першакласная сетка налічвала па плану 65 трохкутнікаў. Трыганаметрычныя і астранамічныя вызначэнні прадбачылася ўдакладніць праз паверачны базіс каля Брэста або Кобрына. Ланцугі трыангуляцыі Тэнэр хацеў з’арыентаваць па астранамічнаму кірунку абсерваторыі ў Мешканцах (23 км ад Вільна).

Вучоны камітэт Ваенна-тапаграфічнага дэпо (ВТД) 14 лютага 1824 г. ухваліў гэты праект і вырашыў злучыць гродзенскую частку сеткі з курляндскай праз Беластоцкую вобласць. Амаль увесь 1824 год заняло ўладкаванне справы фінансавання мерапрыемства. Сенат прадугледжваў 150-дзённы палявы сезон на кожнага 3 пяці афіцэраў каманды Тэнэра або 611 здымачных дзён на працягу 4,5 гадоў усяе працы. Обер- і штаб-афіцэрам выдаткоўвалася 4888 руб. "порционных", 9012 руб. - тром унтэр-афіцэрам і 70 радавым. Разам з кіраўніком і павадыром яны бралі яшчэ 5312 руб. "прогонных" (падарожных). На пабудову 60 першакласных сігналаў камітэт прасіў стр.18 12659 руб., а на 380 другакласных — 1084 руб. Разам з астранамічнымі працамі праект важыў 45710 руб. Да ўсяго прадбачылася наймаць падводы. Як паведамляў з гэтай нагоды, гродзенскі губернатар М.Андрэйковіч, кошт вольнанаёмнага летняга працаўніка лічыўся ў 85 кап., а з канем - 1 руб.90 кап.41

31 снежня 1825 г. Тэнэр выканаў справаздачную карту здымак, а самую геадэзійную частку завершыў 10 сакавіка 1826 г.Астатні час, да канца кастрычніка 1826 г., занялі астранамічныя вызначэнні уплыву сціснутасці зямной паверхні на геаграфічнае становішча трыганаметрычных знакаў. Адпаведныя назіранні вяліся ў мястэчках Немеж каля Вільна і Якабштат (Курляндская губерня) з дапамогай прафесара астраноміі віленскага ўніверсітэта П. Славінскага. Усяго было зроблена звыш 51 тыс. назіранняў шляхам параўнання "двух небесных и двух теристрических дуг" на канцах і ў сярэдзіне мешканскага мерыдыяна.

Паверачны базіс даўжынёй 5060 саж. (1 км) ствараўся паміж сігналамі Дружыловічы і Асаўніца на мяжы Мінскай і Віленскай губерняў, Вымярэнні вуглоў першакласнага трохкутніка 8-дзюймовым кругам Траўтона паказалі, што сума вуглоў ад 0,007 да некалькіх секунд менш 180 градусаў. Гэтыя вызначэнні Тэнэр удакладніў тэадалітам Рэйхенбаха з чатырма тэрмометрамі. Дзеля гэтага ён нават ездзіў напачатку 1828 г. у Дэрпт для азнаямлення з працамі па градуснаму вымярэнню ў Ліфляндыі. Там ён дамовіўся з вядомым астраномам В. Я. Струвэ аб тым, што апошні злучыць градусныя вымярэнні Літвы і Ліфляндыі і зробіць іх вынік ’’самым минимальным" у Еўропе.42 Між тым астранамічныя црацы выканалі афіцэры Генштаба Розеніус і Оберг без вугламера, што было сустрэта крытычным недаверам з боку другога спецыяліста Ф.Ф.Шуберта.

Пакуль вучоныя высвятлялі дакладнасць і надзейнасць уласных разлікаў, Тэнэр 2 лістапада 1827 г. дакладваў аб паспяховым завяршэнні трохгадовай трыганаметрычнай здымкі Гродзенскай губерні43. 3 асаблівым гонарам ён паведаміў, щто пры тым збярог 12683 руб. Сэканомленыя грошы ён раіў пусціць на ўдакладненне геаграфічных вызначэнняў на працягу наступных двух гадоў. Аднак у сакавіку 1827 г. яго пазбавілі 17 афіцэраў і толькі 19 жніўня 1829 г. Тэнэр паведаміў, што градуснае вымярэнне вуглоў першакласных трохкутнікаў Гродзенскай губерні скончана намаганнямі ўласна аднаго падпаручніка І.Ходзька.44 Пад час здымак было закладзена 35 першакласных і 1268 другакласных трохкутнікаў, выканана 17780 трыганаметрычных і 6270 астранамічных назіранняў. Апошнія сам Тэнэр ацэньваў "весьма удовлетворительно", паколькі з іх дапамогай не спатрэбілася вымярэння паверачнага базіса на беларускай зямлі.

Гэтая службовая заўзятасць дорага каштавала потым самому Тэнэру, як і якасці ўсіх прац. Аднак пад націскам кіраўніцтва ВТД у снежні 1827 распачаліся работы па трыангуляцыі Мінскай губерні. Начальнік штаба яго імператарскай вялікасці генерал ад інфантэрыі Я. Даўрэ, які загадваў праектам, даручыў Тэнэру адправіць двух афіцэраў для агляду фізіка-геаграфічных характарыстык яе паверхні. Каб хутчэй забяспечыць будучую тапаграфічную здымку трывалымі кропкамі трыганаметрычнай сеткі, ён дазволіў адыйсці ад правіл - зблізіць куты трохвугольнікаў, а самыя сігналы выставіць толысі на адкрытай мясцовасці. Усё рабілася ў мэтах эканоміі часу і сродкаў. Сам Даўрэ пры гэтым добра разумеў, што паспешлівасць можа скончыцца "не с такою точностию, каковая требуется при измерении дуги меридиана".45 I Тэнэр саступіў. Адпаведную рэкагнасцыроўку губерні на працягу 29 жніўня — 5 лістапада 1827 г. выканалі І.Ходзька і палкоўнік Дзітмарс. Стр. 19

На падставе іх справаздач Тэнэр параіў упраўляючаму ВТД Ф.Шуберту вымерыць другакласныя трохкутнікі. Шуберт згадзіўся выканаць гэта адносна толькі першакласных, але ў любым выпадку не цалкам. Такая схема вынікала з ацэнкі тэрыторыі губерні, дзе толькі трэць плошчы дазваляла выставіць высокія сігналы высекчы прасекі, звезці камяні для закладкі фундаментаў пад знакі. Першы рад - 50 сігналаў - мелася распачаць ад Відзаў і Чарнят Віленскай губерні, працягнуўшы праз Докшыцы, Мінск, Слуцк і Мазыр на Брагін. Тут ён злучаўся з усходнім радам, які вялі ўздоўж р.Беразіны праз Барысаў, Бабруйск і Рэчыцу. Трэці рад - 45 знакаў - цягнулі ад Лясковіч - Асаўніцы Гродзенскай губерні каля р.Прыпяць да Рэчыцы. Тут мелася зрабіць паверку ланцугоў. Уся трыганаметрычная сетка налічвала 155 трохкутнікаў. Замест другакласнай сеткі прадбачылася выставіць яшчэ тры рады першакласных сігналаў.

Тэнэр спрабаваў дамагчыся дазволу на заснаванне дадатковых другакласных сігналаў, кожны вышынёй каля 9 саж. (19,17 м), паколькі без іх трыганаметрычныя вылічэнні не рабілі дакладнай усю сетку з-за закрытай мясцовасці. Замест звычайных 10 км даўжыня першакласнага боку трохкутніка мела больш 20 вёрстаў (20,3 км). Таму, як пісаў Тэнэр у лютым 1828 г., без другакласных сігналаў "тригонометрическая сеть Минской губернии не будет содержать может быть вовсе топографических базисов на пространстве 70 тыс.кв.верст."46 А гэта значыць, што амаль палова плошчы губерні падлягала аднае зрокавай здымцы або проста майстэрству вачэй вьпсанаўцаў. Аднак на падобныя слушныя заўвагі Даўрэ 6 сакавіка 1828 г. адказваў: паколькі "сего в предмете не имеется, а будет произведена токмо одна военная съемка, то второклассные треугольники вовсе не нужны"47. Відаць на тым і парашылі.

Тэнэр адправіўся завяршаць здымкі паўднёвай часткі Курляндскай губерні і толькі на пачатку 1830 г. Шуберт загадаў скласці новы праект трыангуляцыі Мінскай губерні па прыкладу інструментальных здымак у Малдавіі і Валахіі. Вярхі ваеннага кіраўніцтва па-ранейшаму хісталіся паміж выбарам спосабу здымак, бо ад таго залежалі грашовыя выдаткі. Для новай працы каманду Тэнэра склалі з 5 афіцэраў 1 12 кандуктараў з Бабруйскай і Дынабургскай інжынерных каманд, якія вялі будоўлю тамтэйшых крэпасцей. Дадаткова Тэнэру прадставілі тры роты з 35 малодшымі афіцэрамі і 347 салдат.48 Даручанае Тэнэр меркаваў завершыць праз 4 гады і прасіў 50 тыс.руб. Аднак Ф.Шуберт даў толькі два гады, паколькі трохкутнікі па новаму плану "не требуют точности градусного измерения" і паколькі астранамічныя вызначэнні, як ён пісаў, Тэнэр здольны выканаць з дапамогай трох афіцэраў. Шуберт адхіляў неабходнасць будоўлі каменных фундаментаў пад сігналы з-за недахопу часу, выступаў супраць вымярэння вуглоў другакласнай сеткі тэадалітам, які "не даст никакой точности".

Дарэмна Тэнэр даказваў, што на астранамічныя вымярэнні ўласнымі яго сіламі патрэбны яшчэ год, што ў яго камандзе не маецца ніводнага афіцэра, ведаючага трыганаметрычную здымку. 16 красавіка 1830 г. яго каманда адправілася на здымкі ў Мінскай губерні, атрымаўшы 42838 руб. на геадэзійную і 25799 руб. - на астранамічную часткі трыангуляцыі. Відаць сам Тэнэр уступіў націску, бо запэўніваў, што "все меры мною принятые будут споспешествовать к скорейшему окончанию целой работы"49. Але ад гэткай службовай жвавасці таксама хутка вятры сталі валіць сігналы. Упершыню за 16-гадовую практыку Тэнэра пры пабудове знака ў маёнтку Гарадзішча ў чэрвені 1830 г. упаўшая падпора забіла двух сялян, а пры пад’ёме канатамі і казламі 8-сажнёвай падпоры на вышыню трох сажняў балька зрабіла інвалідам трэцяга селяніна. Цэлы месяц здымак Тэнэр мусіў займацца навучаннем практыцы здымак баявых афіцэраў пры складанні дзевяці трохкутнікаў. Стр. 20

3 набліжэннем паўстання 1830 г. перамагло імкненне атрымаць простыя ваенныя дэдзеныя для тэрміновай дыслакацыі войскаў. 12 красавіка цар Мікалай I асабіста прыпыніў геадэзійныя працы. І. Ходзьку адаслалі на злучэнне ланцугоў трыангуляцыі з Прусіяй. 3 трох тапаграфічных аддзяленняў Тэнэру пакінулі толькі адно, а астатнія адлучылі для барацьбы з паўстанцамі. Два батальёны з 600 салдатамі хварэлі і лайдачылі на бівуаках. Спроба атрымаць тэадаліт Рэйхенбаха ў Віленскім універстітэце, прафесуру якога падазравалі ў ідэйным натхніцельстве вызваленчага руху, скончылася арыштам пасланнікаў. I сувязі самога Тэнэра з універсітэтам і ўдзел Ходзька ў масонскай ложы50 - усё гэта зараз не шанціла далейшым здымкам. Паперы палявога справаводства Тэнэр схаваў у Бабруйскай крэпасці, чым навогул спыніў усе працы. У красавіку 1831 г. салдат забралі на абарону г.Мінска "и содержания оного в совершенном повиновении"51. 5 мая Тэнэр здаў каманду часоваму ваеннаму губернатару Храпавіцкаму пад началам палкоўніка Гецэля і хворы халерай да кастрычніка 1831 г. знаходзіўся ў Гродна. Вядома таксама, што Тэнэра меркавалі падпарадкаваць упраўляючаму кватэрмайскай часткі 4-га пяхотнага корпуса і змушалі, такім чынам, выконваць карныя задачы далёкія ад тапаграфіі.

Так або інакш, але да сакавіка 1832 г. Тэнэр трапляе ўжо ў Дэрпт, дзе разам з В.Струвэ завяршаў літоўскае градуснае вымярэнне. Пры ім знаходзіўся адзін Ходзька, якога ў канцы 1832 г. адаслалі ў Малдавію. Трыганаметрычныя здымкі распачаліся зноў па загаду цара ад 24 лютага 1833 г. і былі закончаны 28 кастрычніка 1833 г. пад кіраўніцтвам Я. Б. Розэнкампфа52. 3 1843 г. Тэнэр узначаліў адпаведную трыангуляцыю на тэрыторыі ўласна Польшы, дзе залажыў яшчэ тры базісы, вымераныя да 1862 г.53 Адпаведныя працы на тэрыторыі Магілёўска-Смаленскай губерняў у 1833 - 1839 гг. здзейсніў Ф. Шуберт.

Такім чынам, да канца 30-х гадоў XIX стагоддзя ўся прастора заходніх губерняў Расійскай імперыі была пакрыта агульнадзяржаўнай сеткай трыангуляцыі. Трыганаметрычная сетка дазволіла выканаць падрабязныя і буйнамаштабныя тапаграфічныя здымкі.Дзеля гэтага трыганаметрычныя пункты заносілі па прамавугольных сферадаічных каардынатах ў праекцыю мерыдыянаў і паралеляў па метаду Гауса на здымачныя лісты такім чынам, каб бок першакласнага трохкутніка дасягаў 22,5 вёрстаў. Кожны ліст або планшэт уяўляў квадрат з бокам у 20 дзюймаў і ўключаў 100 квадратных вёрстаў54. Заключаную ў гэтых рамках прастору здымалі мензулай у маштабе 260 сажняў у дзюйме (1:21000), хаця Тэнэр меркаваў прымяняць для заходніх губерняў маштаб у 2 вярсты (1:84000). Надта разрэжаная трыангуляцыйная сетка ў Мінскай губерні дазволіла здымаць тут дарогі і рэчкі мензулай, а астатнюю сітуацыю - бусоллю ў маштабе 500 сажняў у дзюйме (1:42000). Рэльеф вычэрчвалі, а знятыя аб’екты ілюмінавалі колерам. У выніку 3135 трохкутнікаў Віленскай губерні дазволілі пакласці 57518 квадратных вёрстаў на 658 лістах (планшэтах). 1093 трыгапунктаў дазволілі зняць 35386 кв. вёрстаў Гродзенскай губерні на 524 планшэты. Карта Мінскай губерні на 256 лістах плошчай у 86647 кв.вёрстаў была створана на падставе 485 трыгапунктаў55. Гэтыя здымкі спрыялі ў далейшым стварэнню самых падрабязных тапаграфічных карт, з якіх самай дасканалай лічыцца "Специальная карта стр. 21 Западной части России" (1865-1871 гг.) на 60 лістах у маштабе 1:420000 (10 вёрстаў) і Ваенна-тапграфічная карта Еўрапейскай Расіі на 508 лістах у маштабе І 126000 (3 вярсты)56. Адначасова ваеннае ведамства Расіі праводзіла статыстычнае апісанне знятых губерняў па вялізнай праграме і ў выглядзе знакамітых серый пад назвай "Ваенна-статыстычны агляд Расійскай імперыі" (з 1841 г.) або "Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі" (з 1857 г.).

Хаця палігонаметрыя мензульных здымак вызначалася максімальным спалучэннем геадэзійнага і астранамічнага абгрунтаванняў, аднак яны не прызначаліся для спецыяльна кадастравых прац. Межавое ведамства праводзіла па-ранейшаму ўласныя здымкі ў працэсе так званага коштнага межавання, на сродкі і па патрабаваннях уласнікаў. Набліжэнне інвентарнай рэформы, а затым і скасавання прыгоннага права адразу высветлілі ўсе заганы ведамаснасці і адсутнасці ўніфікацыі тапаграфічных і межавых дзеянняў. Да прыкладу, ў 1852 г. віленскі губернатар канстатаваў, што немагчыма вызначыць плошчу памешчыдкіх уладанняў, "потому что в Виленской губернии не было генерального межевания и многие помещики, не имея геометрических планов, не означали оного в инвентарях даже приблизительно, а называли только крестьянские участки по мере посева и уборки трав.."57. Тапаграфічныя здымкі Гродзенскай губерні не трапілі да губернскіх уладаў, а агульная плошча зямель не была "приведена в точную известность по окончании измерения оных, учрежденными для сего в 1815 г. межевыми судами"58.

Вось так і здарылася, што ў цэнтралізавана-унітарнай дзяржаве самыя перадавыя для свайго часу трыганаметрычныя працы не спынілі сваволі і зямельнага драпежніцтва дваранства. Адпаведны лёс чакаў і спробы абнаўлення картаграфічных і камеральных матэрыялаў на генеральна абмежаваныя губерні.

Спробы абнаўлення межавой дакументацыі

Пасля ўвашэсця на трон новага імператара Паўла I новае цараванне з першых дзён стала адкрытым адмаўленнем ад папярэдніх парадкаў. Указам ад 12 снежня 1796 г. Магілёўская і Полацкая губерні злучаліся ў адну Беларускую ў складзе 16 паветаў, што вымагала адпаведнага і планавага даведачнага забеспячэння.

Пачатак практычным працам у гэтых адносінах паклаў ордэр сапраўднага стацкага саветніка, генерал-пракурора Сената, князя А. Б. Куракіна на імя беларускага губернатора С. С. Жэгуліна ад 23 студзеня 1797 г. аб стварэнні Атласа Беларускай губерні. У спецыяльным "Начертании” з 9 пунктаў гэты твор камплектаваўся ў складзе генеральнай геаграфічнай карты губерні разам з яе фізіка-геаграфічным апісаннем (Тапаграфічным апісаннем), павятовых карт з нанясеннем на іх існуючых уладанняў на адным лісце, планаў гарадоў з іх пабудовамі і відамі, алфавітамі (табельмі) пасяленняў і ўладальнікаў59. Атлас патрабаваўся "двойным числом" - у планную цара і ў межавую канцылярыю, на якую ўскладваліся функцыі кіраўніцтва праектам. 12 лютага 1797 г. канцылярыя ўдакладніла даручэнне: яна запатрабавала ад губернскага праўлення звесткі аб насельніцтве паводле 5-й (1795 г.) рэвізіі, планы па кожны новапаселены пасля Генеральнага межавання пункт. Атласныя карты патрабаваліся памерам 4619 на 2595 сажняў (о). Для губернскай карты ўстанаўліваўся маштаб у 8 вёрст у дзюйме (1:336000), а для павятовых - 4 вярсты (1:168000).

Губернатар пераадрасаваў ордэр губернскаму землямеру К. А. Тамашэўскаму. Адпаведны заказ атрымала і Полацкая межавая кантора, якая да свайго ад’езду на межаванне Сімбірскай губерні ўжо мела матэрыялы Генеральнага межавання беларускіх намесніцтваў. Такім чынам Атлас адразу складалі тры інстанцыі: межавая кантора, канцылярыя і чарцёжная беларускага губернскага праўлення. 3 такой арганізацыі ўзніклі непатрэбныя паралелізм і дубліраванне. К. Тамашэўскі спрабаваў адкруціцца ад абавязку, спаслаўшыся на загружанасць павятовых землямераў здымкамі казённых лясоў, далучаных частак ад Мінскай губерні пад новаствораны Лепельскі павет і іншымі бягучымі даручэннямі начальства. Асабліва бедаваў ён ад наяўнасді ў сваім штаце толькі 5 землямераў60 і спарахнеласці іх інструментаў. Тым не меней яму даручылі зняць далучаныя часткі наяўнымі сіламі і без правілаў Генеральнага межавання. Для паскарэння прац Полацкая межавая кантора прыслала яму 30 чэрвеня 1797 г. копіі ўсіх генеральных планаў, эканамічных заўваг і дзве генеральныя карты часу Генеральнага межавання. Усе матэрыялы былі звезены 20 мая ў новую сталіцу Беларускай губерні (Віцебск), куды Тамашэўскі неадкладна выклікаў 10 землямераў, разам з пазаштатнымі61.

У выніку на момант пераезду Полацкай межавой канторы ў Сімбірск увесь цяжар належных прац выпаў на долю губернскай чарцёжнай. Як сведчыць справаздача Тамашэўскага, яго падначаленыя да студзеня 1798 г. склалі карту падарожжа цара (4 экзэмпляры), паштовую карту Магілёўскай губерні, дарожную карту двух губерняў (5 штук), планы межаў 16 паветаў Беларускай губерні з апісаннямі (48 экз.) і ў маштабе генеральных павятовых планаў (72 экз.), два варыянты павятовых карт (46 штук), стр.23 планы г. Віцебска (5 шт.), Полацка, Магілёва, гідраграфічную карту губерні, алфавіты ўладанняў і яшчэ 12 дробных твораў62.

Гэты аб’ём значна павялічыла патрабаванне межавой канторы (2 лістапада 1797 г.) прыслаць ёй планы новых павятовых межаў ("боков"), копіі запраектаваных планаў штатных гарадоў з відамі фасадаў значных будынкаў, звесткі аб судаходных рэках, гандлі “и нет ли в которых уездах руд, мраморов и других минералов"63. Тамашэўскі ў чарговы раз спаслаўся на адсутнасць у штате землямераў "с искусством и знанием виды снимать" і заявіў, што ўсё патрэбнае сама кантора "может заимствовать по топографическим и камеральным описаниям, по обсервациям чинимым во время генерального межевания"64. Першы ж член канторы Л. Сакалоўскі пасароміў Тамашэўскага тым, што "ни один землемер во время межевания земель, не проникая в земные недра, никаких обсервациев, кроме видимых в натуре им древних пещер и развалин, так же показываемых владельцами о качестве земли, произрастений, лесов, водящихся зверях и птицах, а в водах о рыбах и чем упражняясь довольствуются жители, замечаний не делал, да и законом более сего находящимся при генеральном межевании делать не предписано". Аднак кантора пайшла наступай.

Звычаем адміністрацыйнага націску распарадзілася і губернскае праўленне. 3 лістапада і 8 снежня яно загадала ніжнім земскім судам забяспечыць губернскага землямера алфавітамі ўладальнікаў і населеных пунктаў з паказаннем рэвізскага насельніцтва. На час збору звестак памешчыкам забаранілі “переносить с места на место свои селения или вновь оныя заводить”. Казённая палата паспешыла прадставіць павятовыя даныя рэвізіі, якія налічвалі ў Беларускай губерні 656341 мужчынскіх і 671725 жаночых падаткавых душ65. Земскія суды ўсклалі сачыненне планаў новых вёсак на падкаморых і каморнікаў, даўшы тым двухтыднёвы і яўна невыканальны тэрмін.

Першыя алфавіты паселенняў і ўласнікаў земскія суды прыслалі ў канцы лістапада 1797 г. (Рагачоўскі - 19 лістапада, Віцебскі - 20, Сененскі — 30) - усяго на 6 паветаў66. Алфавіты ўлічвалі знішчаныя і новазаснаваныя паселішчы, а таксама дачы, пераведзеныя з павета ў павет пры ўзбуйненні Беларускай губерні. Аднак межавую кантору не задаволіла якасць атрыманага. 28 студзеня 1798 г. яна вярнула рэвізскія даныя казённай палаты з адзнакай, што ведамасці не супадаюць па колькасці душ і назве вёсак. Ад губернскіх устаноў было патрабавана выправіць звесткі адпаведна заўвагам ("ремаркам"), выкананых на падставе эканамічных заўваг Генеральнага межавання. Ва ўрадзе, нарэшце, асэнсавалі дарэмнасць папяровых зносін пры карыстанні аднымі і тымі ж межавымі даннымі землямерамі канторы, канцылярыі і губернскага праўлення.

18 лютага 1798 г. князь А.Б.Куракін "не находя нужным удвоять сочинение...Атласов через губернскіх землемеров" загадаў беларускай губернскай чарцёжнай "Атласов на губернию не сочинять"67. Губернскія землямеры меліся толькі прадставіць у межавую канцылярыю ведамасці аб пераменах у наменклатуры населеных пунктаў і ўладальнікаў пасля генеральнага межавання. Больш таго, каб паскорыць працы Тамашэўскаму 30 сакавіка 1798 г. губернскае кіраўніцтва дазволіла выканаць планы і ўлік новых вёсак "с начала сего 1798 года, а не со времени генерального межевания."68 Але гэта не выключыла звычайную валакіту пры зборы и стр. 24 перасылцы матэрыялаў паміж усімі ўцягнутымі інстанцыямі. Тады межавое кіраўніцтва стала на шлях спрашчэння іўніфікацыі распачатага ўліку. Сімбірская межавая кантора распрацавала тры пераліковыя (прыкладныя) ведамасці. У першай форме патрабавалася паказаць колькасць гарадоў, мястэчак, сёл, вёсак, цэркваў, касцёлаў, манастыроў, кірх, фабрык, заводау, млыноў і душ абодвуга полу як па штатных, так і па выведзеных за штат гарадах. У друг! фармуляр патрабавалася занесці колькасць дваран і сялян асобна мужчынскага 1 жаночага складу. Трэццяя форма патрабавала спіс паселішчаў і іх уладальнікаў.69

Земскія суды атрымалі надрукаваныя бланкі ведамасцей з патрабаваннем прыслаць запоўненыя адказы да 30 мая - 10 чэрвеня 1798 г. Адпаведныя фармуляры былі разасланы 5 мая ва ўсе магістраты, ратушы. Аднак нават пагроза "тяжкого оштрафования не возымела действия". К. Тамашэўскаму засталося разаслаць на месцы сваіх землямераў з прыкладным тлумачэннем або "Описанием сведениям к сочинению на Белорусскую губернию генеральных планов, атласа и карт". Земскія суды былі абавязаны паведаміць землямерам "кто после генерального межевания владельцом стал по купчим или по наследству и по другим между собою сделкам или кто получил на аренды по всемилостивейшему пожалованию, в дачах своих после межевания построили монастыри, кляшторы, церкви, домы, заводы, мельницы водяные или ветреные и какое они действие имеют и состоят на оброке или на вере и которыя церкви, домы, заводы, мельницы совсем уничтожились. Крестьяне состоят на оброке или на хлебопашестве (паншчыне - Я.А.), то по сколько при каждом фольварке земли на помещика запахивается и буде на оброке, то по скольку в год с души плотят. По рекам судовый ход куда именно и какими судами, также гонка лесу. В реках, речках и озерах какая ловится рыба и куда употребляется. В которых дачах состоят мосты, перевозы, казенные или партикулярные и нет ли со оных платежа. Дороги болыния и для проходу войск способныя."70 Адным словам землямеры меліся ў полі і пры садзеянні земскіх судоў сабраць звесткі для эканамічных заўваг Атласа.

К. Тамашэўскі абавязваў пасланцаў на месцы "в каждой даче добавить или делать вновь описание и против ремарок (заўваг - Я.А.) по прежнему межевой конторы требованию". Гэтымі палявымі ўдакладненнямі разам з здымкамі ліквідаваных і заснаваных вёсак землямеры займаліся ўвесь 1799 і 1800 гады71.|Практычна ж на час абсервацыі - 26 жніўня 1799 г. была зроблена толькі эканамічная заўвага на Магілёўскі павет разам з апісаннем і планам горада. А тут дадатковыя складанасці ўнесла даручэнне генерал-пракурора князя К. В. Лапухіна (ад 11 сакавіка 1799 г.) стварыць для яго яшчэ адзін Атлас губерні з генеральнай картай і тапаграфічным апісаннем. Тамашэўскаму давялося напачатку 1800 г. выклікаць у дапамогу 8 штатным землямерам 24 памочнікі і выплаціць з асабістага кармана 360 руб. на набыццё інструментаў і колеру для малявання відаў гарадоў. У пошуку сродкаў кожную гарадскую думу нават абклалі 50 руб. Казённая палата сістэматычна не асігнавала грошай на здымку Лепельскага павета, а толькі пераслала 500 руб. выданых Сенатам у той час, калі самі землямеры на працягу 1798-1800 гг. на гэтыя мэты ахвяравалі ўласных 295 руб72.

Пры такіх неспрыяльных умовах Тамашэўскі ўсёж-такі далажыў 28 красавіка 1800 г. аб завяршэнні збору належных звестак па праграме Сімбірскай межавой канторы і паведаміў, што засталося выправіць набелае планы 4 паветаў (Полацкага, Люцынскага, Беліцкага і Рагачоўскага). 18 ліпеня ён паўтарыў справаздачу аб завяршэнні палявой экспертызы і абнаўлення данных Генеральнага межавання і выслаў у тую кантору тры рады 1035 планаў (усяго 3105 штук) новазаснаваных вёсак. 7 жніўня стр. 25 ў Сімбірск былі пасланы звесткі па Рагачоўскаму і Беліцкаму, а 15 студзеня 1801 г. - па Полацкаму і Люцынскаму паветах.73 Аднак гэтым не спыняліся ні падрыхтоўчыя ні абагульняючыя працы над Атласам.

9 верасня 1801 г. Сенат пастанавіў падзяліць Беларускую губерню на Магілёўскую і Віцебскую, а Сімбірская межавая кантора зацікавілася іх межамі. У рапарце ад 26 верасня 1802 г. Тамашэўскі ўдакладаніў, што Віцебская губернія ўзнаўляецца з быўшай Полацкай і 1 межамі "в прежних своих пределах", акрамя новастворанага Лепельскага павета74. I хаця ў такім разе не існавала значных праблем з уяўленнямі павятовых прастораў і плошчаў, аднак мяжа з Мінскай губерняй была зацверджана ў натуры толькі ў кастрычніку 1803 г. адным себежскім землямерам Г. Ф. Есіповічам. План мяжы быў падпісаны ў 1805 г. без межавой кнігі, без вылічэння ўгоддзяў і дэманстрацыі сумежнасцяў75. Самыя здымкі Лепельскага павета з яго 8 мястэчкамі, 41 фальваркам, 31 сялом, 136 сельцамі, 167 засценкамі, 731 вёскай, 290 маёнткамі расцягнуліся да 1816 г76. Гэта акалічнасць значна стрымала ўсе працы.

У канцы 1803 г. Тамашэўскі адаслаў у Сімбірск "дополненные к экономическому примечанию и к описанию к картам и городовым планам" агульную ведамасць на 12 паветаў77 і там інтэнсіўна заняліся белавым або канчатковым аздабленнем генеральнай карты Беларускай губерні і прыватных (павятовых) карт, напісаннем пераліковых табліц. У азначаным складзе і без плана Лепельскага павета Атлас Беларускай губерні быў прадастаўлены Сімбірскай межавой канторай 17 красавіка 1806 г, на экспертызу межавой канцылярыі78. Тая забракавала паднесены праект Сімбірскай межавой канторы, якая ў кастрычніку завершыла межаванне тут і пераязджала межаваць Астраханскую губерню. Давялося перанесці на новае месца і валакітную справу з беларускім Атласам79. Тым не меней маюцца падставы сцвярджаць, што першы і асноўны варыянт Атласа Беларускай губерні быў выкананы ў 1806 г. Аб тым у якой ступені разыходзіліся першапачатковыя і выніковыя звесткі з карт Атласа Беларускай губерні сведчаць табліцы 1-3.

Справаздачы Сімбірскай межавой канторы гавораць аб маруднасці ў рэдагаванні канчатковага варыянта атласа. Прынамсі, 14 ліпеня 1806 г. яна паведамляла, што "По Белорусской губернии освидетельствовано белых атласов с генеральным планом и экономическим примечанием 14 уездов, 16 городовых планов и 2 частных карты, сочинено по одному уезду описание города, алфавиты дачам и владельцам, надписано на 6 частных картах на 45 копиях городовых планов описании и изъяснении знаков, выставлены номера, деланы компасы и мачтабы, обрисовано частных карт 12 уездов, по одной части атласа выправлены ремарки, написано белого экономического примечания 154 тетрадей, по 23 уездам алфавитов дачам и владельцам, описании городов в белых примечаниях и описании рекам и озерам, переписано по ремаркам с разных примечаний 8 тетрадей,., да по обеим губерниям на атласах, картах и городовых планах по всем уездам прикрыты разными красками гербы"80.

Летам 1811 г. былі завершаны 23 гарадавыя планы. Тады ж памочнікі землямераў малявалі 8-вёрставую карту Магілёўскай губерні і пачалі 4-вёрстныя карты трох паветаў з эканамічнымі заўвагамі81. Вайна 1812 г. і пераезд канторы для стр. 26 межавання Пермскай губерні ў 1821 г. верагодна перапынілі тую дапрацоўку. 3 гэтага часу ў перапісцы зацікаўленых бакоў губляецца дакладная інфармацыя аб поўным і канчатковым завяршэнні ўсяго беларускага картаграфічнага праекта.

Тым не меней 4-вёрстныя карты паветаў Беларускай губерні, кожная ў сярэднім памерам 91 на 56 см захаваліся ў добрым стане ў зборы межавой канцылярыі82(іх нагрузка адлюстравана ў табліцах 1 і 2). Там жа, у прамежак з матэрыяламі Генеральнага межавання маюцца і эканамічныя заўвагі рэдакцыі 1798-1806 гг. "Карта отдельной частн от Минской к Могилевской губернии" у маштабе 5 вёрст (1:210000) і за подпісам К.Тамашэўскага маецца ў зборы межавога дэпартамента Сената. Пад аналагічнай назвай і падобнага характару там жа захоўваецца і план зямель, далучаных да Полацкай губерні, за подпісам суражскага землямера Ф.Кірвоіна83. Аднак буйнамаштабныя планы Лепельскага павета зараз раскіданы. «Генеральный план Витебской губернии Лепельского уезда присоединенной части от Минской к Витебской губёрнии, снятия и сочинения уездными землемерами в разныя годы" у маштабе 1 вярста (1:42000) за подпісам суражскага землямера Ц.Саленіка маецца ў архіве быўшага дэпо карт84. Больш якасны варыянт знаходзіцца ў зборы межавой канцылярыі.85

Пасля вайны 1812 г. статыстычны ўлік вытворчых рэсурсаў дзяржавы сканцэнтравала міністэрства паліцыі, што не абьпплося без выкарыстання межавых матэрыялаў. 15 верасня 1814 г. міністэрства запатрабавала ў віцебскага губернатара П. І. Тармасава статыстычныя карты паветаў на падставе анкеты з трох раздзелаў ("по предмету земледелия, мануфактур и торговли"). Зместам анкета нагадвала форму эканамічных заўваг межавання, што спрыяла іх прамому запазычэнню з архіва губернскай чарцёжнай. Статыстычныя карты апынуліся ў галоўным штабе 4 корпуса ў галоўнакамандуючага генерал-фельдмаршала М. Б. Толя, які, не задаволены атрыманымі матэрыяламі, 28 сакавіка 1817 г. даручыў сваім кватэрмайстрам выправіць паштовую карту губерні і прыкласці да яе тапаграфічнае апісанне. Афіцэры максімальна спрасцілі даручэнне: яны заселі ў архіў віцебскай чарцёжнай..

Як пісаў віцебскі землямер А.Я.Мазалоўскі, "даже самой вывоз архива при нашествии неприятеля не смог столько повредить оную, сколько частые перемещения из невыгодного дома в невыгодный дом по воле квартирмейской комиссни". Амаль 1500 лепшых карт былі раскіданы па прыватных кватэрах, "лежат изветшалые, разорванные, замаранные.. по большей частью расхищаются"86. Каля 100 афіцэраў- кватэрмайстраў павялічылі гэтыя бедствы: некалькі гадоў 9 генеральных планаў межавання з каталогамі і камеральнымі апісаннямі Полацкага, Дрысенскага, Себежскага, Дьшабургскага, Рэжьвдкага, Люцынскага, Невельскага, Гарадокскага і Віцебскага паветаў, чорны план Лепельскага павета і атласныя карты выкарыстоўваліся для складання карты тэатра вайны 1812 г87. У красавіку 1817 г. паручнік 14 пяхотнай дывізіі Лавейка з забраных 5 павятовых планаў межавання не вярнуў тры з двух карт Лепельскага павета у архіў чарцёжнай была вернута толькі адна "как последннй документ"88.

А між тым у снежні 1817 г. міністэрству паліцыі спатрэбіліся звесткі аб плошчы Віцебскай губерні, колькасці ўгоддзяў пад выганамі ў паветах. У працэсе складання чарговага статыстычнага апісання віцебскае губернскае праўленне запатрабавала ў павятовых судоў спісы ўладальнікаў "во время генерального межевання планы с стр. 30 отображеннем старых и новых границ". Некаторыя суды адказалі, што патрэбнае некаму скласці, бо памешчыкі "при продаже имений подобных формальностей не соблюдают, а делают только ободницы, проводят линио и назначают границы копцами и если суду заняться относящемуся до землемера геометрическою частью чертежами таких планов", тады спыніцца ўсё судаводства89.

Скасаванне ў 1822 г. езуіцкага ордэна ўзбуйніла дзяржаўную маёмасць і ў 1823 г. уладам спатрэбілася ўявіць размеркаванне казённых маёнткаў на падставе павятовых планаў Генеральнага межавання. Але і зараз адбыліся непаразуменні. Віцебскі губернскі землямер паведаміў у 1824 г., што паколькі на спецыяльных планах і ў каталогах Генеральнага межавання паказана зямельная плошча "без наделения на души", паколькі дагэтуль не ўлічаны перамены ўгоддзяў, то ён не бярэцца даць належную ведамасць без папярэдняга "экономического снятия на планы земель н лесов". Казённая палата ў сваю чаргу паведаміла ў Сенат, што пасля Генеральнага межавання зямлю дзяржаўным сялянам не наразалі і яны карыстаюцца ўгоддзямі "не по размеру и не по чнслу душ, но по силе и возможностн каждого, сообразно чему и повннности отправляются по количеству владеемой земли"90. Пад націскам Сената губернскі землямер адаслаў 5 сакавіка 1826 г. выпіску з каталогаў Генеральнага межавання і прыслаў ведамасць душ па рэвізіі 1816 г.

Стан з зямельным улікам апынуўся такім, што вярхоўная ўлада надта спадзявалася на межавую спадчыну. 8 і 26 красавіка 1829 г. межавая канцылярыя выслухала справаздачу старшага землямера надворнага саветніка Швяцова адносна захаванасці межавых матэрыялаў па Віцебскай (дакладней - Полацкай) і Магілёўскай губернях. Рэвізор паведаміў, што прыняты ад Сімбірскай межавой канторы адзін рад павятовых карт Атласа Беларускай губерні на паветы быўшай Полацкай губерні зроблены неякаснымі фарбамі і не супадаюць у межах. Гэтак жа не сходзіліся ў межах дзве губернскія карты (маштабам у 8 і 4 вярсты). Апісанні на гарадавых планах аказваліся недастатковымі, а віды гарадоў не адпавядалі правілам перспектывы. У архіве не аказалася плана і паменшанай з яго карты на Лепельскі павет. Эканамічныя заўвагі заслужылі крытыку з-за састарэласці рэвізскіх даных і тым, што душы ў іх паказаны навогул, а не за кожным уладальнікам паасобку. Такім быў прысуд шматгадовым старанням Полацка-Сімбірскай межавой канторы.

Так узнікла ідэя чарговага абнаўлення межавых матэрыялаў. Каб скласці новыя атласы, Швяцоў слушна раіў зрабіць новыя планы межаў паветаў, гарадоў з іх гістарычнымі апісаннямі і адлюстраваннем існуючых цэркваў, казённых будынкаў, вучылішч, бальніц, фабрык, кварталаў, прафесійнага і сацыяльнага складу жыхароў (дваран, духавенства, купцоў, мяшчан, ваеннаслужачых і г.д.). У эканамічных заўвагах прадбачылася змяніць уладальнікаў і залежных ад іх прыгонных паводле сёмай рэвізіі, адзначыць факты перанаймення і ўтварэння новых населеных пунктаў. Падрабязную характарыстыку меліся атрымаць іншыя сацыяльна-вытворчыя крыніцы. У завяршэнне Шаўцоў прасіў дазволу пераўтварыць межавыя атласы "для учинения на ннх вновь пополненнй.. в черновыя" або проста знішчыць у працэсе замены новымі91. Крытыка межавых матэрыялаў на Магілёўскую губерню аказалася не такой адмоўнай. Паколькі адпаведны атлас выглядаў "в надлежащей чистоте", то рэвізор раіў падвоіць яго для забеспячэння дэпо карт і Сената92.

У цэлым картаграфічны праект прадугледжваў стварыць новыя атласы губерняў разам з прыналежнасцямі (эканамічнымі заўвагамі, алфавітамі ўласнікаў і паселішчаў, павятовымі табелямі, губернскай картай і яе тапаграфічным апісаннем) у трох экзэмплярах - для дэпо карт, у Сенат і ў архіў межавой канцылярыі. Але ж ініцыятары выбралі і традыцыйны спосаб іх стварэння. Верагодна, што па поўнай праграме стр. 31 ствараўся абноўлены варыянт на Віцебскую губерню, паколькі магілёўскаму губернскаму землямеру Л.Кладніцкаму 3 мая 1830 г. былі адасланы копіі павятовых межаў. У Віцебск жа 10 мая 1829 г. было вырашана паслаць кароткія эканамічныя заўвагі Генеральнага межавання, копіі павятовых межаў, зменшаны план Лепельскага павета з умовай "соображения с нынешннм положением и дополнением их". Абноўленыя варыянты мелася атрымаць назад "не по всем вдруг, но по мере нх нзготовлення на каждый уезд порознь"93У такім рэчышчы і праходзілі наступныя працы па стварэнню дапаможных атласаў.

Віцебскі губернскі землямер А. Я. Мазалоўскі атрымаў згаданыя матэрыялы 11 кастрычніка 1859 г. Ён адразу прапанаваў выканаць праграму шляхам звычайнага апытання губернскіх устаноў, аб чым губернскае праўленне паведаміла гараднічым і ніжнім земскім судам 12 снежня. Аказалася, што межавы архіў праўлення не прыстасаваны для розных выпраўленняў, бо "планы от временн генерального межевания были употреблены по разным предметам и выправкам в городе Витебске и браны были ежечасно в уезды при обозрении Витебской губернии по части свиты его императорского величества по квартирмейской части и в главную квартиру графа Витгентптейна во время нашествия неприятеля в 1812 году, также и по военной коммуникации, отчего весьма изорваны, попорчены, во многих местах стерты так, что вовсе не видны внутри дач, селеннй, надписей и линий граничных между дачами, от подклейки во многих местах появились бутры, линиидач внутри уездов изменили свою меру, на которых никак невозможно землемеру основываться в верности".

Таму Мазалоўскі меркаваў замест "неверного уменьшення лучше заняться копировкою внутренних дач и селений владельцев, бывших во время генерального межевания, а потом в летнее время по уездам однимивыправками о всех переменах после генерального межевания последовавшнх"94. Дзеля гэтага ён патрабаваў дакладную ведамасць уладальнікаў з улікам спосабаў змены тытула іх уласнасці пасля 1785 г. Аднак губернскія вярхі не пагадзіліся з неабходнасцю палявой экспертызы землямераў і абралі не менш бясплённы пшях для выканання. Яно звярнулася за генеральнымі планамі ў межавую канцылярыю. Міністэрства ж унутраных спраў параіла разаслаць копіі агульнай губернскай карты і паветаў у ніжнія земскія суды. Варта звярнуць увагу на гэту акалічнасць. Дрэнны стан буйнамаштабных генеральных планаў вымушаў рыхтаваць палігонаметрычную аснову для запаўнення новай нагрузкай менавіта з карт дробнага маштаба. Рабілася гэта таксама і ў мэтах паскарэння пры афармленні картаграфічнай прадукцыі. Аднак гэта загадзя і непазбежна збядняла атрыманую інфармацыю, што ў выніку вымагала наступных удакладненняў.

Нельга не здзіўляцца таму, што абнаўленне такім шляхам аказалася марным. Земскія суды, к прыкладу, скарысталі працяглую працэдуру адпісак і апраўданяяў. У гэтым сэнсе тыповым было прадстаўленне невельскага суда, якому для збору звестакпа кожнаму ўладанню і пустэчы "нужно неопределенное время, а прн йсполненнн поручення даже трудно сыскать такого владельца, который мог бы верно обьясннть о своем йменнй все подробностн"95. Межавая канцылярыя адмовілася выслаць свой экзэмпляр генеральных планаў і толькі паўтарыла папярэдні загад. Віцебскі губернскі землямер Ф.Шмідт адказаў 25 лютага 1832 г., што ў яго адсутнічаюць планы размежаваных дач і новазаснаваных вёсак, бо "размежевания произведены от давнего временн по польским правилам подкоморскими и другими вольнопрактикующими коморниками по самопроизвольным и разнообразным методам и мачтабам без соблюдения настоящих правил землемерам данных. Затем они, оставляя таковыя планы владельцам, не стр. 32 извешают о таковых зделанных разделениях местного землемера илигубернскаго с копиями тож планов и последовавших перемен. Другия владельцы, разделив между собою особо дачу, никаких планов не имеют. Некоторыя по разделении дачи по границам разрезают генерального межевання специальные планы на части «96...

Такія планы каморнікаў належала перавесці ў расійскую метрычную сістэму. Аднак лепшае выйсце Шмідт бачыў у забароне межавання каморнікамі, што азначала правядзенне межавання па рускіх правілах. Да ўсяго аўтар адзначыў, што ваенныя пасяленні выключаны з грамадзянскага ведамства і невядома ў якім маштабе патрэбны іх планы, што Суражскі, Дрысенскі і Рэжыцкі паветы намечана скасаваць.. Аднак настойлівасць ініцыятараў праекта, у тым ліку начальніка статыстычнага аддзялення МУС К. Германа, мела вынікі і Мазалоўскі выслаў копіі 12 карт паветаў прырапарце ад 26 красавіка 1833 г97.

Іншае здарылася з абнаўленнем эканамічных заўваг. Звесткі аб змене ўладанняў, уласнікаў і населеных пунктаў паводде сведчання віцебскага губернатара ад 3 мая 1854 г., земская паліцыя пасылала прама ў губернскую чарцёжную без паведамлення павятовым землямерам "в таком неясном н неопределительном виде, что не следует ли оныя отменить как излншния и не представляющия сушественной надобности»98. Тым часам, межавая канцылярыя ў чарговы раз выканала рэвізію свайго архіва і ў снежні 1843 г. зноў канстатавала, што наяўныя планы зроблены "вчерне, не по форме... подлежат переложению на новую бумагу99.

Аднак адпаведныя працы ў Віцебскай губерні працягваліся, хацятамтэйшае губернскае праўленне 4 чэрвеня 1857 г. адпісала, што стварэнне дадатковых эканамічных заўваг завершана "по случаю доставления межевой канцылярии»100.

Канцыярыя ж адрэагавала тым, што вярнула прысланыя ведамасці назад і праўленню давялося 4 верасня 1857 г. прыбегчы да застрашальнага ўздзеяння нападначаленых. Яно патрабавала ў павятовых дарожных камісій чардяжы дарог, у благачынняў — планы надзеленых зямлёю цэркваў і манастыроў, у ляснічых, упраўленняў акругаў дзяржмаёмасці, валасных праўленняў - планы нарэзкі зямель казённым і ўдзельным сялянам, у дум і гараднічых - даныя аб гарадскіх забудовах і колькасці жыхароў, у казначэйстваў, валасных і сельскіх праўленняў - звесткі аб рэвізскім насельніцтве і пасяленнях. Больш за ўсіх загружаліся павятовыя суды, якіх абавязвалі даць планы падараваных маёнткаў, данныя аб зменах у сітуацыі і назвах межаў, дач, аброкавых артыкулаў, выганаў, заводаў і г.д.101 Падначаленым месцам адвялі адзін месяц на "самыя подробныя и точныя" работы. Землямерам параілі заняць свабодны ад палявых дзеянняў час складаннем двух экзэмпляраў дапаможных эканамічных заўваг. Дзеля поспеху ў чарцёжную паслалі межавую кнігу, эканамічную заўвагу Генеральнага межавання на Віцебскі павет і 43 планы новаствораных вёсак у якасці ўзора "для руководства".

Праз месяц большасць адміністрацыйна-судовых устаноў адказалі, што патрэбных планаў і звестак не маюць. К прыкладу, ляснічыя Віцебскага павета прасілі ў землямера выпіску з межавых заўваг. Павятовыя суды ўсяляк адкручваліся ад задання спасылкамі на "обширность сведений.., нехватку времени и даже средств.., определенных знаний, опыта инауки математического вычисления и исчисленяя у становых приставов" і ... адсылалі настойлівыя дамаганні губернскага землямера. Толькі напачатку 1858 г. суражскі землямер атрымаў у дарожнай камісіі два планы р. Дзвіна і 13 дарожных карт. Лепельскі землямер меў толькі частку эканамічнай ст. 33 заўвагі павега без яго генеральнага плана. Полацкі землямер адважыўся прыслаць копію генеральнага плана павета з эканамічнай заўвагай, межавой кнігай і картай далучанай часткі102. У выніку эканамічная заўвага на Себежскі павет складалася да 1873 г. Бадай што адзін віцебскі землямер В.М.Клішэўскі выканаў заўвагу да плана Суражскага павета да 16 студзеня 1867 г103.

Прыкладна гэткім жа метамарфозам падвяргаўся збор звестак па Магілёўскай губерні. У 1832 г. толькі беліцкі землямер В. М. Гіжыцкі прыслаў у межавую канцылярыю апісанне г. Беліцы "со всеми дачами" (верагодна пад выганамі ? - Я.А.). Ён жа 26 кастрычніка 1835 г. даў карту Беліцкага павета ў маштабе 2 вярсты, 19 планаў знішчаных і новазаснаваных вёсак у маштабе 100 сажняў. Да канца 1842 г. у канцылярыю паступілі віды Копысі, Сянно, Бабінавіч, Мсціслаў’я, Чавус, Клімавіч,Чэрыкава, Быхава і Рагачова. Прычым іх маляваў сенненскі землямер Якавіцкі - адзіна "знающий это искусство"104. Астатнія прамаруджвалі з-за занятасці бягучымі справамі. Атрыманыя ў кастрычніку 1844 г. планы межаў Чэрыкаўскага, Клімавіцкага, Аршанскага, Беліцкага, Быхаўскага паветаў тая ж канцылярыя адаслала назад для выпраўлення. 15 лютага 1856 г. начальнік другога аддзялення чарцёжнай канцылярыі падпалкоўнік Фок заключыў, што абнавіць межавыя справы па Магілёўскай губерні немагчыма з-за адсутнасці планаў меж 8 паветаў (Сенненскага, Рагачоўскага, Магілёўскага, Беліцкага, Чэрыкаўскага, Клімавіцкага, Быхаўскага і Копыскага), бо няма планаў гарадоў (акрамя Беліц, Копысі і Оршы), бо няма гістарычных апісанняў гарадоў, паштовай карты губерні, плана далучаных ад Мінскай губерні зямель, дадатковых звестак на ўсе эканамічныя заўвагі, планаў вёсак. 2 красавіка 1856 г. межавая канцылярыя пастанавіла спыніць абнаўленне дакументаў Генеральнага межавання па Магілёўскай губерні "по их благонадежности к руководству". 23 чэрвеня яна вырашыла абмежавацца атрыманнем з месцаў выпраўленых планаў павятовых межаў. Аднак магілёўскі губернскі землямер толькі праз два гады паведаміў, што не здольны зрабіць гэтых бокаў без дазволу вышэйстаячага начальства. Затым пацягнуліся ўзгадненні адносна плана з апісаннем Гомеля, які трапіў у межавую канцылярыю толькі 10 лістапада 1871 г. Ведамасць аб Горках і Горыцкім павеце трапілі туды у красавіку 1873 г105.

Марнасць абнаўленцкіх прац над атласам Віцебскай губерні ў красавіку 1860 г. асэнсаваў губернскі землямер, які назваў прысланыя ў чарцёжную даныя "ни к чему не служащими и поверхностными". Ён адзначыў, што спецыяльнае межаванне губерні толькі распачата і калі ўлічыць наяўных уладальнікаў, тады праз некалькі год прыйдзецца ізноў перарабляць эканамічныя заўвагі з традыцыйнай дакукай. Ён раіў спыніць складанне новых атласаў з заўвагамі да завяршэння спецыяльнага межавання і люстрацыі дзяржмаёмасці. У лепшым выпадку меркавалася збіраць дадатковыя звесткі па кожнаму асобнаму павету, а не "разом для всей губерни"106. Безвыніковасць усяго картаграфічнага праекта ўсведамілі ў межавой канцылярыі, якая ў жніўні 1860 г. даручыла старшаму землямернаму памочніку Якаўлеву-Другому нанава ацаніць стан свайго архіва. Той выказаўся станоўча і канцылярыя 11 жніўня 1860 г. загадала "оставить без пересочинения" межавыя дакументы і Віцебскай (быўшай Полацкай) губерні, за выключэннем выпраўлення дробных хібаў107. Паколькі ж паступленне новых атласаў паветаў адкладвалася да грэчаскіх календ, то Якаўлеў-Другі змяніў і сваю ацэнку. У справаздачы ад 25 красавіка 1863 г. ён паведаміў, што ўсе дакументы Віцебскай губерні “сочинены с определительной точностню и могут служить достаточным руководством”стр.34 для бягучых даведак улад. Ён разлічваў, што прывесці іх у адпаведнасць з часам можна па меры раздзелу сялянскіх і памешчыцкіх угоддзяў108.

Між тым размежаванне апошніх завірыла ў віхуры вострай сацыяльнай бараіцьбы, да чаго дадаліся і падзелы канфіскаваных маёнткаў пасля ўдушэння паўстання 1863 г. Практычна ўвесь 1864 год быў заняты "продолжительной перепиской" і "понуждением" падначаленых устаноў з нагоды сачынення гісторыка-эканамічнага апісання губерні109. У 1865 г. стварэнне атласа імперыі было даручана генерал-лейтэнанту А. І. Мендэ, а 7 жніўня 1873 г. старшыня межавой канцылярыі канчаткова загадаў пакінуць межавую дакументацыю без пераафармлення110.

Таму канцылярыя на пасяджэнні 24 мая 1863 г. рашыла, што наяўныя ў архіве "документы сочинены во время Генерального межевания по тогдашним правилам и должны сохранить свой прежний вид"111 і на Віцебскую губерню.

Фактычна заключны акорд у гэтай эпапеі паставіў знакаміты І.Стральбіцкі. 14 лютага 1878 г. ён выслаў у віцебскі губернскі статыстычны камітэт 10-вёрстную карту імперыі і папрасіў праверыць яе на падставе матэрыялаў губернскай чарцёжнай. Ацэнку выканаў памочнік губернскага землямера Собалеў, які 31 мая паведаміў, што выправіў на карце Стральбіцкага блакітам межы Полацкага, Невельскага, Суражскага, Веліжскага, Себежскага, Дрысенскага і Рэжыцкага паветаў "согласно уменьшенных планов генерального межевання". Межы паміж Віцебскім, Гарадокскім і Веліжскім паветамі, у якія трапіў скасаваны Суражскі павет, былі папраўлены "соображаясь с дачными планами генерального межевання". Тое ж ён зрабіў і на памежжы Гарадокскага, Невельскага і Полацкага паветаў. Толькі мяжа Лепельскага павета была ўдакладнена па некалькіх розначасовых картах. У сваім заключэнні Собалеў заўважыў, што большая частка памежных населеных пунктаў на карце Стральбіцкага не сустракаецца на дакументах Генеральнага межавання111.

Такім аказаўся сумны вынік амаль што 60-гадовай спробы абнаўлення матэрыялаў генеральна абмежаваных губерняў пры тым, што яны ўвесь час карысталіся вялікім попытам. У цэлым царскаму ўраду на працягу першай паловы XIX ст. не ўдалося выканаць ні Генеральнага межавання так званых заходніх губерняў, ні абнавіць пэўныя картаграфічныя матэрыялы там, дзе такое мерапрыемства было здзейснена. Таму наяўнасць атласаў і эканамічных заўваг на ўсе беларускія губерні не можа сведчыць, што выкананы яны на аснове палявых дзеянняў па тыпу Генеральнага межавання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў у 1783-1785 гг. стр. 35

Заключэнне

Генеральнае межаванне ахапіла толькі дзве беларускія губерні - Магілёўскую і Полацкую. Па сваей арганізапмі яно выступала прымусовым мерапрыемствам дзяржавы, знешне аформленым кругавой парукай і калектыўнай адказнасцю ўсіх удзельнікаў у бясспрэчнасці палявых дзеянняў землямераў. Межаванне скасавала папярэднія правы на валоданне зямлёй, аднак гэта не выклікала незадаволенасці ўласнікаў. Правамоцнасць новай зямельна-графічнай дакументацыі гарантавалася добраахвотнай прысягай мясцовага землеўладальніцкага саслоўя. Падтрымку ўрадавай акцыі з боку мясцовых памешчыкаў забяспечыла прымяненне 10-гадовай даўнасці ўладання, якая аўтаматычна ўзаконьвала зямельныя захопы дзяржаўных зямель і перавод іх у прыватную спадчыну. Разам з тым межаванне ўкараніла на Беларусі практыку ўмоўнага трымання ўладанняў, у залежнасці ад волі манарха. Умоўнасць землеўладання залежыла ад усёй сістэмы дзяржаўных органаў у парадку апеляцыі спрэчак і скаргаў па вертыкалі адміністрацыйна-судовай будовы на канчатковы прысуд манарха. Гэта зрабіла рускае самадзяржаўе ўплывовым удзельнікам зямельных адносін, дазваляла яму актыўна ўмешвацца і рэгуляваць зямельныя спрэчкі, тасаваць склад уласніцкай карпарацыі мерамі канфіскацый, секвестру і апекі. У выніку абгрунтоўвалася легітымнасць анексіі тэрыторыі, афармляліся вярхоўныя правы ўласнасці на далучаныя землі. Таму нельга зводзіць межаванне толькі да геадэзічнага і дакументальнага замацавання правоў сапраўдных і законных землеўладальнікаў на далучаных землях за новападараванымі рускімі памешчыкамі. Нарэшце, межаванне адлічвала даўнасць правоў на зямлю з 1767 г. У выніку межавання планы фіксіравалі насаджанае рускае землеўладанне ў складзе структуры, што існавала напярэдадні далучэння ўсходнебеларускіх зямель да імперыі. У такім разе калектыўная прысяга ўладальнікаў зацвярджала царскія падараванні ў якасці слрадвечна законных, неад’емных сярод старавечных вотчын. Па-другое, такім чынам уся далучаная прастора набывала статус спаконвечных зямель Расіі і абгрунтоўвалася вялікадзяржаўная тэорыя аб вызваленчай місіі царызму. Здымкі Генеральнага межавання далі ў цэлым дакладную колькасную і прасторава-графічную карціну фактычнага землеўладання. У любым выпадку колькаснымі характарыстыкамі межавання карысталіся вельмі працяглы час у наступным. Рэльеф цікавіў землямераў пераважна ў мэтах рэканструкцыі акружных граніц у працэсе рэгулявання зямельных спрэчак дзеля звязвання выяў мясцовасці пры картаскладаннях і генералізацыі элементаў тэрыторыі. Вызначэнне зямельных плошчаў выконвалася землямерамі шляхам графічнай трыангуляцыі або простых геаметрычных і арыфметычных дзеянняў на планах. Інструментальна і больш дакладна вызначалася агульная плошча знятых зямельных масіваў. Генеральнае межаванне, такім чынам, падрыхтавала глебу для пабудовы геадэзічных сетак буйнамаштабных палявых здымак, правядзення кадастравых работ і зямельных ацэнак. Аднак укараненню кадастру перашкаджаў падушна-рэвізскі ўлік зямельнай уласнасці, г.зн. прыгоннае права. Пазбегнуць суб’ектыўна-апісальных ацэнак прадукцыйнасці і даходнасці зямлі па звестках саміх душаўладальнікаў было магчыма толькі з ліквідацыяй прыгонніцтва. Межавая кантора захавала шматвяковую, заблытаную залогавымі аперацыямі, спадчынным драбленнем, судовымі суцягамі агульнасць уладанняў і церазпалоснасць землекарыстання. Дадзены кансерватыўны бок межавання вызначаўся супраціўленнем дваран прымусоваму ўмяшальніцтву дзяржавы ў сваё манапольнае распараджэнне зямлёй. Практыка Генеральнага межавання выступала часткай дваранска- прыгонніцкага землеўладкавання. Апошняе заключалася ў вырашэнні супярэчнасці: па- першае, стварыць спрыяльныя геадэзічныя ўмовы пазямельнай залежнасці сялянства  стр. 36 ад зямельных уласнікаў, а па-другое, скасаваць церазпалоснасць сялянскіх і прыватнаўласніцкіх угоддзяў, якая служыла крыніцай пастаяннай сацыяльнай варожасці і тэхнічнай адсталасці ў земляробстве. Без уліку гэтых тэхнічных асаблівасцей межавання немагчыма зразумець прычыны працяглага кансерватызму зямельнага ладу ў эпоху прыгоннага ладу і безпаспяховасці ўрадавых рэформ. Межавыя дакументы, асабліва эканамічныя заўвагі, увасаблялі сабою модную тады навуку камералістыкі або дзяржавазнаўства, калі да вытворных сіл і ў склад прадукцыйных фактараў адносіліся і фізіка-прыродныя з’явы пэўнай мясцовасці. Безліч такіх фактараў рабіла эканоміка-геаграфічныя ці тапаграфічныя апісанні дасканалым адлюстраваннем стану пэўнай мясцовасці на адпаведны час. Карты і планы далучаліся да камеральных апісанняў у якасці нагляднага прасторавага ўяўлення. I, наадварот, тэкставыя суправаджэнні да межавых планаў і атласаў тлумачылі акалічнасці, якія не маглі быць закартаграфаваны. Падрабязнасць межавых апісанняў, такім чынам, стаіць у вытоку з’яўлення разгорнутых ваенна-статыстычных апісанняў губерняў першай паловы XIX ст.Здымкі Генеральнага межавання не абапіраліся і не стваралі надзейнай геадэзічнай базы. Патрэба ў рэгулярным абнаўленні межавой дакументацыі вымагала стварэння пастаяннай і трывалай геадэзічнай апоры для інструментальных здымак, якія б не залежалі ад зменлівасці цвёрда зафіксаваных і аднойчы агульнапрьгаятых межаў уладанняў, памылак лінейных і вуглавых вызначэнняў зямельных плошчаў, адміністрацыйна-палітычных рэарганізацый. Гэтыя недахопы кампенсавала трыангуляцыя, праведзеная напачатку XIX ст. і на абшары генеральна абмежаваных губерняў. Аднак карысці з трыганаметрычнай сеткі пажынала выключна ваеннае ведамства, а межавыя інстытуты не карысталіся ёю для ўласных буйнамаштабных здымак. Увесь межавы працэс цалкам служыў дваранскім інтарэсам і вырашаўся шляхам або спецыяльнага межавання тэрыторый, дзе праходзіла Генеральнае межаванне, або дапушчэння межавання тыпова дваранскімі судамі там, дзе яно не было праведзена. Межавыя суды заходніх губерняў Расійскай імперыі дзейнічалі з дазволу і пад неэфектыўным кантролем царызму. Творчым іх вынікам стала раскраданне дзяржаўнага зямельнага фонду і ўзбуйненне памешчыцкага землеўладання, з пункту гледжання ўрада "польскага" і прыгнятальніцкага па духу. Каб зняць з сябе адказнасць за прагрэсіруючае абеззямельванне сялян пры ўласным патуранні драпежніцтву межавых судоў, царызм скасаваў іх. Гэтым самым узнікла патрэба ў дэманстрацыі апякунства царскіх уладаў адносна сялян у выглядзе русіфікацыі землеўладкавання, шляхам паўтарэння Генеральнага межавання і абнаўлення яго матэрыялаў. Між тым нраект Генеральнага межавання Мінскай і Гродзенскай губерняў, створаных па выніках апошніх падзелаў Рэчы Паспалітай і там, дзе існавалі дазволеныя межавыя суды мясцовага дваранства, застаўся нерэалізаваным цалкам. Зямельныя ўласнікі не збіраліся вяртаць набытае за час дзейнсці і з дапамогай межавых судоў, а сам царскі ўрад не адважыўся выканаць уласнае мерапрыемства з удзелам дваранскіх выбраннікаў для чарговага зямельнага абкрадання беларускага сялянства. Неразмежаванымі заставаліся і маёнткі (дачы) Генеральнага межавання. А гэта непазбежна звужала магчымасці мэтанакіраванага ўздзеяння дзяржавы на ўзаемаадносіны паміж сялянамі і панамі, асуджала царскі ўрад на ролю пасіўнага назіральніка за зямельным гвалтам. Тым не меней увесь межавы працэс заснаваў дакументальную аснову для актыўнага ўмяшальніцтва самадзяржаўя ў структуру ўнутрымаёнткавага размеркавання зямельных угоддзяў з мэтай дэманстрацыі імкнення абмежаваць самавольства ўласнікаў і стаць арбітрам у барацьбе паміж прыгоннымі і іх гаспадарамі. Выразна гэга праявілася пры ўвядзенні інвентароў памешчыцкіх маёнткаў I 40-50-я гады XIX ст. 1 падрыхтоўкі скасавання прыгоннага права. Стр. 37 На час апошніх акцый прыпадае і актыўная спроба абнаўлення першапачатковых звестак Генеральнага межавання ў адпаведнасці са зменамі ў складзе ўдадальнікаў, уладанняў і пасяленняў. Гэтае мерапрыемства вылілася ў безпаспяховую кампанію з традыцыйнай валакітай, бюракратычнай заарганізаванасцю і дубліраваннем, абыякавасцю і фармалізмам падначаленых і прыцягнутых устаноў. Гісторыя стварэння новых атласаў сведчыць, што славуты сваёй цэнтраліявана- аўтарытарнай арганізацыяй самадзяржаўны рэжым не здоліў здзейсніць надта спланаванае мерапрыемства. Настолькі ён быў ужо хворы. Дадзенае даследванне пераконвае ў неабходнасці ўсебаковага вывучэння Генеральнага межавання ў пагубернскім разрэзе на тэрыторыі ўсёй Расійскай імперыі. Калектыўны і шматпланавы аналіз гэтага мерапрыемства павінен паглыбіць нашы веды аб эвалюцыі феадальна-прыгонніцкай сістэмы напярэдадні яе заняпаду і крызісу. Стр. 38

Табліца 1

Нагрузка карт з Атласа Беларускай губерні 1797—1806 гг. (гарады)

Горад млыноў цэркваў манастыроў хедэр лавак двароў Зямлі дзес. душ
паштовых казённых абывацельскіх Мужч. Жанч.
Магилёўская губерня
Беліца 5   1     1 5 46 4594 2095 2364
Клімавічы 8 1         4 194 2354 538 557
Копысь 4 8   4 20   8 311 2615 952 945
Магілёў 6 33 20 6 251 148 22 1816 5805 7460 7914
Мсціслаўль 6 9   2 97   9 506 2862 3042 3324
Орша 5 22   2 55 2 8 291 2499 2098 2557
Рагачоў 4 7   1 27   10 197 2668 2107 2809
Сянно 2 4   1 28   3 175 84 505 462
Быхаў Стары 5 6 1 1 64     569 81 2876 2070
Чавусы 5 7   1 75   6 437 4925 1979 1692
Чэрыкаў 5 2   1 21     408 3127 2333 1886
Бабінавічы 5 2   1 4   7 68 1075 965 870
  60 101 22 20 412 151 82 5018 32690 26950 27450
Полацкая губерня
Віцебск   34   4 325 9 15 1823 451 3130 5434
Полацк 2 20 4 7 46 4 28 1193 788 4251 3944
Гарадок 1 1   1 20   4 220 1958 817 842
Сураж 3 2   1 45 2 5 160 973 887 1069
Дрыса 3       4   3 77 249 908 942
Невель   7 3   21 4 10 442 2093 1675 1660
Веліж   9   1 69   16 839 5864 2669 2856
Себеж   4     37   5 229 1010 1037 1041
Люцын   1   1 35   5 159 762 771 1049
Рэжыца 1 1   1 31   5 89 267 1459 1456
Дынабург 2 4   2         22 1249 1379
  12 73 7 18 633 19 96 5231 14437 18853 21672
                       

Складзена па :РДАСА, ф.1356,воп.1,спр.76,81,88,94,102,109,117,137,143,152,162,2099,2105,2112,2118, 2122,2127,2132,2136,2143,2144,2149,2153,2157

Памеры карт:

Аршанскага павета - 95x57 см, Беліцкага - 97x56,5 см, Бабінавіцкага - 91x55,5 см, Быхаўскага - 90,5x56 см, Віцебскага - 103x57 см, Гарадокскага - 93x59 см, Дрысенскага - 57,5x91 см, Копыскага - 91,5x55,5 см, Клімавіцкага - 95x56,5 см, Магілёўскга - 90,5x55,5 см, Мсціслаўскага - 90,5x56 см, Полацкага - 92x56,5 см, Рагачоўскага - 90,5x56 см, Сененскага - 92x56,5 см, Суражскага - 92,5x56 см, Чавускага - 91x55,5 см, Чэрыкаўскага - 92x56 см.

«Геометрическая генеральная карта Могилевской губернии » з гэтага збору мае памер 89.5х123 см. Адна «Геометрическая карта Витебской губернии »--110.5х89.5 см. а другая—190х230 см.

Табліца 2 частка 1-я

Нагрузка карт з Атласа Беларускай губерні 1797—1806 гг. (паветы)

Павет сёл сялец пагостаў слабод вёсак пустэч фальваркаў вінакурань млыноў
Магілёўская губерня
Беліцкі 33 40   5 126 22 6 5 110
Клімавіцкі 37 75   1 275 36 4 25 96
Копыскі 40 44 2   297 34 13 53 96
Магілёўскі 28 70 6 1 192 80 16 66 121
Мсціслаўскі 40 172     288 113 3 10 72
Аршанскі 30 640     437 27 13 25 79
Рагачоўскі 45 59   2 183 34 11 39 242
Сененскі 31 92 3   665 42 16 2 74
Быхаўскі 30 29 4 2 127 126 7 36 97
Чавускі 26 36     247 92 10 26 117
Чэрыкаўскі 36 137 1 2 237 88 5 20 124
Бабінавіцкі 17 67     825 4   21 61
  393 895 16 13 3899 698 104 328 1290
Полацкая губерня
Віцебскі 8 169 8 10 812 41   11 38
Полацкі 18 212 8 1 1294 25 17 31 54
Гарадоцкі 8 40 4   1216 6 9 31 27
Суражскі 14 85 2   967 13   4 51
Дрысенскі 14 84 1 2 1099 27 20 3 43
Невельскі 22 220 12   1861 102 13 15 27
Веліжскі 13 46 6   944 16 5 5 25
Себежскі 17 136 5   1305 61 7 5 28
Люцынскі 11 82 1 1 1466 34     24
Рэжыцкі 12 32 2 1 1300 22 31 8 17
Дынабургскі 15 83     1431 1 17 6 29
  152 1189 49 15 13695 348 369 119 363
                   

Табліца 2 частка 2-я

Павет Двароў Душ па 5-й рэвізіі
  панскіх сялянскіх У паветах Усяго з гарадамі
  Мужч. Жанч. Мужч. Жанч.
Магілёўская губерня
Беліцкі 378 8244 29924 29503 32019 31867
Клімавіцкі 127 7754 24630 25682 25168 26239
Копыскі 84 6856 23833 23666 24835 24611
Магілёўскі 821 6443 22070 22609 29530 30523
Мсціслаўскі 450 6976 22951 23813 25993 27137
Аршанскі 145 8227 26700 26571 28798 29128
Рагачоўскі 1126 7316 24856 25130 26963 27939
Сененскі 118 6170 20509 21689 21014 22151
Быхаўскі 159 6527 23329 23421 26205 25491
Чавускі 57 7322 25542 24815 27521 26507
Чэрыкаўскі 462 7079 23931 25018 26264 26904
Бабінавіцкі 439 7066 25320 26049 26285 26919
  4498 85980 293645 297966 320595 325416
Полацкая губерня
Віцебскі 166 3893 16867 17275 21997 22709
Полацкі 315 6094 25375 25398 29626 29342
Гарадоцкі 46 5001 20467 20613 21284 21455
Суражскі 142 5430 21727 22190 22614 23529
Дрысенскі 128 6471 23559 23231 24467 24173
Невельскі 264 7930 29588 29847 31263 31507
Веліжскі 58 5410 25466 24899 28135 27755
Себежскі 158 6993 29538 28296 29560 28327
Люцынскі 91 6129 26692 24878 27463 25927
Рэжыцкі 77 6984 28814 27471 30273 28927
Дынабургскі 119 6585 26179 26072 27428 27451
  1309 66920 274272 270170 294110 291832
             

Крыніцы паказаны ў табл. 1. Для параўнання: “Геометрическая карта Белорусской губернии, существующей из прежде бывших Полоцкой и Могилевской губерний в 24 уездах, а ныне разделенной вновь на 16 уездов с кратким означением подробного описания. Сочинена в Полоцкой  межевой конторе 1797 года,” прыводзіць 528 сёл, 1871 сялец, 80 пагостаў, 18 слабод, 17988 вёсак, 1151 пустэч, 1383 млыноў,14 манастыроў, 722 цэркваў, 72 кляштары, 53 касцёлы, 84 хедэр, 128 заводаў—усе ў паветах. Карта знаходзіцца : РДВГА, ф. ВПА, спр. 20008.

Табліца 3

Насельніцтва Беларускай губерні па стану на 1 верасня 1801 г.

Горад Душ мужч.
купцоў мяшчан сялян усяго
хрысціян яўрэяў хрысціян яўрэяў
Віцебск 354 46 3247 1246 44740 49633
Полацк 349 44 1859 1978 44529 48759
Гарадок 47 13 287 434 43789 44570
Веліж 118 8 2020 381 35132 37659
Невель 72 7 1005 495 36614 38193
Себеж 43 10 512 398 42254 43217
Люцын 31 17 348 565 44958 45919
Дынабург 86 25 296 724 44635 45765
Сянно       1612 51541 53153
Орша 4 30 505 1522 44740 46801
Магілёў 112 68 2821 3607 42165 48773
Чавусы 6 34 732 1157 38515 40444
Мсціслаўль 19 54 880 1961 41550 44464
Чэрыкаў 12 10 675 1578 41688 43963
Рагачоў 6 40 352 1179 45550 47127
Беліца 55 46 889 842 44880 46712
У заштатных гарадах
Дрыса 13 3 177 695   888
Рэжыца 29 3 180 533   745
Сураж 4 4 421 408   837
Клімавічы   15 419 93   527
Копысь   97 585 341   1023
Быхаў       1244   1244
Бабінавічы 3 56 87 938   1084
З паветамі 1363 630 18297 23931 687280 731501

Складзена па: НГА РБ, ф. 3219, воп. 1, спр. 712, л. 147-148

Згодна генеральнай карце Беларускай губерні 1797 г. (таб. 2) у 16 гарадах лічылася 2656 купцоў, 28824 мяшчан, 1921 рабочых, 333 разгачынцаў—усяго 33886 мужч. у 7585 дварах.

1. Анішчанка Я. К. Генеральнае межаванне на Беларусі. Мн..1996

2.Сярод іх: валокі, шнуры, пуды, пуры, асьмухі, гакі, талеры, пляцы, сохі, службы, чвэрці. Падрабязней гл.: Анішчанка Я.К. Камеральнае апісанне - крыніца па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Ўсходняй Беларусі (1772-1774 гг.)// Весці АН БССР.Сер. грамад. навук. 1988. № З.С.75

3. Шулейкин И. Д. История земельных отношений и землеустройства. М.-Л. 1933. Ч. 1. С. 207-208

4. Падрабязней пра арганізацыю Магілёўска-Полацкай межавой канторы гл.: Анішчанка Я. К. Генеральнае межаванне на Беларусі. Мн,1996.С.23-26,30,35-36,136-І39

5. РДГА, ф. 1399, спр. 5

6. РДАСА.ф. 1294,воп.6,спр.49,арк. 1, 28

7.Там жа, арк.28 адв.-30,394,396,40б

8.Там жа,спр. 1209,арк. 1-2

9.НГА РБ,ф.1437,спр. 1462,арк. 19,134

10. Витебская старина. Витебск, 1883.Т.I.С.435

11.НГАРБ.ф. 1437,спр. 1473,арк 419 стр. 9

12. Там жа,арк. 137-138

13. НГА РБ.спр.1466.арк. 1-ЗІ

14. Там жа,ф.1416,воп.4,спр.1356.арк.1-2,ф. 1437,спр. 1614,арк.4-57

15. НГА РБ,ф.1437,спр.10453,ф.1430,спр.1770,2156,2531,2876,2095

16. Там жа,спр.2261,2342,50792,50895,51432, ф.!437,спр.2250,арк.1-3

17. Там жа,ф.1437,спр.2843,арк.219,435

18. ЖМУС. СпБ., 1837.Ч.25.№ 9

19. НГА РБ, ф.1437,спр. 2336, арк,3-4

20. Там жа. спр. 2635, 2677, 2850, 2843, ф.2217, спр. 13, 42, ф.2514, cnp.2091

21. Там жа, ф.2001, спр.695. арк. 12, 73, 75, 96

22.НГА РБ, ф. 1437, спр.3095, арк.3 адв.

23.Зарубин Н.П. О государственном межевании в Витебской губернии// Витебские губернские ведомости. 1874. № 38.С.266-273

24. НГА РБ, ф.1437, спр.3551, арк.21

25.Там жа, спр.4184, арк.92 адв.,спр.3707, арк. 17

26.Там жа, спр.4183, арк. 1-117,cпр.4246,арк. 1 -24

27.Там жа,ф.1437, спр.4508, арк. 108,спр.4246

28.Там жа, спр.4643, арк- 181-182.спр.4701 ,арк.327-333

29. «Местность генерально размежеванная"// Списки населенных мест Могилевской губернии. 1910.С.У11

30.Падрабязней аб праекце гл.: Анішчанка Я.К. Сеймавы праект 1788 г. і яго рэалізацыя царызмам// Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1991. № 5.С.58-59

31.Исторический очерк деятельности корпуса военных топографов 1822-1872.СпБ. 1883.т.1. с. 145-146; Н П. История русского Генерального штаба.СпБ. 1883-Т. 1 .145-146

32.ДГА Літвы, ф.526,воп. 1 ,спр.25,арк.5 - 5., 15

33.Анішчанка Я.К Праект Генеральнага межавання заходніх губерняў Расійскай імперыі// Весці АНБ.Сер гуман. навук. 1997.№ 3; НГА РБ,ф.3219,спр.2011,арк.ЗЗ

34. Анішчанка Я.К. Сеймавы праект 1788 г.....С.64

35.РГАДА.ф. 1295.воп 1,спр.4410,арк.8-20 адв.,25 адв.,27

36.Там жа,арк.54-237 

37.Там жа,ф. 1295. воп. 1 ,спр.4410,арк.20,141 -227

38.РГАДА, ф. 1295, воп. 1, спр. 4410, л. 224 адв., 225

39.Там жа, ф. 1295, воп. 1, спр. 11512, л. 91, воп. 8, спр. 7746, л. 2

40.РДВГА, ф. 38, воп. 1, спр. 45, л. 10 адв.

41.там жа, л. 26

42.там жа, л. 27 адв.

43.там жа, л. 61

44.там жа, л. 161

45.там жа, спр. 109, л. 4 адв.

46.там жа, л. 23 адв.

47.там жа, л. 25

48.там жа, л. 37 адв.

49.там жа, л. 75

50. Дабранскі С.Ф. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве// Спадчына. 1997.№ З.С.42,44

51. РДВГА,ф.38,воп. 1 ,спр. 109,арк. 169

52. Там жа,ф.38,спр.45,арк.255

53. Kosinski W. Historia triangulacji w Polscc// Przegad Geodeziny. 1959.t/l 5(31).№ 1 .C.30

54. Воларович П. Работы по картографии России. СпБ,1909.С.22; Первощиков Д.М. Геодезические и топо­графические работы в России//Магазин землевладения и путешествий. Географический сборник. М.1854.Т.З.С.43-56 (Ф.Шуберт заснаваў свае здымкі на 192 першакласных, 208 - другакласных і 709 трокласиых трохкутніках). Максимов Ф.О. Обзор тригонометрических работ в России// Записки РГО.СпБ. 1851 ,Киев.5.С. 164-184

55. Исторический очерк деятельности Корпуса военных топографов. 1822- 1872 СпБ.5 872 С 70,106,157,162,168,185; Сборник историко-статистических материалов по Виленской губ.Вильна 1863 Ч.1.С.58-64

56. Колоколов П. Описание составления специальной карты Западной России генерал-лейтенанта Шуберта//Журнал министерства народного просвещения.СпБ.1840.Ч 27 С 153 (Працы над ваенна-тапаграфічнай картай былі распачаты ў 1845 г. і расцягнуліся да пачатку XX ст.)

57. ДГА Рэсп. Летува,ф.394,воп.8,спр.2648,арк.34-35

58. Тамжа,ф.378.1835 г.,спр.1637,арк.11. Падрабязней аб стварэнні і якасці зямельнай статыстыкі першай паловы XIX ст. гл.: Анішчанка Я.К. Эвалюцыя структуры памешчыцкага землеўладання і сялянскай землезабяспечанасці на Ўсходзе Беларусі ў канцы ХУ1111 сярэдзіне XIX ст.// Весці АН БССР. Сер.грамад. навук.1991.>і» t.C.73-76; Ён жа; Люстрацыя дзяржаўных уладанняў Мінскай губерні пры Паўле І//Весці АНБ.Сер.гуман.навук.1995. № 2.С.41-45; Ён жа.Заканадаўства аб арэндзе дзяржаўнай маёмасці ў Беларусі ў першай чвэрці XIX ст.// Весці АНБ.Сер.гуман.навук.1994.№ 3.C.63-71 і інш.

59. НГАБ, Ф.1437,во«1.1 ,спр. 1357,арк.43-44,спр. 1384,арк. 154,спр. 1352,арк.268,спр. 119.арк.3. Праграму апісання прыводзяць: Милов Л.К. Из истории создания экономических примечаний конца ХУІ1І - начала Х1Х в. //ПИ.М 1962.Т. 10.С. 107,132-133 і Постников А.В. Из истории русской картографии конца ХУ111 в.//Геодезия и картография. 1975. № 4.С.70-71

60. НГАБ, Ф. 1437,спр.1384,арк.42,спр.13б9,арк. 16 (Д.П.Сушчэўскі, Р.Л.Падалінскі, М.С.Ерамееў, Я.Вамелкін. Гэты штат трымаўся да пачатку 1801 г. Нават у 1810 г. у чарцёжнай мелася толькі 2 астралябіі і дзсяцісажнёвы мерчы ланцуг, якія ад рэгулярнага скарыстання аказаліся нягоднымі. На іх рамонт землямеры трацілі свай мізэрнае жалаванне: НГА РБ,ф 1416,воп.4.спр.402,арк.2-3,спр.3683)

61. НГАБ, Ф.1437,спр. 1352,арк.5.9,17,23,27,спр. 1384,арк.154,ф.3219,спр.117,арк.З адв.,117(Межавыя матэрыялы Тамашэўскаму выдалі 7 кастрычніка 1797 г.)

62. НГА РБ,ф.3219,спр.750,арк.1-2

63. Там жа.спр. 119,арк.7,10,ф.1437,спр.1357,арк.46,спр.1352,арк.50

64.Там жа,ф.3219,спр.119,арк.14,48 адв.

65.Там жа.арк.16-20,спр.65,арк.1-84,спр.685,арк77-77 адв. (Па звестках той жа палаты ад 9 снежня 1798 г. у гарадах губерні лічылася 35164 мужчын і 35622 жанчын, а ў паветах - 621981 мужчыні 622471 жанчын)

66. Там жа,ф. 3219,спр.55,арк. 1 -208,спр.626,арк. 11 -42,cnp.751 ,арк. 101 ,спр. 1372,арк. 10-62

67.Там же,ф. 1430,спр.53927,арк. 1 ,ф. 1437,спр. 1372,арк. 10.спр. 1357,арк.521 ,ф.3219,спр.751 ,арк.72,133

68.Там жа,ф.3219,спр.119,арк.133,ф2584,спр.97,арк.1-16

69.НГА РБ,ф.2584,спр.97,арк. 1-16. Разгорнутую ацэнку тых форм даў Л.В.Мілоў у артыкуле “К истории создания экономических примечаний”.С.115-118

70.Там жа,ф. 1437,спр. 1356,арк. 110

71.там жа, ф. 1437, спр. 1357, л. 72, 152-280, спр. 1376, л. 150, ф. 3219, спр. 751, л. 293

72.там жа, ф. 1437, спр. 1352, л. 54, 59, 79 адв.

73.НГАБ, ф. 3219, воп. 1, спр. 751, л. 241, 245, 272, 277-278, ф. 1416, воп. 4, спр. 5, л. 170-171

74.Там жа,ф. 1416,воп.4;спр.5,арк. 1,12

75.Там жа,ф. 1437,cnp. 1369,арк. 176-179,210

76.Падрабязней гл: Анішчанка Я.К. Здымкі Лепельскага павета 1802-1817 гг. // Гісторыя і археалогія Полацка і полацкай зямлі. Тэзісы дакладаў I навуковай канферэнцыі. Полацк, 1992.С.4-5

77.НГА РБ,ф. 1416,воп.4,спр.5,арк. 160,164 адв.

78. Там жа,ф.1437,спр.1425,арк.70 (Маецца рапарт і за 8 мая 1806 г.)

79.РДГА, ф. 1350, воп. 56, спр. 182, л. 1, 153

80.там жа, спр. 139, л. 48 адв.

81.там жа, спр. 182, л. 175-176

82.Месцазнаходжанне іх паказана ў табліцы 1

83. РДГА,ф.1399,спр.93,94

84.РДВГА,ф.ВУА, № 25700

85.РДАСА.ф. 1356,спр.92

86.НГА РБ,ф. 1437,спр. 1112,арк.83-83 адв

87.Там жа,спр. 1486,арк. 144,спр. 1495,арк. 160,спр. 1491 ,арк.51 ,ф. 1416,воп.4;спр.5,арк.222; Щукин П.И. Бумаги относящиеся до Отечественной войны 1812 года. М.,1899.4.4.0.151,153

88.НГА РБ,ф.1437,спр.1506,арк.32,69,спр.1512,арк.69

89.НГА РБ,спр.1517,арк.5-6,спр. 1494,арк.4,49,51

90.Там жа,ф. 1257,спр. 1576,арк. 1,4,спр. 1614,арк. 1 адв.

91.Там жа,ф. 1416,воп.5,спр. 1677,арк. 1 -7 адв.

92.НГА РБ,ф. 1430,спр. 1829,арк. 1,5,РДАСА,ф. 1319,воп.З,спр.,102,арк. 1,

93.РДАС.Аф. 1300воп.4,спр.745,арк. I -2,5

94.НГА РБ,ф.1416,воп.4,спр. 1677,арк. 19адв.,РДАСА,ф. 1330,воп.4.спр.745,арк.24,НГА РБ,ф.1437,спр. 1627,арк.21 адв.-22

95.НГА РБ,ф.1416,спр.1677,арк.24-24 адв. (Рапарт 5 лютага 1830 г.)

96.НГА РБ,арк.61-62 адв.,ф.1430,спр.1829,арк.15 адв.

97. Там жа,ф. 1430,спр.2020,арк.21

98.Там жа,ф.1437,спр.2864,арк.2,4,5

99.РДВГА,ф.ВУА,спр .690,арк.25 адв.,41 адв.

100.РДАС А,ф. 1300,воп.4,спр.745,арк. 73

101.НГА РБ,ф.1437,спр. 1627,арк.4 адв.,5,19.25-56

102.НГА РБ,ф. 1437,спр. 1627,арк.3-84,85-86,спр.2999,арк. 1,17,26,31

103.Там жа, спр.3009,арк 51,270,ф.2642,спр.267,арк.З,іЗ

104.РДАСА,ф. 1319,воп.З,спр. 102,арк.38,41,48

105.Там жа,ф.1319,воп.3,спр.і02,арк.161,179,183,235 адв.-244

106.НГА РБ,ф.1437,спр.1627,арк.135-136,спр.3392,арк.11-13

107.Там жа,ф.1437,спр.3009,арк.244-245

108.РДАСА,ф. 1300,воп.4,спр.745,арк. 107-108;НГА РБ,ф. 1437,спр. 1627

109.НГА РБ,ф.1437,спр.3392,арк.14 аде.

110.Там жа, спр.3392,арк.34-35,спр.3391,арк.2-19,спр.ЗЗ 14,арк.51-80 1 РДАСА,ф.1300,воп.4,спр.745,арк.35,155,НГА РБ,ф.1437,спр.3392

111.НГА РБ,ф.2502,спр.196,арк.8-9 адв.