ГЕНЕРАЛЬНАЕ МЕЖАВАННЕ НА БЕЛАРУСІ

 

Упершыню на постсавацкай прасторы даследуюцца арганізацыя і правядзенне Генеральнага межавання Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў, даецца ўсебаковы аналіз яго статыстычных і картаграфічных матэрыялаў.

 

           

АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ

Я. К.Анішчанка

ГЕНЕРАЛЬНАЕ МЕЖАВАННЕ НА БЕЛАРУСІ

Пад рэдакцыяй кандыдата гістарычных навук Л. P. Кaзлова

МІНСК

БЕЛАРУСКАЯ

НАВУКА”

ББК 63.3(4Беи) А67

УДК 947.6+349.4(476)(091)

Рэцэнзентыдоктар гістарычных навук А. П. Ігнаценка, кандыдаты гістарычных навук П. К. Башко, У. А. Сосна

Упершыню на постсавацкай прасторы даследуюцца арганізацыя і правядзенне Генеральнага межавання Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў, даецца ўсебаковы аналіз яго статыстычных і картаграфічных матэрыялаў.

А 9470600000-007

М316(03)-96

ISBN 985-08-0016-Х

(о)Я. К. Анішчанка, 1996

УСТУП

Тапаграфічная і колькасная характарыстыка мясцовасці шляхам апісання, вымярэння і картаграфавання зямельных плошчаў і ўгоддзяў з улікам адміністрацыйнага падзелу, колькасці і складу населеных пунктаў, падуладных падаткаплацельшчыкаў і апрацаванай зямлі, якая падлягала абкладанню, мае глыбокія гістарычныя карані.

У сукупнасці гэтыя дзеянні называліся межаваннямі. Як сістэма агульнадзяржаўных мерапрыемстваў па арганізацыі землеўпарадкавання і дакументальнаму афармленню землеўладання ваеннаслужачых на велікарускай тэрыторыі межаванні здзяйсняліся ў рамках так званых пісцовых апісанняў адначасова з рэвізіяй правоў на зямлю. 3 самага пачатку межаванні цесна злучаліся з дзяржаўным рэгуляваннем саслоўнай барацьбы за зямлю.

Асабліва інтэнсіўны характар урадавая дзейнасць па зямельнаму ўліку набывае ў сярэдзіне XVIII ст., калі ў выніку зліцця вотчыны і памесця ў поўную спадчынную ўласнасць дваранскага саслоўя ўзнікла неабходнасць у заканадаўчым і дакументальным замацаванні манаполіі памешчыкаў на зямлю. Усе спробы Генеральнага межавання ў першай палове XVIII ст. у згаданым напрамку сустракалі процідзеянне дваран, якія выступалі супраць праверкі ў працэсе межавання правоў на валоданне зямлёй, асабліва захопленай у дзяржавы.

Паспяховым аказалася межаванне, распачатае ў 1765 г. ад- міністрацыяй Кацярыны II. Прыблізна да сярэдзіны XIX ст. яно ахапіла 35 губерняў імперыі на плошчы больш за 300 млн дзес. Поспех мерапрыемства абумовіла адмена дакументальнай рэвізіі правамоцтва валодання зямлёй. Афіцыяльна Генеральным межаваннем як часткай палітыкі асветнага абсалютызму ставіліся мэты па забеспячэнню агульнаграмадзянскага спакою і ўмацаванню ўнутрысаслоўнага адзінства пануючага саслоўя дваранпраз урэгуляванне пагранічных канфліктаў, размежаванне прыватнаўласніцкіх і дзяржаўных зямель.

Інтарэсы ўладальнікаў задавальняліся праз замацаванне на месцы граніц фактычнага землеўладання па адводах саміх уласнікаў, што азначала адкрытае ўзаконенне дзяржавай агромністых зямельных захопаў дваранствам або проста падараванне апошняму нелегальна прысвоеных (“примерных”) зямель казённага сялянства. Межаванне праводзілася і з тым разлікам, каб у ходзе і на падставе яго дакументаў выключыць з пануючага саслоўя тыя праслойкі землеўладальнікаў, якія фармальна-юрыдычна прэтэндавалі на прыналежнасць да дваран. Генеральнае межаванне ў цэлым садзейнічала фарміраванню і ўмацаванню манаполіі памешчыцкага землеўладання, афармленню саслоўнага характару землеўпарадкавання, эфектыўнаму вырашэнню шэрагу ваенна-фіскальных мерапрыемстваў царызму. Да 1917 г. вынікі межавання служылі дакументальнай асновай грамадска-прававых адносін у зямельным пытанні.

Да ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі (1772) рэгулярных і агульнадзяржаўных здымак і вымярэнняў зямель тут не праводзілася. Улік феадальных уладанняў выконваўся ў форме тарыфаў падымнага, або падворнага, падаткаабкладання, дзе асноўнымі аб’ектамі рэгістрацыі былі толькі маёнткі, уладальнікі і колькасць вясковых двароў. Больш або менш пастаянны зямельны ўлік апрацаваных угоддзяў вёўся толькі ў рамках люстрацый дзяржаўных і асобных феадальных уладанняў у выглядзе інвентароў маёнткаў.

Дрэнная захаванасць, адсутнасць адзінства пры фіксацыі адзінак абкладання, разнастайнасць саміх абкладных адзінак і многія іншыя асаблівасці згаданых крыніц значна перашкаджаюць устанаўленню аб’ектыўнай карціны сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі познафеадальнага перыяду. Таму надзённай застаецца задача пашырэння ў навуковым карыстанні новых масавых гістарычных крыніц з папярэднім крыніцазнаўчым аналізам іх даных і ўдасканаленнем методыкі здабывання інфармацыі.

Аўтар ставіць мэтай працы паказаць уплыў крыніц і вынікаў зямельнага ўліку, гаспадарча-геаграфічнага апісання і картаграфавання ў рамках Генеральнага межавання на магчымасці вывучэння гісторыі Беларусі познафеадальнага часу ў сацыяльна-эканамічных адносінах. Ён мяркуе ўпершыню вызначыць месца і ролю дадзенагамежавання ў палітыцы царызму на далучанай тэрыторыі. Аналіз самога межавання неаддзельны ад крыніцазнаўчага вывучэннямежавых матэрыялаў, іх рэдакцый і годнасці даных.

Асноўныя працы пагісторыі Генеральнага межавання напісаны да 1917 г.і датычаццапераважна расійскіх губерняў. Паколькі межавыя крыніцы ствараліся выключна для даведак царскай адміністрацыі, то яны практычна былі зачынены для навуковых доследаў. Невыпадкова, што найбольш значныя працы створаны чыноўнікамі межавога ведамства і юрыстамі ў мэтах кадыфікацыі спецыяльнага заканадаўства1. Гэтыя творы вылучае скрупулёзнае каменціраванне правілаў і норм межавання.

У літаратуры межаванне доўгі час разглядалася ў якасці тэхнічнага мерапрыемства па размеркаванню казённых і прыватнаўласніцкіх зямель. Рабілася гэта з мэтай выставіць дзяржаву ў ролі агульнаграмадскага міратворцы ў зямельна-саслоўнай барацьбе, здольнага засцерагчы сялян ад самавольства ўладальнікаў. Таму Генеральнае межаванне ўспрымалася скрозь прызму ахавальна-апякунскай палітыкі царызму і яго магчымасці прытупіць вастрыню зямельнай барацьбы праз узмацненне адміністрацыйнага ўмяшальніцтва ў рэгуляванне зямельных адносін. 3 гэтага пункту гледжання большасць аўтараў аб’ядноўвала апалагетычная ацэнка межавання.

Поспех Генеральнага межавання тлумачыўся імі ў асноўным уступкай кацярынінскім урадам незадакументаваных памешчыцкіх зямельных захопаў у абмен на ўзаемавыгадны (“полюбовный”) падзел межаў у інтарэсах агульнасаслоўнага адзінства дваранства і бесперашкоднага правядзення ўсяго мерапрыемства. Аднак такое тлумачэнне нельга безапеляцыйна распаўсюдзіць на рэгіянальную спецыфіку межавання. У дакастрычніцкай гістарыяграфіі была звернута ўвага і на шырокія магчымасці эканамічных звестак межавання, прапанаваны асноўныя напрамкі іх выкарыстання, прычым на прыкладзе эканамічных заўваг па Полацкай губерні2. Межавыя даныя выпадкова прымяняліся ўгістарычна-геаграфічных апісаннях гарадоў і мясцовасці імперыі3

У савецкай гістарычнай літаратуры Генеральнае межаванне закраналася пры вызначэнні прычын кансерватызму памешчыцкага землеўладання і жывучасці прыгонніцкіх перажыткаў у зямельным ладзе парэформеннай эпохі. У гэтым плане найбольш дасканалую характарыстыку межаванню даў і. Д. Шулейкін4, на даследаванне якога шмат у чым абапіраецца аўтар дадзенай манаграфіі. Савецкімі гісторыкамі межаванне ставіцца ў шэраг праяў барацьбы памешчыцкага саслоўя за ўстанаўленне манаполіі на зямлю пры актыўнай падтрымцы дзяржавы5. М. М. Шульгін адным з першых паказаў межаванне як маштабнае мерапрыемства па падрыхтоўцы планавага забеспячэння ўрадавай рэгламентацыі зямельных узаемаадносін паміж памешчыкамі і сялянамі ў працэсе спецыяльнага (за кошт памешчыкаў—А.Я) межавання першай паловы XIX ст., а затым і пры падрыхтоўцы скасавання прыгоннага права6. Але наибольшая ўвага надавалася эканамічным заўвагам межавання пры аналізе разнастайных праяў разлажэння і крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання ў цэнтральных губернях Расіі.

Інфармацыйныя магчымасці заўваг межавання найбольш змястоўна ахарактарызаваў Л. У. Мілоў7. Даследчык дасканала разгледзеў паходжанне і склад розных варыянтаў і рэдакцый заўваг. Прааналізаваныя ім фармуляры і змест Поўных і Кароткіх эканамічных заўваг тыповыя і для беларускіх матэрыялаў.Таму аўтар дадзенай працы не лічыцьнеабходным паўтараць дасягнуты Л. У. Міловым узровень характарыстыкі згаданых крыніц, а абмяжоўваецца разглядам іх колькасных вынікаў.

У беларускай гістарыяграфіі Генеральнае межаванненезаслужана абыходзілася ўвагай, з-за чаго межавыя матэрыялывыкарыстоўваліся бессістэмна, ілюстрацыйна, хранапагічна недакладна8. Аўтар дадзенай працы практычна ўпершыню зрабіў спробу сістэмнага выкарыстання межавой статыстыкі для асвятлення дынамікі відавой і маёмаснай структуры феадальнага землеўладання, забяспечанасці сялян зямлёй, форм і норм зямельнай рэнты ў Беларусі на рубяжы XVIII - XIX стст. Ім жа распачата крыніцазнаўчая апрацоўка картаграфічных помнікаў межавання9. У прапанаванай працы больш разгорнута разглядаюцца пытанні арганізацыі і выканання межавання, значэння яго дакументаў.

3-за сваёй спецыфікі картафафічныя вынікі межавання ўжо сталі аб’ектам манаграфічнага аналізу. Пры гэтым найбольшраспрацаваны пытанні, звязаныя са знешняй характарыстыкай згаданых крыніц, іх складам, методыкай стварэння і генералізацыі сацыяльна-эканамічнайінфармацыі10. Абапіраючыся на вопыт спецыялістаў, аўтар імкнуўся ўнесці шэраг удакладненняў у разумение паходжання картаграфічных матэрыялаў Генеральнага межавання на прыкладзе беларускіх губерняў, іх самастойнай каштоўнасці як гістарычных помнікаў.

У цэлым кароткі агляд гістарыяграфіі дазваляе сцвярджаць, што аналіз прынцыповых бакоў гісторыі Беларусі і палітыкі царызму на далучанай тэрыторыі пасля 1772 г. немагчымы без спецыяльнага і ўсебаковага вывучэння Генеральнага межавання, яго матэрыялаў. Таму дадзеная праца прэтэндуе стаць першай спробай манаграфічнага даследавання менавіта самога мерапрыемства разам з крыніцазнаўчай апрацоўкай і прымяненнем яго даных.

У даследаванні апрацаваны даныя па Магілёўскай і Полацкай губернях (намесніцтвах) у сучасных адміністрацыйных межах. Аднак для параўнання неабходных даных па ўсяму дарэформеннаму перыяду ў адпаведных табліцах падаюцца агульныя лічбы і па небеларускай частцы Полацкага намесніцтва.

ЗМЕСТ

Уступ 3

Раздзел 1

Месца Генеральнага межавання ў палітыцы царызму на Беларусі ў апошняй чвэрці XVIII ст.

  1. Перадумовы і заканадаўства 9

2. Арганізацыя і жыццядзейнасць межавой кантор 22

Раздзел 2

1. Землеўладкаванне спрэчных адводаў 40

Раздзел 3Дакументальныя вынікі

1. Картаграфічныя вынікі межавання 63

2. Апісальна-статыстычныя дакументы 89

Раздзел 4

Землеўладанне, землекарыстанне і феадальная рэнта паводле эканамічных заўваг межавання

1.Структура фактычнага землеўладання і землезабеспячэння сялянства ... . 107

2.Феадальная рэнта 121

Заключэнне 132

Дадатак..... ......... 135

Анішчанка Я. К.

А67

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца змест, здзяйсненне і дакументальныя вынікі Генеральнага межавання ўсходнебеларускіх зямель. Раскрываецца практыка дзяржаўнага рэгулявання землеўпарадкавання і зямельных адносін, картаграфавання і апісання тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст.

Разлічана на гісторыкаў, эканамістаў, картографаў, краязнаўцаў.

А9470600000-007дадат. _ 96

ББК 63.3(4 Беи)

Раздзел 1

МЕСЦА ГЕНЕРАЛЬНАГА МЕЖАВАННЯ Ў ПАЛІТЫЦЫ ЦАРЫЗМУ НА БЕЛАРУСІ Ў АПОШНЯЙ ЧВЭРЦІ XVIII ст.

  1. Перадумовы і заканадаўства стр. 9

Неабходнасць у суцэльным вымярэнні, картаграфаванні і апісанні тэрыторыі ў першую чаргу абумоўлівалася вострай патрэбай царызму ў дакументальным абгрунтаванні сваіх анексіянісцкіх, вялікадзяржаўных прэтэнзій на далучаныя ў 1772 г. усходнебеларускія землі.

У 1772-1777 гг. з гэтай мэтай прадпрымаліся настойлівыя спробы атрымаць неабходныя архіўныя матэрыялы праз варшаўскіх міністраў і паслоў. Беспаспяховасць тых захадаў прымусіла царскі ўрад проста пацвердзіць існуючыя зямельна-саслоўныя правы жыхароў. Зямельныя ўладанні захоўваліся за апошнімі толькі пры ўмове прынясення вернападданніцкай прысягі. Усяго па палітычных матывах на працягу 1772-1774 гг. у казну была секвестравана і канфіскавана амаль палова (48%) рэвізскага насельніцтва далучанай тэрыторыі. Да 1777 г. з гэтай колькасці палова сялян была раздадзена ў вечную спадчыну рускім памешчыкам і саноўнікам.

Царскія падараванні выконваліся без дакладнай геадэзічнай фіксацыі ў натуры межаў раздадзеных уладанняў. Адсутнасць адпаведнай зямельна-графічнай дакументацыі спрыяла раскраданню казённых зямель, росту судова-бюракратычнай валакіты вакол зямельных спрэчак. Спакойнаму валоданню падараваным і фіскальным інтарэсам казны пагражалі і прэтэнзіі папярэдніх пасэсараў дзяржаўных маёнткаў. 3-за свайго становішча ў чыноўніцкай іерархіі царскай адміністрацыі новыя ўладальнікі праяўлялі абсентэізм, мелі патрэбу ў надзейных кіраўніках справамі і ахавальным заканадаўстве.

У адрозненне стр. 10 ад папярэдняй каралеўскай улады, залежнай ад субсідый магнацка-шляхецкіх груповак, кацярынінская адміністрацыя стала непасрэдна кіраваць трэцяй часткай канфіскаванага зямельнага фонду ў выглядзе казённых уладанняў. Гэта дазваляла праводзіць адносна самастойную палітыку па цэнтралізаванаму рэгуляванню зямельных адносін і сацыяльнай барацьбы ў беларускай вёсцы пад сцягам апякунства мясцовых праваслаўных сялян і абароны іх ад самавольства “польских” дваран-каталікоў. Тутэйшая ж шляхта, землеўладанне якой сфарміравалася пад аховай выбарна-залежнай улады, процістаяла спробам царызму зверху нарміраваць унутрымаёнткавае размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі. Да таго ж ва ўмовах дэкларатыўнага захавання гістарычных асаблівасцей саслоўных правоў выбарчыя пасады вясковай адміністрацыі займаліся асобамі, якія сваёй дзейнасцю кампраметавалі апякунскі курс царызму. Таму новай уладзе спатрэбілася замацаваць неабходнай дакументацыяй умоўную абмежаванасць трымання існуючага землеўладання ўжо ад імя царыцы.

У інтарэсах рускіх саноўнікаў новая ўлада стала ўпершыню ўкараняць інстытут банкаўскага залогу населеных маёнткаў у цэнтральных крэдытных установах. Пачатак гэтаму паклаў сенацкі ўказ ад 15 лістапада 1776 г., якім загадвалася “белорусских подданных ни в чем не различать” з велікарасійскімі пры выдачы пазыкі пад заклад нерухомасці ў маскоўскіх і пецярбургскіх банкаўскіх канторах. Аднак банкаўскі залог не абараняў цалкам канфіскаваныя і раздадзеныя ўладанні ад фінансавых прэтэнзій былых пасэсараў і неабходнасці пагашэння даўгоў па маёнтках. Пры гэтым царызм сутыкнуўся з распаўсюджаным інстытутам фактычнага землеўладання, пры якім шляхта, што не прынесла прысягі або наогул не мела зямлі, шырока практыкавала здачу маёнткаў у заставу і арэнду. Залогавыя аперацыі выконваліся без дзяржаўна-пошліннага ўліку. Асобы, якія не прысягнулі, не спяшаліся прадаваць уладанні ў належныя тэрміны, бо прыняцце ў падданства залежала ад манаршай літасці.

Беларускі генерал-губернатар П. Б. Пасек у сваім рапарце на імя генерал-пракурора Сената А. А. Вяземскага ад 19 сакавіка 1782 г. слушна пытаў: “Каким же образом можно польским патронам стр. 11 (давераным. - А. Я.) позволять отыскивать им не принадлежащий имения?”. Паколькі даверанымі, як пісаў Пасек, часта выступалі “беспоместные” шляхціцы-арандатары, то існавала пагроза санкцыяніравання землеўладання за непрывілеяванымі коламі. У выніку па хадайніцтву намесніка 16 чэрвеня 1782 г. Сенат забараніў беларускім памешчыкам здаваць свае маёнткі ў залог і арэнду замежным шляхціцам. Апошніх патрабавалася “патронами ни от кого не принимать”.

У практичным значэнні пытанне аб неабходнасці Генеральнага межавання далучанай тэрыторыі паўстала ў 1776 г., калі выявілася, што ні камерныя экспедыцыі, ні інстытут правін- цыяльных пракурораў, уведзены сенацкім указам ад 25 ліпеня 1774 г. у склад земскіх судоў, няздольныя абараніць цэласнасць казённых маёнткаў ад раскрадання суседнімі памешчыкамі. Патрабаваліся кардынальныя меры па захаванню казённага зямельнага фонду ў мэтах забеспячэння плацежаздольнасці дзяржаўнага сялянства і дзеля новых падараванняў.

Шэраг судовых суцяг узнік і вакол лёсу фундушаў унутры дзяржаўных уладанняў, ужо раздадзеных у прыватныя рукі. Напрыклад, у ліпені 1777 г. віцебскі ваявода А. Энгельгардт спасылаўся на гістарычную практыку, паводле якой ён быў правамоцны надзяляць прыходскія цэрквы зямлёй у Усвяцкім старостве, падараваным князю А. Вяземскаму. Полацкі губернатар А. Нарышкін адказаў, што ён “из сего темного представления видеть не может, что бывший воевода витебский имел власть от короля польского основывать церкви”. У канцы 1776 г. прэзідэнт Полацкага губернскага земскага суда Д. Свалынскі купіў у езуітаў в. Белая без пошліннага збору. 22 лютага 1777 г. губернскае праўленне палічыла езуіцкае ўладанне казённым і распарадзілася, каб езуіты свае фундушы не адважваліся “ни продавать, ни заложить и ни в какие сделки не вступать» .

Віцэ-губернатар В. Казадаўлеў 29 сакавіка 1777 г. больш шырока разгледзеў згаданую справу: “Все польские монастыри не только покупать, но и записывать закладных за собою деревень не могут».пры гэтым ён абапіраўся на прадстаўленне Сената ад 20 кастрычніка 1776 г., па якому ў Беларускі дэпартамент патрабаваліся звесткі аб плошчы ўгоддзяў і колькасці душ за каталіцкімі цэрквамі і манастырамі ўнутры падараваных маёнткаў. Землеўладанне каталіцкіх мясцін унутры падараваных уладанняў Сенат проста прыраўняў да звычайных фундушаў і даручыў “все те угодья, земли и селении положить на планы... для отдачи тем, кому оные принадлежат”. Аднак нешматлікія сілы губернскіх і павятовых землямераў былі занятыя рэалізацыяй губернскай рэформы 1775 г., адмежаваннем гарадскіх выганаў, інструментальнымі здымкамі стратэгічных шляхоў, складаннем паштовых і павятовых карт. Планавае афармленне падараванняў было па срод ках толькі эліце імперыі.

 

Землямеры за працай. Малюнак пачатку XIX ст.



У 1772-1780 гг. з дапамогай землямераў межавой канцылярыі было абмежавана 58 уладанняў у Беліцкім, Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах Магілёўскай губерні. Сярод іх было Крычаўскае староства, якое ў 1778-1782 гг. закартаграфаваў і апісаў у выглядзе эканамічных заўваг штат чатырох землямерных партый на чале з брыгадзірам генерал-лейтэнант-кватэрмайстрам I. Няфедзьевым. Вядомае апісанне гэтага ўладання ў 1785 г. склаў аграном паходнай канцылярыі Г. А. Пацёмкіна галандзец А. К. Мейер. Пазней той жа Пацёмкін сфарміраваў уласную Дубровенскую чарцёжную, якая пад кіраўніцтвам капітана,дывізіённага кватзрмайстра К. Марклоўскага абмежавала і зняла на план Дубровенскае графства. Дадзенае ўладанне ў 1784 г.было апісана капітанам I. Марозавым.

3 дапамогай землямераў межавой канцылярыі князь А. Вяземскі зняў на план Астроўскае і частку Усвяцкага староства. У верасні 1776 г. былі зняты на план Мяркулавіцкае і Рэчанскае староствы, падараваныя обер-пракурору Сената А. I. Васільеву. У студзені - кастрычніку 1775 г. па даручэнню і за кошт князя А. П. Галіцына француз інжынер-капітан Мамбілі выканаў картаграфічныя работы ў Прапойскім старостве адначасова з яго апісаннем . Накіраванасць гэтых прац выразна тлумачыў магілёўскі губернатар М. В. Кахоўскі. 17 ліпеня 1775 г. ён пісаў, што геаметрычныя карты староства неабходныя для абароны ўладання ад сумежных уладапьнікаў. “К тому же видна будет крестьянская земля и каждому (двару. - Я. А.) по карте прибавлять и убавлять землю можно и больше то откроет умножение помещичьего дохода. Наём прыватных землямераў каштаваў дорага, бо за абмежаванне валокі належала аддаць 75 кап. Няўдалая спроба Сената 3 мая 1783 г. выпрацаваць палажэнне аб размежаванні панскіх і сялянскіх угоддзяў у арэндных маёнтках была абумоўлена немагчымасцю дырэктара Магілёўскай казённай палаты А. Вяроўкіна перавесці розныя мясцовыя зямельна- акладныя адзінкі на рускую меру. Дырэктару трапіліся і такія ўладанні, “о земле коих ни малейшего познания ни по каким экономическим инвентарям и запискам, ниже по показанию жителей, узнать не можно”. Таму ён быў вымушаны “ожидать генерального межевания”. Такім чынам, цэнтралізаваны ўрадавы ўлік і кантроль за ўсімі формамі мабілізацыі зямлі патрабавалі суцэльнай і аднастайнай зямельна-графічнай дакументацыі.

3 той нагоды першым аб Генеральным межаванні ў чэрвені 1776 г. хадайнічаў генерал-губернатар 3. Р. Чарнышоў. 22 снежня 1777 г. ён зноў дакладваў Сенату аб тым, што большасць судовых стр. 14 спрэчак складаюць зямельныя суцягі, якія варожыя бакі не спыняюць “полюбовными” адводамі межаў, нягледзячы на ўгаворы губернатараў і прадвадзіцеляў дваранства. 3. Чарнышоў выстав іў тры прычыны, па якіх патрабавалася правесціменавіта суцэльнае межаванне.

Па-першае, як пісаў ён, сумежныя з казённымі маёнткамі вотчыннікі прысвойвалі “от пожалованных им не в потомственное владение и землю и крестьян и чрез то не только отграничений таковым владениям не хранили, но собственный еще интерес их требовал о истреблении всяких на то доказательств”. Беззваротным пераходам у прыватныя рукі дадзеных зямель пагражалі і махінацыі тых памешчыкаў, якія “за прислуги в прежние времена у знатных господ получа себе в награждение из состоявших во владении тех господ старосте земли и деревни разными после происками присвоили их себе вовсе и выхаживали на то в судебных своих местах декреты”. Нарэшце, і абсентэізм рускіх саноўнікаў, і адсутнасць наогул дакументаў для абгрун тавання законнасці падараванняў і прэтэнзій прычынялі адміністратарам цяжкасці, а тым, хто атрымаў падараванні, “затруднения в удержании за собою полученного”.

Таму 3. Чарнышоў прасіў забяспечыць яго ўказам, каб “все те имения, земли и деревни, которые всемилостивейше пожалованы как в вечное и потомственное владение, так и на аренду оставались бы без подтверждения каким бы то ни было и от кого бы то ни было требованиям и притязаниям в таком состоянии, как они от учрежденных в новых белорусских провинциях правительств во владение отданы, отказаны и те отказы камерными экспедициями или губернаторами утверждены, а таковые, кои еще не розданы... остались бы так, как и ныне находятся, и чтоб до Генерального межевания никто ни в какую часть тех пожалованных, на аренду отданных и в казне еще оставшихся имений не вступался и позывов на суды не чинил”.

22 снежня царскім, а 31 снежня сенацкім указамі ўводзіўся рэжым запаведнасці і недатыкальнасці на ўсе дзяржаўныя ўладанні, якія ўступілі ў казну з 1772 г. і былі раздадзены ў прыватныя рукі і ў арэнду. Як неправамоцныя ануляваліся ўсе стр. 15 наяўныя судовыя іскі і прэтэнзіі. Не забаранялася толькі заключаць “полюбовные разводы ’ ў спрэчных месцах. Генеральнае межаванне, такім чынам, нацэльвалася на геадэзічнае замацаванне насаджанага рускага землеўладання з дакладнай фіксацыяй памераў падараванняў у натуры і на планавых дакументах. Апісальна- графічны матэрыял межавання меўся стаць адзіным юрыдычным абгрунтаваннем на новыя падуладныя землі Расійскай імперыі.

Кацярынінская адміністрацыя зараз больш смела вырашыла і лёс землеўладання каталіцкай царквы. Памешчыкі імкнуліся пераводзіць частку сваіх спадчынных уладанняў у фундушы, каб схаваць іх ад дзяржаўнага ўліку, а затым вярнуць у род. Каб надалей такога не было, 20 жніўня 1778 г. рэжым запаведнасці быў распаўсюджаны на маёнткі ордэна езуітаў як ужо падараваныя ад імя Кацярыны II. У 1782 г. урад памкнуўся падпарадкаваць уладзе архіепіскапа С. Сестранцэвіча ўсе каталіцкія ордэны з іх маёмасцю і фундушамі. У час самога межавання ўказам ад 10 ліпеня 1785 г. намесніку П. Пасеку даручалася адхіляць прэтэнзіі фундатараў, падараваўшых уладанні рымска-каталіцкай царкве.

Такім чынам, ставіліся перашкоды далейшаму росту землеўладання каталіцкага касцёла за кошт прыватнаўласніцкіх фундушаў. Уладанні каталіцкай царквы аб’яўляліся публічнай маёмасцю і падлягалі абароне “согласно с узаконениями о казенных имениях”, г. зн. паводле ўказа 1777 г. Фармальна-юрыдычнае ўраўноўванне землеўладання касцёла з дзяржаўнай уласнасцю стварала прававы плацдарм для наступнай секулярызацыі царкоўна-манастырскага землеўладання. Тым самым урад абмежаваў інстытут закладніцтва-заставы ўнутры прыватнаўласніцкага саслоўя і прымушаў шляхту закладваць маёнткі ў цэнтральных банках. Апошнія ж для афармлення пазыковых аперацый мелі патрэбу ў статыстычных і картаграфічных апісаннях.

Не меншую патрэбу ўрад меў і ў буйнамаштабных планах і картах пры рэгламентацыі розных бакоў гаспадарчага жыцця, уладкаванні тэрыторыі, выкананні ваенна-паліцэйскіх мерапрыемстваў, раскватараванні войскаў або проста дзеля вандровак прыдворных асоб і інш. Такім чынам, забараняльны ўказ 1777 г. меў шырокія, у тым ліку і русіфікацыйныя, мэты. Вызначыла яго стр. 16 занепакоенасць зрывам апякунскага ў плыву ў сялянскім асяроддзі, паколькі скарачэнне зямельнага фонду дзяржаўных сялян з-за падараванняў і раскрадання сумежнымі памешчыкамі надрывала плацежаздольнасць вёскі і скарачала асабістыя даходы казны.

18 сакавіка 1780 г. межавая экспедыцыя Сената пастанавіла распачаць Генеральнае межаванне ў Беларусі з 1781 г. сіламі Смаленскай межавой канторы. Для падрыхтоўкі адпаведных інструкцый з месцаў запатрабавалі звесткі аб стане і годнасці купчых актаў на зямлю, даныя па метралогіі і г. д. Свае адказы даслалі члены другога дэпартамента Полацкага верхняга земскага суда (пры рапарце ад 24 жніўня 1780 г.) і Магілёўскага верхняга земскага суда (31 жніўня).

Усе сенацкія карэспандэнты спасылаліся на адсутнасць у мясцовай шляхты неабходнай зямельнай дакументацыі, а таксама на сваё няведанне рэальнага зместу адзінак вызначэння зямельных плошчаў. Галоўную прычыну заганаў папярэдняга зямельнага ўліку члены судоў шукалі ў каралеўскіх падараваннях, выкананых без належнага геадэзічнага замацавання і планавага афармлення. Аднак асноўны недахоп яны бачылі ў тым, што яшчэ канстытуцыяй 1569 г. вярхоўная ўлада зацвердзіла “в вечность все пожалованные и выслуженные имения”. Наступныя ж каралеўскія і сеймавыя пацвярджэнні, па іх словах, “устранили необходимость исследования выслуженных дач, обывателям жалованных”. Як відаць, адсутнасць і недахопы зямельна- дакументальнага ўліку да 1772 г. суддзі не без падстаў звязвалі з раннім умацаваннем прывілеяванага становішча прыватнаўласніцкага землеўладання, якое вырасла і ўсталявалася пад аховай цэнтральнай улады, няздольнай здавальняюча ўлічыць нават дзяржаўныя ўладанні. Дваранскія прадстаўнікі тым самым давалі зразумець, што яны пярэчаць супраць новага цэнтралізавана- прымусовага пераразмеркавання фактычна існуючага зямельнага ладу і замахаў на сваю ўласнасць.

3-за адсутнасці адзінага межавога заканадаўства і аднастайных межавых кніг 3. Чарнышоў у сваім рапарце ад 27 верасня 1780 г. раіў правесці вымярэнне ўсіх мясцовых абкладных адзінак у рускіх дзесяцінах. Адзінай падставай для зацвярджэння стр. 17 спрэчных зямель за ўладальнікамі йн лічыў дзесяцігадовую статутавую даўнасць фактычна бясспрэчнага землеўладання, даказаную, паводле канстытуцыі 1519 г., сведчаннем сгаражылаў, нягледзячы на пісьмовыя акты, Даўнасць прапаноўвалася распаўсюдзіць выключна на прыватныя маёнткі, калі той, хто спрачаўся, не зарэгістраваў свой іск за два гады да і два гады пасля 16 жніўня 1772 г. Дакументы люстрацый дзяржаўных уладанняў не прымаліся да разгляду з-за недакладнасці ў паказаннях сапраўдных межаў і зямельных плошчаў, за іх выключна фіскальнае прызначэнне .

На падставе гэтых меркаванняў сенацкая межавая экспедыцыя распрацавала правілы Генеральнага межавання ў Беларусі, якія зноў былі разасланы для абмеркавання 21 снежня 1781 г. 10 студзеня 1782 г. у Сенат паступілі кнігі люстрацый за 1590 і 1599 гг. На іх падставе экспедыцыя зноў прыйшла да вываду аб неспрыяльнасці дакументальнай рэвізіі ў Беларусі па граматах і прывілеях “ввиду их ненадежности, подложности и сомнительности”. Дзеля хутчэйшага размежавання і прыпынення спрэчак было вырашана прымяніць дзесяцігадовую даўнасць бясспрэчнага землеўладання выключна на прыгранічныя землі маёнткаў, а не на ўнутраную прастору саміх уладанняў. Даўнасць адлічвалася з 1772 г., “поелику межевание начнется в 1782 г.”

Каб забяспечыць добраахвотныя разводы межаў да межавання і бесперашкоднасць прац землямераў, уладанні захоўваліся “навсегда, как и в 1765 году, сколько у кого во владении найдется или по полюбовным разводам условятся”. 1765 год браўся для адліку, бо тады ўлады Рэчы Паспалітай выканалі люстрацыю дзяржаўных уладанняў. Царскі ўрад намагаўся з таго часу выявіць памеры зямельнага раскрадання дзяржаўнай уласнасці памешчыкамі. Пры адсутнасці мірных уступак землямерам даручалася “писаных во время польского владения крепостей ни от кого ни к какому рассмотрению, по силе конституции 1519 г., не требовать и не принимать”. Спрэчныя ўчасткі пры захопах пасля 1772 г. і да 1782 г. меркавалася раздзяліць па колькасці рэвізскіх душ, а пустэчы і ненаселеныя ўгоддзі - па колькасці бясспрэчных зямель.

Пасля стр. 18 новага абмеркавання правктаў інструкцый тыя ж карэспандэнты Сената ў сваіх справаздачах ад 22 сакавіка 1782 г. ухвалілі варыянты межавых правіл, але прасілі кааптаваць у склад прысутнасці межавой канторы выбарных дэпутатаў ад шляхты. Апошнія вызначаліся па колькасці членаў праўлення канторы і павінны былі ўтрымлівацца за свой кошт. Разам з тым яны аддавалі перавагу дакументальнаму абгрунтаванню сваіх зямельных правоў. Архіепіскап С. Сестранцэвіч прапаноўваў нарэзаць кожнай прыходскай царкве па 36 дзесяцін у кожным полі, а не ў трох палетках, як гэта прадугледжваў сенацкі праект. Акрамя таго, ён у сваёй прапанове ад 11 лютага 1782 г. спадзяваўся на падзяку шляхты за “утверждение закона Литовского о давности земской”.

На яго думку, даўнасць прадухіліць імкненне шукаць “по документам за 100 лет наследства”. Саму даўнасць ён адлічваў з 1772 г., аднак пры спрэчках з казной - з 1767 г., паводле забараняльнага ўказа 1777 г. Дакументы дзесяцігадовай даўнасці прапаноўвалася знішчыць у выпадку рэвізіі спрэчак з дзяржавай, “ибо предосудительно было бы одним дозволить пользоваться своими документами, а другим запрещать”. Для вобыску сапраўднага землеўладання архірэй раіў дапусціць не ўласных сведкаў спрачальнікаў, а незалежных ад зацікаўленых бакоў. Сваімі подпісамі пад межавымі дакументамі яны павінны былі гарантаваць сапраўднасць зямельных адводаў.

С. Сестранцэвіч раіў не прылічваць тутэйшае духавенства да тых, каму забаронена законамі карыстацца нерухомасцю, таму што “некоторые из них по дворянству своему имеют деревни то за наследством, то за покупки, другие же владеют недвижимым имением церквам и монастырям принадлежащим” з дазволу польскіх законаў і царскіх маніфестаў. Валоку зямлі ён прыраўноўваў да 19 дзесяцін і 1361 сажня. Абвяшчаць аб межавых дзеяннях меркавалася праз заснаванне “Белорусского вестника”. Некаторыя прапановы архіепіскапа паўплывалі на стварэнне канчатковага праекта межавання.

П. Пасек у сваім рапарце ад 13 красавіка падтрымаў ідэю кааптацыі шляхецкіх дэпутатаў для ўдзелу ў вырашэнні спрэчак, але толькі па аднаму прадстаўніку і толькі па вызначэнню стр. 19 губернатараў.6 кастрычніка 1782 г. праекты інструкцый і даклад межавой экспедыцыі былі паднесены на канфірмацыю (зацвярджэнне) царыцы. У дакладзе сенатары нагадвалі, што мясцовая шляхта знішчыла і таму не прадстаўляе неабходныя дакуменгы з мэтай утойвання памераў захопленых дзяржаўных зямель. Таму разбіральніцтва спрэчак па купчых лічылася марнатраўствам, щто пагражала валакітай. “Не делом” межавой канторы абвяшчаліся і спрэчкі па капцах (межавых знаках) з-за адсутнасці ў многіх месцах “жывых” урочышчаў (рэчкі, яра і г. д.) і надзейных пісьмовых актаў. Сведчанні старонніх панятых нават пад прысягай лічыліся ненадзейным доказам з-за магчымасці падману, фальсіфікацыі праз падстаўных асоб.

Экспедыцыя адхіліла кааптацыю шляхецкіх дэпутатаў у склад канторы, паколькі межаванне бачылася дзяржаўнай справай, якая будзе выконвацца “по русским законам”. Паколькі размеркаванне спрэчных прастораў па плошчы бясспрэчнага ўладання аказвалася нявыгадным маламаёмасным душаўладальнікам і пагражала быць выкананым за кошт выключна сялянскіх надзелаў, то экспедыцыя “к общему удовольствию тамошних поселян лутчим средством” пастанавіла выканаць падзелы па колькасці рэвізскіх душ.

Неабгрунтавана аспрэчаная пасля 1767 г. і захопленая дзесяціна, па паказаннях сведкаў, штрафавалася памерам у 50 кап. Пры даказальнасці захопу зямля вярталася істцу, але для гэтага патрабавалася, каб ён завяршыў справу. Пры ўсіх падазроных выпадках спрэчнае месца падзялялася з разліку 8 дзес. на рэвізскую душу, далучалася да ўладанняў спрачальнікаў, а рэшткі, або “примерная” зямля, канфіскоўваліся ў казну. На аспрэчаныя пустэчы неабходна было прывесці судовыя іскі. У дадзеным выпадку спрэчнае месца падзялялася прапарцыянальна плошчы бясспрэчнай прасторы. Пры недахопе зямлі да ўзаконенай нормы (8 дзес.) у размеркаванне паступалі ўсе сумежныя землі ўласніка. Такім чынам новая ўлада пагражала канфіскаваць прыватнаўладальніцкія ўгоддзі за неабгрунтаваныя прэтэнзіі на казённыя землі і дабівалася.хуткага выканання межавання.

Все прежния грамоты, привилегии и другия крепости и всякия приурочивания со всем сим (межаваннем. - А. Я.) уничтожаются” – стр. 20 так закон фармуляваў правамоцгва валодання зямлёй ужо толькі па межавых дакументах. Абмежаваныя ўладанні па правілах рускай памеснай сістэмы называліся дачамі. Умоўнасць і залежнасць зямельнага трымання ад імя новай улады падкрэсліваліся выдачай на рукі ўласнікаў копій межавых актаў з прыкладваннем гербавай пячаткі. На апошняй меўся надпіс: “Кожнаму сваё”. За прыкладванне пячаткі да планаў дач спаганялася па 3 кап. за адну абмежаваную дзесяціну. Межавыя выдаткі належала ўносіць пры выплаце падушных падаткаў з сялянства.

Інструкцыі абвясцілі, што межавая кантора не будзе разглядаць вотчынныя правы асоб, “кому недвижимыми имениями и кто в том права по законам иметь не может . Гэтага права пазбаўляліся ўсе недваране. Іх уладанні разам з агульнымі і цераспалоснымі дачамі абводзілі адной мяжой, а разгляд спадчынных правоў адначасова з прадстаўленнем адпаведных доказаў, межавых матэрыялаў пераносіўся ў агульнаграмадзянскае судаводства. Вышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй па межавых справах выступаў Сенат. На апеляцыю адводзіўся гадавы тэрмін. Такім чынам, Генеральнае межаванне павінна было вывесці з дваранскага саслоўя асоб, якія прэтэндавалі на прывілеяванае становішча паводле папярэдніх межаванню актаў.

6 кастрычніка 1782 г. Кацярына II зацвердзіла інструкцыю межавой канторы (19 раздзелаў і 162 артыкулы) і інструкцыю землямерам (22 раздзелы з 119 пунктаў) для Генеральнага межавання Полацкага іМагілёўскага намесніцтваў. 11 кастрычніка Сенат ухваліў астатнюю дапаможную дакументацыю: формы адводных сказаў, праверачных лістоў, палявых журналаў, межавых кніг. Галоўная ўвага ў іх адводзілася дэталёвай рэгламентацыі непасрэднага працэсу здымак і вымярэнняў, каб забяспечыць бесперашкоднасць палявых прац і пазбегнуць нечаканых выпадкаў.

Генеральным межаваннем вырашаліся наступныя задачы. Межавыя дзеянні заключаліся ва ўстанаўленні і геадэзічным замацаванні ў натуры і на планах межаў існуючага землеўладання. Планы і межавыя кнігі абвяшчаліся “неоспоримым доказательством” на права валодання зямлёй. Выканаўцы межавання нацэльваліся на добрасумленную фіксацыю фактычнага бясспрэчнага землеўладання з адначасовым вырашэннем у полі межавых стр. 21 спрэчак, каліна апошнія непаступіць апеляцыі. Землеўладкавальныя задачы выяўлялісяваўладкаванні спрэчных прастораў, надзяленні зямлёй прыходскіх цэркваў, адводах выганаў, шляхоў і інш.

Падліковыя задачы заключаліся ў вызначэнні плошчаў дач і сельскагаспадарчых угоддзяў шляхам іх вымярэння і падзелу на прысядзібныя, ворыўныя, сенакосныя, лясныя і непрыдатныя. У дзесяціне лічылася 2400 квадратных сажняў (80x30 сажняў). Вымераныя ў дзесяцінах угоддзі пераводзіліся ў валокі з разліку адна валока - 19 дзес. 2010 сажняў або 20 дзес. пры скарачэннях. Пераразлік выконваўся выключна ў даведачных мэтах і не ўводзіў абавязковага дзесяціннага ўліку зямель. У склад ворыва адносіліся аблогі і ўсе “к хлебопашеству способные” ўгоддзі.

Статыстычныя даныя давалі падрабязныя звесткі аб тэрыторыі шляхам апытання ўладальнікаў, а таксама абагульненні колькасных вынікаў здымак і вымярэнняў, картаграфічныя ж выконваліся ў выглядзе чарцёжных работ.

Палявыя работы пачыналіся ад сцен гарадскога выгану і вяліся канцэнтрычнымі кругамі да павятовых межаў. Тым самым дабіваліся суцэльнага альбо генеральнага ўліку ўсіх аб’ектаў (унугранай сітуацыі) і саміх уладанняў. Межаванне мела абавязковы хараюар. Ніводзін уладальнік не мог ухіліцца ад адводаў граніц пад пагрозай публічнага “обесчещивания”, штрафаў і матэрыяльных страт. Межы адводзіліся самімі ўласнікамі або іх даверанымі пасля выкліку землямера альбо па павестках земскіх судоў. Усе мясцовыя судова-адміністрацыйныя ўстановы абавязваліся ўсяляк садзейнічаць поспеху межавання. Парушальнікам пагражалі ваенным судом і цялеснымі пакараннямі. “Благородные” за парушэнне межавых знакаў караліся штрафам у памеры 100 руб., а сялян секлі розгамі. Адхіляліся аб’явы аб спрэчках з боку даяржаўных сялян, якія не мелі “верящих писем” (паўнамоцтваў).

Землі зацвярджаліся назаўсёды толькі да населеных пунктаў,а не да прозвішчаў уладальнікаў з улікам цякучасці персанальнага складу апошніх. Землекарыстанне ўнутры абмежаваных належала размяркоўваць па просьбах і на сродкі ўласнікаў пасля Генеральнага межавання ў працэсе спецыяльнага або коштнага межавання. Непасрэдным выкананнем межавання займалася палявая партыя землямераў. Яе працай кіравала межавая кантора на чале з прысутнасцю (праўленнем) і асабістай чарцёжнай. Канора выступала першай судова-межавой інстанцыяй. Яна падпарадкоўвалася стр. 22 межавой канцылярыі ў Маскве - другой судовай інстанцыі па межавых пытаннях. Канцылярыя таксама выконвала функцыі кадрава-фінансавага кіраўніцтва межаваннем і служыла архівасховішчам. Функцыі найвышэйшага нагляду і апошняй судова-апеляцыйнай інстанцыі выконвала межавая экспедыцыя Сената (з 1794 г. - дэпартамент).

Смаленскую межавую кантору неаднойчы прыспешвалі з пераездам на Беларусь. Гэтая спешка тлумачыцца імкненнем прыстасаваць межаванне да падушнай рэвізіі 1782 г., паколькі рэвізскія матэрыялы ўтрымлівалі найбольш поўную зыходную інфармацыю геаграфічнага і тапаграфічнага характару.

Такім чынам, Генеральным межаваннем у беларускіх намесніцтвах царызм намагаўся дакументальна абгрунтаваць свае вярхоўныя правы на далучаныя землі. Мелася на ўвазе геадэзічным шляхам замацаваць недатыкальнасць і законнасць валодання зямлёй, канфіскаванай у казну і падараванай у вечнаспадчынную ўласнасць рускіх памешчыкаў і чыноўнікаў. Межавая дакументацыя рабілася адзінай прававой падставай сапраўднага землеўладання, па якой фактычна неабмежаванае прыватнае землеўладанне набывала стан умоўна залежнага і падараванага ўжо ад імя новай улады. У гэтым сэнсе Генеральнае межаванне выконвала задачы па русіфікацыі краю.

На час межавання беларуская шляхта была пазбаўлена права фундацыі спадчынных зямель. Тым самым абмяжоўваўся і кантраляваўся рост царкоўна-манастырскага землеўладання, ствараліся ўмовы для секулярызацыі і адзяржаўлення яго. Выключнае значэнне пры падрыхтоўцы межавання меў забараняльны ўказ ад 22 снежня 1777 г. Знішчэннем судовых іскаў на ўсе дзяржаўныя маёнткі, канфіскаваныя пасля 1772 г. у казну, царызм пазбавіўся выплаты каралеўскіх даўгоў за закладзеныя староствы ў прыватныя рукі і валакітнага разбіральніцтва па маёмасных прэтэнзіях пасэсараў. Тое ж можна сказаць і пра ігнараванне заканадаўствам разгляду ўласна маёмасных правоў на памешчыцкія маёнткі, якія былі заблытаны шматвяковымі працэсамі і абцяжараны значнымі даўгамі праз заставу-арэнду.

2. АРГАНІЗАЦЫЯ IЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦЬ МЕЖАВОЙ КАНТОРЫ

Пасля атрымання межавых інструкцый 12 мая 1783 г. Сма ленская межавая кантора за кошт свайго бюджэту выслала ва ўсе стр. 23 паветы Магілёўскага намесніцтва 22 землямерныя партыі, кожную ў складзе землямера і яго памочніка. Астатнія тэхнікі заставалісяўСмаленску для завяршэння спрэчных і апеляцыйных спраў. Укамплектаванне дзвюх апошніх партый праводзілася ўжо са складу чарцёжнай. У выніку першыя партыі распачалі межаванне Магілёўскай губерні ў складзе землямера, яго памочніка, вучня, канцылярыста і падканцылярыста - усяго пяці чалавек. Для фізічнай працы, пасылак і аховы кожнай партыі прыдалі па пяць-шэсць салдат з Рагачоўскага, Сенненскага і Быхаўскага гарнізонных батальёнаў - усяго 228 ваеннаслужачых.

30 мая 1783 г. у поўным складзе кантора прыбыла ў Магілёў і з гэтага часу стала называцца Магілёўскай. Службовыя характарыстыкі землямераў адлюстраваны ў табл. 1.

Узначальваў кантору ў якасці яе першага члена палкоўнік, калежскі саветнік, кавалер ордэна святога Уладзіміра 4-й ступені Васіль Савельевіч Ваксель. Выхаванец сухапутнага шляхецкага кадэцкага корпуса, ён 22 снежня 1784 г. атрымаў чын стацкага саветніка, а ўказам ад 7 жніўня 1786 г. за поспехі ў межаванні беларускіх губерняў быў прызначаны першым членам межавой канцылярыі. Меў 631 прыгоннага ў Смаленскай, Саратаўскай і Валагодскай губернях. На пасадзе яго змяніў таксама дваранін, уладальнік пяці дваровых у Тульскай губерні, выхаванец таго ж корпуса Мікалай Іванавіч Гулевіч (падпалкоўнік, 57 год). Ён да 6 кастрычніка 1786 г. быў другім членам канторы, а ўзначаліў яе з 27 снежня 1786 г. Указам ад 27 сакавіка 1794 г. звольніўся па сталасці зпалавінным акладам у чыне калежскага саветніка.

Чарговым кіраўніком межавання ў Беларусі з сакавіка 1794 г. стаў прэм’ер-маёр, выхаванец корпуса кадэтаў, актыўны ўдзельнік войнаў з Польшчай і Турцыяй, ранейшы член Тамбоўскай межавой канторы Міхаіл Данілавіч Кусакоў. Ён меў 50 сялян у Наўгародскай губерні. Са звальненнем 26 мая 1797 г. Кусакова стр. 24 першым членам канторы з 13 мая 1797 г. стаў капітан-лейтэнант флота, калежскі асэсар Аляксей Якаўлевіч Плюскоў.

Кантралявалі палявыя дзеянні другія члены прысутнасці канторы. Адначасова ж яны апекавалі ўладанні чужаземцаў і асоб, занятых на дзяржаўнай службе. Гэту пасаду спачатку займаў М. Гулевіч. Яго з 20 кастрычніка 1786 г. змяніў прэм’ер- маёр, прускі выхадзец, які меў у Ліфляндыі 20 сялян, Карл Іванавіч Лінеман. Затым абавязкі выконваў М. Кусакоў, а з 28 красавіка 1791 г. - секунд-маёр Дзмітрый Аляксандравіч Кавалёў. Ён пачынаў службу сержантам Ладажскага канала, закончыў артылерыйскі інжынерны корпус, служыў землямерам межавой канцылярыі, з Віцебска звольніўся ў Тамбоўскую кантору. Апошнім пасаду з 30 красавіка 1794 г. займаў выхаванец сухапутнага кадэцкага корпуса, уладальнік 83 сялян у Арлоўскай губерні, былы павятовы суддзя і гараднічы Леў Аляксандравіч Сакалоўскі.

Замыкалі праўленне канторы яе трэція члены, якія адказвалі за грашова-натуральнае забеспячэнне, а нярэдка і самі займаліся межаваннем. Гэтую пасаду ў Беларусі змянілі К. Лінеман, надворны саветнік Фёдар Нікіфаравіч Маркаў (кастрычнік 1786 г. -28 кастрычніка 1788 г.), Іван Васільевіч Молер (1788-1789), Д. Кавалёў (11 лютага 1791 - 22 снежня 1794 г.) і, нарэшце, губернскі сакратар Хрысціян Іванавіч Крэйтэр (з 25 мая 1797 г.).

Першым дырэктарам чарцёжнай з’яўляўся выхадзец са служыцеляў царквы студэнт Маскоўскага універсітэта прапаршчык Васіль Васільевіч Ключараў. Разам з Вакселем ён 5 кастрычніка 1786 г. выбыў у Маскву на пасаду дырэктара чарцёжнай межавой канцылярыі. Пасля яго часова, а з 5 чэрвеня 1789 г. пастаянна змяніў збяднелы дваранін, секунд-маёр, першакласны землямер Васіль Пятровіч Лікоўскі. 3 18 снежня 1788 г. трэцім членам лічыўся выхадзец з салдат, першакласны землямер, капітан Рыгор Емяльянавіч Накоскін. У 1783 г. ён купіў у мясцовага шляхціца I. Ягольскага селяніна Е. П. Жырова, які ў1787 г. стр. 25 уцёк па дарозе на Улу. У цэлым толькі 10 членаў канторы, паводле праверкі правоў у 1794 г., мелі прыгонных. Аднак каля паловы землямераў насілі дваранскае званне, якое атрымалі выслугай з армейскіх, обер-афіцэрскіх чыноў.

Усе члены прысутнасці канторы праводзілі пасяджэнні і выносілі рашэнні калегіяльна. Яны падпісвалі (сведчылі) усе межавыя дакументы, што вельмі важна, разам са службовымі атэстацыямі пры датаванні межавых крыніц.

На момант пераезду ў Магілёў увесь штат канторы налічваў 320чалавек, У далейшым пастаянны штат складаў 192 чалавекі, а з улікам звышкамплектных, уцекачоў - 202-204 чалавекі. Прысутнасць канторы складалі шэсць экспедыцый па галінах кіравання: судзейская, экзекуцкая, пратакольная, сакратарская, прыказная, грашовая - ад 25 да 30 чалавек. Чарцёжная мела двух-трох землямераў, двух іх памочнікаў, шэсць-сем вучняў - усяго 12-15 служачых. У разгар палявых работ партыя складалася са старшага землямера, яго памочніка, вучня першага або другога класа, канцылярыста або падканцылярыста, капіроўшчыка- каля шасці-сямі чалавек, пяці-шасці салдат аховы.

Усе пасады дапаможнага канторска-канцылярскага складу запаўняліся шляхам цэнтралізаванай ратацыі з велікарускіх губерняў, у асноўным са Смаленскай. Да 1797 г. першапачатковы склад канторы абнавіўся практычна на 2/3. Палова канторскага персаналу паходзіла з салдацкага асяроддзя, каля 10% - з царкоўных служачых, каля 8% - з дробных чыноўнікаў, каля 4% з’яўляліся дзяцьмі дваровых, адпушчаных на волю, а 4-10% паходзілі з купецтва і чужынцаў. Большасць гэтых разначынцаў атрымалі хатнюю адукацыю альбо выхоўваліся ў гарнізонных школах. Ваенная кар’ера была для іх асноўным сродкам набыцця обер- афіцэрскага чыну, які даваў дваранскую годнасць. У гэтым чыне знаходзілася каля 24% служачых. Прысутнасць няўхільна сачыла за тым, каб ніхто з дробных служачых самавольна не называўся дваранінам. Таму спыняліся і шлюбы з мясцовымі шляхцянкамі. Так, канцылярыста Я. Крылова, які ў сакавіку 1793 г. патаемна павянчаўся ў віцебскім Маркавым манастыры з каталічкай “из белорусских свободной шляхетской дочери” К. Т. Хілінскай, стр. 26 разжалавалі ў падканцылярысты. У красавіку 1797 г. такі ж лёснапаткаў падканцылярыста К. Пулінскага, які павянчаўся без дазволу з віцебскай мяшчанкай А. Коклінай.

Ніжэйшы персанал (капіроўшчыкі, перакладчыкі і інш.) мог набірацца толькі на падставе рашэнняў праўлення канторы. Такая практыка пры патуранні межавой канцылярыі суправаджалася разбуханием штату. На бюджэце канторы ўтрымліваліся фактычна 13 адсутных асоб, а на звышкамплектныя пасады нярэдка прымаліся выпадковыя людзі. Занепакоеная апошнім канцылярыя 26 жніўня 1797 г. патрабавала выключыць звышкамплектных землямераў на асабістым утрыманні і не запаўняць штаты пры адсутнасці вакансій. Першыя члены прысутнасці атрымалі права экзаменаваць прэтэндэнтаў і выключаць няздольных.

Беларускія выхадцы набіраліся пераважна на пасады перакладчыкаў і капіроўшчыкаў самім праўленнем, асабліва калі выяўлялася, што тутэйшыя дваранскія апекі адмаўляліся ад іх утрымання. Згодна справаводству канторы, вядомы 33 прозвішчы немаёмасных шляхціцаў у гэтай якасці. Я. I. Беліцкі, Ф. Жукоўскі, К. Валіцкі, О. I. Зброшка, I. Гаеўскі, Л. А. Івашкевіч, Крачкоўскі, Е. I. Ляхоўскі, К. Астроўскі, I. I. Шлаеўскі, Воўк-Леановіч, А. Вярбіцкі, 1. Талька служылі перакладчыкамі. Капіроўшчыкамі праходзілі службу Е. Т. Бабяцінскі, М. М. Дымскі, А. I. Дабравольскі, JI. L і М. I. Ліпчынскія, М. С. І С. Рацэвічы, Ф. I. Расткоўскі, I. Станкевіч, К. М. Тышкевіч, Ф. Яноўскі і Л. Янкоўскі. Астатнія займалі другарадныя канцылярскія пасады па некалькі гадоў і звычайна звальняліся хворымі.

Непасрэдна кадрамі займаўся экзекутар - адзін з землямераў. Ён назіраў, каб падначаленыя, акрамя выхадных і табельных дзён, з’яўляліся на службу на гадзіну раней за членаў прысутнасці і пакідалі працу толькі з дазволу сакратара праўлення, які вёў журнал штодзённага наведвання. Як камендант экзекутар сачыў, каб служачыя “не провождали время напрасно в каких- либо между собою партикулярных разговорах, но исправлялись бы единственно дела’. Ён жа кантраляваў справаводства, быў адказным за знешні выгляд падначаленых, пажарную бяспеку і чысціню памяшканняў.

Спачатку стр. 27 ў Магілёве землямерам адвялі 208 кватэр. 200 салдат раскватаравалі на пастой у 6 вярстах у с. Палуйкавічы і в. Бародчыцы Магілёўскага павета. Толькі ў сярэдзіне чэрвеня межаўшчыкам вылучылі 341 кватэру - з усіх 1721 двара ў горадзе. Само праўленне размясцілі ў кляштары бернардзінцаў (сем пакояў, у якім “ни планов рассматривать, ни поверенных и владельцев впускать не можно”. За гэты дом магістрат пагадзіўся плаціць 100 руб. гадавой арэнды ксяндзам. Аднак кантора падлічыла страты ў чарцёжнай працы, калі адначасова ў гэтых цесных памяшканнях працавала да 170 чалавек. 2 чэрвеня 1783 г. яна стала дамагацца пераезду ў драўляны трухлявы дом на замку (18 пакояў). Будынак рамантаваўся за кошт і сіламі самой канторы. За гэта гарадское грамадства пагадзілася бясплатна даваць фурманкі з праваднікамі пад палявыя камандзіроўкі землямерных каманд. Дадзеная акалічнасць садзейнічала хуткасці межавых дзеянняў.

Тым не менш неспрыяльнасць жыллёвых умоў, па прызнанню праўлення ў снежні 1783 г., заключалася ў тым, што гаспадары сістэматычна не ўцяплялі свае дамы і “к постою с трудом допускают землемеров”, якія пры вяртанні з поля кідалі справы без належнага выканання, “но еще в повозках и на улицах”. Даводзілася нават рамантаваць гаспадарскія хаты. Двойчы ў 1783 г. і двойчы ў 1784 г. прысутнасць патрабавала ў магістрата дроў і забараняла землямерам “самим собою” займаць прыстойныя кватэры. У сваркі ўмешваўся сам губернатар, які прымушаў гаспадароў абыходзіцца з пастаяльцамі “ласково”.

Суцэльныя землямерныя работы ў Магілёўскім намесніцтве пачаліся 23-26 мая 1783 г. з адмежавання гарадскіх выганаў. Адразу ж выявілася, што мясцовымі землямерамі губерні не былі замацаваны ў натуры граніцы запраектаваных пабудоў у гарадах Беліца і Сянно. Губернскі землямер I. Фейергакен адмаўляўся завяршыць справу з-за таго, што адзначаныя павятовыя цэнтры - “частные местечки” - толькі што выкуплены казной.

Напярэдадні стр. 28 прыезду кантора папрасіла ў магілёўскага губернскага праўленйя павятовыя даныя аб колькасці двароў, рэвізскіх душ, аброкавых пустэч і лясоў, планы павятовых цэнтраў і карту намесніцтва з паказаннем вёрст для размеркавання землямерных каманд і налічэння прагонных. Праўленне адказала тыповай бюракратычнай адпіскай і рэкамендавала “справки чинить по случаю надобности” ў падведамасных установах з-за навіны мерапрыемства. Запатрабаваныя звесткі казённая палата дала толькі 10 чэрвеня. У выніку ў 1783 і 1784 гг. землямеры рэгулярна натыкаліся на значныя разыходжанні паміж афіцыяльнымі данымі і адводнымі паказаннямі ўладальнікаў.

Прысутнасць канторы 13 красавіка 1784 г. знайшла, што па казённай даведцы ў губерні лічылася 306759 рэвізскіх душ, а прыбыў 5201 чалавек. Новае ўдакладненне 26 ліпеня паказала, што рэвізскае насельніцтва складае 303456 душ, а пасля рэвізіі прыбыло 4874 душы. Казённая ж палата 7 кастрычніка 1783 г. налічыла 2359 душ, якія прыбылі, і адзначыла, што розніца вынікае “не от чего инаго, как от утайки душ”. Аднак часцей яна адказвала: “Неизвестно почему”. Тады 15 снежня 1783 г. губернатар наказаў павятовым судам, каб уладальнікі давалі землямерам паказанні ў строгай адпаведнасці з вынікамі рэвізіі і тым самым не затрымлівалі пісцовых і чарцёжных прац канторы.

Нягледзячы на настойлівыя і пагрозлівыя патрабаванні праўлення, землямеры безупынна скардзіліся на “ослушание здешних помещиков и поселян”, якія не высылалі на межы давераных, святароў для прывядзення панятых да прысягі. Адным з такіх стаў браслаўскі падчашы М. Ясянецкі-Воін, які ў маі 1783 г. прыбыў на мяжу с. Каралевічы Сенненскага павета “в нетрезвом разуме”, пабіў даверанага С. С. Усакоўскага і забраў работнікаў. Губернскае праўленне адаслала справу ў павятовы суд для следства “в самой скорости без наималейшего послабления и проволочки” і даручыла павятоваму страпчаму (адвакат) “смотреть, чтобы и другие помещики от подобных поступков себя охраняли”.

Стр. 29 Аднак некаторыя арандатары старостваў самі не з’яўляліся, не прысылалі давераных, заяўляючы, што яны “не настоящие, но временные владельцы”. У выпадку такіх затрымак межавання гучалі толькі рашучыя патрабаванні “наистрожайше исследовать... сыскать” і г. д. Дваранскія апекі адмаўляліся аплочваць працу перакладчыкаў. У дадатак апошнія суправаджалі землямераў толькі па межах сваіх паветаў. Іх няяўка альбо адсутнасць, як пісаў С. Ратманаў у чэрвені 1784 г., не перашкаджала землямерам прымаць адводы і весці межаванне “на свой страх”.

Стваралі перашкоды і самі землямеры. 12 чэрвеня 1783 г. быхаўскі страпчы паведаміў, што Г. Мардзвінаў не прыбыў на павятовую мяжу ў тэрмін, самім жа абвешчаны, пасля чаго 100 сялян-работнікаў разышліся. Затым землямер прымусіў страпчага распісацца ў палявой запісцы замест павераных. У верасні 1783 г. сама прысутнасць канстатавала, што некаторыя землямеры не выстаўляюць межавых слупоў або ставяць такія маленькая, што на іх нельга змясціць дзяржаўны герб, не кладуць вуголля ў межавыя ямы, не робяць прасек і заўваг на дачы.

Летам 1783 г. з палявых каманд збеглі пяць вучняў, у тым ліку трое з партыі Б. Баскакава, якіх той лупцаваў “без всякой вины мучительно”. Землямер вінаваціў уцекачоў у тым, што яны паўтара месяца “упражнялись большей частью в пьянстве”. Прысутнасць потым разжалавала вучняў у салдаты. У жніўні Ф. Жальцоў прыслаў у кантору свайго памочніка Т. Цялегіна, які аказаўся “к снятию ситуации неспособен”. За сваё самаўпраўства землямер атрымаў вымову. Гэты выпадак прысутнасць ацаніла як асабісты недагляд тэхніка і наперад забараніла ўсім землямерам самавольна разганяць нават разбэшчаных падначаленых.

Выхаваўчыя меры паказвалі розніцу паміж землямерамі і іх падначаленымі. 3 усіх абмежаваных, паводле справаздачы, 14 дач К. Гал даў планы толькі на тры і паўтара месяца не з’яўляўся ў кантору. Прысутнасць назвала яго гультаём і пасадзіла на хлеб і стр. 30 ваду. Яго памочніка Н. Маісеева, які не “донес о послаблении и погружен был в пьянство”, прысутнасць наказала палкамі і разжалавала ў салдаты. Затым абодвух трымалі пад арыштам “без выпуска” да падачы планаў. А. Костылева, які з абмежаваных па справаздачы 84 дач даў планы на тры маёнткі, “составляющие почти все обмежеванное число земель” (206411 дзес.), арыштавалі на трое сутак. Гэтак жа з “строжайшим репрементом” адкруціўся Я. Жальцоў, якога праўленне вінаваціла ў тым, што ён пры межаванні 23 вельмі вялікіх па памерах дач прайшоў для здымак сітуацыі толькі 86 вёрст.

Даволі жорстка расправіліся з Ф. Жальцовым за прыняцце ліста ад самазванага даверанага Запольскага на мове, якой сам тэхнік не разумеў, за “признание одного и того же человека под тремя наименованиями - и владельцом, и поверенным, и опекуном» . Яго проста выгналі з межавога ведамства. У красавіку 1786 г. праўленне прызнавала, што землямеры насуперак правілам пасылаюць замест сябе сваіх памочнікаў і вучняў на адводы межаў. Пры гэтым ніхто не быў пакараны. Памочнікі ж I. М. Махнёў, I. Палякоў і вучань А. Р. Вазноў былі пакараны “в страх других при собрании нижних подчиненных палками”. Ва ўсіх падобных выпадках, асабліва пры атрыманні разадраных і запэцканых планаў, дырэктару чарцёжнай загадвалі вінаватых “жестоко наказывать”. Разам са службовай стараннасцю землямераў гэтыя рэпрэсіі значна паскаралі межаванне.

У першы палявы сезон здымак, з чэрвеня да 15 снежня 1783 г., землямеры прайшлі ў Магілёўскім намесніцтве 30008 вёрст і абмежавалі 1112 дач плошчай у 2298769 дзес. (61% усёй тэрыторыі). Поўнасцю да 1 снежня быў абмежаваны камандамі першакласнага землямера паручніка В. П. Лікоўскага і землямернага памочніка М. С. Ерамеева толькі Аршанскі павет. Апрацоўку вынікаў здымак дырэктару чарцёжнай даручылі завяршыць да 1 красавіка 1784 г. такім чынам, каб кожны канцылярскі служачы пісаў у тыдзень па шэсць сшыткаў межавых кніг на дачы. Памочнікі і вучні стр. 31 трымаліся у чарцёжнай бязвылазна з такім разлікам, каб скаіраваныя імі планыперабольшвалі па колькасці спісы межавых кніг. У выніку да 4 красавіка палявыя каманды далі 1081 план, з якіх было скапіравана 4064 экземпляры. Канцылярысты напісалі 2902 копіі межавых кніг у 4039 сшытках.

За час першых здымак па намесніцтву было выяўлена 700782 дзес. спрэчных зямель (18,7% павятовай тэрыторыі), з якіх належала ўзгадніць і зацвердзіць межы па 87 дачах плошчай у 393408 дзес. Гэту задачу вырашалі ўжо 26 землямерных партый, што выйшлі на новы сезон здымак 15 красавіка 1784 г. 25 чэрвеня 1784 г. у межавую канцылярыю паступіў рапарт аб поўным завяршэнні межавання Магілёўскага намесніцтва. Да сярэдзіны жніўня ўсе партыі сабраліся ў Магілёве з чарнавымі варыянтамі генеральных планаў паветаў, канчатковае афармленне якіх стрымлівалі нявырашаныя спрэчныя і апеляцыйныя справы па 77 дачах і адсутнасць бакоў (планаў граніц).

24 чэрвеня 1784 г. прысутнасць звярнулася ў Полацкае губернскае праўленне з просьбай вылучыць ёй для межавання Полацкага намесніцтва горад, размешчаны бліжэй да ўжо абмежаваных губерняў, каб пазбегнуць страт і завяршыць справы. 2 ліпеня генерал-губернатар П. Пасек назначыў Віцебск і адвёў у ім для 320 чалавек канторы дом дывізіённага генерала. 10 кастрычніка кантора зачыніла сваю прысутнасць у Магілёве, а 16 кастрычніка поезд з 100 вазамі архіва пад наглядам шасці чалавек аховы прыбыў у Віцебск. 228 салдат шпацыравалі пешшу. У Магілёве да 10 лістапада засталіся пяць землямераў з дзевяццю памочнікамі і трыма вучнямі для завяршэння капіравальных прац і перавозу 16 тыс. планаў. 21 кастрычніка 1784 г. кантора афіцыяльна адчыніла сваю прысутнасць у Віцебску і з гэтага моманту стала называцца Полацкай - па назве намесніцтва.

Межавы архіў спачатку размясцілі ў падвор’і Маркавага мужчынскага манастыра, а частку архіва чарцёжнай перамясцілі з келляў бернардынскага ў езуіцкі кляштар. Асноўныя чарцёжныя работы выконваліся ў шасці пакоях генеральскага дома, дзе жыў стр. 32 сам В. Ваксель. У Віцебску адразу ж пачаліся цяжкасці з ква- тараваннем, бо, як сдвярджаў магістрат, “обывательские дворы все без исключения заняты постоями Днепровского пехотного полка”. Аднак сапраўднае бедства пачалося ў жніўні1786 г., калі ў Віцебск з бліжэйшых паветаў вывелі чатыры мушкецёрскія батальёны Віцебскага пяхотнага палка. Яго афіцэры з дазволу камандуючага генерал-маёра Дз. Р. Няранчыца неадкладна прыступілі да высялення межавых афіцэраў. Іх кватэры пехацінцы ўзламвалі штыкамі. Пры супраціўленні дзверы падпіралі бярвеннем і да іх выстаўлялі каравул.

У адказ землямеры аднадушна заявілі, што яны са сваімі сем’ямі “совсем сделались от зловонного угнетающего воздуха больными”. Каб прадухіліць далейшыя захопы, яны размясцілі на кватэрах фафічныя матэрыялы, дзе, як сцвярджаў В. Ключараў, “за невмещением в чертежной производится сочинение генеральных планов”. Калі ж Няранчыц патрабаваў вызваліць генеральскі дом, яму адказалі, што тут “всегда производилась работа в копировании великой обширности планов, а ныне (9 кастрычніка 1786 г. - А. Я.) в тех покоях генеральные планы, атласы и карты начаты сочинением и купировкою в три ряда с принадлежащими к ним описанием уездныхкниг экономических примечаниев и каталогов в три и четыре ряда”. Нарэшце пяхотнае камандаванне зняло каравулы, але пакінула салдацкі пастой на занятых кватэрах.

Адпаведная сітуацыя паўтарылася ў лютым 1790 г. у сувязі з раскватараваннем у горадзе Смаленскага драгунскага палка. Аднак жыллёвыя нястачы вынікалі з саслоўна-нераўнамернай раскладкі кватэрнай павіннасці. Распараджэннем П. Пасека ад пастою выключылі двары высакароднага дваранства ў інтарэсах таго, што так “быть может скорее устройство и лучше вид города”. Заможныя вярхі горада пры садзейнічанні каменданта графа С. С. Мініха, губернатара А. М. Луніна, членаў магістрата і Думы імкнуліся перакласці кватэрную павіннасць на просты люд.

Стр. 33 Так, засядацель Суражскага ніжняга земскага суда I. Рагоза прасіў у 1787 г. пазбавіць яго ад пастою землямераў, бо ён страціў 6 руб. за арэнду агародаў і 60 руб. - за склеп пад тавары". У адваротным выпадку ён пагражаў спагнаць грошы з канторы. У ліпені 1789 г. цэхмайстар кравецкага цэха I. Галіцкі настойліва дамагаўся высялення землямераў са свайго дому, дзе “часто бывает собрание цеховых”. Купец С. Красік жадаў пазбавіцца пастою пасля абрання ў гарадскія старасты. У сакавіку 1789 г. сакратар Віцебскага павятовага суда I. Шаверноўскі спрабаваў праз кантрактацыю сядзібы атрымаць выгоду ад бясплатнага кватаравання членаў канторы.

Першым землямерам, якія прыбылі ў горад у пошуках годных сядзіб, адвялі толькі 53 дамы - усе “весьма тесные, ветхие и к постою неспособные”. К. Лінеман скардзіўся, што ў хаце купца А. Ігольнікава “все течет, печи ветхие и их топить совсем невозможно”. Памочнік М. Ерамеева стаяў у доме шляхціца Жаброўскага, у якім “пол сгнил и упал, кровля раскрылась и бывает великая течь”. С. Ратманаву дастаўся дом мешчаніна I. Літвінкі - з комінамі без заслонаў і юшак, акном без шкла і з дахам, які працякаў. Толькі ў жніўні 1785 г. з патрэбных 406 кватэр канторскім членам адвялі 200 двароў, палова якіх аказалася непрыгоднымі і занятымі з мэтай грашовай арэнды дробнай шляхтаю. Яшчэ 120 двароў узялі ў гаспадароў, што пражывалі ў паветах. У выніку ў 1792 г. было ўладкавана 55 чалавек. Сумесна з гаспадарамі пражывала 67% членаў канторы. У сваіх хатах жылі толькі мясцовыя перакладчыкі Б. I. Ляхоўскі і Г. Цярэнцьеў.

Гаспадары не забяспечвалі сваіх пастаяльцаў дровамі, а на скаргі апошніх магістрат адказваў: “Все хозяева - шляхта и до магистрата не принадлежат”. У снежні 1785 г. кантора мусіла закупіць 100 вазоў дроў коштам 1 тыс. руб. у селяніна в. Лучосы Віцебскага павета 11. Афанасьева. Дума кампенсавала страты толькі ў 1789 г. У такіх абставінах прысутнасць скрозь пальцы глядзела на дзейнасць сваіх салдат, якія ў ліпені 1786 г. адабралі на рынку ў сялян коней і прымусілі "бесчеловечным боем к перевозке дров на подворище межевой конторы без всякого платежа”.

Бясплённая перапіска паміж гарадскімі ўладамі прымусіла кантору перайсці ад просьбаў да патурання самавольным учынкам сваіх членаў пры абсталяванні жылля. Дырэктар чарцёжнай “очистил и совсем из дому выбросил вещи” купца А. Іцковіча ў чэрвені 1785 г. Сержант з каманды Е. Салавова выгнаў сям’ю мяшчанкі А. Лявіцкай на двор. Землямер I. Гулевіч, сын другога члена прысутнасці, такім жа шляхам заняў дом шляхціца A. Лycкіны, а памочнік П. Сіленскі - кватэру краўца Пейсіха. Мешчанін С. Шчыкіня ад падобнага пастою мусіў “тесниться в бане”, а мешчанін М. Няўлянін у красавіку 1789 г. з-за свавольства С. Ратманава пазбавіўся “промысла и вынужден тесниться в чужом доме в бобыльстве”.

Такі пастой межавой канторы дапамагае ўявіць тыповыя бакі жыцця тагачаснага Віцебска. У гэтых адносінах характэрны наступныя інцыдэнты. Уначы 6 кастрычніка 1786 г. маці і сястра капіроўшчыка А. Ф. Халадкова прыбеглі да дзяжурнага капітана Р. Накоскіна і прасілі абараніць ад мешчаніна I. В. Таратуткі, які ў п’яным стане з запаленай лучынай раскідваў і ламаў рэчы кватарантаў. Накоскін арыштаваў гаспадара і павёў яго па вуліцы. На лямант арыштанта, як пісаў землямер, збеглася “немалое количество народа, каждые имевши при себе большие обрубки поленьев, а другая с шестами, чем и учинили бунт и трогались своими руками как по моем, так и бывших при мне солдат по лицу и в разные места”. Калі натоўп разагналі, адзін яўрэй сказаў, што “де в здешней улице не в первой раз таковой бунт бывает”.

7 студзеня 1787 г. на кватэры памочніка К. I. Платунова кан- цылярысты М. Гарбуноў, М. Я.Коханаў, М. М. Гускін і А. А. Часных стр. 35 учынілісапраўдны “бой” дошкамі і паленнямі з 10 цалавальнікамі віцебскага віннага водкупу. Апошнія білі “всех без разбору межевых” за тое, што тыя не давалі гульнявых шароў і кіёў. У чэрвені 1787 г. шэсць чыноў канторы збілі і абрабавалі на дарозе пашталъёна А. Сямёнава. У чэрвені 1789 г. землямер Д. А. Мельнікаў,які харчаваўся ў купца і майстра С. Насекі, быў тройчы пазбаўлены вячэры і названы гаспадаром “пьяницею - де ты невеликой человек, не офицер, а потому ничего не значишь, а знай, что я есть купец витебской и градского общества депутат”. Пасля бойкі на кватэры мешчаніна П. Канановіча яго кватарант канцылярыст А. I. Сахараў тлумачыў, што яго гаспадар, які трымаў прама ў хаце свіней, украў у яго крупы, жыта, мякіну і скарміў тое “тихим образом своей скотине...” Памочнік Д. А. Мельнікаў пабіў сваю гаспадыню “за нетопление печей для приготовления ему пиши”, а памочнік Гур’еў трапіў на гаўптвахту за тое, што па-мастацку распісаў “некрасивыми словами” вароты купца Фуфаева.

Падобнымі ўчынкамі вызначаліся і некаторыя землямеры. 4 чэрвеня 1787 г. Г. I. Мардзвінаў у пошуках свайго збеглага селяніна I. Фёдарава перакапаў харомы, гумны і пуні ў фальварку Зігмунтаў Полацкага павета, а потым пагнаў сялян у поле, абяцаўшы за злаўленне ўцекача 25 кап. Тады ж і барон К. Дэрліа заявіўся на фальваркі Старына і Парэчча “в простом мужичьем платье. Сперва поил некоторых крестьян горелкою и спрашивал коновала крестьянина, коего сын был продан или подарен оному Дерлиа во время межевания и по побеге не находит”. Калі ж барона звязалі і павялі на полацкую гаўптвахту, ён прадэманстраваў пад верхнім адзеннем афіцэрскія штаны і заявіў, што ён “полоцкой губернатор и генерал”, а памешчыка абяцаў высекчы і згнаіць у Сібіры.

Прысутнасць канторы прызнавала рэгулярнасць такіх здарэнняў: яе падначаленыя “в воскресные и табельные дни упражняются в разных непорядочных поведениях, а другие в пьянствах не только вгороде Витебске, но и вне его и в самое глубочайшее ночное время шатаясь по улицам, делают неблагопристойные ссоры и драки”, заўсёды ходзяць “в великом неопрятстве, в изодранных платьях, и ради пьянства занимают у купцов витебских и жидов деныи, платя разорительные проценты. Тако ж по заплате таковых долгов не остается у них жалованья не только на одежду, но и на пропитание”. Прысутнасць загадала служачым з 21 гадзіны знаходзіцца на кватэрах і ўсклала асабістую адказнасць на старшых землямераў за паводзіны падначаленых. 3 1788 г. земля меры адначасова са штомесячнымі справаздачамі аб працы членаў сваіх каманд давалі і характарыстыку іх паводзін. Межавая кантора старанна ахоўвала карпаратыўную ізаляванасць сваёй установы ад згубнага ўплыву свабоды вінакурства ў Беларусі, паколькі звычайнае п’янства адмоўна адбівалася на справаздачнасці.

Абслугоўвалі кантору 202 радавыя з Віцебскага, Полацкага і Дынабургскага пагранічных батальёнаў. Аднак апошнія мелі недакамплект. Таму да снежня 1784 г. даводзілася ўтрымліваць 173 салдат з магілёўскай аховы, якія з лета 1783 г. не атрымлівалі забеспячэння і практычна за два гады былі знясілены ад бесперапынных каравулаў. Прысутнасць не саромелася эканоміць на салдацкім жалаванні пры розных грашовых недахопах, а асабліва з-за пастаянных вексельных даўгоў землямераў. Прымусовыя вылічэнні выконваліся для рамонту зброі і амуніцыі, аплаты адправаў святара батальённай царквы, на лекі і г. д.

Салдаты часта эксплуатаваліся землямерамі ў якасці асабістай прыслугі і рабочых. У сакавіку 1788 г. само праўленне прызнавала, што тэхнікі трымаюць для сваіх паслуг па тры-чатыры радавых, якім “беспрестанно делают разные привязки, наказывают их жестоко”. Сам В. Ваксель два гады карыстаўся працай 40 салдат у сваіх фальварках. Ад жорсткага абыходжання ў 1784 г. збеглі два салдаты, у 1785 г. - тры, у 1786-1787 гг. - дзесяць, у 1788 г. - восем. Для некаторых салдат сутыкненне з працай землямераў стала зыходным пунктам у кар’еры па межавому стр. 37 ведамству. Так, у Полацкай межавой канторы пачынаў сваю службу радавы Віцебскага пагранічнага батальёна будучы полацкі павятовы землямер М. Вамелкін. Усяго з салдат у памочнікі або вучні выйшла пяць чалавек.

Палявыя дзеянні ў Полацкім намесніцтве вяліся з 7 кастрычніка 1784 г. сіламі 11 партый. Астатнія каманды, па словах Вакселя, займаліся прапагандай мэтаў межавання сярод уладальнікаў. Паспяховы пачатак межавання затрымаў канфлікт з нагоды патрэб у вазах для камандзіровак землямераў у паветы. Віцебскі магістрат не даваў фурманак без платы, бо лічыў, што межаванне выконваецца не ў горадзе і не на яго карысць. У адказ прысутнасць заявіла, што гарадскі выган ужо абмежаваны (15 кастрычніка 1784 г.) і, значыць, горад стаў “подобен обывательскому селению”. У спрэчку ўмяшаўся губернатар і загадаў безадмоўна задаволіць заяву канторы.

3 улікам вопыту межавання Магілёўскай губерні землямерам даручалася адшукваць спрэчныя ўладанні ва ўсіх месцах, а не толькі ў пачатку і ў канцы хадавых ліній. Каб не зацягваць дзеянняў і не займацца бясплённай перапіскай з адміністрацыйнымі інстанцыямі, кожнаму землямеру далі ведамасці казённай палаты аб рэвізскіх душах, якія яны маглі на месцах супастаўляць з пісьмовымі звесткамі ўладальнікаў (“отводными сказками”). У выніку за два асеннія месяцы 1784 г. было абмежавана 11% тэрыторыі намесніцтва.

Межавыя здымкі Полацкай губерні сіламі ўжо 23 партый узнавіліся 28 красавіка- 1 мая 1785 г. На апошнім этапе межавання і кіраўнікоў і выканаўцаў ахапіла адкрытая заўзятасць, бо ад тэрміну работ залежаў іх службовы рост. 3-за моцных дажджоў В. Ключараў дазволіў землямерам фармальна абыходзіць і вымяраць азёры і багны. Старшыя землямеры маглі на свой погляд размяркоўваць наяўныя сілы па дыстанцыях. На заканчэнне межавання былі кінуты ўсе чыны, акрамя самога дырэктара чарцёжнай і яшчэ двух чалавек. Гарадоцкі павет быў абмежаваны да 8 кастрычніка, Суражскі - да 21 снежня, стр. 38 Віцебскі –да 17 лістапада, Полацкі—да 28 лістапада, Дрысенскі—да 4 снежня 1785 г.

21 студзеня 1786 г. Ваксель рапартаваў аб поўным завяршэнні межавання беларускіх губерняў. Усяго, паводле справаздачы, за 17 месяцаў спрыяльнага палявога часу 1783-1785 гг. кожная зем- лямерная партыя абмежавала ў сярэднім 300 тыс. дзес. зямлі і прайшла па межах дач і для здымак сітуацыі 3594 вярсты (у цэльш 86219 вёрст). Сіламі 192 работнікаў канторы да канца 1785 г. было складзена 9 тыс. планаў дач, 9 тыс. межавых кніг у 18565 сшытках. Пры сярэднегадавых выдатках у 24 тыс. руб. агульны даход ацэньваўся ў суме 200 тыс. руб. Агульнае ўяўленне аб колькасных выніках Генеральнага межавання ў Беларусі дае табл. 2.

У лютым 1786 г. Полацкую межавую кантору прадугледжвалася перавесці ў Ноўгарад-Северскае намесніцтва. Але В. Ваксель спаслаўся на адсутнасць здольных людзей для перапіскі і капіравання вялікай колькасці дакументаў, якія належала раздаць уладальнікам, адаслаць у дзяржаўныя ўстановы. Патрабавалася яшчэ зацвердзіць межы па спрэчных і апеляцыйных справах, з-за чаго прыпыніліся працы па канчатковаму рэдагаванню картаграфічных і статыстычных твораў. 3 сакавіка 1787 г. да канца 1788 г. штат канторы быў загружаны апрацоўкай 10 тыс. сшыткаў (5635 межавых кніг) па Пецярбургскай і Пскоўскай губернях. Акрамя таго, землямеры межавалі ў суседніх губернях казённыя і ўдзельныя маёнткі і г. д. Гэтымі справамі кантора займалася да царскага ўказа ад 1 красавіка 1797 г. аб пераводзе яе ў Сімбірскую губерню. 3 Віцебска яна выехала на новае месца 15- 19 лютага 1798 г. На 81 фурманцы яна везла і распачатыя работы па складанню Атласа Беларускай губерні.

Такім чынам, абодва беларускія намесніцтвы былі абмежаваны за рэкордна кароткі тэрмін - два гады. Поспеху дзейнасці Магілёўска-Полацкай межавой канторы ў многім спрыялі яе незалежнае становішча ў сістэме мясцовых судовых устаноў і апякунства адміністрацыі. Мясцовае шляхецтва было адхілена ад удзелу ў непасрэднай рэалізацыі мерапрыемства. Беларускія стр. 39 выхадцы набіраліся выключна на другарадныя тэхнічныя і выканаўчыя ролі. Аплата чынаводства па колькасці абмежаванай зямлі спрыяла службовай руплівасці землямераў. Высокім тэмпам работ садзейнічала і армейская арганізацыя складу канторы. Жорсткая ваенная дысцыпліна суправаджалася прамой эксплуатацыяй ніжэйшага канцылярскага штату і салдат.

Праўленне канторы падтрымлівала саслоўна-карпаратыўную ізаляванасць свайго персаналу, што вымушала разначынцаў дамагацца дваранства праз старанную межавую службу. Казарменны побыт, насычаны безупыннай кадравай ратацыяй, з-за пагрозы неадкладнага разжалавання ў салдаты вызначыў і асаблівасці ўзаемаадносін межавых чыноў з мясцовым насельніцтвам.

Прывілеяваны статус і бясплатнае кватэра-дарожнае ўтрыманне абцяжарвалі і без таго нераўнамернае размеркаванне гарадскіх земскіх павіннасцей. Межавыя выдаткі пагашаліся цяжкай працай падначаленых тэхнікаў і павялічвалі падатковы цяжар беларускай вёскі. Большасць дысцыплінарных мер кіраўніцтва ў адносінах да межавых чыноў былі накіраваны супраць п’янства служачых і непазбежных пры гэтым фінансавых цяжкасцей.

Раздзел 2

ЗЕМЛЕЎЛАДКАВАННЕ СПРЭЧНЫХ АДВОДАЎ

Стр. 40

На тэмпы і сацыяльныя вынікі межавых работ, якасць і годнасць канчатковых колькасных даных і картаграфічных матэрыялаў межавання істотны ўплыў аказаў характар землекарыстання. Асаблівасці зямельных адносін і парадак іх рэгулявання выразна адлюстраваліся пры вырашэнні зямельных спрэчак паміж рознымі групамі саўладальнікаў.

Паводле вынікаў межавання, у Магілёўскім намесніцтве ў саўладанні знаходзілася 264638 дзес., або 7% тэрыторыі. У Полацкім намесніцтве агульныя ўладанні ахоплівалі плошчу ў 213387 дзес., або 1,7% зарэгістраванага землеўладання. Больш канкрэтнае ўяўленне аб маштабах суадносін угоддзяў у дачах саўладання дае табл. 3.

Як паказваюць даныя, паміж намесніцтвамі ў гэтых адносінах існавалі істотныя адрозненні. Большыя плошчы саўладанняў знаходзіліся ў Магілёўскім намесніцтве. Тут на першым месцы ў агульным карыстанні стаяў лес - 64% угоддзяў, потым ворыва - 27,4%. У Полацкай губерні, наадварот, галоўным аб’ектам саўладання высупала ворыва - 38,7% (51% угоддзяў без азёр), а лес даваў толькі 21% саўладанняў. Гэтыя адрозненні тлумачацца перш за ўсё характарам геаграфічнага размеркавання асноўных сельскагаспадарчых угоддзяў і іх месцам у земляробчай вытворчасці рэгіёнаў.

У Магілёўскай губерні большай узаемасувяззю вылучаліся дачы памешчыкаў і царквы - 51% ворыўных і 90% лясных угоддзяў у саўладаннях. У саўладанні памешчыкаў і казны знаходзілася 27% ворыва. У Полацкай губерні агульнасцю землекарыстання былі аб’яднаны ўсе фактычныя ўласнікі, таму зямельныя ўладанні мелі выгляд адносна дробных цераспалосных участкаў. Тут найбольшую долю ў агульным уладанні займалі царкоўна- манастырскія ўгоддзі як з памешчыкамі так і з дзяржавай. Стр. 41

Працэдура рэгулявання зямельных суцяг пачыналася з адме- жавання гарадскіх выганаў ад павятовай тэрыторыі. Зместзямельнай барацьбы і формы яе рэгулявання мэтазгоднаразгледзець на канкрэтных фактах.

Землямерам М. В. Мяркулавым г. Мсціславу было вымежавана 3467 дзес. бясспрэчнай зямлі. Яшчэ2 тыс. дзес. знаходзілісяў спрэчцы паміж арандатарам былога Мсціслаўскага гарадніцтваА. С. Сабанскім, гарадской вярхушкай і кляштарамі. Давераныяарандатара павятовы страпчы I.Сарока і селянін Ларыёнаўскагастароства Л. Андрэеў настойвалі на звароце ў казну трох валок уабрубе Шахаўшчына. Іх патрабаванне падмацоўвалася інвентаром люстрацыі 1765 г., паводле якога пустэчы ісенажацігарадніцтва каралеўская адміністрацыя здавала на водкуп заможным яўрэям або “из снопа” малазаможным мяшчанам. Сам арандатар даказваў, што ўгоддзі гвалтоўна ўтрымліваюццагараджанамі “под разными названиями” з 1778 г.

Наадварот, былыя бургамістры А. Гарбатоўскі, крамнік М. Куторга і гарадскі галава купец П. А. Карпіловіч дамагаліся вымяжоўвання пляцоў і моргаў згодна купчым. Іераманах А. Н. Асмалоўскі ў сваю чаргу ўсе 2 тыс. дзес. называў фундушам мсціслаўскага князя Міхаіла Іванавіча, падараваным Пустынскаму базыльянскаму манастыру маршалкам В. А. Палубінскім у 1644 г. Ксёндз вінаваціў мяшчан у гвалтоўным прысваенні прывілеяванай уласнасці, таксама ўтоеным пад рознымі назвамі. Для доказу ён прывёў копіі 73 судовых запісаў, у прыватнасці дэкрэт асэсарскага суда за 1730 г. аб прысуджэнні гораду 100 валок ворыва і 80 моргаў сенажаці (2005 дзес.). Аднак спрэчка не была вырашана да межавання бясконцымі суцягамі саўладальнікаў.

Сваім рашэннем ад 7 сакавіка 1784 г. межавая кантора знішчыла адвод 131 дзес. да гарадніцтва, падпадаючы пад запаведны ўказ 1777 г. і выкананы без даверанасці казённай палаты. Яна адмовілася вызначыць, “из каких земель городничество возникло” ў цераспалосных пустэчах па прадстаўленых дакументах. Гэтаму перашкаджала нефіксаванае месцазнаходжанне зямель ва ўмовах цякучасці грашовай і натуральнай арэнды. Абвяшчалася не даказаным пабочнымі сведкамі, судовымі інстанцыямі і бясспрэчным на працягу 10 год уладанне базыльянскага кляштара і стр. 42 Троіцкай царквы. Усе аспрэчаныя духавенствам угоддзі перадаваліся гораду. Тым не менш уступка 2 тыс. дзес, у лік 1918 дзес., што не хапала гораду ў двухвёрсную лінію, не задаволіла мяшчан.

У жніўні1785 г. яны праз ратмана I. Язака і члена суда І. Антошку падалі намесніку П. Пасеку калектыўную скаргу на самаўпраўства гарадскога галавы П. Карпіловіча, які, “стращая неотдачею документов, принудил избрать себя поверенным к размежеванию, обещая оное кончить своим коштом”. Сваю даверлі- васць падманшчыку яны апраўдвалі “боязнью и подобострастием к нему, яко первенствующему в городе”. Аднак дэпутат, які меў па магістрацкіх кнігах толькі 164 дзес., адвёў сабе ў сямі абрубах 736 дзес. і назваў іх павятовымі. У выніку 34 купцам засталося 645 дзес., а 906 мяшчанам - 21170 дзес., альбо ў восем разоў менш (на кожнага). Купец паспрабаваў схаваць самавольства за подпісамі двух ліслівых давераных пад першапачатковым адводам. У дадатак усе трое, “сговорившись”, разарвалі выган на два абрубы, дзе галава горада прысвоіў яшчэ 257 дзес. лепшых угоддзяў.

Пакрыўджаныя мяшчане скардзіліся, што Карпіловіч стаў дазваляць карыстацца гарадской зямлёй толькі “чрез покупки или по контракту от него, а по давнему владению никому держать не дозволяет”. Межавой працэдурай саўладальнікі гарадской зямлі, такім чынам, пераўтварыліся ў арандатараў, што толькі распаліла барацьбу за зямлю.

Асабліва востра стаяла пытанне аб забеспячэнні выганаў належнай зямельнай нормай былых прыватнаўласніцкіх мястэчак, ператвораных у павятовыя цэнтры. 17 жніўня 1783 г. В. Лiкоўскі даў у межавую кантору план на 192 дзес. заселенай і 3581 дзес. выгану г. Оршы. Па інструкцыі ў двухвёрсную лінію гораду належала 6816 дзес. Такім чынам, горад фактычна меў толькі палову стандартнай нормы (табл. 2). Для выпрацоўкі рашэння кантора сабрала дакументы і разгледзела, “как городские земли вошли в черезполосное и постороннее владение”, Вынікі вывучэння выявілі наступную структуру гарадскога землеўладання.

Паводле інвентару Аршанскага судовага староства за 1765 г. у горадзе лічылася 330 двароў з 438 пляцамі сядзібнай зямлі - па 0,5 дзес. на пляц (па аднаму моргу). Пад шляхецкімі стр. 43 сядзібамі было 106 участкаў (24,2%), пад юрысдыкамі цэркваў і мясцін - 95, або 21,7%. Астатнія былі забудаванм мяшчанамі. 3 2366 дзес. выгану мяшчанам належала 1600 дзес, (67,6%), а трэцяя частка ўгоддзяў - розным духоўным установам. Ад Куцеінскага манастыра паступіла 20 дакументаў на 252 дзес. Дзве копіі складалі “вкладные” запісы 1681 г., а астатнія з’яўляліся куплямі драбнаморгавых участкаў у мяшчан. Езуіцкі кляштар даў 13 дакументаў, па якіх адлічваў свае ўладанні з часу падаравання харужым Я. Пацам фальварка Давыдоўскі ў 1642 г. Зямельныя набыцці ўяўлялі ліхвярскія аперацыі пад заклад і да выкупу валочных і паўвалочных участкаў.

Давераны Ільінскай Уваскрасенскай царквы выводзіў заснаванне апошняй з каралеўскага прывілея за 1662 г. Астатнія 141 дзес. сфарміраваліся шляхам духоўных завяшчанняў і купляў у мяшчан. Базыльянскі і трынітарскі кляштары свае ўладанні ўнутры гарадской лініі сфарміравалі таксама купляй і замацаваннем “в вечность” дробных цераспалосных участкаў даўжнікоў і некрэдытаздольных мяшчан і шляхціцаў. У час разбіральніцтва фігуравала і справа аб захопе ў 1729 г. ксяндзамі-бернардзіндамі 320 дзес. пад фальварак Пашын, у выніку чаго гораду засталосяшэсць двароў. У цэлым у складзе выгану прывілеяваныя ўладальнікі мелі 1305 дзес., або ў сярэднім 23,6 дзес. на адну забудаваную юрысдыку супраць 7 дзес. на мяшчанскі двор. Аднак кантора не адважылася прыступіць да ўраўняльнага пераразмеркавання гарадскога зямельнага фонду і прызнала магчымым размежаванне толькі па асабістых адводах у спрэчных месцах. 9 жніўня 1784 г. гарадскому даверанаму ратману П. А. Філіповічу было заяўлена, што ў прад’яўленых дакументах “ничего такого, что б входило под ревизию, не оказалось, следовательно, по сему делу и производства никаково быть не может”.

Паводле межавання, у г. Чавусы лічылася 4683 дзес., а з іх лішніх, або “примерных”, з разліку 8 дзес. на рэвізскую душу, 2940 дзес. Паколькі Чавусы да аб’яўлення павятовым цэнтрам 24 верасня 1775 г. знаходзіліся ў складзе Ялаўскага ключа Магілёўскай эканоміі, то ўладальнік падараваных палацавых вёсак князь стр. 44 Л. Вяземскі настойваў на пазбаўленмі гараджан гэтмх лішкаў, Аднак кантора не адважылася самастойна вызначыцца ў абставінах гэтага драпежніцкага плана да 1795 г. Рашэнню перашкаджала тое, што па магдэбургскаму праву ад 13 лютага 1672 г. мястэчка атрымала 2280 дзес. і сам Вяземскі значыўся кіраўніком межавой канцылярыі. 3 1772 г. мястэчка знаходзілася “на равном с казенными крестьянами управлении и платеже податей”. Пасля працяглай валакіты справа аб адчужэнні гарадской зямлі была перададзена на дагляд мясцовага каменданта і гараднічага.

Выган г. Сураж 13-15 кастрычніка 1784 г. межаваў М. Мяркулаў, з якім гараджане звязвапі надзею на справядлівае вырашэнне шматгадовага канфлікту з павятовым прадвадзіцелем дваранства X. Цеханавецкім. Да прадугледжанай нормы гораду не хапала 783 дзес. Гарадскі адвакат С. Баберня скардзіўся ў канторы, што памешчык, “уповая, что на нем ничего не сыщется”, заворвае аблогі на выгане, забірае жывёлу і прымушае выкупляць яе “скудных горожан всем своим имуществом”'. Аднак землямер праходзіў гарадскую мяжу “сам собою” і прымусіў даверанага падпісаць палявы журнал. У сваё апраўданне М. Мяркулаў спаслаўся на адсутнасць доказаў з боку панятых і звёў справу да спрэчкі за 320 сажняў у пустэчы Пішчанская.

С. Баберня паклаў тады дзевяць каралеўскіх прывілеяў, у якіх кантора “не обнаружила никаких законных обстоятельств” і адмовілася разглядаць іх. Недахоп 830 дзес. у выгане на пасяджэнні 4 лістапада 1785 г. прысутнасць растлумачыла своекарыслівымі інтарэсамі гарадскіх вярхоў, якія не далі тлумачэння і звестак аб паходжанні ўладанняў і асоб, запісаных у мяшчанства. Горад пакінулі пры фактычных выніках межавання ў сувязі з тым, што магістрат не апратэставаў першапачатковага адводу землямера пры патуранні даверанага горада.

Горад Беліца меў толькі 847 дзес. забудаванай зямлі. У межах выгану мелася 756 дзес. лесу, які з 1785 г. трымаў па трохгадоваму кантракту павятовы прадвадзіцель Ф. О. Фашч. Урад стр. 45 вырашыў перанесці горад. Царскімі ўказамі ад 28 сакавіка і 7 кастрычніка 1785 г. Кацярына IIпастанавіла купіць за 28 тыс.руб.срэбрам м. Шчокат з в. Сеўрукі (140 рэвізскіх душ і 4594 дзес.) у памешчыкаў Кільчэўскіх і Усціновіча. Новы горад належала называць “по-прежнему Белицы”. Аднак 25 лістапада 1786 г, частка беліцкіх мяшчан папрасілі П. Пасека “за бедностью” пакінуць іх у складзе дзяржаўных сялян на грашовым аброку, як і да пераўтварэння мястэчка.

Нечакана выявілася, што на купленай зямлі ва ўрочышчы Чонка стаіць стараверскі манастыр. 20 манахаў з 1775 г. арандавалі ў памешчыкаў 100 дзес. і плацілі першыя 10 гадоў па 20, наступныя гады - па 40 руб. у год. Каб захаваць зямлю, яны прасілі Сенат перадаць ім яе ў вечную арэнду. Землеўладкаванне горада выканалі адміністрацыйным шляхам. 10 сакавіка 1791 г. Сенат даручыў П. Пасеку перасяліць 302 сялян с. Прыбыткі і в. Дуянаўка на пасад новай Беліцы і пакінуць 3440 дзес. на аброкавым становішчы па просьбе сялян.

Пры фактычных выніках межавання быў пакінуты выган г. Дрысы. Адсутнасць спрэчных адводаў тлумачылася канторай тым, што патрэбныя дакументы “изволением божием погорели чрез пожар”. Карыстаючыся гэтым, сумежны памешчык Ю. Шчыт прыхапіў шмат гарадской зямлі. Настойлівыя пратэсты давераных - бургамістра С. Семяновіча, ратмана Ф. Мішуны і гарадскога галавы I. Ю. Плісоўскага - кантора праігнаравала. Землекарыстанне г. Рагачова, уваходзіўшага ў склад аднайменнага староства да падаравання М. П. Галіцыну, П. А. Левашову і А. I. Фабрыцыянавай, цалкам залежала ад саноўнікаў. Яны адвялі ў свае ўладанні 1696 дзес., ці 63% гарадскога выгану. Горад пакідаўся пры адзіных сядзібных забудовах. Да таго ж гарадскі давераны мешчанін М. Каратоўскі 5 снежня 1783 г. адзінаўладна і пад умовай адсутнасці патрэбных прывілеяў уступіў М. Галіцыну 1075 дзес.

Стан абмежаваных гарадскіх зямель Полацкага намесніцтва межавая кантора ў цэлым разглядала на пасяджэнні 3 красавіка 1786 г. Прысутнасць яе канстатавала, што па пяці гарадах у прадугледжаную двухвёрсную лінію не хапае 8175 дзес., або10,5% да стр. 46 ўзроўню падушнага забеспячэння. Недахопы ў значнай ступені вынікалі з пазіцыігарадскіх дэпутатаў.

27 сакавіка 1785 г. кантора адхіліла даверанасць полацкіх купцоў I. В. Чарняўскага і Ф. Друговіна, завераную батальённым прапаршчыкам Лебедзевым, а не самім магістратам. Землямер М. Мардзвінаў за прыняцце фіктыўнай даверанасці атрымаў вымову. Гарадское грамадства, вымушанае выбіраць сваіх новых абаронцаў, прапусціла апеляцыйны тэрмін для прадстаўлення дакументаў“. Віцебскія купцы А. К. Пілецкі, I. Я. Ліцвінка, О. Бык, мяшчане Г. П. Тарасевіч, Г. С. Вяртошка і Н. Бык далі даверанасць, засведчаную толькі трыма чалавекамі - бургамістрам і ратманамі. Але гарадскія адвакаты паклалі перад прысутнасцю дакументальныя доказы на асабістыя зямельныя ўчасткі. 27 сакавіка 1785 г. прысутнасць заявіла ім, што ўгоддзямі павінны карыстацца не толькі купцы і мяшчане ў такім вузкім складзе. Купчыя былі вернуты заявіцелям.

Не мелі паўнамоцтваў і давераныя г. Гарадка. Патрэбныя доказы не былі атрыманы імі з той нагоды, што казённая палата здала ў 1783 г. выган у трохгадовую арэнду адным плацежаздольным асобам, г. зн. маёмаснай гарадской вярхушцы. У дадатак у межах выганаў знайшліся “сумнительные посторонние дачи” ў выглядзе царкоўных фундушаў. Пад зачэпкай адсутнасці спрэчак і зямельных лішкаў межавая кантора пакінула землеўладанне горада пры межавых выніках, а дакументы аддала ўладальнікам “за отсутствием надобности”.

У паветах межавыя работы выконваліся для выяўлення і геадэзічнага замацавання ў натуры межаў бясспрэчнага землеўладання. Таму галоўным у палявой практыцы землямераў была дакладная фіксацыя межаў. Граніцы ўладанняў у працэсе пракладвання па іх здымачных інструментальных хадоў замацоўваліся межавымі знакамі паводле інструкцыі. Частка межаў ішла па ўрочышчах (рэках, ручаях, ярах), а частка - па сухадолу.

Землеўпарадкаванне хадавых ліній пачыналі з пачынных пунктаў: каля пачына вырывалі дзве ямкі, у якія клалі вуголле і пядь камянёў. У астатнія ямкі клалі па тры камяні. На кожным павароце сухадольнай мяжы ставіўся драўляны слуп вышынёй у стр. 47 два аршыны і ў глыб зямлі - на аршын (71 см) з выпаленым дзяржаўным гербам на дзвюх высечаных гранях. У багністых і затопленых месцах слупы ўкопвапі ў курганы і мацавалі на дне крыжавінай. На бясспрэчных участках слупы ставілі белыя, на спрэчных - чорныя або абпаленыя. Перад слупам на сажань (2,13 м) уперад па мяжы вырывалі яму - квадрат па паўтара сажня ў кожным баку і на сажань углыб. На гарадскіх і павятовых межах ямы капалі памерам, у два разы большым. Уздоўж па мяжы праводзілі межнік: тры сажні шырынёй на гарадскіх і павятовых граніцах і сажань на прыватных (звычайна сахою). У лясах прасякалі прасекі шырынёй у сажань. Земляныя работы выконваліся на аснове прымусовай працы сялянамі сумежных дач.

Галоўны сэнс межавога землеўпарадкавання заключаўся ў дасягненні бесперашкоднага адводу ўладальнікамі фаніц сваіх дач на аснове міралюбівых пагадненняў (“полюбовных разводов”). Пры спрэчках землямер імкнуўся памірыць бакі, пры супраціўленні самастойна праводзіў вобыск даўнасці бясспрэчнага ўладання і паходжання спрэчак, што і рэгістраваў у дакументах палявых дзеянняў. Пры апеляцыях на землямераў кантора праводзіла паўторную рэвізію-вобыск.

Перад пачаткам сваіх дзеянняў землямер апавяшчаў навакольных уладальнікаў аб часе межавання, патрабаваў прыслаць звычайна 12 сведак - панятых і работнікаў, асоб з даверанымі лістамі на адвод межаў. Панятыя распісваліся ў палявым журнале. Затым кожны прыносіў крыжацалавальную прысягу “в том, что о всем случившемся во время государственного межевания и снятия планов, также и при спорах, по каким точно местам каждого владельца с 1767 года владение было и о протчем, о чем только у меня спрашивано будет, показывать имею самую истину, как перед Богом и судом его страшным всегда в том ответ дать могу”. Павераныя сведчылі рукапрыкладаннем, што не маюць падазрэнняў на сведкаў і распісваліся пад іх паказаннямі. Панятыя, звычайна старажылы, у сваю чаргу распісваліся за дакладнасць звестак давераных. Аднак з-за неадукаванасці або няведання рускай мовы часцей за іх гэта рабілі вясковыя папы. Такая працэдура звязвала кругавой адказнасцю ўсіх спрэчнікаў і ставіла мэтай прыдаць стр. 48 землеўпарадкавальным аперацыям Генеральнага межавання характар непрадузятага, аб’ектыўнага і неабвержнага ўжо ніякімі дакументамі і прэтэнзіямі мерапрыемства.

Напярэдадні межавання ўказамі ад 8 лютага 1782 г. і ад 26 мая 1783 г. Магілёўскае намесніцкае праўленне даручыла казённай палаце выбраць з дзяржаўных сялян “знающих совершенно границы” старажылаў і выдаць ім даверчыя лісты. Губернскаму і павятовым страпчым (адвакатам) загадалі неадлучна знаходзіцца на палявых здымках, каб не адбылося захопаў казённых зямель. Але ва ўмовах адначасовага межавання значных плошчаў малалікія штаты страпчых не паспявалі на рэвізію палявых дзеянняў землямерных партый. Неабароненасцю дзяржаўнага сялянства карысталіся суседнія памешчыкі ды і самі межавыя тэхнікі дзеля кар’ерысцкіх мэт.

Для справаздач аб поспехах працы землямеры абапіраліся на сведчанні адных і тых жа панятых, а кантора потым адхіляла апеляцыі з-за неабгрунтаванасці абвінавачванняў. Так, 28 чэрвеня 1785 г. павераны Дзісенскага староства Дрысенскага павета войт С. Радошка заспеў вучня А. Шанторава пры далучэнні казённай зямлі да дачы уніяцкага архіепіскапа I. Лісоўскага. За спробу апратэставання войта звязалі, а панятым загадалі маўчаць. Кантора адмовілася рэвізаваць палявую дзейнасць, нават калі пры гэтым знойдуцца “неверности”. М. Мяркулаў “ругал всякою сквернословною бранью, угрожая в три дня жизни лишить”, павераных Лемніцкай воласці Віцебскай эканоміі, якія процідзейнічалі гвалтоўнаму пераводу часткі ўгоддзяў да сумежнай памешчыцкай дачы.

Павераныя ад в. Барадзенічы Ялоўскага ключа Магілёўскай эканоміі сяляне Няфёд Ігнатаў, Іван Сінякоў, Клім Кузьмін, Іван Фядосаў, Мікіта Емяльянаў, Павел Еўдакімаў і Міхаіл Пракоф’еў 21 чэрвеня 1783 г. адмовіліся працаваць на мяжы, “учинили бунт и пошли домой”. 1 ліпеня 1783 г. павераныя в. Каменка таго ж ключа Іван Савельеў і Парфіры Грыгор’еў “учинили крик”, самі сышлі з мяжы і звялі рабочых пасля таго, як 1. Фефелаў адрэзаў стр. 49 г. Чавусы 2764 дзес. Кантора загадала адаслаць бунтаўшчыкоў у ніжнюю расправу. Убачыўшы прадузятасць землямера, які дзейнічаў на карысць шляхціцаў Маліноўскіх, адпаведным чынам паступілі сяляне Гомельскага староства. Пры адводзе граніц Ялаўскага ключа з Расенскім староствам тым жа Фефелавым сяляне двойчы не давалі павераных і заявілі: “Мы етова каморника не слушаемся и нейдем, а ето не каморник, а разбойник. У такіх выпадках кантора імкнулася рэабілітаваць дзейнасць сваіх падначаленых, лічачы, што казённыя землі мяжуюццанароўні з прыватнаўладальніцкімі.

У такой спрыяльнай абстаноўцы сумежныя з казённымі вёскамі памешчыкі выстаўлялі сваімі паверанымі і панятымі арандатараў, эканомаў, родзічаў, якія нават у прысутнасці страпчых, “несмотря на понятых” з дзяржаўных маёнткаў, прысвойвалі казённыя землі. У чэрвені 1784 г. шляхціцы Маліноўскія адхілілі павераных сялян казённых вёсак Выдрына і Кляпіна Рагачоўскага павета, падараваных М. Галіцыну і 3. Чарнышову ў час вобыску аб захопе 593 дзес. Землямер К. Гал апраўдаўся тым, што “крестьяне Голицына не спорили и без ведома моего с межи пошли”. I. Ваўкавіцкі 26 верасня 1783 г. без казённага страпчага абвёў чорнымі слупамі бор з 100 вуллямі па адводу ўладальніка мястэчка Хелч І. Халецкага і вылучыў лес з Гомельскага староства. Сяляне не змаглі ўпрасіць землямера дачакацца страпчага. Тады Якаў Герасімаў і Ілья Цімафееў з вёсак Закружжа і Дзеравянка абвінавацілі Гала ў даверы такім панятым, якія “несведомыя и невхожия в те места” і паказалі лес “по наущению” Халецкага. Пры гэтым яны звязалі прадузятыя дзеянні землямера з яго сваяцтвам з Халецкімі-Панятоўскімі.

Аднак кантора прабачыла Галу парушэнне інструкцыі як нявопытнаму практыку і на першы раз абмежавалася папярэджаннем. Новы вобыск Я. Баскакавым закончыўся поўным апраўданнем Гала. Сяляне тых жа вёсак панеслі страты ў спрэчцы з стр. 50 графам П. А.Румянцевым за права ўваходу ў лес, якіямы абаранялі з дапамогай абводаў 1560 г., рэвізораў Валовіча іНарушэвіча. Кантора не ўзяла ліст, каліўбачыла ўпартасць і няведанне казённымі панятымі дакладнага месцазнаходжання спрэчных граніц. У сваім рашэнні яна прыбегла да фармальнай працэдуры. 3 бясспрэчных 65204 дзес. графу па колькасці 7247 рэвізскіх душ аддалі 57976 дзес., а на 881 казённага селяніна выдзелілі толькі 7048 дзес. з усіх 15952 дзес. бясспрэчнага ўладання. Пасля гэтага ад лішку ў 50841 дзес. плошчаў у 45330 дзес. (89%) паводле васьмідзесяціннай нормы адрэзалі графу і толькі 5510 дзес. пакінулі дзяржаўным сялянам. 3-за розніцы ў колькасці рэвізскіх душ казённыя сяляне, такім чынам, страцілі 2299 дзес. спрэчных і яшчэ 3211 дзес. прыкладных (прыкладна 8 дзес. на душу) зямель.

Сяляне в. Белы Востраў Чачэрскага староства прад’явілі на захопленыя шляхціцамі землі выпіскі з гродскіх кніг за 1668 г., “акторского суда 1745 г., очистные реестры” і дэкрэты Галоўнага Літоўскага трыбунала, задворнага асэсарскага суда, па якіх у казну належала канфіскаваць каля 6700 дзес. Кантора заявіла, што не можа прыняць доказаў з-за іх неадпаведнасці межавым планам. Памешчыкі У. і А. Грабніцкія прэтэндавалі на 977 дзес. Езярышчанскага староства ў Гарадоцкім павеце і намагаліся прылучыць іх да с. Масарж. Павераны староства П. Г. Гумкоўскі з дапамогай абводаў 1629 і 1638 гг. абгрунтоўваў прыналежнасць зямель да староства. Панятыя падтрымалі яго, але “от кого споры показать не упомнили ”. Кантора знішчыла ўсе спрэчныя адводы як нявырашаныя да межавання, спасылаючыся на разыходжанні панятых і на тое, што сам землямер “не признается” ў парушэннях межавой працэдуры.

У барацьбе за 11 дзес. лесу каля в. Рудня Расенскага староства ў Чавускім павеце са шляхціцамі Мянжынскімі павераныя сяляне Андрэй Чыжык і Дземянцей Падкоў адстойвалі свае правы як бясспрэчныя з-за адсутнасці граніц паводле судовых рашэнняў. Кантора ж вырашыла інакш. Яна аддала спрэчны лес Ф. К. Мянжынскаму па наступнай рэзалюцыі: паколькі да межавання сяляне не дабіліся зямлі па суду, “то в том месте и не было стр. 51 настоящей границы до 1767 г, и поныне”. Аднак, як толькі, напрыклад, князь А. Галіцын даў акт люстрацыі 1765 г., кантора задаволіла яго просьбу аб адводзе в. Рабінаўка з зямлёю ад Кульшыцкага да Прапойскага староства. На баку сялян кантора выступіла толькі ў справе барацьбы вяскоўцаў Чэрніцкага староства ў Полацкім павеце з памешчыцай Т. М. Грабніцкай за 38 дзес., прычым нягледзячы на адсутнасць у паверанага селяніна Н. Кубіса даверчага ліста.

Сумежныя памешчыкі праяўлялі зайздроснае вынаходніцтва ў грабяжы дзяржаўнага сялянства падчас межавання. Прыкладам можа служыць сутычка графа М. К. Пацэя, уладальніка с. Цірасполь у Віцебскім павеце, з сялянамі в. Шчарбакі Лужаснянскага староства за 630 дзес. Пры апытанні землямерам казённыя павераныя “отреклись незнанием” сапраўднага ўладальніка спрэчнай зямлі. Павераны ж графа сцвярджаў, што да 1772 г. староства і Цірасполь былі адзіным маёнткам, калі сяляне свабодна сяліліся на суседніх землях, а лужаснянцы хадзілі на прыгон у Цірасполь. Арандатар староства В. I. Фатаў прыцягнуў камеральнае апісанне 1773 г., каб даказаць, што старадаўняе заснаванне вёскі “не резон, ибо таковыя захожие крестьяне подлегают равному жребию быть во владении в Лужеснянском старостве”, паколькі “тогда о королевских добрах не столь попечение было, как о собственной выгоде”. Граф пры зацягванні спрэчкі страчваў землі, лішнія супраць васьмідзесяціннай нормы. Земская даўнасць не магла лічыцца з некалі адзінага ўладання. Арандатар паспрабаваў шантажыраваць кантору, нагадаўшы нелаяльнасць магната ў 1772 г. Спрачальнікі хутка пагадзіліся, але лужаснянскія сяляне страцілі 15% зямлі.

Пры межаванні ў Суражскім павеце с. Батынічы Лемніцкай воласці Віцебскай эканоміі сумежныя памешчыкі з с. Пышнікі дамагаліся 82 дзес. на падставе каралеўскага падаравання ў 1566 г. Казённыя павераныя Ілья Ігнатаў, Герасім Ягораў, Фама Якаўлеў і Пётр Кавалеўскі даказвалі факт шматгадовага гвалтоўнага захопу валасных зямель, якія сяляне вымушана “из найму запахивали 25 лет”. Справу спусцілі ў павятовы суд, дзе, па словах

сялян, земсківыпраўнік Пышніцкі “имеет класть сделать то, что ему угодно”. На пастанове суда кантора аддала спрзчнае месиа памешчыкам Пышніцкім, але ў сваім рашэнні запісала: “Сумнительно, чтоб она (спрэчная зямля.- А, Я.) принадлежала столь отдаленному месту. Засумнявалася і казённая палата, якая апратэставала рашэнне канторы ў губернскае праўленне імежавую канцылярыю.

Землямер I. Карнілеўскі адрэзаў да Дубровенскага графства і ўладанняў памешчыкаў Гуркаў 6670 дзес. з Сідрычанскага староства. Казённыя павераныя абвінавацілі памешчыкаў, якія пры вобыску выставілі ў панятыя сваіх прыгонных і шляхціцаў, што жылі за 25 вёрст і пра межы нічога не ведалі. Землямера вінавацілі ў хабарніцтве і гасцяванні ў Гуркаў. Кантора скасавала скаргу, бо “ничего того из дела землемерова не видно (!), а землемер с каждым имеет долг говорить”. У 1781 г. Чэрыкаўскі павятовы суд вырашыў аддаць маёнтак Нізкі генерал-маёру А. Д. Дэбандрэ за неплацежаздольнасць шляхціца I. М. Чудоўскага. Аднак вёсак з нядоімкамі не знайшлі, ды і канстытуцыя 1726 г. забараняла закладваць уладанні, якія знаходзіліся пад судовым следствам. Кантора знайшла арыгінальны выхад. Чудоўскаму перадалі в. Прусіна суседняга аднайменнага староста, сяляне якога мелі спрэчны адвод у граніцы ўладання генерала.

Пры межаванні прагучала справа С. Зорыча з А. Д. Салагубам. Павераны А. Салагуба мсціслаўскі канюшы Д. Л. Валюжыніч паскардзіўся на землямера К. Дэрліа, які адрэзаў 90 дзес. лесу да м. Горы ва ўладанні Салагуба. Для доказу ён даў ліст аб тым, што 2 сакавіка 1743 г. бельскі ваявода А. Патоцкі прадаў падскарбію і земскаму пісару L Салагубу маёнтак Горы-Горкі за 195 тыс. руб. срэбрам. Аднак вобыск выявіў іншае паходжанне захопу.

18 ліпеня 1784 г. павераныя Панятоўскага ключа Магілёўскай эканоміі з в. Біры сяляне Ігнат Пятроў і Андрэй Лявонаў паказалі, што горацкі магнат менавіта ў іх з 1766 г. прысвоіў 219 дзес. лесу. Для доказу яны прадставілі абвод Галаўчынскага ключа, складзены рэвізорамі Я. Корсакам і Я. Чыжам яшчэ ў стр. 53 1604 г. Адначасова павераныя зв. Белая Куляшоўскаіа ключа Даніла Сямёнаў і Аўдзей Сямёнаў скардзіліся на гвалтоўнае заснаванне Салагубам вёсак “Галабурды, Голубино, что ныне Земцы, Голубинка, а ныне Тимоховка”. Як ні спрабаваў магутны граф заблытаць сапраўдную назву дзяржаўнай зямлі, але казённыя сяляне ўпарта абапіраліся на абмежаванне Кішыцкага войтаўства за 1604 г. і патрабавалі вярнуць 1514 дзес. Пры вобыску павераны Салагуба прасіў землямера не прымаць сялянскай спрэчкі. Большасць панятых “незнанием отреклись”, з-за чаго несапраўднымі рабіліся прэтэнзіі ўсіх бакоў. Можна толькі здагадвацца, якім чынам граф падзейнічаў на межавую кантору. У жніўні 1785 г. новы вобыск праводзіў Ц. Багамазаў. Салагуб і Зорыч неадкладна памірыліся на частку, сумежную паміж уладаннямі. Багамазаў з 55 павераных выбраў 11 чалавек, сярод якіх апынуліся толькі чатыры казённыя селяніны. 2 жніўня 1786 г. кантора вынесла суровую пастанову.

Ад дзяржаўнай в. Галавачы да графства Горы адрэзалі 219 дзес. за ўпартае нежаданне сялян адступіцца з мірам. Граф атрымаў яшчэ каля 1 тыс. дзес., бо, як запісала прысутнасць, апеляцыі “не учинено, да и понятые при землемере насильственного захвата не доказали, показать к какой даче оные принадлежат, того не знают и что по другим местам леса издавна не дворцовых крестьян, но графа Сологуба. Дзяржаўныя сяляне ў каторы раз аказаліся безабароннымі перад шматвяковым самавольствам суседніх памешчыкаў.

Рэгуляванне зямельных спрэчак царквы і манастыроў у працэсе межавання ў асноўным зводзілася да барацьбы за памеры адводаў унутры прыватных маёнткаў. Адпаведны матэрыял па гэтаму пытанню ўжо разгледжаны аўтарам.

Царскі ўрад намагаўся скарыстаць межаванне дзеля матэрыяльнага забеспячэння праваслаўнай царквы за кошт іншаверных устаноў. У прыватнасці, кожную прыходскую царкву намагаліся надзяліць па 33 дзес. ворыва і 3 дзес. сенажацей па адводах памешчыкаў. Землеўладкаванне не прадугледжвалася ў маёнтках стр. 54 з плошчай менш за100 дзес.і там, дзе цэрквыабо навогул не мелі зямлі, або мелі менш36 дзес. Паводле ўласных падлікаў аўтара, на час межанання па Магілёўскайгуберні больш за70% цэркваў ва ўладаннях дробных памешчыкаўз’яўляліся уніяцкімі, каля 23% - праваслаўнымі і 3% - каталіцкімі. Наадварот, убуйных маёнтках36% цэркваў адносілася да уніяцкага веравызнання 60% — да праваслаўнага і 2% - да катапіцкага. Звыш 80% праваслаўных цэркваў знаходзіліся ў латыфундыях і толькі 7% -- унутры дробных уладанняў (у групе да 100 дзес. на памешчыка). Практычна палова і уніяцкіх і праваслаўных цэркваў у памешчыцкіх уладаннях Полацкай губерні канцэнтравалася ў буйных маёнтках, прычым сярод іх пераважалі уніяцкія (75% усіх цэркваў) святыні. Як відаць, у губернях забеспячэнне царквы залежала як ад пазіцыі дробнай шляхты, так і магнатаў.

Абяцаннем выдзеліць напярэдадні межавання 36 дзес. на царкву царскі ўрад спадзяваўся схіліць уніяцкае духавенства да добраахвотнага пераходу ў праваслаўе. Больш актыўна на заклік адгукнулася прыходскае духавенства Магілёўскай губерні і толькі там, дзе гэтаму садзейнічалі рускія саноўнікі і чыноўнікі, якія трымалі значныя падараванні. Дастаткова адзначыць, што адразу пасля падарожжа Кацярыны II на Беларусь да канца 1780 г. па адной Магілёўскай губерні цэлымі прыходамі ў праваслаўе былі пераведзены 22 уніяцкія царквы з 3682 сялянскімі дварамі і 12142 рэвізскімі душамі. 3 гэтай колькасці 3033 душы (25%) змянілі веру па казённых маёнтках, 969 - ва ўладаннях памешчыкаў-каталікоў, а асноўная маса (67%) - з санкцыі рускіх уладальнікаў унутры падараваных ім старостваў.

3 межавой практыкі вядомы выпадак, калі павераны царквы Уваскрэсення пры с. Хацятава Чавускага павета хацеў набыць зямельную плошчу, якая ў шэсць разоў перавышала ўзаконеную норму, спасылаючыся на трактат 1768 г. аб вяртанні праваслаўным цэрквам зямель, прымусова адарваных уладальнікамі. Баркулабаўскі жаночы манастыр у Мсціслаўскім павеце і быхаўскія канонікі намагаліся прысвоіць тэрыторыю, якая штогод затаплялася вадой пры млынавых плацінах. Святар с. Новага ў Беліцкім павеце не дабіўся 40 дзес., прызначаных царкве не ў прывілеі, а ў якасці “данной на продовольствие”. Межавая кантора адхіліла спробу папоў гомельскай Троіцкай царквы павялічыць прытчавы стр. 55 выдзел паводле фундушаў 1560 і 1693 гг., не жадаючы яго раздраблення.

Духавенства каталіцкіх касцёлаў у асноўным намагалася захаваць за сабой падараваныя фундушы заснавальнікамі прыватных родаў. Так дзейнічаў Забельскі дамініканскі кляштар у Полацкім павеце, шклоўскія дамініканцы. Фальварак Клімаўшчына Дрысенскага павета, секвестраваны ў 1773 г. у ордэна францысканцаў і перададзены віцебскім і полацкім манахіням-марыявіткам, спрабаваў захапіць шляхціц I. I. Хялхоўскі па фальшываму дэкрэту за 1639 г. Гэты інцыдэнт у 1777 г. стаў адным з пабуджальных матываў да выдання ўказа аб казённай маёмасці.

Таксама на падставе фундушаў XVII ст. дабіваліся сваіх адводаў манахі мсціслаўскага Пустынскага і Ануфрыева, віцебскага базыльянскага манастыроў. Аднак шляхціцы, уладары маёнткаў, адхілілі прэтэнзіі на падставе таго, што ўсе падараванні і наданні пастаянна пацвярджаліся спадчыннікамі і, такім чынам, не пакідалі прыватнаўласніцкай свецкай прыналежнасці. У дадатак некаторыя мясціны карысталіся фундушамі толькі праз заклады і пазыкі. У большасці выпадкаў межавая кантора адхіляла святарскія адводы і прэтэнзіі як нявырашаныя ў судовых месцах да межавання. Згодна паведамленню уніяцкага архіепіскапа I Лісоўскага, да кастрычніка 1786 г. памешчыкі Магілёўскай губерні не дапусцілі адводаў да 18 прыходскіх цэркваў яго епархіі. Як вынікае са справы 1814 г., з 265 цэркваў усходнебеларускіх губерняў толькі 30 мелі поўную зямельную норму, 80 наогул не атрымалі яе, 37 не мелі ні сядзібы, ні сенажацей, 51 была надзелена зямлёй без выдачы планаў і межавых кніг. У 41 царквы надзелы захапілі арандатары, тры царквы былі знішчаны, а 11 сталі каталіцкімі.

Памешчыкі ўступалі прыходскаму духавенству непрыдатныя ўгоддзі. Зямельная нястача прымушала свяшчэннаслужыцеляў самастойна апрацоўваць ворыва альбо здаваць зямлю за сноп сялянам. Царызм не дабіўся належнага ўладкавання нават праваслаўнай царквы, паколькі на час Генеральнага межавання землямерам забаранялася ўмешвацца ў спадчынныя паўнамоцтвы памешчыкаў.

Большасць зямельных спрэчак у прыватнаўласніцкім асяроддзі на час межавання вынікала з нагоды цераспалоснага стр. 56 валодання ўгоддзямі і працяглага няўрэгулявання землекарыстання сумеснымі долямі. Таму ўпартая барацьба вакол частак агульнага валодання вялася ў шляхецкіх ваколіцах.

Частка саўладальнікаў спрабавала дабіцца размежавання на падставе інвентароў XVII—XVIII стст. без папярэдняга міралюбівага пагаднення , шляхам фальсіфікацыі рэвізскіх даных пры адводах. Так, смаленскаму скарбніковічу Т. К. Мянжынскаму па інвентару XVII ст. належала 12 валок у.с. Баброва Чавускага павета. Аднак ён патрабаваў адрэзаць столькі ж зямлі ў свайго саперніка мсціслаўскага гродскага суддзі М. Ю. Панятоўскага. Згодна межавой інструкцыі, дадзеная спрэчка трапляла ў шэраг іскавых, а не чалабітных (нявырашаных напярэдадні). Пры падзеле спрэчнай зямлі адносна васьмідзесяціннай нормы на рэвізскую душу Т. Мянжынскі мог атрымаць толькі 140 дзес. Каб павялічыць уладанне, памешчык запісаў пры сяле мяшчан м. Расна “и тех, кто временно у него находились беглых, сосланных, но еще несколько душ из содержащихся в аренде в Красновском старостве” . Зразумела, што не ўсе памешчыкі мелі магчымасць маніпуліраваць дзяржаўнымі сялянамі дзеля зямельнага абагачэння. Але перасяленні былі даволі распаўсюджанай практыкай у час межавання.

Падсяленнем 24 душ у в. Чартаўшчына (Кіеўшчына) Чавускага павета той жа Мянжынскі намагаўся выгадаць 307 дзес. у шляхціцаў Альшэўскіх у агульнай дачы Вуглы (Чарняўка). Астат нія саўладальнікі прыбеглі да мудрагелістага адказу. Яны ўступілі за грошы свае долі ў сумежнае уладанне Горкі графу Салагубу, “чтоб больше было против душ у Менжинских недостаток” угоддзяў пры налічэнні лішніх, або прыкладных, зямель. Абодва бакі апелявалі да інвентару 1623 г., які не паказваў 582 дзес., выяўленых толькі пры межаванні. 3 пункту гледжання супрацоўнікаў канторы, спрэчнае месца саўладальнікі мелі “хотя и целыми селениями, но по польским правам и инвентарю волоками,которые не имеют никакой меры” зямельнай плошчы. 18 сакавіка 1784 г. кантора знішчыла ўзаемныя спрэчныя адводы і стр. 57 захавала неразмежаванасць дачы, пакуль гаспа дары не прыйдуць да мірнага пагаднення.

Пэўная частка спрэчак тычылася падзелаў закладзеных або застаўленых за даўгі зямель. Прыкладам можа служыць спрэчка паміж шляхціцамі I. П. Мянжынскім і М. Ю. Панятоўскім за с. Валымер (Андрэяны) у Чэрыкаўскім павеце. Паводле заявы Панятоўскага, які даў 11 дакументаў, дадзенае ўладанне было закладзена ў 1705 г. у рукі Мянжынскіх з правам вечнага выкупу, Аднак часовы ўладальнік не дапушчаў законных нашчадкаў да выкупу. Панятоўскі даказваў, што Статут Вялікага княства Літоўскага не распаўсюджвае 10-гадовую даўнасць уладання на пасэсію і таму кантора не правамоцная ўладкоўваць закладзенае ўладанне па аднабаковай прэтэнзіі праціўніка. Па яго сцвярджэнню, няведанне панятымі сялянамі сапраўдных граніц, на што разважліва абапіраліся Мянжынскі і ўведзены ў зман землямер, тлумачылася якраз працягласцю заставы. Кантора вярнула спрэчныя землі Панятоўскаму з-за адсутнасці прикладных угоддзяў.

Адна з шасці частак дачы Хвастоўшчына Мсціслаўскага павета праз двухразовы залог дасталася ад I. I. Сурына навагрудскаму мечніку П. Ф. Запольскаму. Апошні саступіў даўгі I. Сурыну, які ў час рэвізіі 1782 г. запісаў в. Хвастоўшчына за сабой у якасці спадчыннай уласнасці. Землямер О. Рупышаў не прыняў пратэсту П. Запольскага і замежаваў вёску “по показанию временного, а не вечного владельца”. Пакрыўджаны Запольскі патрабаваў знішчыць межавы акт, бо застава па Статуту даўнасці не мае. Аднак прадбачлівы праціўнік выселіў сялян са спрэчнай вёскі, каб атрымаць належныя прыкладныя землі. Запольскі мусіў у 1797 г. пайсці на міравую.

Па адпаведнаму сцэнарыю круцілася працяглая суцяга за с. Клімава ў Полацкім павеце паміж шляхціцамі Васілеўскімі і Рысінскімі. Спробы землямераў і межавой канторы абстрактна і адвольна размеркаваць заблытаныя шматлікімі даўгамі і заставамі саўладанні выклікалі адмоўную рэакцыю - аж да боек на межах і збівання сялян. С. Ратманаў у жніўні 1783 г. на свой нагляд раздзяліў на дзве палавіны маёнтак Арол Клімавіцкага стр. 58 павета, у якім яшчэ 31718 г. шляхціцы Кобаты, Арлы іЖукоўскіяніяк не маглідабіцца справядлівага падзелу па заемных куплях і заставах.Саўладальнікі разам злавілі землямера на парушэнні межавой інструкцыі, якая “до закладов имений никаковой давностине означивает”. Кантора абвінавачвалася ва ўмяшанні ў справы па цэламу маёнтку, а землямер - у спробе “вместо формального суда означать давность земскую, которой не может быть между братьями и участниками».

Кантора адмовілася заняцца “излишнею работою” і дарэмнай тратай сродкаў дзеля перапрацоўкі межавых кніг і планаў. Землямер атрымаў толькі вымову. Спрачальнікам параілі ўладкаваць справу па іерархіі межавога ведамства. Часовы межавы дэпартамёнт нават у 1804 г. захаваў моц палявых дзеянняў. Адпаведнае рашэнне землямера Ф. Жальцова, які замежаваў у агульную дачу с. Стракайлы Клімавіцкага павета спрэчныя сенажаці трох шляхціцаў, завяршылася разбіральніцтвам толькі ў 1812 г. Той жа землямер аб’яднаў у адну дачу Катлы Чавускага павета спрэчныя землі насуперак пастанове павятовага суда. За “неумышленное” збіванне шляхціца Парчэўскага і недапушчэнне апошняга да сведчання палявога журнала землямер абышоўся двухдзённым арыштам.

Ц. Багамазаў без папярэдняга пагаднення прырэзаў да ўладанняў П. Б. Грынёва і С. Вязмецінава цераспалосныя ўгоддзі шляхецкіх ваколіц Воранава, Енцы і Жабін у Рагачоўскім павеце. У лістападзе 1784 г. шляхціцы скардзіліся, што тэхнік наўмысна выбраў сярод іх двух панятых, якія зусім не ведалі рускай мовы і ад імя ўсіх саўладальнікаў аддалі рускім генералам каля 100 дзес. Павераны ашмянскага войскага I. А. Сулістроўскага, уладальніка с. Крыўск у Рагачоўскім павеце, сумежнага з с. Хізы павятовага прадвадзіцеля I. Ф. Парчэўскага, у жніўні 1784 г. прама вінаваціў Р. Накоскіна за тое, што той “подкупом и подговором” Парчэўскага гвалтоўна адарваў 315 дзес. з 200-гадовага бясспрэчнага ўладання ў крыўскай дачы. Землямер нават не апавяшчаў бакі. Аднак кантора вызваліла яго ад пакарання з улікам хваробы і “отменных по межеванию трудов”. Вельмі часта кантора апраўдвала стр. 59 дзеянні межаўшчыкоў тым, што янм самі “не признаются” ў парушэннях інтрукцый.

Як сведчаць падрабязна прыведзеныя матэрыялы, працэдура разбору пагранічных зямельных спрэчак у працэсе Генеральнага межавання не вылучалася непрадузятасцю судаводства. Самі землямеры рознымі спосабамі, нават да бесцырымонных мер фізічнага гвалту, дамагаліся бесперашкоднага зацвярджэння межаў уладанняў, Асобныя выкрыванні пакрыўджаных панятых паказваюць, што землямеры не грэбавалі браць хабар. Межавая кантора адхіляла наступныя прэтэнзіі, спасылаючыся якраз на факт рукапрыкладання спрачальнікаў над вынікамі геадэзічных работ. Таму пасля межавання засталося мноства агульных і цераспалосных дач.

Прымусовы характар межавання маскіраваўся добраахвотнай калектыўнай парукай панятых і давераных у бясспрэчнасці фактычных вынікаў палявых дзеянняў землямераў. Памылкі апошніх кантралявала сама кантора. Паўторныя рэвізіі, вобыскі адной і той жа ўстановай завяршаліся апраўданнем і беспакаранасцю злоўжыванняў падначаленых. Уся мясцовая судова-адміністрацыйная сістэма афіцыяльна абслугоўвала і садзейнічала як хуткасці, так і заганам межавання.

Межавое заканадаўства не ўлічвала распаўсюджанай у Беларусі практыкі пасэсіі — заставы зямлі, відаць, для таго, каб пазбегнуць валакітнага разблытвання шматвяковых і неўрэгуляваных папярэднімі судамі спрэчак. Таму межавыя матэрыялы могуць стварыць уражанне, што на разглядаемай тэрыторыі панавала проста адміністрацыйнае кіраванне маёнткамі.

Адмова ў дакументальнай рэвізіі правоў валодання зямлёй не перашкодзіла ўдзельнікам межавання прыцягваць старадаўнія акты для абгрунтавання сваіх правоў. Таму межавыя матэрыялы складаюць істотную і яшчэ не даследаваную крыніцу для вывучэння генеалогіі шляхецкіх родаў.

Адначасовасць здымак пры немагчымасці дзяржаўных страпчых-адвакатаў паспець на рэвізію дзеянняў землямераў садзейнічала бессаромнаму абкраданню казённых сялян сумежнымі памешчыкамі. I землямеры і межавая кантора патуралі захопам дзяржаўных зямель насуперак царскаму ўказу ад 22 снежня 1777 г. аб іх недатыкальнасці. Сяляне-панятыя, прыцягнутыя да землеўпарадкавальных аперацый, выконвалі дэкарацыйную функцыю. Памешчыкі стр. 60 паспяхова карысталіся неадукаванасць і няведаннем сялян аб сапраўдным паходжанні альбо даўнасці спрэчных участкаў. Сялянам даводзілася абараняцца самастойна па адзінаму факту працяглай нявырашанасці спрэчак. Розным шляхам памешчыкі імкнуліся павялічыць свае ўладанні, што згубна ўплывала на сялянскае землекарыстанне. Павераныя ад гарадоў на сваю карысць маніпуліравалі агульнаграмадскім паўнамоцтвам. 3-за іх пазіцыі ў час межавання павятовыя гарады беларускіх намесніцтваў захавалі саслоўныя рэлікты прывілеяванага землекарыстання.

3 улікам межавой практыкі зараз можна зразумець, чаму менавіта 1767 г. быў выбраны для адліку 10-гадовай даўнасці землеўладання. Як ужо адзначалася, межавыя інструкцыі не прадугледжвалі механізма рэгулявання спрэчак з нагоды распаўсюджанай пасэсіі спадчынных зямель. Царскія заканадаўцы разумелі і ведалі загадзя, што шмат уладальнікаў памкнецца скарыстаць межавую працэдуру для пераводу залогава-застаўнога карыстання ў вечнаспадчынную ўласнасць праз просты акт рэгістрацыі зямельных адводаў. Апошнія ж землямеры абавязаныбылі перадаць на канчатковае зацвярджэнне ў вышэйстаячыя інстанцыі. Паколькі Статут BKJI не распаўсюджваў 10-гадовую даўнасць на залог зямлі, то існавала пафоза судовага адчужэння ўсіх канфіскаваных, секвестраваных і падараваных царызмам зямель, атым больш і вынікаў межавых дзеянняў.

Большасць разгледжаных межавой канторай зямельных суцяг не былі завершаны і вырашаны папярэднімі судова-адміністрацыйнымі ўстановамі Рэчы Паспалітай. Яшчэ ў 1767 г. усе справы, нявырашаныя цэнтралізаваным шляхам, адаслалі з Галоўнага Літоўскага трыбунала ў земскія і гродскія суды. Практычна яны і засталіся нявырашанымі, паколькі ў 1772 г. было скасавана ранейшае тэрытарыяльнае дзяленне, а разам з ім і ўся папярэдняя сістэма судоў. Больш таго, указам ад 8 мая 1773 г. Кацярына II абвясціла дэкрэты асэсарскіх каралеўскіх судоў непарушнымі і непадсуднымі рашэнням ніжэйшых судовыхінстанцый. Менавіта ў перыяд перабудовы мясцовай судова-адміністрацыйнай сістэмы ўлады царызм выконваў канфіскацыі і падараванні зямель, г. зн. несудовым шляхам. Захоўванне існуючых стр. 61 “польских” правоў, у тым ліку і норм Статута BKЛ, не мела ніякага значэння. Дзейнасць Статута толькі падразумявалася, бо канчатковыя рашэнні па зямельных пытаннях палкам залежалі ад новай вярхоўнай улады. Царскі ўрад спецыяльна не спасылаўся на Статут і ў межавых інструкцыях, бо ў ім не агаворваўся тэрмін пераносу або апеляцыі спрэчнай справы з ніжніх у вярхоўныя суды. Паводле расійскага заканадаўства, на апеляцыю адводзіўся толькі адзін год.

Такім чынам, нявырашаныя цэнтральнай адміністрацыяй Рэчы Паспалітай і знішчанымі ў 1772 г. мясцовымі судамі зямельныя спрэчкі дазволілі царызму бесперашкодна пераразмяркоўваць уладанні. У дагаворы з польскім каралём за 1775 г. Кацярына II абяцала захоўваць здзелкі, прысуды і выконванні па іх судамі, калі дэкрэты былі пацверджаны да 1772 г. Падданым гарантавалася права “доправлять деньги, ссуженные под заклад недвижимости, всякие долги, разделы и наследства и приданое без уплаты пошлин” на працягу шасці гадоў, г. зн. да 1781 г. Залог зямлі ў прыватнаўласніцкім асяроддзі пры адсутнасці збору пошлін з мабілізацыі зямлі не кантраляваўся царскім урадам.

Урад Кацярыны II не без падстаў хваляваўся, што пры адсут- насці “на все белорусские земли крепостей и документов” новая губернская адміністрацыя на Беларусі пры шырокім дапушчэнні мясцовай шляхты да судовых пасад акажацца няздольнай прадухіліць выклікі (“позывы”) адказных рускіх чыноўнікаў у мясцовыя “польские” суды і апратэставанне выкананых канфіскацый і падараванняў. Да пагрозы судовага адчужэння толькі што раздадзеных уладанняў далучалася перспектыва ўзнаўлення шматвяковых фінансавых іскаў на закладзеныя маёнткі, а тым больш іх выкупу і пагашэння прэтэнзій. У выпадку ўзнаўлення з 1787 г. ранейшага статутавага парадку царызм меўся кампенсаваць значныя фашовыя сумы.

Таму невыпадкова, што межавую кантору так падганялі з адкрыццём і правядзеннем межавання ў Беларусі. Апошняе неабходна было завяршыць менавіта да 1787 г., з адлікам 10 год пасля ахавальнага ўказа 1777 г. Знамянальна, што ў апошні год межавання, 21 красавіка 1785 г., з’явілася славутая Дарчая грамата дваранству, паводле якой двараніна нельга было пазбавіць нерухомасці без суда роўных сабе. Мясцовая шляхта магла скарыстаць стр. 62 закон длясудовага вяртання іадчужэння страчаных данняў. Таму Сенат 30 сакавіка 1786 г. адразу пасля межавання заявіў, што судова-апеляцыйны парадак “разумеется о тех имениях, которые в действительном владении уже состоят, а не о таковых, которых точная просителям принадлежность еще ничем недоказана, да и докажется ли?

Дакументацыя Генеральнага межавання з 1785 г. стала адзінай законнай падставай сапраўднага землеўладання. Зямельна-графічныяакты межавання дазволілі царызму і кантраляваць мабілізацыю зямлі ў прыватнаўласніцкімасяроддзі, і пераразмяркоўваць яе длярусіфікацыйных мэт. Прыцягнуўшы ўсіх наяўных уладальнікаў длясведчання законнасці існуючых межаў, царызм тым самым прыраўнаваў насаджанае рускае землеўладанне да спрадвечна мясцовага.

Раздзел 3

ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ ВЫНІКІ МЕЖАВАННЯ

  1. Картаграфічныя вынікі межавання

Стр. 63

Уся межавая дакументацыя ўмоўна падзяляецца на дзве групы крыніц: графічную і апісальна-статыстычную. Ствараліся яны адначасова, звычайна не датаваліся. 3-за спецыфікі свайго паходжання і прызначэння адзначаныя дакументы патрабуюць паасобнага вывучэння і крыніцазнаўчага аналізу.

Першаснымі картаграфічнымі матэрыяламі Генеральнага межавання з’яўляюцца “специальные геометрические” планы, складзеныя на кожную асобную дачу. Ствараліся яны ў маштабе 100 сажняў у дзюйме (1:8400). Сярод дачы магло фігураваць любое абмежаванае ўладанне - пустэча, возера, млын і інш. Па- вятовыя гарады паказваліся ў маштабе 50 або 100 сажняў у дзюйме з праектаванымі забудовамі.

Зыходная аснова спецыяльных планаў стваралася непасрэдна ў працэсе палявых здымак. Пра гэта сведчаць знойдзеныя сярод палявых запісак чарнавыя малюнкі, або “абрисы”, дач Гадзілавічы, Зборава, Старое, Кісцяні і Віляхаўка ў Рагачоўскім павеце. Выкананы яны тушшу, прама на свабодных краях запісак землямера. Галоўны аб’ект абрысаў - хадавыя лініі і вымярэнні граніц уладанняў з фіксацыяй межавых знакаў і бліжэйшых да іх элементаў прыроднага асяроддзя. Асобна намаляваны сядзібна-агародныя забудовы і планіроўка населеных пунктаў.

Кожная дача нумаравалася і затым у паслядоўнасці здымак і вырашэння спрэчак наносілася на зводны альбо генеральны план павета ў маштабе 500 сажняў у дзюйме (1:42000). Згодна тэрміналогіі арыгіналаў, яны поўнасцю называліся: “Геометрический стр. 64 генеральный план... уезда со всеми внутри онаго межеванными грацкими, казенными и владельческими землями, с показанием в нем каждого селения со отделением грацкими, владельческими и других уездов межами”. Генеральны план, такім чынам, улічваў усе абмежаваныя дачы і іх узаемаразмяшчэнне на павятовай прасторы. Сетка населеных пунктаў паказвалася планавым малюнкам. Праекты гарадоў паказваліся разам з выганамі. Да кожнага плана далучалася тэкставае суправаджэнне - ведамасць або “Описание к генеральному плану целаго уезда города... размежеванным землям, означающее, сколько каждое селение имеет разстояние от города верст, в тех селениях дворов, в них по ревизии мужеска и женска полу голов, удобной и неудобной земли, со изъяснением собранных в силу межевой инструкции экономических примечаниев”. Дадзеныя эканоміка-геаграфічныя апісанні атрымалі ў літаратуры назву поўных эканамічных заўваг.

Генеральныя планы былі самымі вялікімі картаграфічнымі выявамі межавання. Напрыклад, самы вялікі план Рагачоўскага павета па ўнутранай рамцы мае плошчу 6,8 м2. Для зручнага карыстання такімі агромністымі выявамі ў адпаведнасці з указам ад 1 чэрвеня 1783 г. на аснове генеральных планаў састаўлялі атласы губерняў. Атлас быў тым жа генеральным планам, разрэзаным на часткі і збрашураваным у адзін альбом. Складаліся атласы ў маштабе 2 вярсты ў дзюйме (1:84000). На іх капіравалі ўсе элементы нагрузкі генеральных павятовых планаў. Атласы камплектаваліся ў складзе генеральнай карты намесніцтва, планаў павятовых гарадоў, за якімі ішлі часткі планаў. Межавыя атласы беларускіх губерняў маюць стандартныя памеры 49,5x46,5 см ва ўнутранай рамцы. Яны называюцца: “Описание города... и его уезда со всеми лежащими в них дачами, в чьем они владении, какое число мужеска и женска полу голов и сколько мерою земли, со внесением экономических примечаниев”. Дадзеныя павятовыя апісанні да атласаў называюцца ў літаратуры кароткімі эканамічнымі заўвагамі з-за кароткага ўзнаўлення зместу апісанняў да генеральных планаў.

Завяршаюць картаграфічную прадукцыю межавання генеральныя карты намесніцтваў, якія выконваліся ў розных маштабах пасля інструментальных здымак. У асноўным гэта адміністрацыйныя карты, на якіх наменклатура элементаў нагрузкі паказвалася стр. 65 ўмоўнымі знакамі, Мснавіта тйму генеральный карты суправаджаюцца разгорнутымі статыстычнымі табліцамі, змешчанымі на свабодных прасторах выяў, або асобнымі, вельмі падрабязнымі так званымі тапаграфічнымі апісаннямі. Уся картаграфічная прадукцыя межавання выканана розным колерам на лепшай таго часу “александрийской” паперы.

Картаграфаванне Беларусі ў працэсе межавання не абапіралася на папярэднія выяўленчыя крыніцы. Штаты мясцовых губернскіх чарцёжных не прыцягваліся для ўдзелу ў межаванні, а толькі рыхтавалі аглядныя карты адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, галоўных паселішчаў і дарог. Так, у полацкай губернскай чарцёжнай адпаведныя карты ў 1781-1784 гг. выконваліся ў маштабе 5 вёрст (1:210000) і 8 вёрст (1:336000). 16 жніўня 1784 г. полацкі губернскі землямер Ф. Ф. Тушар атрымаў загад даць у межавую кантору генеральную карту намесніцтва пяцівёрснага маштаба, што ён і выканаў у снежні 1784 г.

  1. перапіскі землямераў вядома, што яны выкарысталі толькі сем планаў (на плошчу 250 тыс. дзес.) Крычаўскага староства, знятых у 1782 г. Гэта дазволіла пазбегнуць перавымярэння агромністай дачы, па плошчы роўнай павету, і абмежавацца толькі ўзгадненнем граніц (“боков”). Пры гэтым пэўныя цяжкасці выклікала сумяшчэнне маштабаў, бо землямерныя партыі I. Няфедзева праводзілі здымкі староства ў маштабе 200 сажняў (1:16800). План спрэчнай зямлі паміж вёскамі Дабрэйкі і Барсукі ўнутры Шклоўскага графства, складзены ў 1757 г. лідскім каморнікам К. Унгернам, быў скарыстаны канторай толькі з даведачнымі мэтамі. Гэта азначае, што як годнасці, так і недахопы разглядаемых межавых карт і планаў абумоўліваюцца методыкай палявых здымак, асабістай кваліфікацыяй і майстэрствам выканаўцаў. Таму кіраўнікі межавання ўсяляк імкнуліся прыменшыць уплыў асабістага фактару на дакладнасць, сапраўднасць і паспяховасць чарцёжных работ шляхам уніфікацыі ўсіх стадый і падрабязнасцей межавога працэсу. У спецыяльнай літаратуры ўжо дастаткова змястоўна выяўлены асаблівасці межавых здымак і стр. 66 картаскладання, якіяхарактерны іпры вывучэнні дадзенага мерапрыемства на прыкладзе Беларусі.

Межавыя здымкі выконваліся шляхам абыходу землямернай партыяй і вымярэння ёю граніц зямельных уладанняў з дапамогай астралябіі і жалезнага ланцуга даўжынёй у 10 сажняў (21,3 м). Гэта азначае, што апорная геадэзічная аснова ўтваралася непасрэдна ў працэсе самога межавання ў выніку пракладвання інструментальных хадавых ліній паміж межавымі знакамі. Апошнія служылі пунктамі здымачнага абгрунтавання, а іх геадэзічнай і графічнай фіксацыі надавалі першачарговую і самую вялікую ўвагу.

Вымярэнне межаў праводзілі ланцугом пасля папярэдняга пратычкоўвання хадавой лініі. Некалькі работнікаў расцягвалі ланцуг у створы здымаемай лініі і кожнае ўкладанне рэгістравалі вехамі ці калкамі. Пасля пераноскі ланцуга апошні работнік падбіраў вехі і па іх колькасці вызначалі колькасць укладанняў уздоўж усёй акружной мяжы. Колькасць пераносаў-укладанняў памнажалі на даўжыню ланцуга і такім шляхам атрымлівалі ўсю даўжыню здымачнага замкнёнага палігона.

Сярэдняя плошча вымеранай дачы ў Беларусі дасягае 2050 дзес. Візуальна такую прастору агледзець немагчыма. Таму ўнутры буйных уладанняў пракладвалі дадатковыя здымачныя хады. Гэту працу звычайна выконвалі землямерныя памочнікі і нават вучні, аб чым вельмі часта гаворыцца ў палявым справаводстве землямераў. У працэсе дапаможных здымак метадам перпендыкуляраў, засечак ці проста на вока вымяраліся контуры лясных масіваў і прамалёўваліся элементы “внутренней ситуации” — геаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя аб’екты і з’явы здымаемай тэрыторыі. Наменклатуру невялікіх і добра праглядаемых прастораў малявалі так, каб пракантраляваць аб’ёмныя вызначэнні па меры кругавога абыходу.

Стр. 68 Прысутнасцьканторы ацэньвала практыку выкарыстання памочнікаў івучняў як заганную голькі у выпадку, калі яны ўступаліся ўмежыспрэчных і нявырашаных спраў. Важнасць дапаможных здымакможна ацаніць па факту праверкі ў натуры даныхрэвізіі 1782 г, і паказанняў уладальнікаў. У прыватнасці, пры межаванні Сенненскага павета 5 лістапада 1783 г. дзвюма камандамі пад кіраўніцтвам С. Капылова і С. Падзерына выкрыта ўтойванне I. А. Остэрманам дзевяці вёсак. Чатыры вучні з каманд I. Гулевіча і I. Карнілеўскага пры здымках 3 снежня 1783 г. Дубровенскага графства ў Бабінавіцкім павеце, якое належала Г. А. Пацёмкіну, знайшлі 20 вёсак “излишних против” ведамасці магната. Станоўчае значэнне дапаможных здымак усё ж такі перакрэслівае бескантрольнасць землямерных памочнікаў. Яны не межавалі асобных дач і не рэгістравалі сваіх заняткаў.

Другой адметнасцю межавых здымак з’яўлялася спалучэнне гарызантальнага і вуглавога абгрунтавання. У працэсе вымярэнняў даўжыні граніц дач землямер ставіў на кожнай вяршыні здымачнага палігона - звычайна межавога знака - астралябію і вылічваў дырэкцыйны вугал паміж накірункам магнітнага мерыдыяна і вымяраемай лініяй (так званы азімут). Рабілася гэта ва ўмовах адсутнасці сеткі астранамічна вызначаных пунктаў геэдэзічнага абгрунтавання. Межавыя планы арыентавалі па мерыдыяну на поўнач ружай вятроў. Акрамя таго, інструкцыі патрабавалі кантраляваць азімуты іншымі вуглавымі вызначэннямі - румбамі. Апошнія заключаліся паміж паваротамі здымаемага палігона. Дадзенае патрабаванне ў сваю чаргу вымушала ставіць астралябію на кожным павароце акружной мяжы.

Плоскаснае вымярэнне не патрабавала ўнясення паправак за нахіл зямной паверхні да гарызонту, у выніку чаго практычна ігнаравалася сферычнасць зямлі. Няўлік зямной крывізны самым істотным чынам адбіваўся на наступных картаскладальніцкіх і картаметрычных працах. Гэта адлюстроўвалася ў лінейнай і вуглавой “невязке”, г. зн. незмыкальнасці контураў знятага палігона, у нестыкаванні граніц сумежных уладанняў і паветаў. Землямеры імкнуліся знішчыць “невязку” не шляхам адваротных кантрольных вымярэнняў, а свавольна ў працэсе картаскладання. У гэтым лёгка пераканацца, калі параўнаць матэматычныя значэнні першапачатковых запісаў на спецыяльных планах і зводных стр. 69 генеральных планах, зразумола, з унясенисм паправачнага каэфіцыента па маштабу.

Як значна вуглавыя вызначэнні здымачных палігонаў уплывалі на вынікі межавых здымак, сведчыць становішча з забеспячэннем землямераў астралябіямі і якасць апошніх. 18 сакавіка 1784 г. упершыню пасля адкрыцця межавання ў Беларусі дырэктар чарцёжнай прызнаў, што ўсе 25 астралябій “ветхи... и совсем к снятию неспособны... в некоторых штативы переломались и утратились”. Тым не менш ужо 15 красавіка ўсе партыі адправіліся на межаванне. 27 студзеня 1785 г. В. Ключараў зноў занепакоіўся станам інструментаў, на гэты раз напярэдадні палявога сезона. Аднак ён толькі спадзяваўся, што землямеры будуць утрымліваць астралябіі “в совершенной верности и исправности”. Пры адваротным становішчы ён раіў выконваць рамонт інструментаў за кошт саміх тэхнікаў. Таму нядзіўна, што ў кожным інструменце з такой нагоды налічвалася ад трох да сямі непаладак, а то і зусім адсутных частак. Адсюль няцяжка ўявіць, з якой віртуознасцю непасрэдныя выканаўцы межавання ўстаранялі перашкоды.

У выніку прымянення вуглавой або астралябічнай здымкі дачы ствараўся замкнёны палігон хадавых ліній з дастаткова густой сеткай апорных кропак (межавых знакаў), якія служылі асновай пры картаскладанні. Як паказваюць рэшткі чарцяжоў на спрэчных планах і лічбавыя запісы да іх, межавыя планы выконваліся шляхам графічнай трыангуляцыі. Спачатку на паперу ў запланаваным маштабе пераносілі лініі асноўнага ходу (граніцы дачы) з апорнымі пунктамі здымачнага абгрунтавання. У залежнасці ад зручнасці размяшчэння на лісце ўсёй выявы праз сярэдзіну ліста праводзілі напрамак магнітнага мерыдыяна, звычайна ўзятага паралельна бакам плана. Такімі ж паралельнымі лініямі расчэрчвалі ўвесь ліст. Дыяганалямі абавязкова перасякалі вяршыні самых вялікіх і самых дробных вуглавых значэнняў на месцах паваротаў мяжы. Арыентацыя выявы па гарызанталі выконвалася ад самага доўгага адрэзка палігона. Гэтыя лініі праводзілі асабліва старанна, паколькі да іх прывязвалі астатнія элементы нагрузкі малюнка.

Стр. 70 Затым з пачыннагапунктаздымкі ўадпаведнасці з паслядоўнасцю інструментальнага ходу будавалі многавугольны палігон, роўны суме значэнняўдаўжыні бакоўі вуглоў, Сухадольныя граніцы землекарыстання пераносілі з чарнавікоў у белавыя альбо каляровыя копіі шляхам іголкапраколвання контураў угоддзяў. Па гэтай прыкмеце можна вызначыць, на якой стадыі выкананы арыгінал. Урочышчы будаваліся метадам перпендыкуляраў ад асноўнай лініі ходу. У інструкцыі для службовага карыстання землямераў ад 12 мая 1783 г. В. Ключараў асабліва вылучаў згаданыя тэхнічныя аспекты, патрабуючы ўрочышчы ісельскагаспадарчыя ўгоддзі “исчислять, полагая особые треугольники”.

Контуры ўгоддзяў, замкнёныя ў правільныя геаметрычныя фігуры, служылі матэматычнай асновай для вылічэння зямельных плошчаў. На заключным этапе геаметрычную схему запаўнялі геаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі элементамі знятай прасторы. Гэтыя работы выконваліся незалежна ад палявых вымярэнняў, так званым камеральным шляхам. Чарнавыя асновы спецыяльных і генеральных планаў рабілі самі старшыя землямеры. Як правіла, дапаможны штат каманд займаўся знешнім аздабленнем.

Абавязковымі элементамі спецыяльнага межавога плана з’яўляюцца картуш і эксплікацыя. У картушы паказвалі назву дачы, імёны ўладальнікаў, час межавання і колькасць абмежаванай зямлі ў дзесяцінах і сажнях з пераводам у валокі, плошчы ўгодцзяў, колькасць двароў і рэвізскіх душ (мужчын і жанчын). У эксплікацыі пісалі назвы сумежных уладанняў і іх уладальнікаў. Ніжэй змяшчалі лінейны маштаб. У канторы меліся свае спецыялісты, якія займаліся аздабленнем карт і планаў рознымі пейзажамі, арнаментамі, алегарычнымі сцэнамі і г. д. Кожны спецыяльны план мае азначэнне ўмоўных знакаў.

Гэту схематычную працэдуру картаграфавання ў час Генеральнага межавання неабходна канкрэтызаваць паказам некаторых асаблівасцей картаскладальніцкіх работ. Паводле інструкцыіВ. Ключарава ад 13 лістапада 1783 г., кожны павет перад здымкамі разбівалі на дыстанцыі, па якіх старшы землямер самастойна размяркоўваў падначаленых.

Стр. 71 Ад землямераў патрабавалі “ежедневно" сачыняць спецыяльныя планы дач “во всякой верностипротив натуры”, Адразуж у канцы дня землямеры мусілі “уменьшать” і накладваць спецыяльныя планы на агульны або генеральны план сваёй дыстанцыі, “ведя при том камеральное экономическое примечание с каталогом”.

В. Ключараў асобна патрабаваў “не оставлять ни одной дачи без уменьшения на генеральном плане так, чтоб по завершении уезда уже на третий день дать в контору и уменьшенную генеральную карту по семиверстному масштабу”. У гэтым загадзе гаворыцца і аб складанні паменшанай павятовай карты ў 5 вёрст (1:210000). Значыць, па выніках палявых заняткаў ад землямераў патрабавалі выканаць чатыры групы картаграфічных выяў мясцовасці. Спецыяльныя планы дач пераносілі на генеральны план дыстанцыі. Паколькі павет межавалі дзве палявыя каманды, то ў выніку ў чарцёжную канторы высылалі генеральны план павета з дзвюх частак, а ўжо з апошніх выконвалі выяву ў пяці- або сямівёрсныя карты. Але ў перапісцы землямераў часцей называюцца пяці- і васьмівёрстка. 3 апошніх рабілі аснову для генеральных карт намесніцтваў і іншых праектаў. Генеральныя карты складаліся выключна пад наглядам дырэктара чарцёжнай спецыяльнымі тэхнікамі.

Пры накладванні на павятовыя планы буйныя дачы дзялілі па ўрочышчах, межах уладанняў і прасёлачных дарогах на часткі з такім разлікам, каб плошча кожнай дачы не перавышала 3-5 тыс. дзес. Гэта рабілася ў мэтах звязвання геаметрычнай будовы палігонаў і надзейнага вызначэння зямельных плошчаў. В. Ключараў тлумачыў згаданую акалічнасць тым, што землямеры накладваюць на генеральныя планы “один только облежащий их ход, не примыкая ево особенными и к верному связыванию фигуры весьма нужными диагоналями... межуют по одним румбам и не поверяют румбы при поворотах астролябическими углами”. Гэтак жа ён ганьбіў землямераў і ў 1784 г.

Землямеры ставілі астралябіі на рэдкіх пунктах - на месцах бачных межавых знакаў, на паваротах ліній вымярэнняў. У выніку ўзнікалі непазбежныя “переломы”, якія тэхнікі “придумывали” стр. 72 на памяці, г. зн. імкнуліся знішчыць хібы палявых здымак і тэхнічныя памылкі няспраўных інструментаў абстрактным шляхам. Заганы пры звязванні асобных выяў на генеральных планах тлумачыліся таксама адсутнасцю неабходных памяшканняў, “верных линеек и тем, что величина самой бумаги, составленной из разных и многих листов, изгибами своими и склейками не позволяет соблюсти желаемую верность, не упоминая о том, что меридианов верно и паралельно протянуть нет никакого способа”. Менавіта таму землямерам настойліва раілі ход мяжы абавязкова перасякаць элементамі фізіка-геаграфічнага асяроддзя і дыяганалямі. Аднак гэтае патрабаванне парушалася або не выконвалася з-за адсутнасці ўрочышчаў на сухадольных прасторах. Асабліва адчувальна на тэмпах і якасці картаскладальніцкіх прац адбівалася незавершанасць планаў на спрэчныя ўладанні, большасць якіх якраз тычылася граніц сумежных дач.

Запаўненне гэтых пустак даручалася выконваць самім старшым землямерам “в тот день, как примкнет свой ход помощник кокружной меже и тот положенной диагональ, коим свяжется фигура”. За накапленне лінейных і вуглавых “невязок” кіраўнік палявых здымак нёс асабістую адказнасць. Пры выяўленні памылак усёй камандзе пагражалі перавымярэннем дачы за асабісты кошт, землямеру - звальненнем з пасады “с таким аттестатом, который устыдится он везде объявлять”. Асвятленне жыццядзейнасці межавой канторы паказвае неэфектыўнасць такіх пагроз. В. Ключараў згаджаўся на тое, каб землямеры ўносілі карэктывы ў вынікі палявых дзеянняў адразу ж пры складанні генеральных планаў, “поелику содержа землемер ход свой в своей памяти может сумнительные линии без надлежащих трудов поправлять и, сверх того, оставаться будут на обмежеванные дачи планы готовыми”. Як відаць, сам кіраўнік заахвочваў падначаленых да парушэнняў.

Вытягивание магистралей и исчисление каждой части” зводнага плана павета праводзілі да расфарбоўкі іх фонаў. Для гэтага прыцягвалі геадэзічныя запісы лінейных і вуглавых велічынь з палявых запісак. Бясспрэчныя планы прадстаўляліся ў стр. 73 чарцёжную “не частные, аобщиес выборкоймагистральных линий” для адначасонага сведчання спецыяльных і генеральных планаў. Кожную спрэчную дачу капіравалі з чарнавога арыгінала або давалі ў частках у спецыяльным маштабе. Гэтыя часткі таксама называліся генеральнымі планамі. Таму нярэдка цяжка датаваць час стварэння таго ці іншага варыянта зводных павятовых планаў. На асабліва буйныя ўладанні плошчай больш за 5 тыс. дзес. складалі таксама асобныя генеральныя планы са сваімі эксплікацыямі і ўмоўнымі знакамі.

Камеральная апрацоўка вынікаў палявога картаметрыравання выконвалася звычайна ў зімовы час у чарцёжнай канторы ў поўным складзе ўсіх землямерных партый. У інструкцыі ад 4 студзеня 1784 г. гэта працэдура разбівалася на тры этапы: “освидетельствование, копирование и списывание” дакументаў, якія суправаджалі карты і планы. Дырэктар чарцёжнай асабіста размяркоўваў прадстаўленыя па спіску планы паміж камандамі з такім разлікам, каб дачы аднаго межавання сведчылі тыя землямеры, “которые вовсе ходом своим к ним не касались”. Такім шляхам забяспечвалася кругавая парука і ўзаемная адказнасць аўтараў картаграфічных сачыненняў, здзяйсняўся перакрыжаваны кантроль землямераў за памылкамі выканаўцаў. Копіі рабілі вучні і памочнікі.

Асоб, не прадставіўшых планы ў тэрмін, трымалі пад каравулам “без выпуску” да поўнай падрыхтоўкі дакументаў. У тыдзень прадугледжвалася засведчыць буйныя планы на плошчу ў 30-50 тыс., а дробныя ў 10-15 тыс. дзес. Каб “бока одного с другим землемером в ромбах, линиях по межам в положении живых урочищ были согласны”, землямерам дазвалялі абменьвацца паміж сабой матэрыяламі. Вынікі ўзаемных карэкціровак і праверак “прочитывались и исправлялись” памочнікамі і вучнямі. Пад такімі фармулёўкамі апошнія падпісваліся пад прозвішчамі правяраючых.

Затым пачыналі капіраваць планы ў тры-чатыры “ряда” (экземпляры) для межавой канцылярыі, межавога дэпартамента Сената, у архіў канторы, для раздачы ўладальнікам. Гэтаму этапу стр. 74 таксама надавалі сур’ёзнае значэнне, паколькі ўся прысутнасць распісвалася пад бясспрэчнвсцю, сапраўднасцю і адпаведнасшо канчатковых варыянтаў і копій межавой дакументацыі ўсім правілам і інструкцыям. Асобнай пахвалы заслугоўвалі тыя землямеры, якія імкнуліся “уделять время директору на свидетельство генеральных планов, каталогов и камеральных экономических примечаний, дабы и оные нечувствительно после получили настоящую верность”. Апісаны парадак вытрымліваўся ў строгай адпаведнасці з настаўленнем межавой канцылярыі ад 28 лютага 1782 г. У якасці ўзору ў чарцёжнай трымалі атлас Арлоўскай губерні.

Вынікі чарцёжных работ межавой канторы ўражваюць. Дастаткова сказаць, што ў перыяд з 1783 да 1793 г. толькі па адной Магілёўскай губерні на рукі ўладальнікаў выдадзена 5356 копій спецыяльных планаў. Акрамя таго, столькі ж адаслалі на захоўванне ў губернскае праўленне, Сенат, межавую канцылярыю. Столькі ж копій мела сама кантора. Прыблізна такім жа быў тыраж чарцяжоў па Полацкай губерні.

У спецыялыіай літаратуры ўзровень дакладнасці вуглавых і лінейных вымярэнняў межавання ацэньваецца дастаткова адназначна. У XIX ст. вызначэнне астралябічных вуглоў прыблізна да 51 лічылася дастатковым для здымак на планы з маштабам 100 сажняў. Дапускалася “нявязка” (незмыканне), роўная 1/250— 1/300 у адносінах да перыметра здымачнага палігона. Гэтыя паказчыкі выглядаюць пераканаўчымі на ўзроўні сучасных ацэнак. Пры гарызантальных здымках перасечанай мясцовасці дапускаецца памылка, роўная 1/1000, альбо 0,1 мм, аднак не больш за 1/500. М. Ціхамірава, апрацаваўшы 17 атласаў і больш за 400 карт, прыйшла да вываду аб тым, што сумарная стр. 75 сярэдняя памылка межавых здымак 2,28 мм пры вымярэннях i± 2,33 мм пры чарчэнні) складае 1/40, ці± 3,26 мм. Прыняўшы лінейную нявязку на межавых планах і картах, блізкую да 1/55 у адносінах да перыметра хадавой лініі, даследчыца высока ацэньвае дакладнасць інструментальных вымярэнняў Генеральнага межавання ў залежнасці ад наменклатуры аб’ектаў здымак і іх набліжанасці да знятых граніц уладанняў.

Аўтарытэтна на карысць надзейнасці межавых здымак сведчаць аналітычныя разлікі I. Стральбіцкага, які абагульніў вынікі буйнамаштабнага картаграфавання розным і ведамствамі генеральна абмежаваных тэрыторый імперыі. Па яго вызначэнню, вынікі вымярэнняў межавых землямераў у параўнальных паветах беларускіх губерняў дасягаюць 3% дакладнай характарыстыкі плошчы паветаў і губерняў у межах агульнага пазямельнага ўліку канца XIX ст. Відавочна, што межавыя здымкі падзяляюць узровень надзейнасці крыніц дзяржаўнай зямельнай статыстыкі XIX ст. Крыніцамі і картаграфічнымі вынікамі Генеральнага межавання можна паспяхова карыстацца ў мэтах параўнальных, канкрэтна-гістарычных даследаванняў, нават не ўносячы каэфіцыентаў на папраўку.

Перапіска землямераў дазваляе больш або менш дакладна вызначыць храналогію падрыхтоўкі і чарнавых і белавых ва- рыянтаў межавых матэрыялаў, іх аўтараў і склад.

Аб гатоўнасді чарнавых экземпляраў генеральных планаў на ўсе паветы Магілёўскага намесніцтва з “уменьшенной” генеральнай картай губерні В. Ключараў упершыню паведаміў у справаздачы ад 8 красавіка 1784 г. Уся графічная і апісальна- статыстычная дакументацыя - павятовыя генеральныя планы з “их принадлежностями” (камеральнымі эканамічнымі заўвагамі, каталогамі, табелямі, межавымі кнігамі) — сведчылася ў чарцёжнай стр. 76 на працягу 8-16 красавіка 1784 г. Генеральный планы з дапаможным суправаджэннем гірадстаўлялі асабіста перша—і другакласныя землямеры (табл. 4).

У сапраўднасці ж спіс аўтараў гэтых першых падрыхтоўчых і марнавых варыянтаў межавых матэрыялаў неабходна пашырыць і ўключыць у яго па аднаму землямеру, два памочнікі, два вучні першага і другога класа, па аднаму капіісту або канцылярысту ў кожнай палявой камандзе. Па заведзенаму парадку прадстаўлення дакументаў на рэгістрацыю старшыні па камандзе аўтарства прысвойвалі кіраўнікі ўсяго калектыву выканаўцаў.

6 чэрвеня 1784 г. В. Ключараў зноў паўтарыў рапарт аб гатоўнасці поўнага камплекта генеральных планаў Магілёўскага намесніцтва “с принадлежностями и генеральной картой, уменьшенной с генеральных планов”. Відаць, не ўсе зыходныя матэрыялы былі поўнымі з-за незавершанасці межавання ў спрэчных дачах губерні. Таму з адкрыццём чарговага палявога сезона ў чэрвені 1784 г. землямеры ўзнавілі справаздачы аб здымках сваіх дыстанцый па сямі паветах. 11 чэрвеня Н. Накоскін прадставіў карту Капыскага павета. 15 чэрвеня М. Ваўкавіцкі прыслаў генеральную карту з каталогам сваей дыстанцыі на Чэрыкаўскі павет. С. Капылоў 28 чэрвеня рапартаваў аб адсылцы генеральнага плана “с уменьшенной картой, каталогом и табелью” на Сенненскі павет. 30 чэрвеня і 15 ліпеня I. Карнілеўскі і М. Гулевіч паасобна прыслалі ў чарцёжную канторы “уменьшенные в седьмую часть (7 вёрст? - А. Я.) карты” на Бабінавіцкі павет. 2 ліпеня Е. Салавоў даў “топографическую карту” Мсціслаўскага павета. Карта дыстанцыі Р. Накоскіна ў Рагачоўскім павеце паступіла 3 ліпеня. 9 жніўня I. Фефелаў прыслаў “уменьши- тельный генеральный план” на Чавускі павет .

Такім чынам, дапрацоўка чарнавікоў генеральных планаў Магілёўскай губерні праводзілася землямерамі непасрэдна ў полі ў чэрвені - ліпені 1784 г. 3 улікам асаблівасцей тэрміналогіі аўтараў у згаданы час яны падрыхтавалі і скарочаныя варыянты павятовых планаў для атласаў і генеральных карт губерні. Поўны стр. 77 камплект павятовых планаў з прыналежнасцямі паступіў на канчатковае зацвярджэнне ў чарцёжную канторы паміж 6-13 жніўня 1784 г. Гэты тэрмін і належыць лічыць рубяжом пераводу чарнавікоў у белавыя або капіраваныя варыянты. У табл. 4, паводле справаздач землямераў, адлюстраваны памеры генеральных планаў, іх аўтары, час пасведчання аб спраўнасці, месцазна ходжанне.

3 прыведзеных даных вынікае, што зараз генеральныя планы Генеральнага межавання Беларусі захаваліся толькі ў адзіным экземпляры і толькі аднаго тыражу. Гэта відаць з візіраваных подпісаў рэгістратараў і капіістаў. На арыгіналах стаіць дата - 25 мая 1783 г., якую правільна лічыць паказаннем тэрміну адкрыцця межавання, а не рэдагавання выявы. Нельга сумнявацца ў тым, што сапраўдныя чарнавыя асновы павятовых планаў былі знішчаны пры пераводзе выяў у розныя тыражы.

Асноўнымі элементамі нагрузкі генеральных планаў з’яўляюцца сетка адміністрацыйных і зямельных граніц уладанняў, гідраграфія да самых маленькіх ручаёў, сажалак і млынавых плацін. Багны і цяжкапраходныя месцы пазначаны ўмоўнымі знакамі і выдзелены сіняй таніроўкай. У адпаведных месцах паказаны водныя пераправы, гаці, перавозы, масты. Планавым малюнкам адлюстравана становішча населеных пунктаў з раздзельным найменнем іх па наменклатуры: мястэчка, сяло, сяльцо, вёска, фальварак, панскі двор, карчма, засценак, ваколіца. На генеральных планах добра чытаецца планіроўка паселішчаў, сувязь іх паміж сабой прасёлачнымі і паштовымі, так званымі вялікімі дарогамі.

Гарады на дадзеных планах паказаны са старымі і новымі забудовамі, з выганамі ў двухвёрсную рысу або лінію, становішчам адміністрацыйных і культавых устаноў, вуліцамі і кварталамі. Граніцы зямельных уладанняў аддзелены жоўтым колерам, а дачы пранумараваны чырвонымі літарамі арабскага алфавіта, значэнне якіх адпавядае парадкаваму нумару ў суправаджальнай эканамічнай заўвазе. Рэльеф адлюстраваны ў выглядзе лагчын, равоў, ліннікаў, паплавоў праз танізацыю і штрыхоўку. Такім спосабам рабілі выяўленчую класіфікацыю непрыдатных угоддзяў.

Стр. 78 Для дэманстрацыі чатырох відаўугоддзяў сядзіб, ворыва, сенажаці, лесу - прымянялі адпаведныя ўмоўныя абазначэнні і градацию каляровых фонаў. Прысядзібныя ўчасткі (гуменнікі і канаплянікі) абавязкова афарбоўвалі зялёным колерам. Ворыва пакідалі без афарбоўкі фону, але паўсюдна падкрэслівалі спецыяльным знакам яго трохпольны стан. Сенажаці дзялілі на сухадольныя (замкнёныя ў асобных контурах) і багністыя, якія адценены расцяжкай сіняга фону. Зямныя залажэнні і заломы паказвалі кантрастнай карычневай расцяжкай. Лясныя масівы пакрывалі зялёным колерам і ўмоўна дзялілі на будаўнічую пароду і на дровы (дрывяную). Граніцы паветаў аддзялялі шматкаляровымі палоскамі з указанием сумежнасцей і месцаў стыкавання. Стыкі нумараваліся лацінскімі літарамі. Гэта наменклатура абазначэнняў стандартна прысутнічае на ўсіх межавых выявах і вар’іруецца ў залежнасці ад майстэрства выканаўцаў. Лепшай якасцю аздаблення вылучаюцца генеральныя планы Беліцкага і Суражскага паветаў.

Астатняя картаграфічная прадукцыя на Магілёўскую губерню выконвалася ўжо пасля завяршэння палявых здымак. 25 сакавіка 1785 г. В. Ключараў паведаміў, што з 18 лютага ўсе землямеры пачалі рыхтаваць тры рады генеральных планаў з каталогамі, камеральнымі заўвагамі, а “многие по ветхости и в четыре ряда”. Адначасова ён успомніў аб працэсе скарачэння генеральных планаў “вполовину для атласов” са сваімі заўвагамі і алфавітамі. Такім чынам, у пачатку 1785 г. кантора выконвала другую рэдакцыю генеральных планаў з прыналежнасцямі на Магілёўскую губерню і распачала падрыхтоўку атласаў. Першымі з гэтай серыі пры справаздачы ад 30 сакавіка 1785 г. у межавую канцылярыю былі адасланы бясспрэчныя планы гарадоў.

Астатнія работы землямерам даручылі завяршыць да 4-10 красавіка 1785 г. Аднак выканаўцы не справіліся ў сувязі з узнаўленнем межавання Полацкага намесніцтва. Пасля ад’езду палявых партый у чарцёжнай канторы пакінулі чатырох землямераў, дзевяць першакласных вучняў, пяць памочнікаў, трох канцылярыстаў і двух падканцылярыстаў. Трэба думаць, што менавіта яны і выканалі завяршаючыя працы. У прыватнасці, з стр. 79 гэтага cnicy восемпадпісалі экземпляры карт іатласаў Maгілёўскай губерні, якія зараз знаходзяцца ў РДАСА, у фондземе- жавой канцылярыі.

29 лістапада 1785 г. В. Ключараў паведамляў, што састаў- ленне генеральных планаў і атласаў на Магілёўскае намесніцтва стрымала неабходнасць выпраўлення шэрагу месцаў і частак па спрэчных і апеляцыйных справах. 24 сакавіка 1786 г. ён жа адзначаў, што рэдагаванне генеральных планаў “в письме... по особенной мелкости и чистоты тягостнейшей работы требует удобнейшего времени”. Першымі на подпіс членаў прысутнасці і для адсылкі ў межавую канцылярыю і межавую экспедыцыю 6 сакавіка 1786 г. Ключараў прадставіў два рады генеральных планаў Магілёўскага намесніцтва з эканамічнымі заўвагамі, межавымі кнігамі і каталогамі. Тады ж сюды паступілі дзве генеральныя карты губерні, два рады атласаў у складзе 24 зменшаных павятовых планаў, раздзеленых на 82 “частные карты” з кароткімі заўвагамі і алфавітамі. 5 ліпеня 1786 г. Ключараў удакладніў, што “вновь сочиненныя атласы с краткими примечаниями и алфавитами” ўжо па абедзвюх губернях адасланы ў межавую экспедыцыю Сената.

Такім чынам, першы з чатырох варыянтаў атласаў Магілёўскай губерні быў падрыхтаваны прыблізна да красавіка - мая 1786 г. Новы дырэктар чарцёжнай у студзені 1787 г. прыняў ад папярэдніка 48 генеральных планаў (чатыры рады) з заўвагамі і 36 атласаў (тры рады) Магілёўскай губерні таксама з апісаннямі. Гэтыя варыянты выпраўлялі і аздаблялі да 1 сакавіка. 4 сакавіка 1787 г. дырэктар чарцёжнай Р. Накоскін даў на подпіс прысутнасці наступныя два рады (у межавую экспедыцыю і канцылярыю) генеральных планаў і атласаў Магілёўскай губерні з поўным камплектам прыналежнасцей. Дадзены тыраж адправілі 6 сакавіка 1787 г. з падрадчыкам Звенігародскага павета селянінам Пятром Пятровым. Паводле аднаго паведамлення стр. 80 ад 16 саканіка 1787 г., 12 генеральных планаў з апісаннямі Магілёўскай губерні ў складзе двух варыянтаў адаслалі ў межавую канцылярыю і экспедыцыю. ІІа другіх звестках, двайны рад генеральных планаў, атласаў і генеральную карту намесніцтва межавая канцылярыя атрымала 8 красавіка 1787 г.

Знешняе афармленне межавога атласа аўтар прывёў у першым томе “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” (Мн., 1993. С. 228). Неабходна адзначыць, што экземпляр у РДАСА (фонд межавой канцылярыі) не скамплектаваны, але мае тыя ж зыходныя даныя, што і варыянт з РДГА (фонд межавой экспедыцыі). Гэта сведчыць аб іх адзіным паходжанні.

Атлас Могилевского наместничества, состоящий из двеадцати городов и уездов, обмежеванного в благополучное царствование всепросветлейшия, державнейшия великия государыни императрицы Екатерины Алексеевны самодержицы всероссийской, учрежденным от императорского величества к пользе и спокойствию верноподданных ея государственных земель размежеванием. Сочинен в Могилевской межевой конторе 1784 г» уяўляе альбом у кардонным пераплёце з 66 лістоў. Загаловак суправаджае уступ, дзе гаворыцца аб складзе атласа, у тым ліку аб адсутнічаючай генеральнай карце і 12 павятовых апісаннях або эканамічных заўвагах. Апошнія зараз захоўваюцца асобна.

Ніжэй у тлумачэнні сказана, што “на карте и планах города разныя селения и протчия места, а в описаниях число земель и других угодий означены по точнейшему в натуре измерению. В описаниях количество мужеска и женска полу душ показано с поданной по третей ревизии сказок, а затем экономического примечания внесено по сделанным землемерами запискам и по собранным от поселян сведениям”. У альбоме скамплектаваны планы гарадоў у маштабе 100 сажняў у дзюйме (1:8400) і часткі павятовых генеральных планаў у маштабе 2 вярсты (1:84000). Усе планы і карты каляровыя. Павятовыя карты традыцыйна складзены без градуснай сеткі, але арыентаваны ружамі вятроў на поўнач. Палова лістоў карт не мае выразнай прамавугольнай рамкі, а ў залежнасці ад канфігурацыі частак выходзіць за межы выяў. На свабодных палях некаторых карт вынесены павялічаныя стр. 81 да 200 сажняў выявы царкоўных зямельі дробных спрэчных дач.

3 улікам апошняга, а таксама службовых даных дырэктараў чарцёжнай дадзены атлас з’яўляецца варыянтам, адасланым канторай 4 сакавіка 1787 г. Адпаведны варыянт з РДАСА некамплектны. 3 дзвюх частак Быхаўскага павета тут маецца толькі адна, выкананая ў пачатку XIX ст. у Сімбірскай межавой канторы.

У далейшым, згодна справаздачы ад 5 лютага 1788 г., у канторы выпраўлялі чатыры чарнавыя генеральныя планы Магілёўскай губерні з заўвагамі і тры рады атласаў з 120 частак. Невядома, каму прызначаліся гэтыя варыянты. У архіве чарцёжнай ў жніўні 1789 г. знаходзіліся ўжо толькі два рады генеральных планаў і рад атласаў з прыналежнасцямі. 3 улікам сказанага можна ўпэўнена сцвярджаць, што ў 1785-1789 гг. Магілёўска-Полацкая межавая кантора выканала не менш васьмі варыянтаў генеральных планаў і атласаў на Магілёўскае намесніцтва. Пры гэтым двойчы сачынялі іх чарнавікі, якія з-за частага выкарыстання зношваліся і знішчаліся па меры падрыхтоўкі чарговых копій.

Больш складана датаваць пачатковыя тэрміны прыгатавання картаграфічнай прадукцыі на Полацкае намесніцтва. Першыя паведамленні аб характары чарцёжных работ на згаданую губерню паходзяць і з пачатку і з канца 1785 г., калі шэраг землямераў далі план Полацка і частку карты Віцебскага павета. Вядома, што пры справаздачы ад 21 лістапада 1785 г.1. Гулевіч прадставіў генеральны план Гарадоцкага павета з апісаннямі (камеральнымі заўвагамі) і картамі (атласам). 3 улікам практыкі сведчання адпаведных крыніц па Магілёўскай губерні ёсць падставы гэту дату лічыць часам гатоўнасці чарнавых варыянтаў генеральных планаў і іх частак на паветы Полацкай губерні. Вясной 1786 г. кантора прыспешвала землямераў тэрмінова падрыхтаваць тыраж картаграфічнай прадукцыі да летніх здымак. Аднак загружанасць служачых, некамплектнасць спецыяльных планаў дазволілі весці апрацоўку толькі трох радоў планаў і карт. Першы рад гатовых генеральных планаў, атласаў, генеральнай карты Полацкай губерні з прыналежнасцямі быў адасланы стр. ў межавую канцылярыю пры справаздачы Р. Накоскіна ад 6 студзеня 1787 г. Менавіта гэты варыянт і захоўваецца заразу РГАДА. У чарцёжнай самой канторы ў гэты час заставаліся яшчэ чатыры рады генеральных планаў і тры рады белых абогатовых атласаў дадзенай губерні .

1 лютага 1787 г. Р. Накоскін дакладваў аб гатоўнасці новага рада чарнавікоў генеральных планаў, атласа і адной васьмівёрснай карты Полацкага намесніцтва, з якіх былі зроблены тры рады копій з усімі прыналежнасцямі: поўнымі і кароткімі эканаміч- нымі заўвагамі, межавымі кнігамі, каталогамі і гарадавымі планамі. Тады ён указаў на наяўнасць у чарцёжнай пяці копій генеральнай карты намесніцтва. Гэты рапарт дазваляе гаварыць, што да лютага 1787 г. кантора распараджалася чатырма варыянтамі картаграфічнай і дапаможнай прадукцыі на Полацкую губерню, з якіх і выконвалі далейшыя тыражы.

15 мая 1787 г. дырэктар чарцёжнай даў на адсылку два рады ўсіх дакументаў з дзвюма генеральнымі картамі Полацкай губерні. У поўным камплекце гэты тыраж паступіў у межавую канцылярыю пры рапартах ад 5 чэрвеня і 16 ліпеня. 31 жніўня сюды ж прыслаліі апошні, трэці, рад. 3 пакінутага аднаго рада ў чарцёжнай канторы, згодна справаздачы ад 5 лютага 1788 г., склалі тры новыя рады генеральных планаў з межавымі кнігамі, заўвагамі і каталогамі. У жніўні 1789 г. у канторы меліся два рады генеральных планаў з прыналежнасцямі. У цэлым з сямі варыянтаў картаграфічных вынікаў межавання Полацкай губерні зараз захаваліся толькі два тыражы генеральных планаў і атласаў (табл. 4 і 5), таксама толькі ў РДАСА і РДГА. 3 улікам адначасовасці прадстаўлення ўсяго камплекта планаў і атласаў можна меркаваць, што існуючыя экземпляры датуюцца 1786 г. і 15 мая 1787 г.

Атлас Полоцкого намесничества...”, які захоўваецца ў РДГА, як і аналаг на Магілёўскую губерню, прадстаўляе альбом фарматам 49,5x46,5 см з залатым цісненнем назвы на зялёным кардоне. У загалоўку гаворыцца, што атлас “сочинен в Полоцкой стр. 83 межевой конторе 1786 года”. Несумненна, дадзены атлас адносіцца да шэрагу тых варыянтаў, якія кантора адаслала 5 липеня1786 г. Пад загалоўкам змешчана тлумачэнне складу атласа. Аднак памянутая генеральная карта ў альбоме адсутнічае. Камплект мае планы павятовых гарадоў (маштаб 100 сажняў) і часткі генеральных планаў (у маштабе дзве вярсты). Планы і карты арыентаваны, не маюць градуснай сеткі. Кожны ліст завізіраваны подпісам дырэктара чарцёжнай Р. Накоскіна, рэгістратара і капііста. Подпісы на варыянтах і ў РДАСА і ў РДГА ідэнтычныя. Тым не менш экземпляр РДАСА няпоўны. У складзе карт атласа Дрысенскага павета няма адной часткі. 3 шасці частак атласа Полацкага павета прысутнічаюць толькі пяць частак.

Своеасаблівым вянцом картаграфічных матэрыялаў Генеральнага межавання з’яўляюцца генеральныя карты намесніцтваў. Зыходзячы са справаздач дырэктара чарцёжнай, на Магілёўскую губерню на працягу 1785-1789 гг. выканана не менш чатырох варыянтаў, а на Полацкую - пяць. 3 гэтай колькасці аўтару ўдалося адшукаць і ідэнтыфікаваць чатыры экземпляры, у асноўным у зборы РДВГА.

Адна з межавых генеральных карт на Полацкае намесніцтва знаходзіцца ў складзе атласа 1777 г. Назва карты змешчана ў маляўнічым картушы;“Геометрическая карта Полоцкого наместничества с разделением на новоучрежденные уезды”. У левым ніжнім вугле яе намаляваны мармуровы пастамент, на якім стаяць глобус і ваза. На пастаменце зроблены надпіс: “Межевание сей губернии начато 1784 года в октябре, а окончено в 1785 году в ноябре месяце”. Выканана карта ў колеры ў маштабе 8 вёрст у дзюйме (1:336000) без указания часу стварэння і аўтараў. Арыентавана ружай на поўнач і мае памер 118x95,4 см. Апісанне сумежных паветаў і губерняў змешчана на пастаменце. У правым верхнім вугле прыведзена арнаментаваная табліца, дзе маецца “описание вновь учрежденных городов, рекам, протокам, озерам”. Ніжэй пад гэтым тэкстам даецца тлумачэнне ўмоўных знакаў, якія адпавядаюць наменклатуры знакаў, прынятых на межавых планах і картах.

Стр. 84 Накарту нанесены мястэчкі, сёлы, пагосты, паштовыя станцыі,фабрыкі, заводы, маеты, перевозы, прыстані. Падрабязна адлюстравана гідраграфія тэрыторыі. На карце маешш табліца колькасных даных межавання па гарадах і паветах. Тут прмведзены звееткі аб колькасці каменных і драўляных пабудоў (манастыроў, цэркваў, касцёлаў, яўрэйскіх школ, кляштараў), слабод, пагостаў, мястэчак, сёл, сялец, вёсак, пустэч, двароў (у гарадах), купцоў і мяшчан (хрысціян і яўрэяў), “при них рабочих” і разначынцаў. Маюцца цікавыя даныя аб колькасці рэвізскіх душ (за дзяржавай і ўласнікамі), зямельных угоддзяў у дзесяцінах і сажнях, заводаў і фабрык па галінах вытворчасці, млыноў (вадзяных, ветраных і якія дзейнічалі з дапамогай коней). Па тэматыцы гэта тыпова адміністрацыйная карта агляднага характару. Некаторае ўяўленне аб нагрузцы дадзеных карт дае табл. 6.

Магчыма, адзначаная карта з’яўляецца адным з варыянтаў “черной карты Полоцкого наместничества”, якую землямер Д. Івойлаў складаў 1 студзеня - 15 сакавіка 1786 г. У гэтым жа зборы маюцца яшчэ дзве генеральныя карты межавання.

Адна з іх называецца “Генеральная карта Полоцкого наместничества с разделением на новоучрежденные уезды. Сочинена попечением Полоцкой межевой конторы первого члена, стацкого советника и кавалера Вакселя 1786 года в феврале месяце”. Гэту карту можна датаваць літаральна 26 лютага 1786 г., калі кантора выслала “карту Полоцкого наместничества” ўраспараджэнне генерал-пракурора Сената А. А. Вяземскага. Карта падпісана Вакселем, Ключаравым, памочнікам землямера сяржантам Еўдакімам Сцяпанавым, які гэту карту “с подлинной читал”. Іншымі словамі, перад намі копія. Са спраў межавой канторы вядома, што Е. 3. Сцяпанаў у “1786-1787 гг. делал разные карты трех губерний и сочинял черные Могилевской и Полоцкой губерний по уездам карты в 8 верст”. За стараннасць ён 17 снежня 1787 г. быў пераведзены ў землямеры. Тое, што В. Ключараў выехаў у Маскву на новую пасаду паводле ўказа ад 3 сакавіка 1786 г., даказвае, што карта сапраўды датуецца 26 лютым 1786 г.

Стр. 85 Яна створана ў маштабе 8 вёрст і мае памер 106,5x87,5 см. Аздабленнем карта нагадвае вышэйапісаны варыянт, але мае адрозненні. Тут няма вялікіх паштовых шляхоў і станцый, больш рэчак і населеных пунктаў. У эксплікацыі некалькі зменены ўмоўныя абазначэнні населеных пунктаў. Прыкметныя вынікі пераўтварэння сёл у вёскі, відаць, пасля ўдакладненняў. Апошнія закранулі і статыстычныя вынікі межавання. Колькасць гараджан павялічана за кошт мяшчан-хрысціян. Павялічаны таксама колькасць памешчыцкіх сялян і памеры абмежаваных угоддзяў.

Такую ж знешнюю характарыстыку мае і “Геометрическая карта Могилевского наместничества, сочиненная попечением Могилевской межевой конторы первого члена, коллежского советника Вакселя 1784 года в июне месяце”. Выява зроблена ў васьмівёрсным маштабе і мае рамку 110,6x77,5 см. У адрозненне ад полацкага прататыпа карта не завершана: колерам аздоблены толькі межы, а лес пазначаны ў некаторых месцах.

Серыю аглядных карт межавой канторы ў зборы РДВГА замыкае “Геометрическая карта Смоленского, Могилевского и Полоцкого наместничеств”, выкананая на лісце фарматам 100,5x119 см.і ў маштабе 14 вёрст у дзюйме (1:588000). Складальнікам яе значыцца вучань другога класа капрал Аляксей Якаўлеў. У справе канторы ёсць запіс аб тым, што “геометрические карты трех наместничеств” разам з планамі гарадоў складалі 5-8 студзеня 1789 г. некалькі чалавек, сярод якіх быў і Якаўлеў. Згаданыя карты падсумоўваюць вынікі дзейнасці канторы ў трох губернях. Карта мае статыстычную табліцу і адпаведнае аздабленне. На ёй маецца спецыяльнае апісанне рэк, “по коим есть и впредь быть может судовой ход и гонка лесу”. У раскладзе вялікіх дарог адзначаны адлегласці паміж станцыямі.

Адну з захаваных генеральных карт Полацкай губерні, створаную ў 1797 г;, апісаў і прывёў JI. Гольдэнберг. Складалася яна так. 3 кастрычніка 1796 г. межавая канцылярыя адаслала ў Полацкую кантору адзін рад генеральных карт і даручыла выканаць з іх патроены рад копій “геометрических генеральных карт Могилевской и Полоцкой губерний с описаниями и табельми”. Даручэнне вынікае з царскага загаду аб складанніна ўсеабмежаваныя губерні такіх жа карт з прыналежнасцямі Прысутнасць усклала кіраванне праектам на свайга першагачлена прэм’ер-маёра М. Д. Кусакова, які і падпісваў канчатковыя экземпляры. Аднак не ён быў сапраўдным аўтарам. Адпаведныя работы вяліся ў чарцёжнай з 7 лістапада 1796 г. Ужо тады, як сведчыць справаздача дырэктара В. П. Лікоўскага, былі “пронесены карандашом внутренняя ситуация, тушью вытянуты, начатыподпискою селениев” . 12 снежня Лікоўскі паведаміў аб каляровым аздабленні трох радоў карт Полацкай губерні, а 19 снежня дакладваў аб поўнай спраўнасці аднаго рада генеральных карт абедзвюх беларускіх губерняў .

8 студзеня 1797 г. усе тры экземпляры генеральных карт са статыстычнымі апісаннямі былі пададзены на подпіс М. Кусакову. У межавую канцылярыю яны паступілі 28 студзеня 1797 г. Бясспрэчна, менавіта гэтыя экземпляры знаходзяцца зараз у РДАСА. Затым літаральна перад самым ад’ездам у Сімбірскую губерню Полацкая межавая кантора атрымала заказ - скласці картаграфічнае апісанне Беларускай губерні з новым варыянтам эканамічных заўваг.

Пры веданні прынцыпаў складання і рэдагавання карта- графічных крыніц апошнія могуць даць дадатковыя магчымасці ў вывучэнні мінулага. У гэтых адносінах найбольш насычаны інфармацыяй генеральный планы паветаў.

Перш за ўсё генеральныя планы паказваюць падрабязную прывязку граніц зямельных уладанняў і адміністрацыйных адзінак да фізіка-геаграфічных асаблівасцей мясцовасці. Гэта мае вялікае значэнне для рэтраспекцыі і рэканструкцыі тэрытарыяльна- адміністрацыйнага дзялення. Аднак неабходна ўлічваць, што землямеры зафіксавалі адміністрацыйныя граніцы на час зацвярджэння іх у натуры памш сенацкім указам ад 10 мая 1781 г. іліпенем 1783 г. Гэта адбілася на розначытанні межавых планаў зпершакрыніцамі.

Стр. 87 У прыватнасці, в. Чуватава, паказаная на генеральным плане Аршанскага павета, у адводным лісце ўладальніка лічылася ў Сенненскім павеце, в. Лосева з Чавускага павета трапіла на генеральны план Мсціслаўскага павета. Намаганнямі землямера Н. Гулевіча вёскі Якубава, Глухава былі замежаваны з граніц Аршанскага ў Бабінавіцкі павет. Яшчэ больш разыходжанняў паміж планамі і рэвізскімі данымі на выявах Полацкай губерні. Тут фальварак Скрыдлева пераведзены з Віцебскага павета ў Магілёўскую губерню. У межах Полацкага павета аказалася 13 вёсак маёнтка Юравічы і фальварка Страпліцы, раней запісаныя ў Невельскім павеце. У гэтым жа павеце землямеры адлучылі вёскі Куляшова і Іцкова з Балдашоўскага староства ў Себежскім павеце.

Планавы малюнак сельскіх паселішчаў дазваляе вызначыць рэгіянальную асаблівасць тыпаў і відаў сядзібнай планіроўкі. Пры спалучэнні з інвентарамі ўладанняў гэта абяцае зрабіць паспяховай спробу аб’ёмнай рэканструкцыі вясковых сядзіб. Генеральныя планы паказваюць таксама месцазнаходжанне культавых устаноў.

Калі скарыстаць метад згушчэнняў, можна прасачыць шчыльнасць засялення тэрыторыі. Напрыклад, уверх ад сярэдзіны Капыскага і суседняга Бабінавіцкага паветаў прыкметным робіцца пераход ад шматдворных да дробнанаселеных паселішчаў. Калі для Магілёўскай губерні характэрны разрэджаны тып пасялення, то для Полацкай - іх блізкае суседства. Прычым у апошняй губерні шмат аднайменных вёсак. Аб темпах мабільнасці населеных пунктаў ускосны матэрыял можа даць лакалізацыя іх у контурах сельскагаспадарчых угоддзяў. І тып планіроўкі, і памер забудаванасці, і канфігурацыя камунікацый, і ўзровень канцэнтрацыі вёсак на роўнавялікай плошчы раллі павінны спрыяць вызначэнню напрамкаў і нават форм асваення тэрыторыі.

Генеральныя планы літаральна ўсеяны пустэчамі і палянамі ў лясах. Магчыма, што гэта “лядинные росчисти” або вынікі сялянскіх распрацовак. Сяляне часта ўтойвалі новаасвоеныя землі ў лясах ад падатковага абкладання. Цяжка меркаваць, у якой меры землямеры ўлічвалі тыя акалічнасці. Але павятовыя генеральныя планы маюць унікальную інфармацыю аб эвалюцыі ландшафту пад уплывам працы чалавека.

Стр. 88 Натых жа планах можна вывучаць дэталі і характер прамысловага развіцця рэгіёнаў. Так, большасць заводаў у час межавання знаходзілася ў раёнах з багатым лесапакрыццём ірачной сеткай. Гэта сведчыць i аб знешнерыначиай арыентацыі прамысловых прадлрыемстваў і аб месцы рэчак сярод тагачасных шляхоў зносін. Прычым прадпрыемствы сканцэнтраваны бліз лясоў, якія афарбаваны пад дрывяную пароду. Відаць, уладальнікі імкнуліся зберагчы будаўнічы лес.

Такім чынам, генеральныя планы межавання з’яўляюцца самастойнай гістарычнай крыніцай для вывучэння розных аспектаў матэрыяльнай культуры і асабліва дынамікі прыроднага асяроддзя пад уздзеяннем працоўнай дзейнасці чалавека.

Графічныя выявы фізіка-геаграфічнага стану тэрыторыі з’яўляюцца галоўным дакументальным вынікам межавання. Астатнія дакументы суправаджаюць і тлумачаць картаграфічныя помнікі. Картаскладанне пры межаванні выконвалася паэтапна, пераходзячы ад дэталёвых буйнамаштабных планаў да аглядных карт намесніцтваў пры 50-разовай транскрыпцыі элементаў малюнка. Зараз захаваліся толькі рэшткі ўсёй картаграфічнай прадукцыі межавання Беларусі.

Перавагі і недахопы межавых карт і планаў вызначаюцца методыкай і арганізацыяй палявых інструментальных здымак. Усе картаграфічныя крыніцы межавання ў Беларусі арыгінальныя, бо створаны незалежна ад папярэдніх помнікаў і з апорай выключна на вынікі палявых дзеянняў рускіх землямераў. Вымярэнні выконваліся па граніцах бясспрэчных уладанняў, без уліку вертыкальнага схілення па профілю і крутасці зямной паверхні. Вызначэнне зямельных плошчаў праводзілася ў адрыве ад палявых дзеянняў шляхам графічнай трыангуляцыі альбо пабудовы звычайных геаметрычных фігур на паперы. У выніку ўзнікалі лінейныя і вуглавыя нявязкі і памылкі, якія землямеры знішчалі адвольным шляхам. Тым не менш гэтыя памылкі вагаюцца ў межах дакладнасці буйнамаштабнага картаграфавання XIX ст.

Картаграфічныя вынікі Генеральнага межавання даюць надзейную наглядную характарыстыку адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу, стану фактычнага землеўладання і землекарыстання. Але землямеры фіксавалі межы дач, уладальнікі якіх, як было ўжо згадана, мірыліся ў спрэчках часова. Любыя перамены тытулаў уласнікаў, цякучасць землекарыстання непазбежна абясцэньвалі стр. 89 дакладнасць картаметрычных вызначэннў часу межавання, рабілі марнайагромністую працу землямерных партый,патрабаваліперыядычнага абнаўлення дакументацыі.

Кабпрыменшыць уплыў суб’ектыўных памылак выканаўцаў, наўсіх стадыях картаскладальніцкіх работ прымянялася сістэмакругавога ўзаемакантролю і калектыўнай адказнасці тэхнікаў. Тамуўсе картаграфічныя матэрыялы межавання з’яўляюццавынікам калектыўнай творчасці.

2. АПІСАЛЬНА-СТАТЫСТЫЧНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Аб’екты і з’явы, якія па прынятай наменклатуры ўмоўных знакаў не паддаваліся картаграфаванню, змяшчаліся ў спецыяльных дапаможных апісаннях або адлюстроўваліся з дапамогай статыстычных табліц. Яны называліся прыналежнасцямі да планаў і карт і звязваліся з апошнімі адпаведным афармленнем.

Спецыялісты — сучаснікі існавання межавога ведамства станоўча адносіліся да гэтых дапаможных матэрыялаў. Пры гэтым сцвярджалася, што быццам бы межавыя апісанні пазбаўлены супярэчлівасці, што менавіта землямеры з’яўляліся сапраўднымі аўтарамі гаспадарча-геаграфічных апісанняў часу Генеральнага межавання. Савецкія гісторыкі доўга і аднабакова вылучалі з межавой статыстыкі толькі сацыяльна-эканамічныя даныя аб павіннасцях і неземляробскіх занятках сялянства. Сукупнасць межавых крыніц стала аб’ектам пільнага вывучэння параўнальна нядаўна. Існуе неабходнасць на лакальным узроўні разгледзець працэс і асаблівасці паходжання дапаможнікаў межавых карт і планаў, даць параўнальную ацэнку іх складу і інфармацыйных магчымасцей.

Зыходным тэкставым дакументам межавання была палявая запіска, якую складалі на кожную канкрэтную дачу. Запісы вялі самі землямеры. Запіска выконвала некалькі функцый.

Па-першае, яна служыла справаздачай аб добрасумленным і няўхільным выкананні землямерам абавязковай методыкі палявых дзеянняў і уніфікаваных правілаў інструментальных здымак. У запісцы рабілі штодзённыя запісы пра пачатак і канец тэхніка-геадэзійных заняткаў: землямер адзначаў дакладнае месцазнаходжанне межавых прыкмет па ўсяму перыметру абыходу граніцы зямельнага ўладайня, апісваў спосаб іх фіксацыі, заносіў паказанні лічбавых значэнняў лінейных адрэзкаў і вуглавых велічынь паміж паваротамі ліній акружнога ходу, адзначаў характар навакольнай мясцовасці, сумежныя ўладанні і іх уладальнікаў. Дадзеныя запісы служылі землямеруі ў якасці асновы для наступнага картаскладання, бо дазвалялі ўзнавіць матэматычныя вызначэнні ўсяго знятага палігона хадавых ліній пры яго накладванні на спецыяльны план землеўладання. У канчатковым выглядзе ўсе гэтыя запісы прызначаліся для рэканструкцыі бясспрэчна абмежаваных граніц часу Генеральнага межавання ў працэсе спецыяльнага размежавання ўладанняў ужо за кошт саміх уладальнікаў.

Палявая запіска мусіла адлюстроўваць прычыны, абставіны і характар перашкод, якія парушалі бесперапынны тэмп межавых работ. Таму ў запісах абавязкова рэгістравалі дакладнае месцазнаходжанне спрэчных зямельных адводаў. На месцы спрэчкі землямер запісваў сведчанні спрачальнікаў для выяўлення даўнасці спрэчкі. Паказанні спрачальнікаў абавязкова падпісвалі павераныя і сведкі-старажылы. Спрачальнікі тут жа абяцалі даць у межавую кантору дакументальныя доказы сапраўднасці сваіх прэтэнзій і адводаў. У кантору свае дакументы праціўнікі падавалі незалежна ад часу завяршэння землямерам свайго палявога справаводства. У канцы палявой запіскі падсумоўваліся колькасныя вынікі межавання дачы: паведамлялася аб складзе і плошчы сельскагаспадарчыхг угоддзяў, колькасці рэвізскіх душ ва ўладанні і г. д. Аднак колькасныя абагульненні маюцца не ва ўсіх запісках. Магчыма, гэта звязана з разыходжаннем паміж палявымі дзеяннямі і часам камеральнай апрацоўкі іх вынікаў.

Адпаведнага характару запісы рабіліся і ў межавой кнізе павета пры вымярэнні яго знешніх граніц. Межавыя кнігі паветаў паведамляюць аб тэрмінах суцэльных здымак унутры ўсяго павета. У іх змешчаны агульныя вынікі межавання: паведамляецца аб колькасці і відах населеных пунктаў, рэвізскага насельніцтва, вызначаецца плошча ўгоддзяў. Тут жа зямельная плошча павета пераводзіцца ў валокі. У канцы кнігі абавязкова гаворыцца, што яна “прилагается” да генеральнага плана павета. Гэта акалічнасць з’яўляецца дадатковай крыніцай пры датаванні зыходнага, чарнавога картаграфічнага палотнішча на павет.

Стр. 91 У склад палявой запіскі дачы ўваходзіла ад пяці да дзесяці дакументаў.Пачынаюцца яны “приказом” або “инструкцией” салдату з дапаможнай ваеннай каманды. Праз пасыльнага землямер паведамляўаб тэрміне межавання ўладання, выклікаў уладальнікаў для адводу мяжы і рукапрыкладання пад неабходнымі запісамі, патрабаваў работнікаў для замацавання межавых знакаў і г. д.

Далей ішлі “клятвенные обещания” панятых, абавязкова завізіраваныя прыходскім свяшчэннаслужыцелем. Гэтыя, так сказаць, натарыяльныя запісы дазваляюць меркаваць аб узроўні пісьменнасці сялян, паколькі вельмі часта яны складаліся проста святарамі. Гэтыя дакументы будуць цікавымі і для даследчыкаў царквы, бо раскрываюць абшары святарскіх чыненняў. Яшчэ ніжэй у запісцы маюцца “клятвенные обещания” самога ўладальніка або яго даверанага ў справядлівым адводзе граніц і сапраўднасці рэвізскіх казак (“сказок”).

У склад згаданых дакументаў уваходзілі даверанасці, выдадзеныя землеўладальнікамі, канцылярыямі, канторамі маёнткаў, духоўнымі кансісторыямі. Шляхціцы і дробнамаёмасныя ўладальнікі, як сведчаць запісы, адводзілі межы сваіх дач самастойна. Магнаты і асобы, “отсутствующие по службе”, высылалі на адвод граніц упраўляючых, эканомаў, павятовых землямераў, адстаўных афіцэраў і сялян. Склад гэтых адвакатаў уладальнікаў досыць разнастайны і можа стаць крыніцай вывучэння спосабаў кіравання маёнткамі, прынцыпаў камплектавання ніжэйшай гаспадарчай адміністрацыі, напрыклад у падараваных уладаннях.

У адводных казках, або “реестрах”, уладальнік ці яго давераны паведамляў аб назве маёнтка, называў тытулы тых, хто прычыніўся саўладальнікам. У адпаведнасці з вынікамі рэвізіі тут жа пералічвалі населеныя пункты, сялянскія двары (рэдка), падатковае насельніцтва мужчынскага і жаночага полу, сумежныя ўладанні і іх гаспадароў. У выпадку спрэчных зямельных адводаў у склад дакументаў палявой запіскі ўносілі вобыскі зямель у натуры. Неабавязковай часткай палявых запісак з’яўляюцца “економические сказки”. Усю дакументацыю падпісвалі землямер, уладальнік, павераныя і панятыя. Стр. 92

3 усяго складу межавой дакументацыі палявыя запіскі землямераў захаваліся ў поўным выглядзе ў зборы фонда межавой канцылярыі (РДАСА). Няпоўны іх камплект маецца ў НА Беларусі ў фондзе Віцебскай губернскай чарцёжнай, Нягледзячы на розны ўзровень захаванасці, палявыя запіскі зараз ужо не маюць таго значэння, якое надавалі ім стваральнікі і кіраўнікі. Хуткае старэнне геадэзічных вынікаў межавання пад уплывам мабілізацыі землеўладання пераўтварала значную працу межавой канторы ў марны занятак.

У адпаведнасці з этапамі картаскладання да генеральных планаў паветаў далучаліся “камеральные” ці поўныя эканамічныя заўвагі ў выглядзе асобнай кнігі на кожны павет. У камплект заўвагі ўваходзілі само апісанне да генеральнага плана, табель павета, апісанне рэк і каталог. Уласна эканамічная заўвага мае форму ведамасці, якая складаецца з наступных сямі груп даных і звестак:

п/п

Назва дачы

Адлегласць у вёрстах

Двароў

Душ па рэвізіі

Зямлі дзес.

Камеральная эканамічная заўвага

У табл. 7 прыведзены некаторыя даныя з захаваных камплектаў эканамічных заўваг на ўсходнебеларускія губерні. Адзначаныя знешнія даныя неабходна ўлічваць таму, што ў зборы РДАСА заўвагі межавання перамешаны з варыянтамі, выкананымі на рубяжы XVIII-XIX стст. у якасці прыналежнасцяў да Атласа Беларускай губерні.

Парадак запаўнення граф паказвае, што эканамічныя заўвагі выконвалі даведачную функцыю: яны з’яўляліся своеасаблівым правадніком для спажыўцоў генеральных планаў паветаў. Заўвага аблягчала і паскарала пошук неабходнай інфармацыі на канкрэтную дачу, так як пачыналася з указання парадкавага нумара абмежаванай дачы на генеральным плане павета. Па нумары хутка чытаецца ўся астатняя інфармацыя па кожнаму ўладанню. У графе “Назва дачы” пад тытулам землеўладання (сяло, веска, мястэчка, фальварак) ішоў пералік населеных пунктаў і ўладальнікаў. Гэта акалічнасць адразу вылучае поўныя эканамічныя заўвагІ межавання ад іншых варыянтаў адпаведнага зместу і характеру. Назва дачы абавязкова звязана з сялом, сяльцом, радзей засценкам, ваколіцай або мястэчкам. Магчыма, што асноўным крытэрыем менавіта такога наймення дач з’яўляліся тыя стр. 93 адметнасці, з якіх пачыналіся тэксты саміх заўваг, — наяўнасць культавай установы або панскага жылля.

Дзяржаўныя маёнткі ў заўвагах не маюць падзелу на адміністрацыйна-гаспадарчыя комплексы — войтаўствы, воласці, ключы. Складальнікі заўваг рэдка пазначалі адміністрацыйную прыналежнасць населеных пунктаў унутры ўладанняў, што таксама сведчыць аб пэўных рысах кіравання гаспадаркамі. Назвы старостваў сустракаюцца ў рэдкіх выпадках, пераважна па тых уладаннях, якія знаходзіліся ў арэндзе.

У графе “Адлегласць” у вёрстах адзначалася адлегласць паміж кожным паселішчам і павятовым цэнтрам. Верагодна, гэтыя даныя бралі з аглядных карт, атрыманых ад мясцовых землямераў напярэдадні межавання. Справы межавой канторы не маюць звестак аб тым, што межавыя тэхнікі выконвалі адпаведныя вымярэнні. Суседства граф - “Адлегласць” і “Двары” - пад- крэслівае ваенна-аператыўнае прызначэнне межавых заўваг, важнае пры кватараванні войскаў у паветах. У графе “Двары” паказвалі пераважна сялянскія хаты, бо панскія і шляхецкія двары выносілі і апісвалі ў апошняй графе. У графе “Зямля, дзес.” змяшчалі даныя ў дзесяцінах і сажнях аб плошчы прыдатных і непрыдатных угоддзяў. Паасобны склад угоддзяў раскрывалі ніжэй па тэксту. Гэта таксама з’яўляецца адметнай асаблівасцю эканамічных заўваг да генеральных планаў межавання.

Усе шэсць згаданых звестак маюць пераважна лічбавыя вызначэнні. У апошнюю графу, якая, уласна, і дала назву камеральных заўваг, заносілі інфармацыю аб прыродных і гаспадарчых рэсурсах уладанняў. За рэдкім выключэннем звесткі прыведзены тут у строгай паслядоўнасці і абавязкова ў тэкставай форме. Тэкст заўваг пачынаецца з характарыстыкі фізіка-геаграфічнага альбо тапаграфічнага становішча дачы. Затым ідзе апісанне глебы і расліннага покрыва, панскіх і культавых пабудоў, гідраграфіі. Для сучаснага эколага гэты раздзел карысны паказам фарміравання вадасцёкаў. Тут жа адзначаецца становішча млыноў, колькасць іх “ставов, поставов, подошв”, колаў, часу дзеяння, памераў аброку, калі млыны былі на арэндзе, памолу. Аднак прадукцыйнасць млыноў, іх даходнасць і гаспадарчая арыентацыя пазначаны не заўсёды. Поўны набор параметраў вытворчай характарыстыкі, паводле ўласных назіранняў аўтара, маюць толькі 30% запісаў.стр. 94

Вадасцёкі ў заўвагах апісаны яшчэ па глыбіні і шырыні паблізу цэнтраў уладанняў, што служыла паказчыкам іх прапускной здольнасці перш за ўсё пры сплаве лесу. Далей ідзе кароткая характарыстыка прадукцыйнасці зямлі, якая адносіцца да адной зшасці якасцей урадлівасці: “песчаная, серопесчаная, каменистая, глинистая, суглинистая, иловатая, боровая”. Мімаходам адзначаўся склад пасяўных культур, якія “лучше родятся” пры ўмовах дастатковага ўгнойвання глебы. Пастаяннасць формулы - “земля без постоянного удабривания к плодородию не способна” — сведчыць аб хранічным недахопе ўгнаення. Сенакосныя ўгоддзі ацэньваліся ў параўнанні з суседнімі дачамі. Такім чынам, у апісанні паветаў не маецца колькасных параметраў урадлівасці галоўных сельскагаспадарчых угоддзяў, а толькі абстрактна вылучаюцца іх знешнія якасныя прыкметы і адрозненні.

Лес паказваўся ў відах пароднага складу. Будаўнічы лес характарызуецца па вышыні (у сажнях) і “в отрубе” (у вяршках). Астатні лес ацэньваецца па “способности к поташу”. Грунтоўна пералічана фауна лясоў, рэк і палёў. Заключаюць графу заўваг даныя аб павіннасцях сялян дачы і іх асноўных занятках. Тут указаны від феадальнай рэнты і яе памер. Калі сяляне знаходзіліся на паншчыне, то паведамляюцца звесткі аб памерах панскага ворыва, якое апрацоўвалася штогод. Адпаведныя даныя пададзены ў дзесяцінах, чвэрцях зямлі на адно (першае) поле, валоках або па пасеву (у чвэрцях). Калі сяляне выконвалі аброкавую павіннасць, то пазначалася сума (звычайна ў рублях і капейках срэбрам) з той ці іншай адзінкі абкладання (рэвізскайдушы, валокі або яе долі, з усёй дачы). Натуральны аброк рэгістраваўся рэдка.

Характар прамысловых заняткаў сялян у заўвагах апісаны лаканічнымі выразамі: “Ходят па паспортам, делают колесы, сани, разводят пчел”, займаюцца сплавам, рамізніцтвам, рукадзеллем. Увесь комплекс неземляробчых заняткаў сялянства, “кроме полевой работы или хлебопашества”, ацэньваўся складальнікамі заўваг з пазіцыі “тяготения или радения” працоўныхменавіта да хлебаробства. Цікавыя звесткі аб часе заснавання, вытворчай спецыялізацыі, прадукцыйнасці, напрамках і памерах збыту маюцца ў апісаннях рэдкіх прамысловых прадпрыемстваў. У паведамленнях аб кірмашах і таргах сказана пра характар таваразвароту, кантынгент удзельнікаў і г. д.стр. 95

У цэлым камеральныя заўвагі да генеральных планаў утрымліваюць апісальную характармстыку фізіка-геаграфічных асаблівасцей тэрыторыі. Апошнія, з пункту гледжання кіраўнікоў межавання, складальнікаў і спажыўцоў апісанняў, адносіліся да важнейших, калі не вядучых, фактараў, якія вызначалі стан плацежаздольных сіл прыгоннай вёскі. Некаторае ўяўленне аб аб’ёме тэксту заўваг можа даць табл. 8, складзеная з найбольш кароткіх запісаў. У рэальнасці ж адпаведная графа займае некалькі лістоў і пакідае незапоўненай усю левую частку ведамасцей.

Табель” уяўляе сабой статыстычную табліцу, у якой паасобна па гарадах і паветах падсумаваны колькасныя вынікі межавання. Тут супраць кожнага віду феадальнага ўладання прыведзены даныя аб колькасці мястэчак, сёл, сялец, пагостаў, вёсак, слабод, мясцін, кляштараў, касцёлаў, праваслаўных і уніяцкіх цэркваў, яўрэйскіх школ з адзнакай драўлянай і каменнай будовы. Прамысловасць адзначана паказчыкамі піўных, жалезных, гарбарных, цэглавых, паташных, палатняных, суконных фабрык і заводаў, млыноў. За кожным відам уласнікаў прыведзены звесткі аб колькасці сялянскіх двароў, душ мужчынскага і жаночага полу, памерах сядзібнай, ворыўнай, сенакоснай, лясной і непрыдатнай зямлі. Завяршаюць пераліковыя табелі агульныя паказчыкі згаданых даных. Зараз пераліковыя табелі цалкам захаваліся толькі ў складзе камеральных заўваг са збору РДГА. У РДАСА маюцца толькі экземпляры па Дрысенскаму, Беліцкаму і Капыскаму паветах.

Характар звестак “Каталогов” эканамічных заўваг раскрываецца ў іх назве: “Описание употребленных на целом... генеральном плане номеров со изъяснением, сколько каждая дача имеет удобной и неудобной земли десятин, по переписи мужеска и женска полу голов, также и кому оныя принадлежат”. Тут практычна ў скарочанай форме паўтараецца ўся левая палавіна (першыя пяць граф) поўных заўваг з паасобным паказам на кожную дачу плошчы зямельных угоддзяў.

Раскіданасць патрэбных даных па некалькіх тыпах камплекта камеральных заўваг абумовіла стварэнне другога варыянта апісанняў - да атласаў губерняў. Гэта таксама самастойныя тамы, у якіх скамплектаваны тры віды дакументаў: стр. 96 сама эканамічная заўвага і два алфавіты (уладальнікаў і абмежаваных дач). Лісты гэтага варыянта павятовых апісанняў падзелены на шэсць граф:

на генеральным плане

Частка плана

Назва дач і шладальнікаў

Зямлі дзес.

Кароткая эканамічная заўвага

сядзібнай

ворыва

сенакос

лес

непрыдатнай

усяго

 

У адрозненне ад сістэмы пабудовы поўных заўваг у кароткай іх рэдакцыі скасаваны даныя аб адлегласцях і колькасці двароў. У адпаведнасці з разбіўкай генеральных планаў на часткі ў атлас, як відаць, уведзена графа з указанием месцазнаходжання дачы на тых частках. З’явілася графа аб поўным складзе зямельных угоддзяў, якая адціснула ўсе астатнія. Аднак новаўвядзенні фактычна не адбіліся на аб’ёме тэксту ўласна заўваг (апошняя графа). Практычна ў поўным выглядзе сюды з камеральных заўваг да генеральных планаў перанесена інфармацыя аб тапаграфічным становішчы дачы, яе раслінным покрыве, вадасцёках. У літаратуры дадзены варыянт заўваг называецца кароткімі эканамічнымі заўвагамі, таму што павіннаснае становішча сялян тут характарызуецца адзіным указанием на тое, “состоят ли крестьяне на барщине или на денежном оброке”. Звычайна гэтай стэрэатыпнай формулай і завяршаюцца тэксты кароткіх заўваг.

Як відаць, уновай рэдакцыі павятовых апісанняў захаваласяпэўная накіраванасць мыслення складальнікаў. Структура заўвагда атласаў у многім нагадвае каталогі зпоўных эканамічныхзаўваг да генеральных планаў. Адметнай асаблівасцю новагаварыянта павятовых апісанняў з’яўляецца вынясенне назваў населеных пунктаў і ўладальнікаў усамастойныя алфавітныя спісы. Алфавіты забяспечаны нумарацыяй дач на частках генеральныхпланаў. Гэта таксама паскарае пошук і карыстанне неабходныміданымі атласаў.

Апісальна-статыстычныя дадаткі дакартаграфічных матэрыялаў межавання датуюцца тэрмінамі падрыхтоўкі генеральныхпланаў і атласаў перад іх тыражаваннем убелавыя варыянты цікопіі. Згодна аднаму з паведамленняў Р. Накоскіна, у снежні1786 г. — студзені 1787 г. на абедзве абмежаваныя губерніу стр. 97 гатоўнасці меліся чатыры рады поўных эканамічных заўваг да генеральных планаў паветаў з адпаведнымі каталогамі і пераліковымі табелямі. У гэты ж час на Магілёўскую губерню меліся чатыры варыянты кароткіх заўваг да атласаў, а на Полацкую - толькі тры рады. 1 лютага 1787 г. Р. Накоскін паведаміў, што на Полацкую губерню ўжо склалі 11 чорных камеральных эканамічных заўваг да генеральных планаў у 192 сшытках. 3 іх знялі 33 копіі ў 494 сшытках. 11 каталогаў поўных заўваг (12 сшыткаў) перавялі ў 33 копіі (755 сшыткаў), а 11 межавых кніг паветаў (525 сшыткаў) павялічылі тры разы ў 193 сшыткі. Кароткія заўвагі да атласаў Полацкай губерні (77 сшыткаў) былі тыражаваны ў рад з трох копій (224 сшыткі). Адначасова на Магілёўскую губерню склалі 12 кароткіх эканамічных заўваг (122 сшыткі), а алфавіты дач і ўладальнікаў “выправили” з тэкстам поўных заўваг.

Паводле справаздачы дырэктара чарцёжнай ад 5 лютага 1788 г., у канторы меўся камплект з чатырох копій поўных і кароткіх эканамічных заўваг на абедзве губерні. 3 улікам двухразовай адсылкі картаграфічных матэрыялаў можна сцвярджаць, што на працягу 1786—1788 гг. Магілёўска-Полацкая межавая кантора стварыла восем камплектаў апісальна-статыстычных дадаткаў да планаў і атласаў Генеральнага межавання Беларусі на кожную губерню асобна (першапачатковы рад тыражыравалі тры разы). Аднак з гэтай колькасці зараз маецца толькі два камплекты: поўны - у РДГА і няпоўны - у РДАСА. Даныя на поўныя заўвагі адлюстраваны ў табл. 7.

Галоўнай крыніцай першапачатковых звестак у апісальную частку эканамічных заўваг служылі паказанні (“сказки”) уладальнікаў. Прагляд палявых запісак землямераў па пяці паветах Магілёўскай губерні паказаў, што гэтыя казкі захаваліся выпадкова. Напрыклад, на 161 дачу Магілёўскага павета выяўлена пяць казак, на 121 дачу Рагачоўскага - дзве, на 129 уладанняў Клімавіцкага - чатыры казкі і г. д. Параўнальная характарыстыка першапачатковых паказанняў карэспандэнтаў-землямераў і іх канчатковая рэдакцыя ў межавых апісаннях прыведзены ў табл. 8.

Усе казкі дакладна датуюцца часам межавання ўладанняў. Гзта азначае, што незалежна ад спраўнасці ўсяго камплекта межавых стр. 98 матэрыялаў інфармацыю апошніх неабходна датаваць часам палявых здымак. Эканамічныя казкі падаваліся землямеру ў пісьмовай форме ў выглядзе адказаў на апытальную анкету. Анкетаванне практыкавалася землямерамі як самастойна, так і праз ніжнія земскія суды, гарадскія думы, магістраты . Яшчэ напярэдадні прыезду на Беларусь межавая кантора прыбегла да патрабавання рэвізскіх даных у губернскага праўлення. Такім чынам, да збору першасных даных прыцягваўся ўвесь адміністрацыйна-судовы апарат, а не толькі землеўладальнікі. Аднак у любым выпадку якасць звестак абумоўлівалі паведамленні ўладальнікаў.

Форма запісу казак сведчыць аб тым, што фармуляры хутчэй запаўняліся канцылярскімі служачымі землямерных каманд, а затым падпісваліся або самімі ўладальнікамі, або іх даверанымі. Напрыклад, казку на с. Малашкавічы Клімавіцкага павета ад 12 лістапада 1783 г. напісалі адным почыркам, а падпісалі іншым - “самим” уладальнікам I. С. Падабедам . Сапраўднасць спраўкі заверана двума шляхціцамі - С. I. Шчаўбатоўскім і В. А. Імгалоўскім. Казку на с. Закуцце Магілёўскага павета (за 30 кастрычніка 1783 г.) даў і падпісаў сам шляхціц М. К. Васілеўскі. Аднак большасць казак падпісана паверанымі землеўладальнікаў. На гэтую акалічнасць звяртаецца ўвага ў характарыстыцы павіннасцей сялян ад імя другой асобы: “...пашут на господина... обрабатывают на помещика”.

Толькі адна з выяўленых казак напісана на польскай мове. Відаць,; няведанне або дрэннае валоданне рускай мовай карэспандэнтаў-землямераў прыводзіла да таго, што перакладчыкамі і фактычнымі складальнікамі казак былі канцылярысты з межавых партый. Гэта забяспечвала стандартызацыю першапачатковых звестак і ў сваю чаргу прыводзіла да шматлікіх памылак, скажэнняў. Для прыкладу дастаткова прывесці некаторыя параўнанні.

У казцы на с. Закуцце Магілёўскага павета (табл. 8) адсутнічае апісанне панскага двара, якое, наадварот, даецца ў эканамічнай заўвазе. У той жа казцы гаворыцца, што сяляне зямлю “обрабатывают на меня”, г. зн. карэспандэнта-землямера, а у заўвазе сказана: “Обрабатывают на господина пятнадцать десятин”, У казцы на с. Малашкавічы Клімавіцкага павета адзначана становішча толькі сяла (“на берегу речки Малашковичи по стр. 99 течению ее на левой стороне”) і в. Палом. У заўвазе ж сяло стаіць “по обе стороны речки Малашовки”, затым апісаны яшчэ пяць паселішчаў. Казка гаворыць, што “крестьяне землю обрабатывают на себя”, а заўвага - “пашут на господ по осьмидесят десятин в поле, а в дву потому ж”. У два разы павялічаны тэкст заўвагі на раслінны і жывёльны свет с. Гадзілавічы Рагачоўскага павета ў параўнанні з казкай палацавага страпчага М. Дзерабіна.

У казцы на с. Забялышын Клімавіцкага павета ад 9 жніўня 1783 г. паверанага М. I. Жаромскага пры паселішчы адзначаны млын з гадавым памолам у 300 чвэрцяў хлеба. Гэтыя звесткі адсутнічаюць у поўнай эканамічнай заўвазе. У казцы пры с. Яганаў панскі дом паказаны як драўляны, а ў заўвазе значыцца: “О дву этажах и при нем саду не имеется”. Завяршае казку павераны словамі аб тым, што “крестьяне состоят на господском изделье”. У заўвазе ж гаворыцца, што “крестьяне состоят на изделье, пашут земли на господина по сту десятин в поле, а в дву потому ж”. Іншымі словамі, першапачатковыя паведамленні і казкі ўладальнікаў на час пераводу ў эканамічныя заўвагі канкрэтызаваліся, дапаўняліся, а то і скарачаліся. Па сутнасці ніводзін тэкст поўных заўваг не перадае сапраўднага арыгінала. Прынамсі, дадзены вывад не мае шырока абгрунтаванага сэнсу.

Сам дырэктар чарцёжнай Р. Накоскін, які праводзіў у 1788 г. рэвізію ўсяго межавога справаводства, указваў на канторскіх служачых як на галоўных віноўнікаў распаўсюджаных разыходжанняў паміж звесткамі поўных і кароткіх заўваг. Канкрэтна знойдзеныя хібы і памылкі ён дэманстраваў на прыкладзе параўнання поўных і кароткіх заўваг на Рагачоўскі павет. Так, у маёнтку Гарадзец р. Ржача ў абедзвюх заўвагах называлася па- рознаму. Сяльцо Святое трэба было пісаць “селом, ибо во оном состоит церковь. Во многих местах в речах есть недописки, чищенье и поправки. Написано земли пашется на помещиков, а надо - на помещика”. Ва ўладаннях Нядойна і Скеўна перапісчыкі заўваг не адзначылі глыбіні рэк, так што сам дырэктар засумняваўся, “может ли здесь водится осетр”. Накоскін выказаў нязгоду і з запісам аб тым, што “состоящие в аренде крестьяне платили в казну оброк, производя притом и арендодательскую работу”, г. зн. паншчыну. Складальнікі заўваг прыбягалі да віртуознай тэхнікі скажэнняў: пісалі “Іван” замест “Іосіф”, “Чыжыцкія” замест “Гіжыцкія” і г. д.

Фактычнага супадзення не маецца і паміж колькаснымі паказчыкамі агульных вынікаў рэвізіі 1782 г. з іх адлюстраваннем у заўвагах. У справах межавой канторы захавалася “Ведомость о ревизских душах Полоцкого наместничества”, датаваная 23 верасня 1784 г. Як пераконвае запіс ад 11 красавіка 1783 г.", адпаведная ведамасць мелася тут і на Магілёўскую губерню.

Ведамасць Полацкай казённай палаты, якая дала рэвізскія даныя, уяўляе размеркаванне падатковага насельніцтва асобна па гарадах і паветах. У гарадах паказана колькасць мужчынскага і жаночага насельніцтва з дзяленнем на хрысціян і яўрэяў (купцоў трох гільдый, мяшчан, пакладзеных у 40-алтынны аклад, выхадцаў, якія знаходзіліся на шасцігадовай льгоце і запісаліся ў купецтва). Яўрэі паказаны ў гарадах і паветах. Па паветах распісаны даныя аб уладальніках і населеных пунктах з указанием падатковага стану насельніцтва мужчынскага і жаночага полу без двароў. Сялянства падзелена на памешчыцкіх, дзяржаўных, мяшчанскіх, магістрацкіх, духоўных. Дзяржаўны сектар паказаны ў складзе секвестраваных, падараваных на розных умовах і тэрмінах у арэнду, казённых і палацавых сялян. Маюцца даныя аб цыганах і дваровых.

Казённая палата паказала гэтыя даныя без прапісных (утоеных) рэвізскіх душ і без уліку натуральнага росту насельніцтва. У працэсе паўторнага збору рэвізскіх даных землямерамі межавая кантора па сутнасці правярала дакладнасць рэвізскага ўліку. Пры гэтым на падставе дэкларацый уладальнікаў нанава перапрацоўвалася зыходная інфармацыя казённай палаты.

Найперш эканамічныя заўвагі поўнасцю абмінаюць класіфікацыю дзяржаўных уладанняў па катэгорыі арэнднага трымання. Тэрмін і характар арэнды ўказаны на нязначную колькасць старостваў. У заўвагах адсутнічаюць звесткі аб дваровых, відаць, стр. 101 аднесеных у склад надзеленага зямлёй сялянства. Складальнікаў заўваг чамусьці не цікавілі падрабязнасці аб пражыванні яўрэяў у паветах. Заўвагі падзяляюць землеўладанне духавенства на царкоўнае і манастырскае (праваслаўнае, уніяцкае, архіепіскапскае, каталіцкіх ордэнаў). Істотна пашыраны ў заўвагах спісы ўладальнікаў, асабліва ў дачах агульнага і цераспалоснага валодання. Дастаткова сказаць, што калі па рэвізскіх даных у беларускіх паветах Полацкай губерні лічылася 375 памешчыкаў, то ў эканамічных заўвагах - ужо 747 чалавек. У заўвагах на Магілёўскую губерню карпарацыя ўладальніцкага саслоўя павялічана з 867 да 4348 чалавек. У цэлым за кошт больш поўнага ўліку колькасць дваран у абедзвюх губернях павялічана больш чым у два разы. Эканамічныя заўвагі, такім чынам, з’яўляюцца самастойнай крыніцай па ўліку памешчыцкага саслоўя і вызначэнню складу падатковых груп насельніцтва. Аднак істотным недахопам заўваг з’яўляецца тое, што практычна толькі па 1/3 маёнткаў яны паведамляюць аб памерах асабістага душаўладання ўдзельнікаў саўладання агульных дач.

Па ведамасці казённай палаты ў гарадах Полацкага намесніцтва лічыліся 851 купец мужчынскага полу (433 хрысціяніны і 418 яўрэяў), 5387 душ мйшчан (4208 хрысціян і 1179 яўрэяў). У пераліковай табелі поўных эканамічных заўваг пазначана 880 купцоў (462 хрысціяніны і 418 яўрэяў), а мяшчан лічылася 9163 (5377 хрысціян і 3786 яўрэяў). Адпаведныя лічбы адлюстраваны і ў каталогах паветаў. Як відаць, карэнным чынам у сценах межавой канторы была зменена колькасць мяшчан, асабліва яўрэяў. Калі зыходзіць з межавой статыстыкі, то ў прамежак паміж вераснем 1784 г. і сакавіком 1786 г. колькасць мяшчан-яўрэяў Полацкай губерні павінна была павялічыцца ў тры разы (на 2607 душ). Больш верагодна, што ў заўвагах адбіўся факт простата запісу ў гарадское грамадства 2 тыс. яўрэяў з тых 3096 яўрэяў мужчынскага полу, якія пражывалі ў паветах.

Дакладнасць межавых даных можна скарэкціраваць на аснове ведамаснай статыстыкі, не прыбягаючы да празмернага набору абсалютных паказчыкаў. Межавыя звесткі на 17,4% перавышаюць колькасць гарадскога насельніцтва ў параўнанні з тапаграфічным апісаннем Полацкай губерні, на 17,1% -стр. 102 колькасць гараджан у параўнанні са справаздачай генерал- губернатара П. Б. Пасека за 1785 г., на 17,0% яны перавышаюць і звесткі “Книги о чинах и доходах Полоцкого наместничества” за 1786 г. Аднак з улікам выхадцаў з унутраных губерняў, запісаных у мяшчанства па амністыі 1779 г., гэтыя адрозненні знікаюць. Іншымі словамі, эканамічныя заўвагі адлюстравалі прырост гарадскога насельніцтва Полацкай губерні за кошт амнісціраваных выхадцаў, якія склалі асноўны рэзерв папаўнення гарадскіх жыхароў напярэдадні масавага высялення яўрэяў з сельскай мясцовасці.

Рэдкія анкеты землямераў раскрываюць і вытокі розначытанняў даных, якія абагульняліся па гарадах у межавой канторы. Напрыклад, павераны г. Бабінавічы М. Кулачэнкаў 30 мая 1783 г. аб’явіў землямеру штык-юнкеру I. Гулевічу наступныя даныя. Па рэвізіі ў горадзе лічылася 27 двароў з 69 душамі мужчынскага полу, прыбыў адзін чалавек. У адным двары яўрэя- купца па рэвізіі жылі тры душы, а наяўных было шэсць. У павеце ж лічылася прыпісанымі да горада 36 двароў з 152 яўрэямі мужчынскага полу па рэвізіі (188 наяўных). 10 чэрвеня гарадскі прадстаўнік зноў даў адводную казку, у якой паўтарыў першыя даведкі, але адзначыў, што “во оном городе купцы и мещане никаких торгов не имеют, а довольствуются одним хлебопашеством”. Апошні выраз узнаўляецца ў эканамічнай заўвазе да генеральнага плана. Але тут у горадзе ўжо лічыцца 76 двароў, 190 яўрэяў (купцоў), а таксама чатыры купцы і 69 мяшчан-хрысціян.

Выразны і паказальны наступны прыклад. 22 мая 1783 г. павераны купцоў і мяшчан г. Копысі В. Навумовіч пад прысягай членаў магістрата падаў землямеру прапаршчыку Н. Накоскіну ведамасць, у якой пералічыў у 353 дварах 95 купцоў мужчынскага полу (96 чалавек наяўных), 778 мяшчан (760 чалавек наяўных). 25 мая 1783 г. ведамасць даў ужо магістрат, які адзначыў па рэвізіі 21 душу мужчынскага полу купцоў (16 стр. 103 чалавек наяўных), 752 мяшчан (798 наяўных), 11 свяшчэннаслужыцеляў (20 наяўных). Праз дзень магістрат зноў удакладніў колькасць двароў, распісаў іх па саслоўных групах. Усяго зараз лічылася чатыры двары за афіцэрамі і дваранамі, 10 - за купецтвам, 327 — за мяшчанамі, чатыры — за святарамі, два - за ксяндзамі, шэсць - за дзякамі. Відаць, землямер праявіў настойлівасць, бо ў новай ведамасці з’явіліся звесткі аб лаўках, кузнях, гумнах на выгане, цэглавых заводах. 6 чэрвеня лічбу казённых пабудоў у горадзе ўдакладніў сам гараднічы.

Даныя ў заўвазе і каталогу Капыскага павета выглядаюць інакш. У прыватнасці, у горадзе пазначана 337 двароў без адлюстравання іх саслоўнага складу, 21 купец мужчынскага полу і 782 душы мяшчан. Заўвагі не ўлічваюць ні рэвізскіх даных, ні звестак аб наяўным насельніцтве, прадстаўленых павераным і гараднічым. Верагодна, рэдактары заўваг кіраваліся ведамасцямі казённай палаты, каб пазбегнуць розначытанняў звестак сваіх непасрэдных карэспандэнтаў. У аснове адзначаных розначытанняў, трэба думаць, ляжала барацьба ўнутры гарадскога грамадства паміж хрысціянамі і яўрэямі за падаткаплацельшчыкаў. Адсутнасць поўнага складу эканамічных казак вымушае пазбягаць катэгарычных абагульненняў.

Аднак вынікі параўнанняў паказваюць, што павятовыя даныя эканамічных заўваг межавання не супадаюць з вынікамі рэвізіі падатковага насельніцтва на 0,41%, а з улікам прыбыўшага - на 1,5%. Гэту розніцу можна лічыць малаістотнай для абмежаванага перыяду статыстычнага назірання. Няцяжка выявіць уплыў памылак на колькасныя вынікі межавання пры абагульненні палявых запісак і матэрыялаў шляхам унутранай крытыкі крыніц.

У прыватнасці, у пераліковых табелях з РДГА адсутнічаюць звесткі аб колькасці двароў у цэлым па Магілёўскаму павету. Па Клімавіцкаму, Сенненскаму, Бабінавіцкаму, Полацкаму, Дрысенскаму паветах у тых жа табелях двары не распісаны па некаторых відах адзінага і агульнага ўладання. У каталогах сялянскія двары не паказаны па Магілёўскаму, Чэрыкаўскаму і Быхаўскаму паветах. Гэтыя недахопы можна растлумачыць толькі спешкай, з якой праводзілася падрыхтоўка межавой справаздачнасці. У стр. 104 абагуленым выглядзе гэтыя недахопы адзначаны дырэктарам чарцёжнай у 1787 г.

У справаздачы ад 20 жніўня 1787 г. Р. Накоскін паведаміў, што статыстыка табеляў і каталогаў межавання не адпавядае першапачатковым даным эканамічных заўваг па наступных паказчыках і групах.

Колькасць пустэч па беларускіх паветах Полацкай губерні патрабавалася павялічыць на 35 адзінак (31%), а ў табліцах па паветах Магілёўскай губерні скараціць на 23 адзінкі (3,3%), Карэкціроўка лічбы пустэч тлумачылася заканчэннем рэгулявання зямельных спрэчак. Адсюль вынікае, што карыстанне новымі данымі засцерагае ад вываду аб адлюстраванні ў іх рэальнай дынамікі зямельнай арэнды аброкавых артыкулаў.

Разыходжанні былі знойдзены таксама ў выніках вызначэння плошчы ўгоддзяў па Суражскаму павету (розніца 10 дзес.). Плошча сядзібнай зямлі па Магілёўскай губерні вымагала скарачэння на 32 дзес. (па Сенненскаму і Клімавіцкаму паветах), плошча раллі павялічвалася толькі на 4 дзес. (па ўсіх паветах, акрамя Сенненскага, Аршанскага і Беліцкага). На 535 дзес. дырэктар прапаноўваў выправіць плошчу лясоў у асноўным па Сенненскаму і Быхаўскаму паветах. У вогуле старая і новая рэдакцыі межавых дакументаў на Магілёўскую губерню не супадалі на 507 дзес. (0,01%). У такіх мізэрных памерах пераразмяркоўваліся зямельныя ўгоддзі па тых дачах, якія змянілі тытул саўладанняў на адзінае ўладанне або перайшлі з павета ў павет.

Аднак прысутнасць межавой канторы на пасяджэнні23 жніўня 1787 г. ацаніла ўчынак Р. Накоскіна “совсем не полезным” і параіла яму “впредь не делать никаких своих благихбез воли первого члена и конторы рассудков”. Дырэктару чарцёжай было заяўлена, што планы з эканамічнымі заўвагамі, каталогамі “сочинены верные” і таму перарабляць іх “нет никакойнадобности”. Усе недахопы дырэктару параілі ўлічыць у асобнайведамасці.

3-за абмежаванасці аднатыпных і храналагічна супастаўляльных крыніц вельмі цяжка праверыцьдакладнасць зямельнагаўліку межавання. Інвентарныя апісанні ўладанняў захавалісяу невялікай колькасці. Да таго ж інвентары не супаставімыяз межавымі стр. 105 апісаннямі пры класіфікацыі ўгоддзяў; Як правіла, у інвентарах зафіксаваны абкладзеныя падаткам землі, якія ўтойваліся сялянамі і фальсіфікаваліся з боку гаспадарчай адміністрацыі маёнткаў. Некаторае ўяўленне аб суадносінах уліку ворыва ў інвентарах і межавых апісаннях дае наступная табліца.

Уладанне

Час складання інвентару

Ворыва за сялянамі дзес.

Удзедбная вага ворыва па інвентару ў адносінах да межавання (%)

Па інвентару

Па межаванню

Балотнікі

1789

642

1472

43

Загараны

1786

260

265

100

Паддуб’е

1784

170

822

20.6

Шавелкі

1784

185

1102

16

Шамкі

1786

92

292

31

Горы

1787

1000

680

--

Ваўчасы

1782

60

371

16

Складзена па: НА РБ, ф. 2686, воп. 1, спр. 12, арк. 27-46; ф. 1751, воп. 1, спр. 17, арк. 164-168, спр. 37, арк. 233, 236, 331-338; ф. 1775, воп. 4, спр. 16, арк. 464- 465; ф. 2120, воп. 1, спр. 16, арк. 159-162

Пры нязначных ваганнях па асобных уладаннях плошча інвентарных ворыўных надзелаў сялян складае прыблізна палову (48%) раллі, улічанай у час межавання. Адпаведныя вынікі дало параўнанне эканамічных заўваг з інвентарамі пяці латыфундый. Апрацоўка даных аб пасевах сельскагаспадарчых культур у Полацкай і Магілёўскай губернях за1782-1786 гг. паказала, што кожны год не абсявалася каля25% ворыва межавання. Верагодна, астатняе ворыва ў якасці аблогаў не ўваходзіла ў плошчу штогодняй трохпольнай ратацыі, але лічылася “способной к хлебопашеству”. Вынікі параўнальнага аналізу неабходна ўлічваць пры ўтварэнні зыходнай крыніцавай базы пры вызначэнні ўзроўню і эвалюцыі сялянскай землезабяспечанасці.

Стр. 106 Такім чынам, зараз даводзіцца карыстацца першымі копіямі эканоміка-статыстычных павятовых апісанняў Генеральная межавання ў Беларусі, якія маюць як недахопыы рэвізскага ўліку, так і памылкі зводу і абагульненняў першапачатковых даных самой межавой канторай. Розначытанні розных варыянтаў і відаў межавой дакументацыі не былі ліквідаваны ў свой час. У зыходным стане колькасныя вынікі межавання сталі важнейшай крыніцай для афіцыяльнай статыстыкі. Кіраўніцтва канторы не жадала прызнаваць сваю адказнасць за рэгістрацыю супярэчлівых і нават скажоных звестак. Межавыя чыноўнікі не патрабавалі своечасовага выпраўлення дакументаў, бо пошлінныя зборы браліся з колькасці абмежаванай зямлі. Межавая кантора ў выніку сама рабілася вытворцам маладакладнага статыстычнага ўліку, які непазбежна патрабаваў удакладненняў, праверак.

Разгледжаныя эканоміка-геаграфічныя апісанні перыяду Генеральнага межавання адносяцца да разнавіднасці дзяржаўнай апісальнай статыстыкі або камералістыкі, мэтай якой з’яўлялася рэгістрацыя ўсіх магчымых фактараў і рэсурсаў, што ўплывалі на матэрыяльны дабрабыт і падатковыя магчымасці кіруемай тэрыторыі. Таму і ствараліся апісанні ў неразрыўным адзінстве з картаграфічнымі выявамі мясцовасці ў якасці даведачных тлумачэнняў апошніх. Зыходная і большая частка межавой дакументацыі (палявыя запіскі) была прызначана сведчыць аб тэхнічнай добрасумленнасці землямераў і кругавой адказнасці землеўладальнікаў за вынікі геадэзічных работ, бясспрэчнасць вынікаў межавання ў цэлым.

Першапачатковыя даныя і звесткі для эканамічных заўваг пастаўлялі ўладальнікі непасрэдна самі або праз сваіх павераных ці судова-адміністрацыйныя інстанцыі. Іх паведамленні зводзіліся ў асноўным да апісальных ацэнак. Абагульненне зыходных даных праводзілася служачымі межавой канторы ў спешцы, што азначала фармалізацыю матэрыялаў з адвольным выбарам найбольш істотных элементаў, якія заслугоўвалі ўвагі або заўвагі. Эканамічныя казкі землеўладальнікаў па свайму аб’ёму і інфармацыйнай насычанасці нязначна адрозніваюцца ад канчатковыхзапісаў эканамічных заўваг да генеральных планаў межавання. Дрэнная захаванасць эканамічных казак робіць межавыя апісанні адзіным і поўным зводам разнастайных геаграфічных і сацыяльна-эканамічных звестак на абмежаваныя губерні Беларусі.

Раздзел 4

ЗЕМЛЕЎЛАДАННЕ, ЗЕМЛЕКАРЫСТАННЕ I ФЕАДАЛЬНАЯ РЭНТА ПАВОДЛЕ ЭКАНАМІЧНЫХ ЗАЎВАГ МЕЖАВАННЯ

1.Структура фактычнага землеўладання і землезабеспячэння сялянства

Асаблівай увагі заслугоўваюць суцэльныя даныя поўных эканамічных заўваг аб размеркаванні зямельных угоддзяў па відах феадальнага землеўладання. Наяўнасць у заўвагах масавых звестак аб памерах панскага заворвання дазваляе ўпершыню ўбачыць фактычны ўзровень землезабяспечанасці розных саслоўна-маёмасных груп сялянства, асабліва ўнутры маёмаснай структуры памешчыцкага землеўладання. Заўвагі дазваляюць вызначыць узровень эксплуатацыі сялян па памерах панскага заворвання на двор і рэвізскую душу, г. зн. норму палявой паншчыны. Апошняя акалічнасць важная з улікам таго, што гадавыя і штотыднёвыя памеры павіннасцей у інвентарных апісаннях уладанняў, на якія традыцыйна абапіраюцца даследчыкі, мелі звычайна фіксаваную велічыню, а самі сяляне імкнуліся адстаяць іх устойлівасць і пераемнасць.

Згодна даным табл. 9, відавая структура землеўладання ў 1783— 1785 гг. у разглядаемых намёсніцтвах мела наступны выгляд.

У Полацкай губерні дзяржаве у цэлым належала 19,7% зямлі, 20,8% сялянскіх гаспадарак і 34% сялян мужчынскага полу. На момант заканчэння самых буйных падараванняў у непасрэдным кіраванні казны знаходзілася толькі 18% дзяржаўных сялян і 20,5% зямельнага фонду. Астатнія дзяржаўныя сяляне і землі былі аб’ектам прыватнай арэнды на розных умовах. У структуры землекарыстання дзяржаўных маёнткаў асноўнымі ўгоддзямі з’яўляліся ралля (44,4%) і лес (47,0%). Хаця па казённаму ведамству лясы складалі крыху больш паловы (53%) угоддзяў, аднак у руках арандатараў знаходзілася 77% усіх лясоў дзяржаўных уладанняў губерні. Калі ўлічыць, што казённыя сяляне распараджаліся толькі 18,2% раллі дзяржаўных маёнткаў і19% сенажацей,то атрымаем пэўнае ўяўленне аб малазабяспечанасці іх прыдатнымі ўгоддзямі.

Палявы ворыўны надзел казённага селяніна складаў 17,9 дзес. на двор ці 4,3 дзес. на рэвізскую душу супраць 16,9 і 4,1 дзес.адпаведна ў арэндных маёнтках. Гэта значыць, што становішча дзяржаўных сялян у арэндных уладаннях было адносна горшым, чым у казённых. Панскае заворванне мелася ў асноўным у арэндных маёнтках, дзе яно займала 3,8% плошчы ворыва, што ў два разы ніжэй за сярэднегубернскі паказчык (10%). Норма палявой паншчыны складала 0,6 дзес. (адзін морг) панскага заворвання на двор, або 0,1 дзес. на душу мужчынскага полу. I доля панскага заворвання і норма яе апрацоўкі ў дзяржаўных уладаннях былі самымі нізкімі ў губерні. Арэндная сістэма, заснаваная на паншчынным прыгнёце, яшчэ не набыла той ступені вастрыні, каб істотна вызначаць становішча дзяржаўных сялян.

У Магілёўскай губерні дзяржаве ў пачатку 80-х гадоў XVIII ст. належала некалькі менш — 10,8% зямельнай тэрыторыі (табл. 10). Уласна казённыя сяляне складалі 31,5% усіх дзяржаўных сялян і трымалі толькі 28% дзяржаўнага зямельнага фонду, у тым ліку 35,1% раллі і 27,4% сенажацей. I тут матэрыальна-павіннаснае становішча сялян вызначалася панаваннем арэнднай сістэмы, у якой знаходзілася 72% зямлі і 68,5% душ дзяржаўнай вёскі. Матэрыялы сенатарскай рэвізіі А, А. Варанцова за 1785 г. падтрымліваюць палажэнне аб дрэннай забяспечанасці казённых сялян асабліва карыснымі ўгоддзямі і ў першую чаргу сенажацей.

Праявай зямельнай нястачы з прычыны маёмаснай няроўнасці ў вёсцы з’яўляецца той факт, што ў 1784 г. у аброкавым трыманні сялян знаходзілася 2561 дзес. казённай раллі (4% яго плошчы). Пры гэтым неабходна выдзеліць трох сялян Чэрыкаўскага павета, якія арандавалі 63 дзес. з уплатай 5 — 7 руб. за валоку. Тым не менш сярэдні палявы ворыўны надзел казённага сялянства дасягаў 21,9 дзес. на двор, або 6 дзес. на душу, што значна вышэй за агульнагубернскі паказчык. У арэндных маёнтках панскае заворванне ахоплівала 9,4% раллі і фактычна адпавядала сярэднегубернскаму ўзроўню. Сярэдні надзел складаў 18,5 дзес. на двор, або 4,6 дзес. на рэвізскую душу. Норма палявой стр. 109 паншчынытаксамаадпавядала распаўсюджанаму ўзроўню паншчыннайэксплуатацыі (1,9 дзес. панскага заворвання на двор).Узровеньземлезабяспечанасці дзяржаўных сялян — адзін з самых высокіх у губерні. Аднак працоўныя зведвалі ўціск распаўсюджаныхпамераў палявой паншчыны.

Удзельная вага землеўладання цэркваў і манастыроў у абедзвюх губернях дасягала 7% зямель тэрыторыі або 11% у Полацкай і 3,7% — у Магілёўскай (табл. 9 і 10). Сярод духоўных уласнікаў Полацкай губерні вядучым землеўладальнікам выступаў каталіцкі касцёл — 77% зямлі і 79,6% сялянскіх гаспадарак. Гэтае панаванне забяспечваў езуіцкі ордэн, якому належала палова (55,7%) зямель і 53,1% сялянскіх двароў уладанняў усяго духавенства. У групе ўладанняў касцёла лясы і ворыва размяркоўваліся самым спрыяльным чынам 41,4 і 50% зямельных угоддзяў.

Каталіцкае землеўладанне панавала і ў Магілёўскай губерні — 72,2% зямель і 79,2% двароў сялян духавенства. Уладанні езуітаў ігралі тут менш прыкметную ролю. Лес і ворыва спрыяльна злучаліся ў структуры землекарыстання дадзеных уладанняў — 46,6 і 41,6% усіх угоддзяў. Панскае заворванне ў маёнтках полацкага каталіцкага духавенства складала 7,5% раллі, у той час як у Магілёўскай губерні — удвая вышэй (14,4%). Гэта таксама у1,3 раза вышэй за агульнагубернскі ўзровень. Сярэдні падворны ворыўны надзел сялян каталіцкага духавенства Магілёўскай губерні дасягаў 15,1 дзес. (3,8 дзес. на душу), а ў Полацкай губерні — 16,6 і 4,6 дзес. адпаведна. Маёнткі каталіцкага духавенства вылучаюцца параўнальна высокай нормай палявой паншчыны. У Полацкай губерні сялянскі двор заворваў 1,3 дзес. (0,3 дзес. на душу мужчынскага полу), а ў Магілёўскай губерні — 2,5 і 0,6 дзес. Гэта сведчыць аб высокім узроўні фальварачна-паншчыннай эксплуатацыі па абедзвюх губернях, а ў Магілёўскай губерні нават перавышае адпаведныя паказчыкі ў прыватнаўласніцкіх гаспадарках.

Асноўныя ўладанні уніяцкай царквы мясціліся ў Полацкай губерні, дзе ёй належала 17,7% зямель усяго духавенства і 17,3% сялянскіх двароў (у суседняй губерні толькі 6,1% зямель і двароў). Галоўным землеўладальнікам сярод уніятаў Полацкага намесніцтва выступаў архіепіскап I. Лісоўскі, якому належала 63% зямель і 61% сялянскіх гаспадарак уніяцкіх уладанняў. У цэлым стр. 110 на ўсходзе Беларусі уніяты зазнавалі неспрыяльныя суадносіны зямельных угоддзяў: практычна палова (43%) іх маёнткаў была разарана пад раллю. Фальварачнае земляробства ахоплівала 15% ворыўных угоддзяў, што істотна перавышала губернскі ўзровень. Найбольш забяспечанымі выглядаюць у межавых крыніцах уніяцкія сяляне Магілёўскай губерні — 26 дзес. ворыва на двор (5,4 дзес. на душу мужчынскага полу) супраць 14,7 дзес. падворнага і 4 дзес. падушнага надзелу ў Полацкай губерні. Пры адносна высокай землезабяспечанасці уніяцкія сяляне Магілёўскай губерні заворвалі на сваіх уладальнікаў 4,6 дзес. у падворным вымярэнні, што ў 1,5 раза вышэй, чым у суседняй губерні (2,6 дзес.). Праваслаўная царква валодала толькі 5,2% зямель духавенства. Прычым моцныя карані яна мела ў Магілёўскай губерні — 21,7% зямлі і 14,7% сялян. Межавыя апісанні раскрываюць яшчэ адну характэрную рысу землекарыстання праваслаўнай царквы. Плошча лясоў ва ўладаннях праваслаўнай царквы Полацкай губерні складала 27,4% зямельных угоддзяў, а ворыва — палову. У Магілёўскай губерні праваслаўнае духавенства мела ў складзе свайго землекарыстання 44% лясоў і таксама палову раллі. Як відаць, полацкія праваслаўныя цэрквы мелі больш адчувальны недахоп лесу. У выглядзе фундушаў унутры памешчыцкіх маёнткаў Полацкай губерні зарэгістравана і асобна вымежавана 876 дзес., з якіх 75% знаходзіліся пад ворывам. Прыходскае духавенства Магілёўскай губерні мела 7493 дзес. фундушавых зямель, у тым ліку 24,2% пад ворывам. Полацкая праваслаўная царква мела больш разараныя ўладанні, прычым, як сведчаць запісы эканамічных заўваг, царкоўнаслужыцелі самі апрацоўвалі свае ўгоддзі на час межавання.

Уладанні праваслаўнай царквы адрозніваюцца ад уладанняў астатніх духоўных арганізацый і самай высокай землезабяспечанасцю сваіх сялян. Сярэдні падворны палявы надзел праваслаўных сялян Полацкай губерні дасягаў 32,7 дзес. (8,5 дзес. на душу мужчынскага полу). Яшчэ вышэй забяспечанасць у Магілёўскай губерні — 32,5 і 8,7 дзес. Адрозненні вынікаюць з удзельнай вагі панскага заворвання, якое па разглядаемай катэгорыі землеўладання ў Магілёўскай губерні займала 13,8%, а ў Полацкай — 16,3% раллі. Склад угоддзяў адбіўся і на паказчыках нормы палявой паншчыны. У Магілёўскай губерні на сялянскі двор прыпадала 5,2 дзес. панскага заворвання, а ў суседняй губерні — 6,4 дзес.

Стр. 111 Гэтыя даныя і лічбы сведчаць аб пэўнай залежнасці фальварачна-паншчынных метадаў арганізацыі земляробчай вытворчасці ад веравызнальных тыпаў царкоўна-манастырскага землеўладання. У цэлым усе канфесіі вылучаюцца амаль самымі высокімі ўзроўнямі паншчыннай эксплуатацыі працоўных і па долі панскага заворвання ў складзе ворыўнай зямлі, і памерамі панскага заворвання на сялянскую гаспадарку. Лепшую забяспечанасць зямлёй праваслаўных сялян у параўнанні з іншымі канфесійнымі ўстановамі можна растлумачыць сацыяльна-палітычнымі варункамі. Высокую ўдзельную вагу панскага заворвання ў складзе раллі праваслаўнай царквы тым не менш нельга механічна адносіць на кошт таварнай арганізацыі земляробства. На такіх суадносінах адбівалася асаблівасць землекарыстання: дадзеная фупа ўладанняў была занята галоўным чынам ворывам, прызначаным для харчовых мэт. Менавіта аб гэтым сведчыць факт распаўсюджанай апрацоўкі палеткаў самімі святарамі.

Межавыя апісанні дазваляюць упершыню адзначыць асаблівасці землеўладання і землекарыстання купцоў і мяшчан усходнебеларускіх губерняў. Так, полацкі купец I. І Сцебут трымаў у павеце 6 дзес. зямлі, якія ён апрацоўваў'праз наём. Яшчэ дзевяпь купцоў і пяць мяшчан віцебскага магістрата мелі ў павеце 3054 дзес., з якіх 403 дзес. (26%) апрацоўваліся наймам вакольных сялян, 59 дзес. — шляхам снаповай здольшчыны, а астатнія 1067 дзес. (70% ворыва) — шляхам паншчыны. Усяго купцам і мяшчанам Полацкай губерні належала толькі 0,2% зямлі і 0,2% сялян у паветах. 51 купец і 191 мешчанін у Магілёўскім намесніцтве трымалі 0,1% зямель і толькі 0,03% сялян. Усё гэта — паказчык мізэрнага значэння дадзенага віду ўласнасці ў феадальным землеўладанні рэгіёна.

У складзе землекарыстання купецка-мяшчанскага саслоўя Полацкай губерні лясы складалі 40% плошчы маёнткаў, сенажаці —3%, ворыва — палову плошчы (17,2 і 61% адпаведна па Магілёўскай губерні). У наяўнасці істотнае разворванне зямлі, з якой пад панскім заворваннем трымалася 55% раллі ў полацкіх уладаннях і 15,3% — у магілёўскіх. Пры меншым разворванні ўладанні полацкіх купцоў і мяшчан адрозніваюцца параўнальна высокім узроўнем паншчыннай апрацоўкі ўгоддзяў. Пры сярэднім палявым надзеле ў 9,6 дзес. (2,5 дзес. на рэвізскую душу) нормапалявой паншчыны купецка-мяшчанскіх сялян Полацкай губерні стр. 112 адлюстроўваецца ў апрацоўцы 12 дзес. панскага заворвання надвор, ці 3,2дзес. на душу мужчынскага полу, Гэта ў пяць разоўперавышае сярэднегубернскі паказчык у падворным і ў два разы у падушным выражэнні.

Яшчэ вышэй забяспечанасць ворывам дадзенай групы сяляну Магілёўскай губерні — 24,2 дзес. на двор і 7 дзес. на рэвізскую душу. Але тут больш прыкметны і рост палявой паншчыны —14,5 дзес. панскага заворвання на двор (4,2 дзес. на душу). Такім чынам, у абедзвюх губернях купецка-мяшчанскае землеўладанне аказваецца лідэрам па памерах занятасці ворыва пад фальваркі. Нягледзячы на спецыфічнае месца і мізэрную ролю дадзенай уласнасці ў агульнасаслоўнай структуры прыватнага валодання зямлёй, землеўладанне купцоў і мяшчан мела тыпова прыгонніцкія рысы. Земляробская вытворчасць здзяйснялася імі на фальварачна-паншчыннай аснове, а палявую паншчыну самі карэспандэнты землямераў называюць галоўным сродкам эксплуатацыі залежнага сялянства.

Фарміравалася купецка-мяшчанскае землеўладанне ў разглядаемы час праз крэдытаванне і ліхвярскія пазыкі пад залог памешчыцкіх маёнткаў. Распаўсюджанасць прыватнаўласніцкай пасэсіі і вострая патрэба шляхты ў грошах выступалі тым каналам, праз які рэалізавалася прадпрымальнасць гарадской вярхушкі. У гэтых адносінах характэрны наступныя прыклады.

Віцебскі мешчанін I. Ліцвінка з 1713 г. валодаў слабодкай Гараватка ў Віцебскім павеце паводле духоўнага завяшчання базыльянаў і на падставе княжацкіх і каралеўскіх прывілеяў 17 сакавіка 1597 г., 2 студзеня 1627 г. і 1 студзеня 1767 г. Апошні дакумент дазваляў віцебскім мяшчанам валодаць сялянамі нароўні са шляхтай. Адпаведны прэцэдэнт ствараў і сенацкі ўказ ад 2 кастрычніка 1775 г., які абвясціў прыгоннымі сялян за тым уладальнікам, дзе іх заспела пагалоўная рэвізія 1772 г. Тым не менш у 1787 г. Ліцвінка вымушаны быў прадаць слабодку памешчыку В. Фатаву, які сілай дамогся свайго права. У 1778 г. Віцебскі купец і бургамістр А. Жылка купіў у памешчыка А. Храпавіцкага палову фальварка Ізбовічы. У час межавання ён меў у Віцебскім павеце 1162 дзес. адзінага ўладання і яшчэ 215 дзес. у саўладанні з казной і магнатам М. К. Пацэем.

Стр. 113 Палата Полацкага грамадзянскага суда ў 1791 г., спасылаючыся на ўказы ад 28 кастрычніка 1780 г., 6 лютага 1758 г. 8 жніўня 1762 г., межавую інструкцыю 1754 г. і сенацкі ўказ ад 19 жніўня 1784 г., якія дазвалялі “одним только дворянам” валоданне нерухомымі маёнткамі і забаранялі прысутным местам афармляць зделкі на сялян з асобамі недваранскага паходжання, пазбавіла А. Жылку спадчынных правоў на населенае ўладанне.

У 1786 г. памешчык С. Зяновіч праз Полацкі ніжні земскі суд залажыў 137 душ у фальварку Парэчча (каля 2153 дзес.) купцу другой гільдыі Ф. Друговіну за 15710 руб. срэбрам, каб ліквідаваць доўг у 702 руб. Тая ж палата скасавала здзелку за парушэнне вексельнага статута, паколькі, як гаварылася ў судовай пастанове, ніжні суд дазволіў выкуп па бестэрміноваму векселю і “поелику сей изысканной способ непозволенного владения недвижимым имением той особы, которая не имеет на то права, содержит в себе прямой вид заклада... скрытой посредством векселя” . Фальварак адабралі ў казённую апеку.

Памешчык I. Ліпскі ў1783 г. залажыў на год тры фальваркі дырэктару полацкай эканоміі П. Грамацкаму за 5100 руб. Пасля смерці апошняга яго брат кіеўскі купец В. Грамацкі ў 1785 г. двойчы перазаклаў застаўное ўладанне двум шляхціцам за 28 тыс. руб., каб “ удержать вовсе имение за собою или (такім шляхам.— Я.А.) получить за выкуп большую сумму” . Спадчынніца маёнтка Б. Ліпская, спасылаючыся на забарону “мещанам деревни покупать и оными владеть”, патрабавала дазволіць ёй выкупіць родавы маёнтак за суму першапачатковага доўгу і скасаваць усе здзелкі купца. Палата грамадзянскага суда прызнала, што не мае закона, які забараняў бы родзічам купцоў і мяшчан валодаць зямлёй з сялянамі або “временно владеть, пока не продадут тому, кто может сим правом пользоваться”. Гэты выпадак быў аднесены да часовага ўладання, а ў 1789 г. Ліпская прыступіла да родавага выкупу. Цікава, што памешчыца сама прыбегла да пазыкі ў віцебскага купца В. Савіцкага.

Прыведзеныя прыклады сведчаць, што купецкі капітал пранікаў у прыватнаўласніцкае землеўладанне праз часовую пасэсію. Стр. 114

У выпадку пратэрміноўвання залог пераўтвараўся ў куплю- продаж або яўна, або замаскіравана. Дваране нярэдка прыбягалі да залогавага забеспячэння і пагашэння сваіх даўгоў на маёнтках праз купцоў і мяшчан. Аднак яны імкнуліся пазбягаць пазык з адных і тых жа рук, баючыся ператварэння заставы ў звычайную выкупную аперацыю, якая да таго ж пакрывалася тэрмінам даўнасці. У гэтым заключаецца адна з прычын абмежаванай канцэнтрацыі і мізэрнага колькаснага росту купецка-мяшчанскага землеўладання. Калі ўзнікла пагроза страты спадчыннай уласнасці, дваране прыбягалі да абароны царскага заканадаўства якое цвёрда аберагала манапольны характар памешчыцкага землеўладання.

3 адкрыццём доступу мясцовай шляхты ў рускія банкі шматразова ўзраслі магчымасці доўгатэрміновага закладу маёнткаў пры дзяржаўнай гарантыі выкупу і апекі. Розныя саслоўныя абмежаванні спрыялі рэзкаму скарачэнню месца і ролі купцоў і мяшчан у землеўладанні ўсходнебеларускага рэгіёна. Дастаткова адзначыць, што іх уладанні пасля межавання да 1799г. скараціліся ў Полацкай губерніз 404душ сялян да 274сялян (з 13тыс. да 10тыс. дзес.), а ў Магілёўскай губерні зусім страцілі свае мізэрныя пазіцыі.

Самай пільнай увагі заслугоўвае аналіз фактычнага становішча памешчыцкага землеўладання. Даныя Генеральнага межавання карысныя ў гэтых адносінах тым, што ў час яго ўпершынюрэгістраваліся ўладанні ваколічнай шляхты. У якасці землеўладальнікаў у беларускіх паветах Полацкага намесніцтва зарэгістравана 672чалавекі шляхты (90%усіх уладальнікаў), а ўМагілёўскім — 3440чалавек, або 79%уладальнікаў. Адметнайасаблівасцю ўладанняў ваколічнай шляхты было тое, што яныіснавалі пераважна супольна ў агульных і цераспалосных дачахз іншымі ўласнікамі. Асобна вымежаваныя ваколіцы ў межавыхапісаннях схаваны часта пад назвамі сёлаў альбо сялец. Нефіксуюць межавыя крыніцы і чыншавага трымання зямлі шляхтай ад іншых уласнікаў.

У якасці саўладальнікаў выступала пераважна дробнаяшляхта ў групе ўладанняў да 200 дзес. на ўладальніка і часткасярэдніх уладальнікаў. Якужо было адзначана, такое размеркаванне землеўладання адлюстроўвае шматвяковы працэс спадчыннага драблення маёнткаў праз маёмасныя здзелкі. 3-за адсутнасш звестак аб памерах асабістага земле- і душаўладанняна кожнага саўладальніка раздзяліць такія супольныя ўладанні без усярэдненасці стр. 115 даных немагчыма і дакладна і поўна. Таму пры апрацоўцы межавых даных даводзіцца некалькі павялічыць памеры сялянскага падворнага і падушнага землекарыстання ў маёнтках дробных уладальнікаў.

У аснову расчлянення маёмасных груп памешчыцкага землеўладання пакладзены групаваныя інтэрвалы па памерах зямельнай плошчы на кожнага ўласніка. Абагульненне эканамічных заўваг паказала, што ў абедзвюх губернях Беларусі да сярэдняга землеўладання трэба аднесці дачы з плошчай 501 дзес. — 2 тыс. дзес. на ўладальніка. Для вылучэння ўладанняў ваколічнай шляхты група дробных землеўладальнікаў да 200 дзес. разбіта на два слаі — да 50 дзес. і. 51 —200 дзес. Для кантролю дакладнасці падлікаў і вылучэння групы латыфундыстаў адначасова выканана статыстычная фупоўка па памерах душаўладання. Згодна апошняй, аказваецца, што групе душаўладання з колькасцю больш за 3500 сялян, якая принята ў літаратуры за магнатаў, адпавядае плошча землеўладання ў групе больш за 30 тыс. дзес. на ўласніка.

Паводле даных табл. 1.1, у 1785 г. у беларускіх паветах Полацкай губерні памешчыкам разам са шляхтай належала 906870 дзес. зямлі, або 69% павятовай тэрыторыі, 67,3% сялянскіх двароў і 57% прыгонных. Панаванне ў землеўладанні падмацоўваецца і дамінуючым становішчам у землекарыстанні. Памешчыкам належала 69% ворыва і сенажацей, практычна столькі ж лясоў. Унутрысаслоўная маёмасная дыферэнцыяцыя носіць палярны характар. 554 дробныя ўласнікі ў групе да 500 дзес. на кожнага, якія складаюць 74% усіх землеўладальнікаў, трымалі толькі 5,8% усёй прыватнаўласніцкай зямлі. Ім жа належала толькі 6% сялян, 5,3% лясоў, 8,6% сенажацей, 6,8% ворыва, 13,7% панскага заворвання. Па спісах эканамічных заўваг, гэта пераважна дробная шляхта, У сярэднім на аднаго дробнага шляхціца прыпадала 97,4 дзес., у тым ліку 50 дзес. раллі, 3 дзес, сенажацей, 11,7 дзес. панскага заворвання, 2,5 сялянскага двара і 8,8 прыгоннага.

На супрацьлеглым баку — выразнае засілле буйнога і буйнейшага землеўладання. 76 уладальнікаў у групе больш за 22 тыс. дзес. на кожнага складалі толькі 10% усіх памешчыкаў і канцэнтравалі 80,3% памешчыцкай зямлі (па,9852 дзес. на кожнага), 79% сялянскіх двароў (па 219 на кожнага), 79,6% прыгонных (па 853 душы), 81% лясоў, 72,6% сенажацей, 78,4% раллі (па 4218 дзес.), 64% фальварачнага ворыва (па 402 дзес. на кожнага).

Стр. 116 Яшчэ больш выразиая пазіцыя гругіы ўладальнікаў больш зха30 тыс. дзес. на кожнага. Чатыры магнаты А. А. Вяземскі, К. | Гільзен, А. Л. і М. К. Пацэі, якія складалі ўсяго 0,5% yсіх памешчыкаў, трымалі 22% памешчыцкіх зямель (па 49668 дзес. на кожнага), 18,4% сялянскіх двароў (па 971 на кожнага), 19,8% прыгонных (па 4038 душ), 21% лясоў і сенажацей, 19,5% панскага ворыва, 11% панскага заворвання (па 1310 дзес.). У складзе землекарыстання дробных уладальнікаў і магнатаў ворыва займала аднолькавае месца — 40% зямельных угоддзяў маёнткаў. Але латыфундысты мелі больш рэзерваў для экстэнсіўнага пашырэння ворыва, а іх маёнткі былі менш разаранымі.

Некаторыя карэктывы ў разумение маёмаснай дыферэнцыяцыі ў асяроддзі прыватнаўласніцкага саслоўя дазваляе ўнесці групоўка па памерах душаўладання (табл. 12). Паводле абагуленых у ёй даных, дробныя душаўладальнікі (група да 100 рэвізскіх душ на кожнага ўласніка) складаюць пануючую па колькасці групу — 626 чалавек, або 83,7% усіх памешчыкаў. Прычым большасць дробных душаўладальнікаў знаходзіцца ў групе да 20 сялянскіх душ — 45,5% усіх уладальнікаў. Групоўка па колькасці прыгонных у адрозненне ад групоўкі па зямельнай плошчы павялічвае ўдзельную вагу і значэнне дробнага шляхецтва ў прыватнаўласніцкім душаўладанні. Так, у падушным вызначэнні дробным уладальнікам належала 11% сялянскіх двароў і сялян, 12% раллі, 21% панскага заворвання, 12,7% лясоў, 13,4% зямлі ўсяго памешчыцкага землеўладання. Гэта ў два разы перавышае адпаведныя паказчыкі пры пазямельнай групоўцы. Вышэй у два разы таксама і сярэднія памеры аб’ектаў уласнасці на кожнага ўладальніка.

Групоўка па душах скарачае колькасць буйных уладальнікаў. У групе больш 500 душ на кожнага аказваецца 36 уладальнікаў — 5% усіх уладальнікаў, або прыблізна ў два разы менш, чым пры пазямельнай групоўцы. Усе астатнія паказчыкі, якія характарызуюць удзельную вагу буйнога душаўладання сярод памешчыцкага саслоўя, памяншаюцца на 10% (для параўнання табл. 11 і 12). Падушная групоўка павялічвае сярэднія памеры буйных уладанняў. Пры гэтым спосабе аналізу на аднаго буйнога ўладальніка прыпадае 385 сялянскіх двароў, 1510 прыгонных, 16624 дзес. зямлі. Параўнанне пазямельнай і падушнай груповакадных і тых жа даных дазваляе зрабіць наступны вывад. Адрозненні паміж адноснымі паказчыкамі пры абодвух прыёмах аналізу стр. 117 выцякаюць з непаўнаты ўліку рэвізскага насельніцтва і ў першую чаргу з-за адсутнасці даных аб памерах душаўладання ў дробных трупах уласнікаў. Вынікам уплыву саўладання населенымі маёнткамі з’яўляецца тое, што пры падушнай групоўцы практычна ў два разы завышаюцца абсалютныя і адносныя сярэднія паказчыкі памераў дробнага памешчыцкага ўладання. Пры гэтым у буйных уладаннях з меншым уплывам саўладання разыходжанні вынікаў абодвух прыёмаў групоўкі менш істотныя. Пры падушнай групоўцы ў два разы скарачаецца колькасць буйных уласнікаў і павялічваецца сярэдні памер уладання.

У цэлым групоўка па памерах зямельнай плошчы паказвае памешчыцкае землеўладанне Полацкай губерні адносна больш дробным па ўсіх групах уласнікаў. Межавыя заўвагі дазваляюць таксама ўпершыню параўнаць сувязь адзначаных памераў памешчыцкіх маёнткаў з узроўнем сялянскага землекарыстання і формамі феадальнай рэнты.

Паводле даных табл. 11, у трупе дробных уладанняў да 500 дзес. на памешчыка панскае заворванне займае 23,4% палявой раллі, у сярэдніх маёнтках — 17,1, у буйных — 13,2, у латыфундыях — 6,5% пры сярэдне-губернскім паказчыку 11,6% прыватнаўласніцкага ворыва. Панскае заворванне, такім чынам, залежыць ад плошчы ўладанняў, а яго доля ў складзе палявога ворыва павялічваецца па меры драблення маёмасці. Больш усяго ворыва было занята пад панскае заворванне ў дробных і асабліва драбнейшых памешчыцкіх маёнтках, менш — у латыфундыях. Наколькі залежыць гэта тэндэнцыя ад спосабу эксплуатацыі, можна прасачыць па ўзроўню землезабяспечанасці сялян і нормах палявой паншчыны (табл. 11).

У групе дробных уладанняў сярэдні падворны ворыўны надзел селяніна складае 14,9 дзес. (4,3 дзес. на душу), у групе сярэдніх уладанняў — адпаведна 16,7 і 4,3 дзес., у групе буйнога ўладання — .17,3 і 4,7 дзес., у групе латыфундый — 19,2 і 4,6 дзес. Значыць, з павелічэннем плошчы зямельнага ўладання ўзрастае і ўзровень сярэдняй землезабяспечанасці сялянства. Адваротная заканамернасць назіраецца ў залежнасці сялянскага трымання ад памераў панскага заворвання.

Норма палявой паншчыны ў трупе дробных уладанняў дасягае 4,5 дзес. панскага заворвання на сялянскі двор і 1,3 дзес. на рэвізскую душу, што практычна ў два разы вышэй за сярэднюю стр. 118 норму. У сярэдняй групе адпаведныя паказчыкі складаюць 3.4 і0,8 дзес., щто таксама больш за сярэднесаслоўныя паказчыкі. У буйных уладаннях на сялянскі двор прыпадае ўжо 1,8 дзес, а душу — 0,4 дзес. памешчыцкай раллі, г. зн. менш за сярэдні ўзровень. Яшчэ менш заворваў сялянскі двор на пана ў латыфундыях — 1,3 дзес. Такім чынам, і ўдзельная вага панскага заворвання і сярэднія нормы адработачнай рэнты паслядоўна зніжаюцца з ростам плошчы землеўладання і населенасці памешчыцкіх маёнткаў. Дробныя памешчыкі губерні выступалі галоўнымі носьбітамі фальварачна-паншчыннай эксплуатацыі працоўных.

Некалькі іншае становішча назіраецца ў памешчыцкім землеўладанні Магілёўскага намесніцтва. Даныя табл. 10 сведчаць што тут у 1784 г. памешчыкі займалі дамінуючыя пазіцыі ў відавой структуры землеўладання. Ім належала 85,4% усёй павятовай тэрыторыі, 85,6% сялянскіх гаспадарак, 84,9% прыгонных, 83,8% ворыва, 87,4% панскага заворвання, 86,4% сенажацей і 86,6% лясоў губерні. Унутрысаслоўная палярызацыя памешчыцкага землеўладання выражана больш моцна, чым у суседняй губерні.

Так, 3636 уладальнікаў, якія складалі 83,6% усіх памешчыкаў, у групе дробных уласнікаў валодалі толькі 5,8% памешчыцкай зямлі, 4,4% двароў і 4,9% сялян. На аднаго дробнага ўладальніка прыходзілася 0,4 сялянскага двара, 1,6 душы прыгонных мужчынскага полу і 33 дзес. зямлі. Для параўнання неабходна адзначыць, шта ў 1810 г. у гэтай губерні лічылася 10848 чалавек ваколічнай шляхты (88,5% усіх землеўладальнікаў), якія трымалі 2,9% памешчыцкай зямлі і 3,6% сялянскіх двароў. На кожнага шляхціца прыпадала ў сярэднім 6,5 дзес. зямлі, 0,8 сялянскага двара, 0,03 душы сялян. Значыць, дробныя памешчыцкія ўладанні належалі пераважна, калі не выключна, да ваколічнай шляхты, якая ў XIX ст. склала кантынгент так званых аднадворцаў. У складзе землекарыстання дадзенай групы лясы займалі 36,7%, а ворыва — палову плошчы ўладанняў. Дробныя памешчыцкія гаспадаркі былі моцна разараныя, з неспрыяльнымі суадносінамі асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угоддзяў.

На супрацьлеглым полюсе дамінуе латьіфундыяльнае памешчыцкае землеўладанне. 179 землеўладальнікаў (4% агульнайколькасці ўласнікаў) трымалі 83,7% памешчыцкіх зямель, 83,5 % двароў, 84% прыгонных, 79% ворыва, палову панскага стр. 119 заворвання, 76,8% сенажацей і 87,3% лясоў,. Толькі 19 латыфундыстаў, якія складалі каля 0,4% усіх памешчыкаў, трымалі палову вытворчых рэсурсаў магілёўскай памешчыцкай вёскі (49,8% сялянскіх двароў, 50% прыгонных, 45,4% ворыва, 45,5% сенажацей, 53,7% лясоў і 17% панскага заворвання). Суадносіны ўгоддзяў у магнацкіх маёнтках найбольш спрыялі правільнаму фунцыяніраванню трохпольнай сістэмы земляробства, паколькі пад ворывам знаходзілася 36,4%, а пад лясамі — 52% плошчы ўладанняў. У магнацкіх уладаннях лес з’яўляўся галоўнай крыніцай росту ворыва.

Сярод латыфундыстаў вялікімі памерамі багацця вылучаюцца маёнткі Г. А. Пацёмкіна (466923 дзес.), П. Румянцава- Задунайскага (207816 дзес.), 3. Чарнышова (115152дзес.) і інш. Зямельнымі падараваннямі царызму рускія памешчыкі трапілі ў першыя рады земле- і душаўладальнікаў.

Паводле даных табл. 12, пры групоўцы памераў памешчыцкага душаўладання ў Магілёўскім намесніцтве ў сярэднюю групу ў адрозненне ад Полацкай губерні трапляюць уладанні памерам па 21 — 100 рэвізскіх душ на кожнага ўласніка. У групу дробнага душаўладання (па 20 душ) уваходзіць пры гэтым практычна тая ж колькасць уладальнікаў, што і пры пазямельнай групоўцы. Адначасова толькі на 1% павялічваюцца ўсе абсалютныя і адносныя паказчыкі, якія характарызуюць месца дробнага ўладання ў агульнасаслоўнай структуры. Большыя разыходжанні аказваюцца паміж двума прыёмамі групоўкі ў групе буйнога ўладання. Пры выбары колькасці прыгонных для статыстычных назіранняў прыблізна на 4% узрастае і доля буйнога душаўладання і сярэднія абсалютныя лічбы яго памераў па колькасці двароў і зямельных угоддзяў. Пры гэтым узбуйняюцца адпаведныя паказчыкі і па латыфундыях, паколькі лічба магнатаў скарачаецца з 19 да 12 чалавек.

Такім чынам, прымяненне пазямельнай і падушнай групоўкі для аналізу межавых заўваг Магілёўскай губерні аднолькава вылучае палярныя групы ў памешчыцкім земле- і душаўладанні. На адным баку — дробная ваколічная шляхта (84% усіх уладальнікаў), кожны з якіх меў па чатыры сялянскія двары і селяніна, 30 дзес. раллі, 60 дзес. зямлі ўвогуле. На супрацьлеглым полюсе — 0,2 — 0,3% усіх уладальнікаў, кожны з якіх трымаў па 2 тыс. сялянскіх двароў, каля 10 тыс. прыгонных, стр. 120 каля 40 тыс. дзес. раллі і да 100 тыс. дзес. зямліўцэлым.Такія вялізныя маёмасныя адрозненні абумовілі і щэрагасаблівасцей у землезабяспечанасці памешчыцкіх сялян.

У параўнанні з Полацкай губерняйу Магілёўскім намесніцтве была крыху ніжэй удзельная вагапанскага заворвання ускладзе палявой раллі памешчыцкіхмаёнткаў (10,9%). Менавітаз гэтым звязана і зніжэнне сярэдняга падворнага палявоганадзелу сялян — 16, 3 супраць 17, 3 дзес. полацкіхсялян. Аднак угрупе дробнага памешчыцкага землеўладанняМагілёўскай губернімела месца самая высокая доля панскага заворвання 39,6%палявога ворыва. У сярэдняй групе доля фальварачнай раллі зніжаецца да 17,1%, а ўбуйных уладаннях яна падаеніжэй сярэдняга ўзроўню — да 7,2% плошчы ворыва.У Магілёўскайгуберні больш моцна дзейнічае тэндэнцыя паніжэння ролі ізначэння фальварачнай арганізацыі памешчыцкага гаспадаранняпа меры ўзбуйнення плошчы ўладанняў. Гэту акалічнасць можнарастлумачыць тым, што менавіта ў дадзенай губерні ў рукахновападараваных памешчыкаў аказаліся вялікія дзяржаўныя староствы, дзе да падараванняў панаваў грашовы аброк.

У групе дробнашляхецкіх уладанняў сярэдні ворыўны надзел сялян складае 17,8 дзес. на двор (4,4 дзес. на душу), у сярэдніх маёнтках — 17,6 і 5 дзес., у буйных — 16,2 і 4,4, у латыфундыях — адпаведна 16,1 і 4,3 дзес. Акрамя падараванняў, недахопаў рэвізскага ўліку на адносна высокі ўзровень землезабяспечанасці сялян дробнапамесных уладальнікаў уплывалі саўладанне зямлёй і імкненне шляхты не дапусціць пераходу або ўцёкаў асабістых прыгонных ва ўладанні магнатаў, якія мелі больш магчымасцей па замацаванню за сабой рабочай сілы.

Наадварот выглядае становішча з нормай палявой паншчыны. Яна зніжаецца з 11,6 дзес. панскага заворвання на сялянскі двор (3 дзес. на рэвізскую душу) у дробных уладаннях да 1,2 дзес. на двор і 0,3 дзес. на душу па буйных маёнтках. У два разы ніжэй за сярэдні ўзровень норма палявой паншчыны і ў латыфундыях — 0,6 дзес. (адзін морг) на двор, або 0,1 дзес. панскага заворвання на сялянскую душу. Так выглядаюць вынікі слабага развіцця фальварачнага ворыўнага земляробства ў буйных і буйнейшых уладаннях.

Калі падсумаваць сказанае, то перш заўсё неабходна адзначыць, што пануючае становішча ў відавой структуры землеўладання абедзвюх губерняў Усходняй Беларусі на час Генеральнага стр. 121 межавання займала памешчыцкае саслоўе. Памешчыцкае землеўладанне мела рэзка палярызаваную маёмасную структуру. Асноўныя зямельна-вытворчыя рэсурсы належалі літаральна жменьцы латыфундыстаў. Іх моц і манапольнае распараджэнне сельскагаспадарчымі ўгоддзямі значна ўзмацнілі царскія падараванні. Зямельныя раздачы дзяржаўных уладанняў з характэрным для іх грашовым аброкам і слабым развіццём фальварачнага паляводства паўплывалі на мізэрныя памеры панскага заворвання ў буйных і буйнейшых памешчыцкіх уладаннях.

Доля панскага заворвання ў складзе палявога ворыва цесна прывязана да плошчы маёнткаў. Болыц за ўсё раллі пад панскае заворванне было занята ва ўладаннях дробных уладальнікаў, асноўную масу якіх складала ваколічная шляхта. Асабліва дробнашляхецкі характар памешчыцкае землеўладанне насіла ў Магілёўскай губерні. Сярэднія памеры сялянскай падворнай і падушнай забяспечанасці ворывам, а таксама нормы палявой паншчыны цесна залежаць ад плошчы ўладанняў, долі панскага заворвання і ступені саўладання ўгоддзямі. Распаўсюджанасць агульных уладанняў пераважна ў дробных трупах уладанняў прыводзіць да перавелічэння паказчыкаў землезабяспечанасці сялянства ў адпаведных трупах,. У цэлым на ўсіх узроўнях маёмаснай лесвіцы памешчыцкага землеўладання сярэднія памеры падворна-падушных надзелаў размяркоўваюцца раўнамерна.

Паміж губернямі назіраюцца значныя адрозненні па характеру землекарыстання, відавой структуры землеўладання. Большым разворваннем вылучаюцца дробныя шляхецкія гаспадаркі і ўладанні праваслаўнай царквы, у якіх асноўныя зямельныя ўгоддзі мелі вялікае гаспадарчае і харчовае прызначэнне. Асаблівы дэфіцыт існаваў на сенажаці.

Купецка-мяшчанскае землеўладанне ў абедзвюх губернях адыгрывала зусім нязначную ролю ў зямельным ладзе і да таго ж насіла рысы традыцыйнай фальварачна-паншчыннай арганізацыі гаспадарання.

2. ФЕАДАЛЬНАЯ РЭНТА

Межавыя апісанні зарэгістравалі практыку сістэматычнага найму землеўладальнікамі губерняў для апрацоўкі пустэч і самога панскага заворвання. Суадносіны спосабаў апрацоўкі палявога ворыва па трупах памешчыцкага землеўладання вызначаюць стр. 122 наступныя асаблівасці ў вядзенні і арганізацыі прыватнауласніцкай гаспадаркі (табл. 13).

У Магілёўскай губерні 973 памешчыкі, або 22,3% усіх уладальнікаў, выкарыстоўвалі наёмную працу пры апрацоўцы памешчыцкай раллі. Наёмныя работнікі ў цэлым апрацоўвалі 0,2% панскага ворыва. 16,3% уласнікаў самастойна апрацоўвалі сваю зямлю (0,4% усёй раллі памешчыцкага землеўладання). Характэрна, што асноўная маса ўладальнікаў (99,4%), якія не прымянялі наёмнай працы, прыходзіцца на групу дробнага ўладання. Тутпрактычна ўсё (92%) ворыва апрацоўвалася наймам. Важна і тое, што ўсе ўладальнікі, якія самастойна апрацоўвалі свае палеткі, з’яўляліся таксама дробнымі ўладальнікамі, паколькі на згаданую групу прыходзіцца 98,2% ворыва, што апрацоўвалася ўласнымі рукамі іх гаспадароў. Для поўнай характарыстыкі зместу наёмнай апрацоўкі панскага ворыва неабходна разгледзець арганізацыю земляробства па больш дробных групах.

У групе дробнага землеўладання (да 200 дзес. на ўласніка) 26,6% уладальнікаў прыбягалі да пастаяннага найму пры апрацоўцы зямлі, а 25,1% разлічвалі на асабістыя сілы. Гэта значыць, што палова ўладальнікаў дадзенай групы вяла гаспадарку на аснове прымусовай працы сялян. У сярэдніх жа і буйных маёнтках панавала прымяненне паншчыны, пазаэканамічнага прымусу пры апрацоўцы панскага заворвання.

У групе драбнейшага землеўладання (да 10 дзес. на ўладальніка) наёмнай працы апрацоўвалася 2,1% ворыва, а 72,3% уладальнікаў практычна ўсё ворыва (91,7%) апрацоўвалі самастойна. Драбнейшае шляхецкае землеўладанне Магілёўскай губерні, такім чынам, уяўляла сабой разнавіднасць сялянскай гаспадаркі, дзе ўласная праца вызначала характар гаспадарання. Група параўнальна дробнага землеўладання (11 — 50 дзес.) выступала галоўным арганізатарам прымянення найму. Тут палова ўладальнікаў з дапамогай наёмных работнікаў апрацоўвала 5,6% ворыва, г. зн. больш, чым у сярэднім па ўсіх маёнтках. Трэцяя частка ўладальнікаў самастойна апрацоўвала зямлю — 37% раллі ў групе. Толькі 16% уладальнікаў вялі земляробскія гаспадаркі выключна на падставе паншчыннай працы сялян, хаця сялянскімірукамі і інвентаром апрацоўвалася 87,4% ворыўных угоддзяў.

Нарэшце, у адносна буйной групе дробнага памешчыцкагаземлеўладання губерні (51 — 200 дзес. на ўладальніка) 5,2% уласнікаў практыкавалі найм, з дапамогай якога апрацоўвалі стр. 123 1,6% сваиго ворыва, а 6% уладальнікаў апрацоўвалі 2 6% раллі самастойна. 3 узбуйненнем плошчы землевладения ўзрастае ўдзельная вага і значэнне адработачнай рэнты пры апрацоўцы панскага заворвання. Наёмную працу ўжывалі пераважна дробнашляхецкія гаспадаркі.

У Полацкім намесніцтве наёмнай працай, нярэдка з паветаў, карысталіся 7,7% землеўладальнікаў. Шляхам найму апрацоўвалася 0,2% памешчыцкай раллі ў цэлым, г. зн. практычна столькі ж, як і ў суседняй губерні. Асноўная маса ўладальнікаў, якія карысталіся наймам, адносіцца таксама да групы дробнага памешчыцкага землеўладання. 10,6% дробных уласнікаў (у два разы менш, чым у Магілёўскай губерні) з дапамогай найму апрацоўвалі 7,8% сваёй раллі, або ў тры разы большую плошчу, чым у суседняй губерні. Відавочна, што полацкія памешчыкі здавалі ў наёмную апрацоўку буйныя зямельныя ўчасткі.

Палова дробных землеўладальнікаў (42,5% усёй іх коль- касці) самастойна апрацоўвалі ворыўныя ўгодцзі сваіх маёнткаў, хаця на долю асабістай працы прыходзілася толькі 18,6% раллі ў групе. У групе драбнейшага землеўладання вядучую ролю ў апрацоўцы панскай раллі адыгрываў асабісты клопат шляхціцаў. 92,8% шляхціцаў апрацоўвалі 76,3% ворыва самі, а каля 2% раллі апрацоўвалася наймам. 3 ростам памераў уладанняў узмацняецца значэнне прымусу прыгонных пры апрацоўцы памешчыцкай зямлі, і наадварот, чым меншыя плошча землеўладання і памеры душаўладання, тым выразней выяўляюцца рысы дробнай працоўнай гаспадаркі, заснаванай на асабістай працы ўладальніка з часовым выкарыстоўваннем старонніх рабочых рук.

Напрыклад, пяць шляхціцаў с. Дабрэйка Віцебскага павета свае 53 дзес. ворыва, паводле эканамічнай заўвагі, апрацоўвалі “наемными людьми”. Два шляхціцы з с. Паўлышкава Сенненскага павета, таксама без прыгонных, 22 дзес. зямлі апрацоўвалі “из найму... работниками на себя, а отчасти” здавалі ў наём. “Бездушный” шляхціц з ваколіцы Малае Сцешава Сенненскага павета 39 дзес. ворыва з 47 дзес. усёй зямлі апрацоўваў наёмнымі людзьмі. Пяць шляхціцаў ваколіцы Падмошша таго ж павета, якія валодалі толькі трыма душамі сялян, асноўную частку стр. 124 панскага ворыва (82 дзес. з 124) апрацоўвалісвоими крестьянами, а остальное — наемными людьми”. Як відаць, шляхамнаёмнай апрацоўкі панскай зямлі дапаўняліальбо кампенсавалі дэфіцыт рабочых рук.

Недахоп прыгонных папаўняўся і праз спалучэннеасабістай і наёмнай працы. Тры шляхціцы з ваколіцыБрацькаўшчына Сенненскага павета, якія не мелі сялян, 25 дзес.панскага заворвання з 27 дзес. усёй зямлі “обрабатывали сами насебя и наемными людьми”. Адпаведным чынам дзейнічалі 82шляхціцы- саўладальнікі ваколіцы Дар’лівы Чэрыкаўскага павета, якія 202 дзес. апрацоўвалі “сами с наемными людьми” з-за адсутнасці прыгонных.

Катэгорыю асоб наёмнай працы раскрывае шэраг прадстаўнічых запісаў межавых заўваг. Тры шляхціцы ваколіцы Ярцава Сенненскага павета, якія не мелі сялян, 52 дзес. панскага заворвання апрацоўвалі “смежных деревень крестьянами из найму”. 34 дзес. у шляхецкай вёсцы Каплуны Аршанскага павета таксама апрацоўваліся “смежных дач крестьянами из найму”. 10 саўладальнікаў ваколіцы Верхнія Брылі Беліцкага павета, якія разам валодалі 25 сялянамі, 285 дзес. раллі апрацоўвалі “сами с крестьянами, а часть с. Горбатовского обрабатывается наездом крестьянами из сельца Нижних Брылей на господина 25 десятин”. Тры шляхціцы з засценка Венядзіктаў Аршанскага павета 33 дзес. пустой зямлі “сдавали разных деревень крестьянам из четвертого снопу”. Адсутнасць або мізэрныя памеры душаўладання прымушалі частку дробнай і сярэднезаможнай шляхты самастойна апрацоўваць угоддзі панскага поля.

Апошняя акалічнасць параджала распаўсюджанасць снаповай альбо здольнай апрацоўкі раллі ў групе дробнага памешчыцкага землеўладання. Аб’ектам здольшчыны выступапі асобна вымежаваныя так званыя “отхожие пустоши, уволочные земли”. Згодна эканамічным заўвагам, толькі ў Полацкай губерні 81% пустой зямлі, якая здавалася ў наём, адносіўся да ворыва, а 19% стр. 125 — да сенажацей, г. зн. да ўгоддзяў, найбольш жыццёва важных у сялянскай гаспадарцы. Тут толькі 5,3% здымшчыкаў пустэчскладалі шляхціцы, а астатнія — сяляне. Тэрміналогія заўваг не дазваляе вызначыць, якія іменна слаі сялянства здымалі пустэчы, г. зн. немагчыма дакладна сказаць, ці была здольшчына харчовай або прадпрымальніцкай. Аднак пэўным чынам асвятліць гэтае пытанне дазваляюць інвентары магнацкіх уладанняў, якія храналагічна супадаюць з межавымі апісаннямі.

Паводле інвентару графства Мікуліна за 1786 г., размешчанага ў Бабінавіцкім павеце, з 26581 дзес. ворыва, згодна межаванню, толькі 250 дзес. (0,9%) уладальнік М. Агінскі трымаў пад панскім заворваннем. Яшчэ 13270 дзес. знаходзіліся ў сялянскіх надзелах (51,3%), а астатняя палова раллі здавалася магнатам з долі ўраджаю, за чацвёрты сноп.У трох латыфундыях — Марцьянава, Вяледзічы і Тадуліна — з 3451 дзес. фальварачных інвентарных зямель граф К. Т. Агінскі штогод засяваў толькі 577 дзес. (23,4%), а астатнія ўгоддзі далучаў да надзелаў у якасці прыёмна-платных зямель. Аднак раздача пустэч за грошы скарачала зямельныя рэсурсы для пашырэння сялянскага землекарыстання, заснавання новых гаспадарак, узмацняла маёмасную няроўнасць у сялянскім асяроддзі. Уладальнік імкнуўся змагацца з гэтым шляхам ураўняльнага пераразмеркавання інвентарнага зямельнага фонду з выкарыстаннем здольшчыны.

Згодна інвентару латыфундыі Дуброўна А. Сапегі, у сярэдзіне 80-х гадоў XVIII ст. прыкладна 66% раллі зусім не ўваходзілі ў інвентарны надзел сялян, хаця землямеры ўлічылі яе менавіта як ворыва, акрамя мізэрнага панскага заворвання пад фальваркам. Шляхам апытання саміх сялян у 1784 г. у маёнтку было ўлічана 21860 дзес. здольных ворыўных угоддзяў (44% ворыва па межаванню). Сяляне не імкнуліся браць пустое ворыва ў дадатак да цяглых надзелаў з-за недахопу коней і боязі “прибавления большого платежа”. У сувязі з гэтым даволі шырока практыкавалася ўнутры- і міжвясковая здольная арэнда пустэч і пакінутых надзелаў, калі “ў разных своих деревень стр. 126 крестьян с доли земли пашенные с четвертаво снопа берут друг у друга, которой не в силах обработать, а сенокосы берут с наймов за деньги у тех, которой не в силах держать».

Большая частка здольнай раллі пад выглядам водкупных зямель уласнікам аддавалася ў субарэнду мяшчанам, шляхце, купцам і царкве, якія практыкавалі тую ж здольшчыну. Сваё малазямелле сяляне якраз тлумачылі тым, што арандатары пазычалі дольным ураджаем “самых только надежных к отдаче” і выбівалі хлебныя нядоімкі ўжо з дапамогай паншчыны. Адпаведная з’ява назіраецца па шасці латыфундыях усходнебеларускіх губерняў разглядаемага часу. 3 улікам колькасці магнацкіх уладанняў прыведзеныя факты можна разглядаць як характэрныя. Інакш кажучы, не толькі дробныя памешчыцкія гаспадаркі, але і латыфундыі па меншай меры палову палявой раллі апрацоўвалі шляхам здольшчыны.

Таму наёмную апрацоўку памешчыцкай зямлі немагчыма прадстаўляць у выглядзе прадпрымальніцкай арэнды ці зародка буржуазных адносін. Здольшчына выступала тыпова феадальна- прыгонніцкім спосабам гаспадарання, народжаным манаполіяй землеўладання і паразітаваннем на валоданні самымі каштоўнымі сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Сказанае, відаць, можна аднесці і да тлумачэння факта высокай долі панскага заворвання і выкарыстання наёмнай працы ва ўладаннях непрывілеяваных уласнікаў.

Межавыя заўвагі з’яўляюцца адзінай крыніцай для суцэльнага аналізу форм феадальнай рэнты на абшарах Усходняй Беларусі ў канцы XVIII ст. і вылучэння сярод іх галоўнай. У межавыхапісаннях паветаў вылучаюцца дзве формы рэнты: паншчына іграшовы аброк. Астатнія маёнткі аднесены ў заўвагах да змешаных з паншчынна-аброчнымі павіннасцямі.

У Полацкай губерні, як паказваюць даныя табл. 14, у якасці вядучай формы рэнты вылучаецца паншчына, на якой знаходзілася 84% сялянскіх двароў. Асноўную масу сярод іх складаліпамешчыцкія сяляне — 71% усіх двароў на паншчыне. На грашовым аброку знаходзілася толькі 7% сялян губерні. Пераважна гэта былі дзяржаўныя сяляне ў палацавых валасцях, дзе у 1785 г. ліквідаваліся фальваркі, а сяляне пераводзіліся на аброк. Узровень землезабяспечанасці ўсіх груп сялянства прыкладна стр. 127 аднолькавы і складае 17 дзес, на двор, альбо 4 дзес. ворыва на рэвізскую душу.

Іншая рэнтная сітуацыя была ў Магілёўскай губерні. Тут на грашовым аброку знаходзілася ўжо 24,7% сялянскіх двароў. Асноўную іх масу складалі памешчыцкія сяляне — 79,6% усіх аброчных сялян. Апошняя акалічнасць абумоўлена раздачай новым памешчыкам буйных дзяржаўных уладанняў з характэрным для іх панаваннем грашовай рэнты ў сярэдзіне XVIII ст. Тым не менш менавіта памешчыцкія сяляне складалі ў губерні большасць паншчынных прыгонных (89,5%). У Магілёўскай губерні сярэдні ўзровень землезабяспечанасці паншчынных сялянскіх гаспадарак вышэй, чым па аброчных маёнтках (табл.15).

Унутры маёмаснай структуры памешчыцкага землеўладання выразна выяўляюцца тыя ж міжгубернскія адрозненні ў суадносінах форм рэнты, а таксама выразная залежнасць гэтых форм ад памераў уладанняў. Паводле даных, прыведзеных у табл. 16, у Полацкай губерні фактычна трэцяя частка ўсіх аброчных памешчыцкіх сялян сканцэнтроўвалася ў латыфундыях, а 80% іх колькасці — у групе самых буйных памешчыцкіх маёнткаў (плошчай болын за 10 тыс. дзес.). Адсутнасць аброчных сялян у групах дробнага землеўладання сведчыць, што тут практычна ўсё сялянства выконвала паншчыну. Для дробных, уладанняў уласціва і самая высокая норма палявой паншчыны. Наадварот, з узбуйненнем уладанняў норма паншчыннай эксплуатацыі ў пазямельным вылічэнні рэзка зніжаецца. Тую ж тэндэнцыю мае і ступень землезабяспечанасці прыгонных ворывам. Унутры магнацкіх вотчын каля паловы сялянскіх гаспадарак знаходзілася на змешаных павіннасцях і толькі 14% двароў адбывалі прыгон у фальварках. У цэлым унутры кожнай групы памешчыцкага землеўладання Полацкай губерні больш паловы сялян знаходзіліся на паншчыне, уключаючы і латыфундыі.

У Магілёўскай губерні, як паказвае табл. 17, роля аброчнай формы эксплуатацыі памешчыцкіх сялян больш прыкметная. У параўнанні з суседняй губерняй асноўная маса аброчнага сялянства (89,6%) канцэнтруецца ў групе самага буйнога памешчыцкага землеўладання. Унутры апошняй групы, г. зн. больш за 10 тыс. дзес. зямлі на ўласніка, носьбітам аброчнай залежнасці сялянства выступалі латыфундыі -— 71,7% аброчнага сялянства. Важна адзначыць і тое, што латыфундыі канцэнтруюць палову стр. 128 (57,1%) усіх аброчных сялян губерні. Найбольш забяспечаныя палявым ворывам у аброчных маёнтках сяляне ў дробных уладаннях. У дадзенай губерні болыи слаба выражаны чыста паншчынны характер эксплуатацыі памешчыцкіх прыгонных. На паншчыне знаходзілася палова ўсіх памешчыцкіх сялян. У дробных уладаннях практычна ўсе прыгонныя выконвалі паншчыну. Наадварот, у буйных маёнтках адну адработачную павіннасць выконвала палова сялянскіх двароў, хаця менавіта ў буйным уладанні канцэнтруецца палова ўсіх паншчынных сялян памешчыкаў.

Унутры латыфундый суадносіны дзвюх асноўных форм феадальнай рэнты прыкладна роўныя — па 1/3 сялян. Памеры ўладанняў уплываюць на ўзровень землезабяспечанасці сялян ворывам, паколькі сярэднія палявыя надзелы вышэй у сялян дробных маёнткаў. 3 ростам плошчы ўладанняў у паншчынных гаспадарках паслядоўна зніжаецца норма панскага заворвання — з 14 дзес. на сялянскі двор у дробных да 1,4 дзес. у буйных маёнтках. У цэлым пры яўных міжгубернскіх адрозненнях у 80-я гады XVIII ст. у памешчыцкім землеўладанні на ўсходзе Беларусі панавала адработачная рэнта альбо паншчына.

Як ужо адзначалася, значнае месца ў структуры рэнты займалі змешаныя павіннасці.

Маёнтак Труховічы Аршанскага павета ў эканамічнай заўвазе пазначаны проста на паншчыне. У інвентары за 1787 г. значацца чатыры двары ў якасці зямянскіх або аброчных, а 96% сялянскіх гаспадарак выступаюць у якасці цяглых або паншчынных па форме зямельнага трымання. 3 аброчнага двара ўладальнік браў 5 руб. чыншу і прыцягваў зямян да дванаццацідзённых згонаў для ўборкі фальварачных палеткаў. 3 цяглага двара паступала 1 руб. 70 кап., а сяляне служылі чатырохдзённую штотыднёвую паншчыну і адраблялі 12 згонаў.

Маёнтак Горы ў Аршанскім павеце ў час межавання апісаны як выключна паншчынны. У інвентары ж за 1787 г. 15% сялянскіх гаспадарак прадстаўлены зямянамі, а 85% —цяглава-паншчыннымі. 3 прыгоннага двара адбывалі чатыры дні штотыднёвай паншчыны і 16 гадавых згонаў. 3 аброчнага двара акрамя 10 руб. 15 кап. грашовага чыншу патрабавалі шэсць згонаў на адработкі. Маёнтак Хацковічы Чавускага павета паказаны ўладальнікам стр. 129 у час межавання паншчынным. Інвентар за 1786 г, усе сялянскія двары таксама называе цяглымі. Аднак акрамя чатырох дзён паншчыны і 12 згонаў у год з двара паступала натуральная даніна зернем на суму 68 кап.

Уладанне Высокі Гарадзец Сенненскага павета паказана ў заўвазе межавання паншчынным. Паводле інвентару за 1787 г., тут мелася 38,4% аброчных двароў і 61,6% цяглава-паншчынных. I тыя і другія выконвалі таксама змешаныя павіннасці. Цяглы двор выконваў чатыры дні штотыднёвай паншчыны і 18 згонаў, плаціў 2 руб. 70 кап. за вывазку ўгнаення і ўзамен за розныя натуральныя паборы. 3 аброчнага двара бралася 18 руб. 45 кап. чыншу і яшчэ зерневая ссыпка. Маёнтак Ульяновічы таго ж павета паказаны ў межавым апісанні паншчынна-аброчным. У інвентары ўладання за 1783 і 1785 гг. формы прыватнаўласніцкай рэнты наступныя. У адной частцы ўладання з двара бралі 8 руб. 14 кап. і розныя натуральныя прадукты. У другой жа частцы з двара патрабавалі шэсць дзён паншчыны і восем згонаў дадатковых адработак.

Як дэманструюць прыведзеныя прыклады, у памешчыцкіх уладаннях са змешанымі павіннасцямі вядучай формай рэнты з’яўлялася паншчына. Гэта яшчэ больш пацвярджае вывад аб панаванні паншчыннай формы эксплуатацыі на ўсходзе Беларусі ў пачатку 80-х гадоў XVIII ст.

Межавыя апісанні вылучаюць тры формы аброчнай эксплуатацыі ў разглядаемы перыяд: падушную, падворную і пазямельны чынш, які практычна не адрозніваўся ад падворнага абкладання аселай зямлі. Падушнае абкладанне з’яўлялася новаўвядзеннем расійскага ўрада і памешчыкаў. Аднак новыя ўладальнікі не адважваліся адразу мяняць існуючую сістэму і структуру прыватнаўласніцкай рэнты. Напрыклад, згодна эканамічнай заўвазе, увялізнай вотчыне 3. Р. Чарнышова з 1565 двароў 41 гаспадарка плаціла па 3 руб. з рэвізскай душы. Астатнія двары знаходзіліся на зямельным чыншы і плацілі па 25 руб. з вапокі. Да 1799 г. спадчынніца латыфундыі поўнасцю перавяла ўсе сялянскія гаспадаркі на пазямельны чынш. У латыфундыі С. Зорыча стр. 130 з 2162гаспадарак толькі51двор быў абкладзеныз душы, а астатнія — з зямлі. Адпаведнае становішча назіраеццапа многіхдзяржаўныхуладаннях, раздадзеныхрускай знаці: К.Дашковай, М. Галіцыну,I. Остэрману,А.Рыбаперавай, Р. Румянцавуі інш. Таму ўаўтара няма падстаў лічыцьновападараванае рускаеземлеўладанне рассаднікамфальварачна-паншчыннайэксплуатацыібеларускіхсялян менавіта да і наперыяд Генеральнагамежавання.

Вычарпальныя звесткі аб агульных суадносінахформ грашовага аброку даюць і маюць толькізаўвагі на Магілёўскую губерню. Паводле даных межавання, абагульненых утабл. 18, у1783 г. у дадзенай губерні падушнае абкладанне сустракаецца ў 59% сялянскіх гаспадарак (45,4% рэвізскіх душ). Пазямельнае абкладанне ахоплівае другую палову сялянскіх гаспадарак. Цікава, што амаль палова сялян на падушным абкладанні плацілі па 2 руб. срэбрам. Палова сялян, якія былі на зямельным чыншы, але складалі толькі 29,3% двароў, плацілі з валокі па 8 руб. незалежна ад таго, валодаў сярэдні сялянскі двор валокай або яе паловай, але меў у хаце 3,6 душы мужчын. Просты разлік паказвае, што і пры пазямельным абкладанні большасць сялян губерні плацілі тыя ж 2 руб. з душы. У такім жа памеры паступаў аброк і з сялянскіх гаспадарак у Полацкай губерні. Аднак нявызначанасць галоўнага аб’екта абкладання ў большасці абмежаваных маёнткаў апошняй губерні не дазваляе разгледзець тут суадносіны паміж формамі абкладання.

Такім чынам, у структуры феадальнай рэнты часу Генеральнага межавання вядучай павіннасцю ўсходнебеларускіх сялян ва ўсіх відах землеўладання і групах памешчыцкага землеўладання ў прыватнасці выступала паншчына. Не менш паловы ўласнікаў абедзьвюх губерняў у групах дробных памешчыцкіх гаспадарак спалучалі асабістую апрацоўку панскага ворыва з прымяненнем сялянскіх адработак, часам і здольшчыны. Дробнашляхецкія ўладанні ўяўлялі сабой фактычна разнавіднасць сялянскіх гаспадарак, заснаваных на асабістай працы, ад якой маглі вызваліцца толькі больш заможныя душаўладальнікі. Па меры ўзбуйнення ўладанняў узрастаюць і магчымасці камбінавання розных форм павіннасцей. Латыфундысты толькі мізэрную частку палявога ворыва трымалі пад фальваркамі, якія апрацоўваліся шляхам прымусовай працы прыгонных. Не больш паловы панскай раллі стр. 131 эксплуатавалася праз здольшчыну. Натуральны наём зямлі ні ў дробных, ні тым больш у магнацкіх памешчыцкіх гаспадарках немагчыма ўяўляць у якасці рыначнага прадпрымальніцтва гаспадароў і іх буржуазнага перараджэння.

Памешчыцкае, асабліва буйнейшае, землеўладанне паразітавала на манапольным валоданні зямлёй і заставалася галоўным носьбітам кансерватыўна-прыгонніцкіх зямельных парадкаў, грубых форм сялянскага прыгнёту.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Генеральнае межаванне ахапіла толькі дзве беларускія губерні —Магілёўскую і Полацкую. На астатніх — Мінскай і Гродзенскай, створаных па выніках апошніх падзелаў Рэчы Паспалітай, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. вялася распрацоўка асобных правілаў на аснове межавых інструкцый 1782 г. Аднак праект новага межавання застаўся нерэалізаваным.

Па сваёй арганізацыі межаванне выступала прымусовым мерапрыемствам дзяржавы, знешне аформленым кругавой парукай і калектыўнай адказнасцю ўсіх удзельнікаў у бясспрэчнасці палявых дзеянняў землямераў. Межаванне скасавала папярэднія правы на валоданне зямлёй. Правамоцнасць новай зямельна-графічнай дакументацыі гарантавалася добраахвотнай прысягай мясцовага землеўладальніцкага саслоўя. Тым самым абгрунтоўвалася легітымнасць анексіі тэрыторыі, афармляліся вярхоўныя правы ўласнасці на далучаныя землі.

Перанос пытанняў аб вотчынных правах унутры фармальна абмежаваных дач з нізавых у вышэйстаячыя цэнтральныя ўрадавыя ўстановы даваў царскаму ўраду шырокія магчымасці па мэтанакіраванаму пераразмеркаванню зямельнага фонду і фарміраванню сацыяльнай апоры ў мясцовым шляхецкім асяроддзі. Таму нельга зводзіць межаванне толькі да геадэзічнага і дакументальнага замацавання правоў сапраўдных і законных землеўладальнікаў на далучаных землях за новападараванымі рускіміпамешчыкамі.

Здымкі Генеральнага межавання далі ў цэлымдакладную колькасную і прасторава-графічную карціну фактычнага землеўладання. Патрэба ў рэгулярнай межавой дакументацыі вымагала стварэння пастаяннай і надзейнай геадэзічнай апорнай сеткіінструментальных здымак, якія б не залежалі ад зменлівасціцвёрда зафіксаваных і аднойчы агульнапрынятых граніц уладанняў, стр. 133 памылак лінейных і вуглавых вызначэнняў зямельнай плошчы, адміністрацыйна-палітычных рэарганізацый. Рэльеф цікавіў землямераў пераважна ў мэтах рэканструкцыі акружных граніц у працэсе рэгулявання зямельных спрэчак, дзеля звязвання выяў мясцовасці пры картаскладаннях і генералізацыі элементаў. Вызначэнне зямельных плошчаў выконвалася землямерамі шляхам графічнай трыангуляцыі. Генеральнае межаванне, такім чынам, падрыхтавала глебу для пабудовы геадэзічных сетак трыангуляцыі і правядзення кадастравых работ. Аднак укараненню кадастру перашкаджаў падушны рэвізскі ўлік зямельнай уласнасці, г. зн. прыгоннае права. Пазбегнуць суб’ектыўна-апісальных ацэнак прадукцыйнасці і даходнасці зямлі, па звестках саміх душаўладальнікаў, было магчыма толькі з ліквідацыяй прыгоннага права.

Межавая кантора захавала шматвяковую, заблытаную залогавымі аперацыямі, спадчынным драблен