Беларусь у часы Кацярыны II

На падставе некалі сакрэтных спраў уладных органаў разгорнута шматпланавая карціна ўключэння беларускіх зямелт у склад Расійскай імперыі па вынікахпершага падзелу Рэчы Паспалітай. Упершыню дэталёва вызначаюцца сферы, тэмпы і шляхі падпарадкавання тэрыторыі, якая была арганізавана ў Беларукія намесніцтвы. Кніга насычана мноствам малавядомых фактаў і персанажаў. 

 

Гуманітарна-эканамічны

Недзяржаўны інстытут

Я. К. Анішчанка

Беларусь у часы Кацярыны 11

(1772—1796 гады)

Пад рэдакцыяй

кандыдата гістарычных навук

У. А. Сосна

У дапамогу выкладчыкам, аспірантам і студэнтам

Мінск

“Веды” 1998

УДК 947.6 “17”

ББК 63,3 (4 Беи) 46

А67

Анішчанка Я. К.

А 67 

Беларусь у часы Кацярыны 11 (1772—1796 гады)/Пад рэд. І.А. Сосна.—Мн., ЗАО “Веды”, 1998.—220 с.

ІSBN 985-6390-72-9

На падставе некалі сакрэтных спраў уладных органаў разгорнута шматпланавая карціна ўключэння беларускіх зямелт у склад Расійскай імперыі па вынікахпершага падзелу Рэчы Паспалітай. Упершыню дэталёва вызначаюцца сферы, тэмпы і шляхі падпарадкавання тэрыторыі, якая была арганізавана ў Беларукія намесніцтвы. Кніга насычана мноствам малавядомых фактаў і персанажаў.

Разлічана на ўсіх, хто жадае грунтоўна даведацца пра вызначальныя старонкі гісторыі Айчыны.

УДК 947.6 “17”

ББК 63,3 (4 Беи) 46

ІSBN 985-6390-72-9                                                

ЗАТ “Веды” 1998

Маці Ганне і бацьку Косце

Уступ

(стар.3) Імператрыца Кацярыны 11, як вядома немка па паходжанню, тым не менш лічыла сябе захавальніцай вялікадзяржаўнай традыцыі Расіі.

Яна неаднойчы выказвала сардэчныя думкі накшталт такой, што “ежели бы я правила 200 лет, то бы, конечно, вся Европа подвержена была б российскому скипетру”. Сваё месіянскае прызначэнне яна тлумачыла пры вязанні панчох:маўляў, вось гэтак жа яна пляце знешнепалітычныя вузлы і няхай іх потым разблытваюць1. І сапраўды, толькі за 35 год свайго панавання на расійскім троне (1762—1796 гг.) “Вялікая матухна” напляла такіх гегеманісцкіх кружалёў, з павуціння якіх дагэтуль выбіраюцца гісторыкі і народы. Гэтым тлумачыцца цікавасць да яе венцаноснай асобы і палітыкі. Менавіта пры яе цараванні беларускія землі трапілі ў дзяржаўныя кіпцюры двухгаловага арла па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гг.. Тым самым вызначаецца і тэма дадзенай працы аўтара.

Уласна падрыхтоўка і выкананне падзелаў дасканала і дэталёва распрацаваны гісторыкамі тых дзяржаў, якія ажыццяўлялі падзелы і карысталіся іх наступствамі. Дастаткова спаслацца на найбольш грунтоўныя і насычаныя бібліяграфіяй творы2, на якіх пладаносяць і квітнеюць шматлікія кампіляцыі. Гістарыяграфію падзелаў Рэчы Паспалітай умоўна можна падзяліць на наступныя дактрынальныя школы.

Пачатак адной з іх заснавалі самі ўдзельнікі падзелаў пры дэклярацыі матываў і ўмоў сваіх учынкаў. Гэтая традыцыя сцвярджае аб фатальнай непазбежнасці скону Рэчы Паспалітай, асуджанай на ролю ахвяры сваім унутраным ладам анархіі3. Безуладдзе атоесамліваецца з няздольнасцю палякаў да самакіравання пры выбарнасці караля і мясцовых уладаў, паколькі такі “канстытуцыйна-дэмакратычны” парадак спрычыняў умяшальніцтва агрэсіўных суседзяў на карысць варагуючых партый ды перашкаджаў эфектыўным і своечасовым рэфомам з-за грамадзянскай нязгоды. У такім значэнні анархія Рэчы Паспалітай проціпастаўляецца выратавальнаму рэжыму абсалютызма, які гарантуе стабільнасць жыцця сваім аўтарытарна-цэнтралізаваным кіраваннем. Досыць выразна пазітыўную ролю царызму ухваліў А. Гуроўскі кнігай “Праўды аб Расіі і аб паўстанні польскіх правінцый”. (Парыж.1833). Актыўны удзельнік першага падзелу даказваў, што ліквідацыя Рэчы Паспалітай было божай карай за грахі, якой належыць скарыцца, і што рускі абсалютызм – лепшы з еўрапейскіх дэспатый4.

Адно з аднагаліванняў гэтай школы лічыць увесь лад Рэчы (стар. 4) Паспалітай змярцвелым, не маючым перспектывы. Карані гэтай коснасці тлумачацца сацыяльным эгаізмам пануючых колаў5. Гэтую пазіцыю выдатна сфармуляваў Ф. Энгельс, які пісаў: “Аристократия довела Польшу до упадка.., обрекла” яе на пагібель упартым захоўваннем у недатыкальнасці існуючага ладу, а дакладней –свайго ўсеўладдзя і саслоўных прывілегій6.

Нарэшце, самае простае тлумачэнне падзелаў зводзіцца да прызнання іх актам вераломнага знешняга гвалту, да праявы агрэсіўнай ваяўнічасці, тэрытарыяльнай экспансіўнасці абсалютысцкіх манархій. Больш за ўсіх, здаецца, дастаееца рускай царыцы, хаця яна сама ўскладвала адказнасць на іншых. Тут адценні пралягаюць паміж тымі, хто тлумачыць яе вераломства вечным гегеманізмам і слаянскім месіянствам Расіі, матывамі гістарычнага адзінства і этнаграфічнага падабенства, і тымі, хто ўскладвае адказнасць на дэмаралізацыю і змоўніцкае здрадніцтва правячых станаў Рэчы Паспалітай. Пры гэтым аспрэчваецца ініцыятыва падзелаў, іх характар і здольнасць ахвяры на альтэрнатыўную будучыню або на шляху буржуазнай эаалюцыі або праз паўстанні 1794, 1830 гг.Зразумела, што згаданыя канцэпцыі пераплятаюцца ў творах, аўтары якіх мяняюць погляды пад уплывам крыніц, кан’юнктуры і ўласных густаў.

Гэтыя падыходы асабліва пашыраны сярод руска-савецкіх гісторыкаў, што нас уласна і цікавіць, паколькі Беларусь трапіла ў склад Расійскай імперыі, спадкаемцам якой потым аказаўся СССР. У цэнтры гэтай гістарыяграфіі стала пытанне аб праве падуладных народаў на нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне.

Дваранска-манархічная школа ўсяляк апраўдвала далучэнне беларусаў да імперыі як вызваленне іх ад суцэльнага апалячвання і акаталічвання7. Беларусь разглядалася такімі гісторыкамі спрадвек рускім краем, толькі сапсаваным пальшчызнай і каталіцтвам, якію намагаліся выкараніць шляхам русіфікацыі, прававой, адміністрацыйнай уніфікацыі, рэлігійнай канверсіі. Кацярыну 11 пры гэтым вінавацяць за нерашучасць , бо ў тэрытарыяльных сваіх апетытах яна “ограничилась жалким отрезком (у 1772 г.—Я. А) там, где надо было брать все8, бо ў канфесійным пытанні “темных мужичков” належыла перавесці ў праваслаў’е, “не спрашивая, желают они этого или нет”9. Іншыя заганы абрусення шукалі ў неблаганадзейнасці, каварствах, падрыўной працы палякаў з прывілеяваных станаў панства і духавенства. Менавіта гэта школа выпрацавала тэзу аб векавым антаганізме, непрымірымасці польскага панства з працоўным беларускім людам і няспыннай цягай апошняга да ўз’яднання з роднаснай краінай.

Прынамсі, не хто іншы, як аганьбаваны “заходне-русіст” (стр.5) М. Каяловіч лічыў падзелы гістарычным «возмездием за вопиющее злоупотребление принципом аристократизма», калі на народ глядзелі “как на стадо, которое можно пригнать куда вздумается”. У выніку сваёй працяглай няволі пад уладамі Рэчы Паспалітай гэты народ «гробовым молчанием» сустрэў яе падзел і “тем самым признавал ея (кару—Я. А.) справедливость”10. Так клерыкальны гісторык тлумачыў добраахвотнасць пры далучэнні 1772 года. Хаця, трэба сказаць, ён не адзначыў, што нявольнік ухваляе не толькі сваім авечым маўчаннем, але і крыкамі “ура” пад прымусам гаспадара ці натоўпа. У гэтым Каяловіч не аказаўся ў адзіноцтве.

Вялікадзяржаўная тэорыя манархічна-праваслаўнага аздаблення аб вызваленчай місіі царскай Расіі паядналася з марсісцка-ленінскай канцэпцыяй аб пашаючай ролі мас у гісторыі, што ўвасобіла тэза савецка-бальшавіцкіх гісторыкаў аб знішчэнні нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту беларускага народа польскімі феадаламі і каталіцкім духавенствам пасля ўз’яднання 1772, 1793 і 1795 гг11. Праз адбор крыніц і пералік урадавых ініцыятыў паўтараецца, што Расія “не захватывала польской территории: к ней возвратились исконно русские земли, входившие в давнее время в состав древнерусского государства12.

Апаненты гэтага пункту гледжання карысталіся нават выказваннямі Маркса-Леніна для доказу прымусовага ўключэння беларускіх зямель у імперскую дзяржаву, якая ўяўляла сабой турму народаў13, для абгрунтавання права беларусаў на дзяржаўнае самавызначэнне. Пры гэтым уваскрашаюцца тэзы пра несумяшчальнасць сацыяльна-палітычнага ладу паміж ахвярамі і пераможцамі. Прынамсі, сцвярджаецца, што народы Рэчы Паспалітай і Расіі ўяўлялі дзве розныя цывілізацыі. Адметнасцю першай быў “феномен демократии и свободы, второго –тоталитаризм и деспотия”, імкненне “подавлять все иное, нерусское, неправославное”14. На такіх падставах і Вялікае княства Літоўскае, што было ў складзе Рэчы Паспалітай, абвяшчаецца самастойным “Беларускім гаспадарствам і незалежнай дзяржавай”, прытулкам талерантнасці, пашаны да чалавека, лягчэйшага, чым у Расіі, павіннаснага ўціску,--словам, гэтыя і іншыя свабоды гвалтоўна адразу ці паслядоўна скасавалі падзелы15. Зыходныя акцэнты каланіяльнага наступства падзелаў сфармуляваў Я. Станкевіч у выглядзе пагаршэння становішча сялян, продажу іх без зямлі, ліквідацыі магдэбургскага права, увядзення рэкрутчыны і мяжы аселасці, падараванняў сялян рускім дваранам16.

Адным словам, актуаліі дзяржаўнага самавызначэння Беларусі зрабілі гістарычныя аналогіі сродкам і аб’ектам ідэалагічных раздораў. Нацыянальна-арыентаваных гісторыкаў мінулае пераконвае ў спрадвечным (стр. 6) імперыялізме Расіі, а час яе дзяржаўнага панавання на беларускіх землях разглядаецца як каланізацыя і дэнацыяналізацыя. Іх апаненты называюць “тэзіс русіфікацыя Беларусі пасля яе ўз’яднання з Расіяй…антынавуковай тэарэтычнай асновай фальсіфікацыі гісторыі”, паколькі трэба падзякаваць Расію за тое, што яна “зберагла нас як этнас”, бо без далучэння да Расіі “не было б і сённяшняй Рэспублікі Беларусь”17.

Зыходзячы з падабенства і гаспадарча-культурнай супольнасці народаў падобныя ідэолагі яшчэ з 20-х гадоў палохаюць заняпадам Беларусі пры разрыве сувязей з Расіяй, што “сепаратыя ад Расіі няўмольна прывядзе Беларусь у абоймы палякаў і немцаў”18. Не, адказваюць ім, “воссоединение Белоруссии с Россией в конце XVIII века …устранило угрозу полонизации и окаталичивания нашего народа”, што “не мнимая русификация, а реальная полонизация и германизация угрожают белорусскому народу”19. На галовы прыхільнікаў нацыянальна-дзяржаўнай арыентацыі зноў пасыпаліся абвінавачванні ў русафобстве, скажэннях гістарычнай рэчаіснасці, у знявазе папярэдніх традыцый. З гэтых дасягненняў дастаткова красамоўна прагучаць словы некалі апальнага У. Ігнатоўскага. Ён пісаў, што несумяшчальныя панска-шляхецкая Рэч Паспалітая і дэспатычна-дваранская Расія хірэлі ад аднае хваробы: працоўнае беларускае сялянства было “рабочым быдлам” у Рэчы Паспалітай і засталося “рабочым скатом” у царскай Расіі. Ад палітычнай змены яго доля не змянілася і не палепшылася20.

Такім чынам, вельмі істотным аказваецца всвятленне таго, чаму вольналюбівыя жыхары далучаных  1772 г. беларускіх зямель цярпелі рускае іга тады, калі на заходнебеларускіх землях у 1794 г. успыхнула ўзброенае супраціўленне апошнім падзелам Рэчы Паспалітай. Вынікі паслядоўнага далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі вымагаюць спецыяльнага даследавання. Вырашэнню пытання—наступствы падзелаў на тэрыторыі сучаснай (Усходняй) Беларусі, якая першая, ў 1772 г., трапіла ў склад імперыі і прысвечана дадзеная праца аўтара.

Трэба сказаць, што ў аўтара ёсць папярэднікі, якія цікавіліся рэчаіснасцю ў гэтых пытаннях на падставе канкрэтна-гістарычнага аналізу дакументальных крыніц, а не для абслугоўвання імі пэўнага, так званага актуальнага, палітыка-ідэалагічнага попыту.

Пачэснае месца сярод іх займаюць доследы В. Сямеўскага аб памерах і тэмпах царскіх падараванняў беларускіх сялян, якія дагэтуль не аспрэчаны ў сваіх высновах21. Вялікім аўтарытэтам карыстаюцца і працы П. Жуковіча22. Жуковіч практычна першым паглядзеў на ўрадавую дзейнасць на Беларусі скрозь вызначэнні афіцыйнай статыстыкі. Ён падрабязна асвятляе памеры і крыніцы секвестру уладанняў, змены ў (стр. 7) структуры ападаткавання пад уплывам царскіх падараванняў сялян. У гэтых раздачах ён асцярожна заўважыў праявы “имперского духа” пры ўкараненні «русского национального элемента». Адзначаеццца ім і тое, што тэмпам насаджэння рускага землеўладання перашкаджалі даўгі на секвестраваных маёнтках, што прымусіла ўрад здаць іх на розныя тэрміны ў арэнду ранейшым трымальнікам да канчатковага выкупу у казну. Гісторык бачыў за колькасным ростам памешчыцкага сялянства нязменнасць яго прыгонніцкай залежнасці, але з-за адсутнасці пэўных крыніц не браўся сцвярджаць аб значнасці перамен у яго эканамічным становішчы. Праўда, на падставе вядомых яму інвентароў, Жуковіч вызначыў панаванне на далучанай тэрыторыі паншчыны, а не грашовага чыншу.

Прыкмеціў ён таксама і імкненне ўрада засцерагчы арэндных сялян ад уціску пасэсараў пры афармленні кантрактаў. Жуковіч меркаваў, што пры гэтым урад арыентаваўся на распаўсюджаныя памеры і формы павіннасцяў. Аднак абмежавальныя захады не мелі выніку, паколькі яны закраналі самую малалікую групу дзяржаўных сялян і паколькі сялянства разглядалася царызмам з пазіцыі “дворянских сословных привилегий”. Жуковіч першым назваў 1773 год як час пачатку разбору правоў шляхты і прывёў лічбу у 3574 асоб, выключаных урадам з усіх 5526 прэтэндэнтаў на званне рускага дваранства.

Жуковіч не вызначыўся адкрыта адносна характара далучэння. Аднак, паколькі ён лічыў, што царскія дыпламаты не карысталіся “аргументами исторического и этнографического права”, што “их не было” ў Маніфесце 1772 г., што “народу не придавали значения”, то можна ўпэўнена лічыць, што ён прызнаваў наяўнасць гвалту. Аднак факт мірнай добраахвотнай прысягі на вернападданасць давзоліў яму сцвярджаць, што «вся народная масса, русская по происхождению и языку, православная, была равнодушна к судьбам польского политического владычества и тяготела своими политическими симпатиями к Русскому царству.». Іншымі словамі, яна ахвотна згадзілася на змену дзяржаўнага падданства. Зычлівае стаўленне магнатаў да гэтага ён бычыў у тым, што яны “издавна принадлежали к русской партии”. Пры аглядзе адміністрацыйна-судовай рэарганізацыі Кацярыны 11 Жуковіч адзначыў яе спробу аддзяліць суд ад адміністрацыі, але не злучаў гэты вопыт з традыцыямі шляхецкіх сеймікаў на Беларусі. Ён толькі падкрэсліў, што ўрад не закрануў прыватна-прававых адносін і пакінуў сялян суду сваіх памешчыкаў палякаў. Відаць, таму ён і не зацікавіўся, у якой ступені суадносіліся пасля далучэння нормы Статута ВКЛ і новага правапрымянення. Увогуле, працы Жуковіча набылі вартасці крыніц для іх шырокага выкарыстання рознымі даследчыкамі, (стр. 8) хаця сам гісторык ставіўся з недаверам да скарыстаных ім лічбаў.

Тэмай наступстваў падзелаў для лёсу далучанай прасторы займаўся фінскі гісторык У. Лехтанен23. Яго менш цікавілі статыстычныя паказчыкі. На падставе сенацкага архіву ён першым прадставіў сістэматызаваную панараму мерапрыемстваў царызма па сваім замацаванні набытага ў 1772 г., асабліва ў галіне арганізацыі кіравання і судаводства. Лехтанен лічыў, што толькі сквапнасць Прусіі і Аўстрыі прымусілі Кацярыну 11 адарваць усходнебеларускі абшар у склад сваёй імперыі. На характар далучэння ён глядзеў у кантэксце вопыту царызма ў Фінляндыі, Прыбалтыцы і Маларасіі, дзе ўрад задаволіўся вярхоўнай юрысдыкцыяй пры захаванні новападданых “свабоднымі ад ўсёпадаўляючага ўмяшальніцтва пераможцы у мову, рэлігію, папярэднія сацыяльныя адносіны, установы, законы, падаткі, саслоўныя прывілеі”. Ён кіраваўся пры гэтым вузка-храналагічным назіраннем і вядомымі словамі імператрыцы пра неабходнасць паступова-асцярожнага “стирания граней инородия”, але і недапушчальнасці замацавання традыцый аўтаномііі ці асобнага права ў вечную прывілегію.

На жаль, гэтае назіранне гісторыка ў наступнай літаратуры не палічылі годным увагі. Між тым, ён трымаў у руках вызначальныя ў гэтых адносінах паперы царскага двара. Больш падрабязна Лехтанен спыніўся на ваганнях урада пры аб’яднанні ў межах Пскоўскай губерні “вялікарускіх і польскіх правінцый”. Гэтыя ваганні ёе выводзіў з боязі ўрада распаўсюджваць выбарны пачатак на унутраныя губерні Расіі. Кацярына 11 адступілася ад гэтага нежадання пры рэалізацыі губернскай рэформы 1775 г. , калі прынцыповыя асновы рэарганізацыі кіравання былі ўжо выпрабаваны на беларускай зямлі намаганнямі намесніка З. Чарнышова. Маруднае ўкараненне прынцыпаў саслоўна-прадстаўнічай структуры ўладаў Лехтанен тлумачыў іх навіной для самой Расіі. Там жа, дзе “мясцовыя асаблівасці не патрабавалі змен адпаведных унутранарускіх устаноў”, там арыентаваліся на “перспектыўныя для імперыі структуры”. Гісторык паспрабаваў прасачыць у якіх галінах улады выконвалася згаданая гарманізацыя. На яго думку, разнастайны комплекс урадавых дзеяняў не палепшыў становішча сялян, а пад уплывам падараванняў “мела месца ўсё большае занявольванне” іх. Заўважыў Лехтанен і разыходжанне нарматыўнага заканадаўства царызма з практыкай яго рэалізацыі адносна яўрэяў, асабліва ва ўмовах агульнаграмадзянскай негарантаванасці асабістых свабод. Назіранні Лехтанена вызначаюцца вялікай дакладнасцю і дакументальнымі падставамі.

З улікам багатай літаратуры і новых крыніц месца яўрэяў ва ўрадавай палітыцы царызму разглядаў Ю. Гессен24. Ён падкрэсліў дамінаванне (стр. 9) фіскальных адносін да яўрэяў, а таксама тое, што якасці асобнага грамадскага стану іх цярпелі да рэалізацыі губернскай рэформы 1775 г. Спробы ж прадаставіць ім адпаведныя грамадзянскій правы натыкнуліся на карпаратыўныя інтарэсы дваран і хрысціянскага (не абавязкова рускага) купецтва. Аднак гісторык апусціў далейшы лёс яўрэйскага пытання да 1791 г., калі была ўведзена мяжа аселасці. Апошнюю ён звёў да жадання маскоўскага купецтва абараніць гарады ўнутранай Расіі ад яўрэяў, як нядобрасумленных канкурэнтаў. У далейшым, з-за палітычных абставін, яўрэйская тэматыка не атрымала належнага даследавання і яе асэнсаванне ў айчыннай навуцы толькі аспачынаецца.

Навуковая распрацоўка тэмы падзелаў і іх наступстваў пад час абарачэння беларускіх зямель паміж крэсавай Польшчай і Савецкім Саюзам стала надта рызыкоўнай, калі толькі яна не абслугоўвала прама палітыку правячых колаў. Да ўсяго зачыненасць архіваў і абавязковасць дагматычных канонаў спагадала росквіту кампіляцый і паліталагічна-маралізатарскага аблічча адпаведных твораў. Не кранаючы польскую літаратуру, спынюся спачатку на незалежніцка-беларускіх працах, напісаных або ў эміграцыі знешняй, або “ўнутранай”.

На падставе гістарыяграфічных набыткаў А. Цвікевіч канстатаваў , што далучаныя землі Беларусі засталіся ў імперыі чужародным целам, дзе царызм захаваў папярэдняе судаводства, выбарнасць чыноўнікаў і суддзяў, практыку арэнды зямлі. Непаслядоўнасць уніфікацыйнай палітыкі Кацярыны 11 ён бачыў у невырашальнай дылеме: яе ўрад жадаў “поднять национально родственый народ” са стану хлопства, абаперсціся на прааваслаўнае сялянства, пакідаючы яго адначасова ў няволі ранейшага пана, тымсамым падтрымліваючы ненавісны паланізм25. Гэтае палажэнне вельмі істотнае ў разуменні прычын ўстойлівага трымання сялян уніяцкай веры ва ўмовах энергічных захадаў царызма на існуючую структуру канфесій.

У 1933 г. у выглядзе “абрывак з больш абшырнае і ўсебаковае працы” выйшаў нарыс М. Ільяшэвіча26. Яе аўтар зыходзіў з палажэння аб страце беларускіх зямель статуса Беларуска-Літоўскай дзяржавы пад уплывам унутранага разлажэння і еўрапейскай кан’юнктуры. “Аднак, па ўсіх галінах жыцця і кіравання асаблівасці былое беларуска-літоўскай дзяржавы прадстаўлялі неабыякія перашколы ў рэалізацыі русіфікацыйна-уніфікацыйных плянаў Расіі”. Кацярына 11 не здолела знішчыць гэтыя адметнасці, а яе наступнікі толькі мадыфікавалі яе “консэквэтны” пачын. У сваёй значнай манаграфіі пра гістарычны лёс Беларусі М. Доўнар-Запольскі ў большасці цікавіўся падзеямі 19 стагоддзя на далучаных землях, але вельмі пераканаўча (стр. 10) паказаў, што жахлівыя здзекі панства над сялянамі пры патуранні царызма ўрэшце прымусілі апошні заняцца татальнай русіфікацыяй27.

З вялікай маруднасцю айчынная гістарыяграфія выбіраецца з палону вульгарнай схемы “гандлёвага капіталізму”. Паколькі пасля 1917 г. яго роля зводзілася да абгрунтавання непазбежнасці сацыялістычнай рэвалюцыі і савецкай ўлады, то ў прыкметы фарміравання капіталістычнага ўкладу заносілі ўсе з’явы і працэсы, якія мелі паказчыкі пашырэння і росту—насельніцтва гарадоў, пасевы, вытворчасць, цэны і г.д. Нават пашырэнне панскага заворвання і таварызацыя панскіх гаспадарак аказалася сведчаннем прагрэсу. Далучэнню 1772 г. прыпісалі станоўчае значэнне, бо яно «включило» беларускія землі ў рынак Расіі, дзе “уже развивались капиталистические отношения28, бо яно стымулявала вытворчасць—словам, “дало мощный толчок развитию здесь экономики”29. Між тым, гэтыя тэзы ўся яшчэ выконваюцца шляхам экстрапаляцыі лічбаў з 19 ст.30 або адвольнага маніпулявання статыстыкай 18 ст. У гэтай схаластычнай схеме палітычная будова не адпавядала гаспадарчаму фаталізму, а таму заставалася сцвярджаць аб прагрэсіўнасці падзелаў-далучэнняў увогуле. Паколькі капіталістычную мадэрнізацыю вянчала толькі сацыялістычная рэвалюцыя працоўных, то папярэднія рухі аднеслі да рэгрэсу. К прыкладу, паўстанне 1794 г. супраць падзелаў называецца “усилием восставшей шляхты на возвращение белоруссов …к полонизации и окатоличиванию31.

Сацыяльна-палітычныя працэсы пасля падзелаў усё яшчэ назіраюцца праз сістэматызацыю царскага заканадаўства, у якім імкнуцца ўгледзіць мэты ўрада адносна станаў, этнічных груп, канфесій32. У большасці гэта—добрыя ці кепскія гістарыяграфічныя агляды. Больш карыснымі выглядаюць спробы аналізу малавядомай статыстыкі адносна дынамікі тагачаснай структуры насельніцтва33. Гэтыя артыкулы падцвярджаюць рашаючую ролю царскіх падараванняў у зліцці розных груп сялян у адну цяглую масу, для якой паншчына стала вядучай павіннасцю. Удакладненні ўносяцца хіба што ў матывацыю таго, што некалі Сямеўскі асцярожна назваў ікненнем урада «к обрусению края»34. Часта статыстычныя даныя бяруцца без вызначэння іх дакладнасці і супаставімасці. К прыкладу, А. Грыцкевіч скарыстаў даныя 1777 г., калі большасць усходнебеларускіх сялян вызнавала ўніяцтва, для сцвярджэння таго, што і да 1772 г. уніяты не ведалі “ніякага рэлігійнага ўціску”35. Але ж і напачатку 19 ст. , ужо пад рускім дэспатызмам, большасць сялян былі ўніятамі. Вось так лёгка ствараюцца міфы.

Словам, падзелы Рэчы Паспалітай на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх землях большасць гісторыкаў прыстасоўвае да (стр. 11) да ўласных або дзяржаўных інтарэсаў кіруючых уладаў –да палітыка-ідэалагічных патрабаванняў. Амплітуда гэтых ацэнак сведчыць, што адная і тая ж з’ява абслугоўвае процілеглыя тэорыі, а таму бакі абменьваюца папрокамі ў фальсіфікацыі гісторыі. Выйсце можа быць толькі ў канкрэтна-гістарычным аналізе падзей, а не ў сцвярджэннях пра складанасць жыцця.

У гэтых абставінах аўтар мусіць вызначыцца ў зыходным. У 1772 г. беларускія землі трапілі ў склад Расійскай імперыі і было б дзіўна, калі б пераможца ажыццяўляў тут палітыку кітаізацыі ці анямечвання. Адбыўся факт. Добра гэта ці дрэнна, прагрэсіўна ці рэакцыйна, але царскі ўрад Расіі замацоўваў тут сваю уладу, нормы і норавы, праводзіў палітыку спалучэння старога з новым—словам, усё тое, што вызначаецца тэрмінамі русіфікацыя, інкарпарацыя, уніфікацыя. Справа вызначаецца ў асвятленні сфер, тэмпаў, шляхоў гэтай інкарпарацыі. Сваю працу аўтар прысвяціў вырашэнню гэтых задач, незалежна ад таго, на карысць якога стэрэатыпа працуе дакументальны матэрыял.

Па-другое,  беларускія землі трапілі ў склад імперыі пачаргова. Для грунтоўнага асвятлення тэмы аўтар засяродзіў сваю ўвагу на тэрыторыі ўсходняй Беларусі, якая першая апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Гэта дазволіць вызначыць у далейшым агульнае і адметнае пры наступных далучэннях

Праца пабудавана пераважна на малавядомых архіўных крыніцах, частка якіх ужо абагулена ў публікацыях аўтара. Са зместам іх чытач можа азнаёміцца па спасылках. Выпраўленні зроблены з мэтай удакладнення дасягнутага. Прынцыпова важным матэрыялам адведзена значнае месца, а таму мяне менш за ўсё клапаціла так званае роўнамернае асвятленне падзей. Праца абапіраецца пераважна на крыніцы расійскага ўрада. Само па сабе гэта, вартае з пункту гледжання аналізу менавіта палітыкі царскай Расіі, не гарантуе ад прадузятасці. Між тым іншыя крыніцы патрабуюць папярэдняга вызначэння іх супаставімасці параўнальна з тымі, што скарыстаны ў працы. Гэта асабліва тычыцца становішча сялян да і пасля 1772 г. З-за гэтай акалічнасці аўтар абыходзіць увагай падрабязныя змены ў зямельна-падаткавым становішчы сялянства пасля далучэння.

Асноўнай крыніцай звестак паслужыў сенацкі збор дакументаў у Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў і Расійскім дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве. У той час Сенат з ваенным ведамствам кіравалі ўсімі праявамі жыцця падначаленых тэрыторый. Гэта абумовіла і разнастайнасць скарыстаных матэрыялаў—статыстычныя даведкі, межавая картаграфія і апісанні, службовая перапіска, судовыя справы і г.д. Сярод іх часта сустракаюцца (стр. 12) рэдкія і ўнікальныя справы, у чым, дарэчы, заключаецца і цяжкасць іх праверкі на дакладнасць і праўдзівасць інфармацыі. Дастаткова вядомыя ўспаміны Г. Дабрыніна і Л. Энгельгардта36 мала дапамагаюць у гэтым сваім схематызмам, бо, як слушна пісаў некалі М. Чарнышэўскі37, падобныя творы мала адрозніваюцца ад “должностных меморий” і канцылярскіх справаздач. Бадай толькі Дабрынін падае такія характарыстыкі царскіх адміністратараў, якія не маюцца ў іх атэстатах. Як гэта ні дзіўна, але службовыя фармуляры не маюць такога набору паказчыкаў, якія б дазвалялі ўявіць поўнае аблічча першых рускіх чыноўнікаў. Яшчэ горшае становішча з жыццяпісамі мясцовых служачых.

Нарэшце, скарыстаныя крыніцы адлюстроўваюць не проста пазіцыю вярхоў адміністрацыі, а рэчаіснасць на месцах менавіта іх вачыма і для задавальнення іх попыту. Аднак варта заўважыць наступнае. Уладныя вярхі імперыі цікавіліся сапраўдным становішчам спраў не толькі праз сваіх рэвізораў, інспектараў, звычайных даносчыкаў, але дабіваліся такіх звестак і праз націск, бюракратычную цяганіну. Таму аўтар лічыць мэтазгодным падрабязна канстатаваць справы, каб сам чытач бачыў, на якім узроўні кіруючай вертыкалі адбываліся скажэнні і па якіх матывах, як функцыянавала сама ўлада.

Праца выходзіць у свет дзякуючы падтрымцы сп. Алеся Алпеева, якому аўтар выказвае самую шчырую падзяку.

1. Записки Державина//Сочинения Державина. М., 1871.Т. 6, С. 632

2. Соловьев С. М. Сочинения. М., 1994ю ТТ.27-28; Ён жа. История падения Польши. М., 1863; Костомаров Н. И. Последние годы Речи Посполитой. СПб., 1870; Чечулин Н. Политика России в Польше перед первым разделом//ЖМНП.1896.Ч. 306. № 8; Агульны агляд праблемы падзелаў у еўрапейскай літаратуры выканаў М. Шарэйскі (SerejskiH/ EuropaarozbioryPolski. Warszawa. 1970). З прынцыповых прац глядзі: Shmitt H. Dzieje panowania Stanislawa Augusta Poniatowskiego. Lwow.1868. T.1-2; Kalinka W. Ostatnie lata panowania Stanislawa Augusta Poniatowskiego. Krakow.T. 1-2; Cegelski T. , Kadziela T. Rozbiory Polski 1771-1793-1795 Warsz., 1990; Loret M. Kosciol katolicki a Katarzyna 11. 1772-1784. Krakow-Warsz., 1910; Ён жа. Dzieje kosciola unickiego na Litwie I Rusi w XVIII I XIX wieku. Warsz., 1906  і інш.

3. Колотов П. Деяния Екатерины 11, императрицы и самодержицы всероссийския. СПб., 1811. Ч. 1. С. 228—229; Лефорт А. История царствования государыни императрицы Екатерины 11. М., 1838. Ч. 5. С. 173; Джервис М. В. К вопросу о разделе Польши//Исторический сборник. Л., 1934. С. 250; Кто был виновником первого раздела Польши //Беседа. М., 1877. Кн. 8. С. 336

4. Рабалепны дух падобных твораў развянчаў Ф. Энгельс у артыкуле “Судьба предателя”// Маркс К., Энгельс Ф.Соч. 2-е изд., М., 1974. Т. 42. С. 189

5. Неизданные сочинения и переписка Н. Карамзина Спб.1862. С. 39-41; Внутренние причины падения Польши//Русская старина. СПб. 1900. Е. 103. С. 326; Найдзюк Я. Беларусь учора і сёння. Менск. 1993. С. 116—117

6. Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд. Т. 16. С. 164

7. Коялович М. Ф. Историческое  исследование о Западной России. СПб., 1865; Ён жа. История воссоединения западнорусских униатов старых времен. СПб., 1873; Брянцев П. Д. История литовского государства с древнейших времен. Вильна. 1891; Ён жа. Очерк древней Литвы и Западной России. Вильна 1891; Очерк состояния Польши под владычеством русских императоров помле падения ее до 1830 года или первого восстания поляков. Вильна 1895; Маврицкий З. Положение крестьянства в Польше и Западной России//Вестник Западной России. Вильна. 1871. Кн.3. С. 3030-306; Толстой Д. А. Римский католицизм в России.СПб., 1876; Батюшков П. Н. Белоруссия и Литва. СПб., 1890; Павский Г. А. Краткая история Западнорусского края. М.. 1910

8. Уманец Ф. М. Вырождение Польши. СПб., 1872. Прадмова. С. 50

9. Горючко П. Из истории воссоединения униатов в Белоруссии 1795-1805 годов. Киев.1902. С. 45

10. Коялович М. Ф. Историческое исследование…Прадмова. С. 56

11. Шчарбакоў  В. К. Нарыс гісторыі Беларусі. Менск. 1934. Ч. 1. С. 165; Ён жа. Сялянскі рух і казацтва Беларусі ў эпоху феадалізма. Менск. 1935; История Белорусской ССР. Мн., 1954. Т.1. С. 197-198

12. Кузнецова А. В., Чепко В.В. Политика царизма в первые годы после включения белорусских земель в состав России. Мн., 1988. Рук. дэпан. у УНІАН СССР. 1988. № 34844

13. Грыцкевіч А. П. Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс пра Беларусь// З гісторыяй на “Вы”. Мн., 1991. С. 9-16; Ён жа. Карані дыгматызму// Там жа. С. 36-45

14. Саганович Г. “Русский” вопрос с точки зрения белоруса//Народная газета. 1 мая 1993 г. На такіх жа падставах грунтуецца праца У. Арлова: Орлов В. Тайны полоцкой истории. Мн., 1995. С. 228, 290

15. Саверчанка У. Як беларусы страцілі сваю дзяржаўнасць//Звязда. 1993. № 90; Ён жа. Што такое Рэч Паспалітая// Там жа.; Орлов В. Тайны полоцкой истории. Мн., 1995. С. 318-320

16. Станкевіч А. Савецкае хвальшаванне гісторыі Беларусі. Нью-Йорк-Мюнхэн.1956. С. 121, 122, 126, 129, 134, 142; Ён жа. З гісторыі Беларусі. Мюнхэн. 1958.С. 56, 110; Ён жа. З гісторыі русіфікацыі Вялікалітвы. Нью-Йорк. 1967. С. 318-320

17. Петриков П. Т. Туман “русофобии” окутал Белорусскую энциклопедию// Беларуская думка. 1996. № 3. С. 144

18. Цвікевіч А. Чатыры гады//Спадчына. 1996. № 3.С. 144

19. Криштапович Л. Антибелорусская сущность историка-русофоба//Политика. Позиция. Прогноз. 1993. Вып. 7/23. С. 10.

20. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., (Перавыданне 1926 года)

21. Семевский В. Пожалования населенных имений в царствование Екатерины 11.СПб., 1906

22. Жукович П. Н. Сословный состав населения Западной России в царствование Екатерины 11// ЖМНП. СПб., 1915. Ч. 40. № 1-2.; Ён жа. Управление и суд в Западной России в царствование Екатерины 11// ЖМНП. 1914. Ч. 49. № 1, 3.

23. Lehtonen U. L. Die Polnishen provinzen Russlands unter Katharina 11 in den jahren 1772-1782. Berlin.1907. T.2 (Далей: Лехтанен У. Польскія правінцыі Расіі пры Кацярыне 11.)

24. Гессен Ю. История еврейского народа в России. М.-Иерусалим. 1993.

25. Цвікевіч А. Беларусь. Берлін. 1919. С. 7

26. Ільяшэвіч М. Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панавання Кацярыны 11 і Паўлы 1. Вільня. 1933

27. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. М., 1994

28.История Белорусской ССР. Мн., 1954. Т.1. С. 207

29. Лойко П.О. Помещичьи и государственные повинности крестьян Белоруссии после присоединения к Российской империи// Сельское хозяйство и крестьянство Белоруссии. Мн., 1991. С. 31-32

30. Чепко В. В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. Мн., 1966

31. О 200-летии польского восстания под руководством Т. Костюшки//Вперед. 15 марта 1994 г. С.8

32. Пичета В. И. Восточная Белоруссия под властью царизма (1773-1796)/Э Ученые записки Московского государственного университета им. М. В. Ломоносова. М., 1941. Вып. 33. С. 22-42; Шелкопляс В. А. Местные органы государственного управления в Белоруссии в конце XVIII-начале XIX в.//Вопросы архивоведения и источниковедения в БССР. Мн., 1971. С. 459-470; Таляронак С. В. Палітыка царызму у адносінах да каталіцкай і ўніяцкай царквы на Беларусі (1772-1839 гг.)/, Весці АНБ. Сер. грамад. навук. 1992. № 2; Смяховіч М. Узаемаадносіны самадзяржаў’я з каталіцкай царквой на Беларусі (1772-1867 г.г.)//Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 1; Грыцкевіч А. П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызма перад падзелам Рэчы Паспалітай//Весці АН БССР, Сер. Грамад. Навук. 1973. № 6.; Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаў’я на Беларусі ў канцы XVIII—пачатку XIX стагоддзяў. Зборн. нав. прац. Мн., 1995

33. Каралёва А. Г. Колькасць і структура насельніцтва Магілёўскай губерні ў пачатку 70-х гадоў XVIII ст.// Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982.№ 4. С. 75-73; Яна ж. Численость и структура сельских поселений и их население Восточной Белоруссии в начале 70-х XVIII в.//Роль крестьянства в социально-экономическом развитии общества. 1984. С. 41-52; Іншыя артыкулы гэтай аўтаркі гл.:Сельское хозяйство и крестьянство Беларуси. Мн., 1991. С. 108-125 , Сельское хозяйство: история, современный опыт и перестройка. Мн., 1988. С. 64-66; Козлова Н. П. Сельское хозяйство Полоцкого и Могилевского наместничества в конце XVIII в.(по топографическим описаниям)// Сельское хозяйство…С. 57-62; Грыгор’ева В., Філатава А. З гісторыі канфесіянальнага жыцця Віцебскай губерні (канец XVIII—пачатак XX стст.)/ БГЧ. 1995. № 2; Сосна У. Дзяржаўныя сяляне на Беларусі ў канцы XVIII—першай трэці XIX ст.ст. //БГЧ. 1996. № 2. С. 58-70

34. Сосно В. А. К вопросу о причинах пожалований крестьян в Белоруссии в 70-80-е годы XVIII века// Сельское хозяйство и крестьянство…С. 100-107; Ён жа. Секвестр //Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2. С. 26-28; Конфискации церковных имений на Беларуси при включении ее в состав Российской империи// Наш радавод. Гродна. 1992. Кн. 4. Ч. 3. С. 577-558

35. Грыцкевіч Н. П. Рэлігійнае пытанне…С. 62-63; Ён жа. Уніяцкая царква на Беларусі ў канцы XVIII—пачатку XIX стагоддзяў//Хрысціянская думка. 1993. № 3. С. 119

36. Истинное повествование или жизнь Гавриила Добрынина. СПб., 1872; Записки Льва Николаевич Энгельгардта 1766-1836. М., 1867

37. Чернышевский Н. Г. Записки Л. Н. Энгельгардта// Чернышевский Н. Полное собрание сочинений. М., 1950. Т.7. С. 483

Раздзел 1. Пачатак інкарпарацыі

  1. Падрыхтоўка далучэння

(стр. 13) У 18 стагоддзі беларуская зямля апынулася заложніцай гегеманісцкіх планаў арыстакратычных кланаў Рэчы Паспалітай і сквапных суседзяў.

……………………………………………………………………

ЗМЕСТ

УСТУП                                                                                             3

Раздзел I. ПАЧАТАК ІНКАРПАРАЦЫІ                                    13

Падрыхтоўка далучэння                                                              13

Першыя агульныя мерапрыемствы                                            23

Вайсковая ахова                                                                           34

Раздзел II. СТАНАЎЛЕННЕ РУСКАЙ АДМІНІСТРАЦЫІ    52

Новы тэрытарыяльны падзел                                                     52

Арганізацыя кіравання і суда                                                    65

Вярхі - намеснікі і губернатары                                                 88

Нізы - чыноўніцкія кадры                                                           97

Раздзел III. САЦЫЯЛЬНЫ ЛАД I ПАЛІТЫКА ЎРАДА        129

Рэгуляванне адносін на вёсцы                                                  129

Аправаслаўленне уніятаў                                                          147

Увядзенне мяжы аселасці                                                          163

ЗАКЛЮЧЭННЕ                                                                           182

ЛІТАРАТУРА IКРЫНІЦЫ ДА УСТУПА                               189

Раздзел 1                                                                                      193

Раздзел 11                                                                                   198

Раздзел III                                                                                   205

Вучэбнае выданне

Анішчанка Яўген Канстанцінавіч

Беларусь у часы Кацярыны II

Адказны за выпуск I. А.Манькоўскі

ІІадпісана да друку 06.03.98. Фармат 60x84 1/16. Папера афсетная.

Ум. др. арк.9.2. Вуч. выд. арк.10. 3 Заказ № 137/188. Тыраж 500 экз.

Выданне і паліграфічнае выкананне ЗАТ "ВЕДЫ”.

Ліцензія ЛВ № 184 ад 23.01.98.

220050 г.Мінск, вул. Мяснікова, 38.