З Энцыклапедыі ВКЛ

Анішчанка Яўген Канстанцінавіч (нар. 27.10.1955, в. Бранцава Аршанскага р-на), беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).

Вучыўся ў БДУ (1973—1978). У 1978—1979 і 1981—1983 выкладаў у сярэдніх навучальных установах. У 1982 часова працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР мастаком. У 1983—1985 працаваў выкладчыкам у Мінскім інстытуце культуры. У 1985—2007 у Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1991 — НАН Беларусі): у 1985—1986 старшы лабарант, у 1986—1989 аспірант, у 1989—1992 малодшы навуковы супрацоўнік, у 1992—1993 навуковы супрацоўнік, у 1993—2007 старшы навуковы супрацоўнік. У 1989 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Земельные отношения в Восточной Белоруссии во второй половине XVIII—начале XIX в.в.» (навуковы кіраўнік У.І.Мялешка), у 2004 — доктарскую дысертацыю па тэме «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай» (не зацверджана ВАКам). У 2007—2009 працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (у 2007—2008 галоўны архівіст, у 2008—2009 вядучы навуковы супрацоўнік). У 2009—2010 працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У 2010—2013 працаваў у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (у 2010—2013 дацэнт кафедры права, у 2012—2013 дацэнт кафедры паліталогіі). З 2013 працуе ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (дацэнт кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя).

Даследуе сацыяльна-палітычныя працэсы на Беларусі перыяду падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі (18—1-я палова 19 ст.).

Адзін з аўтараў кніг: «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, Мн.: Беларусь, 1994), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, Мн.: Беларуская навука, 1997), «Витебская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1802—1917)» (Мн.: БелНИИДАД, 2009), «Могилевская губерния. Государственные, религиозные и общественные учреждения (1772—1917)» (Мн.: Беларусь, 2014).

Аўтар карт у атласах: «Гістарычны атлас Беларусі. Т. 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст.» (Варшава, 2008), «Вялікі гістарычны атлас Беларусі у 4-х тамах» (т. 2. Мн.: Белкартаграфія, 2013).

Працы:

Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне на Беларусі. Мн.: Беларуская навука, 1996. 166 с.

Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772—1796 гады). Мн.: Веды, 1998. 211 с.

Анищенко Е.К. Черта оседлости. (Белорусская синагога в царствование Екатерины II). Мн.: Арти-Фекс, 1998. 159 с.

Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции (по документам российских архивов) / Составление, редакция и предисловие Е.К.Анищенко. М.: ЧеРо, 2000. 175 с.

Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции. (По документам архивов Москвы и Минска) / Составление, редакция и предисловие Е.К.Анищенко. Мн.: Молодежное научное общество, 2001. 209 с.

Анищенко Е. Евреи Белорусской губернии. Исторический очерк и документы. Минск: Пейто, 2002. 341 с.

Стогн. Паўстанне і вайна 1794 года ў Літоўскай правінцыі. Дакументы / Пад рэд. Я.Анішчанкі. Мн.: Пейто, 2002. 207 с.

Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне ў Беларусі. Дапаўненне да кнігі «Генеральнае межаванне ў Беларусі”. Горкі; Магілёў, 2002. 120 с.

Анішчанка Я.К. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мн.: Хурсік, 2003. 469 с.

Анішчанка Я. Збор твораў у шасці тамах. Т. 1. Камісары Касцюшкі. Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі. Укладанне, рэдакцыя, прадмова. Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2004. 363 с.

Анішчанка Я. Збор твораў у шасці тамах. Т. 2. Імем Айчыны. Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі. Укладанне, рэдакцыя, прадмова. Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2004. 233 с.

Анішчанка Я. Збор твораў у шасці тамах. Т. 3. СССР. Святы саюз свабодных рыцараў. Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі. Укладанне, рэдакцыя, прадмова. Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2006. 306 с.

Анішчанка Я. Збор твораў у шасці тамах. Т. 4. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім. Спісы на рускай мове. Укладанне, рэдакцыя, прадмова. Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2008. 531 с.

Анішчанка Я. Збор твораў у шасці тамах. Т. 5. Абывацелі правінцыі. Інструкцыі шляхецкіх сеймікаў беларускіх земляў ВКЛ (Літоўскай правінцыі) канца XVIII ст. Зборнік дакументаў. Укладанне, рэдакцыя, прадмова. Мн.: Выд. В.Хурсік, 2009. 531 с.

Анішчанка Я. Збор твораў у шасці тамах. Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. Спісы на рускай мове. Укладанне, рэдакцыя, прадмова. Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2010. 392 с.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.

Уланов В. Волочная помера и устава и ее значение в истории Литовско-Русского государства / Под редакцией Е.Анищенко. Минск: Издатель В.Хурсик, 2005. 253 с.

Анішчанка Я. Палітычная гісторыя ў часы падзелу Рэчы Паспалітай. Доктарская дысертацыя. Мн.: Выдавец В.Хурсік, 2006. 254 с.

Анішчанка Я. Народжаны рабалепнічаць. Беларускія землі пры першым падзеле Рэчы Паспалітай. Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2007. 450 с.

Часовая мінская газета. 1812 год. Пераклад з польскай мовы / Агульная рэдакцыя, пераклад з польскага, персаналіі і пасляслоўе Я.Анішчанкі. Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2008. 182 с.

Эвакуацыя апазіцыі. Апошні год дзейнасці Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання ў друку і ўспамінах дэпутатаў / Укладанне і агульная рэдакцыя кандыдата гістарычных навук Яўгена Анішчанкі. Мінск: Воля, 2008. 409 с.

Анищенко Е. Сторона неприкаянная. Книга об утрате нашей вольности. Мн.: ВыдавецтваВіктараХурсіка, 2009. 474 с.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom II. Województwo trockie. XIV—XVIII wiek / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym przy współpracy Andreja Macuka i Jaugiena Aniszczanki. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.

АнішчанкаЯ. УраднікібеларускіхземляўРасійскайімперыінарубяжы XVIII—ХІХстст. Спісы на рускай мове. Укладанне, рэдакцыя, прадмова. Мн.: Выд. В.Хурсік, 2011. 391 с.

Анищенко Е. Шляхта Брестского воеводства. Список. XVIII ст. Мн.: Издательство Виктора Хурсика, 2011. 235 с.

Анищенко Е. Шляхта Волковысского повета. Список XVIII в. Мн.: Издательство Виктора Хурсика, 2012. 254 с.

Анищенко Е. Шляхта Слонимского повета. Список XVIII ст. Мн.: Издатель Виктор Хурсик, 2012. 240 с.

Анищенко Е. Шляхта Лидского повета. Список XVIII ст. Минск: Издательство Виктора Хурсика, 2013. 309 с.

Анищенко Е. Шляхта Мстиславского воеводства. Список XVIII ст. Мн.: Издатель Виктор Хурсик, 2013. 305 с.

Анищенко Е. Шляхта Мозырского повета. Список XVIII в. Мн.: Издатель Виктор Хурсик, 2015. 316 с.

Падрабязнасці:

Я аднолькава добра маляваў Леніна і калгаснага каня, але вырашыў заняцца гісторыяй. [Інтэрв’ю з Я.Анішчанкам] // Краязнаўчая газета. 2004. Май. № 19 (36). С. 6.

Корзенко Г.В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия. Биобиблиографический справочник. Мн.: Белорусская наука, 2007. С. 14.

Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. Мн.: Беларуская навука, 2008. С. 111, 371, 386, 391.

Институт истории НАН Беларуси 1929—2009. Мн.: Беларуская навука, 2009. С. 403.