Няздзейсненая рэвалюцыя. Рэцэнзія В. Пазнякова

Нязьдзейсьненая рэвалюцыя

Восстание и война 1794 года в литовской провинции (паводле расійскіх архіваў).  Масква: “Книжный дом Черо”, 2000.—176 с, ISBNS-88711-142-9.

Такога яшчэ не было. Дый не магло быць. Паўстаньне пад кіраўніцтвам Касьцюшкі заўсёды муляла лаяльным да “старэйшага брата” гісторыкам. Аж да таго, што ў пяцітомнай “акадэмічнай” гісторыі БССР пра тое паўстаньне нават не было згадана. Задужа яскравая падзея, якая выстаўляла імпэрскую Расею ў непрыглядным абліччы. Аб зборніках дакумэнтаў пра паўстаньне ня можна было й думаць. А цяпер маем. Дзякуючы высілкам нястомнага дасьледніка Яўгена Анішчанкі, які багата часу правёў у маскоўскіх архівах. За ўласныя грошы, між іншым.

Паўстаньне Касьцюшкі вызначалі па-рознаму. Складальнік вырашыў у загаловак зборніку вынесьці проста слова “паўстаньне”, але й дадаў “вайна” — не ў супрацьвагу паўстаньню, а як азначэньне інтэрвэнцыі Расеі ўВялікае Княства Літоўскае. Апошняе абазначанае як Літоўскаяправінцыя. Вельмі рэдкі тэрмін у нашай гістарыяграфіі. відаць, з-за яго “правінцыйнага”, прыніжальнага характару.Вялікае Княства часта ў XVII-XVIIIст. называлі Літоўскай правінцыяй,але то было з большага ў соймавых, юрыдыічных актах (Рэч Паспалітуюпры пэўных працэдурах падзялялі натры правінцыі: Вялікапольскую, Малалольскую і Літоўскую). Расейскі бок прыняў такі тэрмін, але ўжываць яго цяпер—бянтэжыць не падрыхтаванага чытача.

Як мае быць, дакумэнтам папярэднічаепрадмова. Складальнік з уласцівайяму сьціпласцю ня згадвае ані пра цяжкасьці са здабываннем дакументаў у маскоўскіх архівах. На жаль, і астатняя “каляархіўная” інфармацыя вельмі няпоўная. Так, не сказана , паводле якіх моўных і археаграфічных прынцыпаў друкуюцца тэксты. Не адзначана, паводле якога стылю, старога або новага, датаваныя дакументы (а пры больш уважлівым вывучэньні выяўляецца, што гэта і так, і гэтак.) Засмучае паказальнік імёнаў—з адвольным напісаньнем прозьвішчаў (паводле расейскай канцыляршчыны) і ня менш адвольным іх разьмяшчэннем , зь непазначынымі старонкамі.

Усё гэта часьцяком сустракаецца ў працах Я. Анішчанкі. Бачна, што даьледнік апантаны навуковымі росшукамі, здабычай новага матэрыялу, а на канчатковае ўпарадкаваьнне не заўсёды стае часу. Затое складальнік палічыў патрэбным даць суровую ацэнку сваім калегам. Галоўны недахоп іх працаў Я. Анішчанка бачыць у рамантызьме, іх “юбілейным” характары, ігнараванні дакументаў, якія сёння зрабіліся агульнавядомымі. Гучаць выразы: відавочныя інсынуацыі”, “плён каньюнктурнай фантазіі”, “палітычная ангажаванасьць” і г.д Пры ўcix падставах выглядае гэта нявельмі карэктна.

Зборнік дапамагае па-новаму зірнуць на многія падзеі гераічнага 1794 г. Шмат зьвестак пра ваенныя падзеі, нават дробныя сутычкі. Акты і адозвы паўстанцкіх уладаў распавядаюць, між іншым, пра ідэйнае забесьпячэньне паўстаньня. Іх характар прымушае прыгадаць пабляклае слова “рэвалюцыя”. Так азначалі падзеі 1794 г. сучасьнікі падзеяў, але слова не замацавалася ў гістарычнай навуцы. Пэўна таму, што супраць “рэвалюцыі” дзейнічалі пераможныя расейскія войскі. Можа, трэба падзеі 1794 г. азначыць менавіта трыма словамі: “паўстаньне”, “вайна”, “рэвалюцыя”? Пасьля, у час сьледзтва, царскія служкі на палонных ліцьвіноў пачалі заводзіць справы менавіта як на рэчаісных і патэнцыйных рэвалюцыянэраў (раўнуючы іх з французамі-якабінцамі). З матэр’ялаў зборніку бачна, што палонныя трымаліся мужна і ўмела,сяброў не выдавалі і адхілялі ўсе абвінавачаньні ў рэвалюцыйнасьці.

А ці была сапраўдная рэвалюцыйнасьць? ІІрынамсі Касьцюшкаў ІІаланецкі ўніверсалпра скасаваньнепрыгону распаўсюджваўся ў Беларусі і Літве паўстанцкімі ўладамі як афіцыйны загад (гл. дакумэнт №(6З) Увогуле сялянам абяцалі многа, нават шляхецкія прывілеі. Асобныяшляхціцы раздавалі маёмасьць. Я. Анішчанка ня лічыць усё гэта вартымі рэальнага значэньня фактамі I разглядае хутчэй як памкненьні, якія не ўвасобіліся ў значныя публічныя дзеяньні (“акрамя дэманстрацыйнага пераапрананьня знаці ў эвангельскія лахманы”). Апошняе сапраўды мела месца. Як даносілі расейцам клецкія жыды-купцы, у Вільні “палякі ўсе агулам ордэнаў ня носяць, усе апранутыя ў белае зрэб’е з торбамі на баку”). Калярытна, пэўна, выглядалі магнаты ў сялянскім строі. Зрэшты, для ўсіх рэвалюцыяў характэрная карнавалізацыя. Аднак гэта антураж, а ня сутнасьць падзеяў. А вось масавы удзел сялянаў у паўстаньні, пра які сьведчыць ці ня кожная старонка зборніку, ня мог быць выкліканы аднымі толькі прапагандысцкімі высілкамі паўстанцкіх уладаў. За гэтым стаялі матэрыяльныя фактары.j

Уражаньняў ад кнігі багата: прыкра за рэзкасьць тону і неахайнасьць абыходжаньня з дакумэнтамі, але самаахвярная праца складальніка проста захапляе. Зборнік, дарэчы, заяўлены як папярэднік яшчэ аднаго, больш поўнага. Той таксама будзе плёнам працы аднаго чалавека.

Валеры Пазьнякоў

Наша Ніва. 12 лютага 2001 г. № 7 (216). С.